Скончыў Цяцерынскую сярэднюю школу ў 1951 г., у 1956 г. – Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працаваў у калгасе “Рассвет” Кіраўскага раёна Магілёўскай вобл., галоўным аграномам Чэрыкаўскай МТС, першым сакратаром Чэрыкаўскага райкома камсамола Магілёўскай вобл.
У 1962-64 гг. аспірант Ленінградскага сельскагаспадарчага інстытута, з 1964 г. намеснік начальніка Ламаносаўскага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, першы намеснік начальніка статыстычнага ўпраўлення Ленінградскай вобласці і г. Ленінграда.
Кандыдат эканамічных навук з 1968 г., прафесар з 1993 г. У 1970-90 гг. – дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі Ленінградскай ВПШ, з 1990 г. – загадчык кафедры эканомікі і аграбізнесу Акадэміі менеджмента і аграбізнесу Нечарназёмнай Зоны Расійскай Федэрацыі.
Бібліяграфія:
1. Мацкевіч, В. Уладыка Аляксандр / В. Мацкевіч // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету: энцыкл. давед. — Мінск, 2000. — Ч.1. — С. 283. (Знаходзіцца ў Магілёўскай абласной бібліятэцы).
2. Уладыка Аляксандр Дзмітрыевіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996.—– С. 511.
