ПРА НАС ПІШУЦЬ

Душу адкрыць прыродзе

Свет утульны, свет дзяцінства заўсёды адкрываецца кожны раз, калі я трапляю ў дзіцячую бібліятэку. Правядзеш там якую гадзіну і, дальбог, нібы вяртаешся ў самую шчаслівую пару свайго жыцця - у маленства.

Тут заўсёды хораша пачувалася, але калі апошнім часам бібліятэкары абралі адным з асноўных накірункаў сваей работы экалагічны, то цяпер ты трапляеш не толькі ў царства кнігі, але і ў сапраўднае царства кветак і раслін. Але ўсё ж тут уладараць кнігі: цудоўна аформленыя, з прыгожымі назвамі, якія адрасаваны і самаму маленькаму чытачу, а таксама дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

У работнікаў дзіцячай бібліятэкі ўжо накоплены немалы вопыт экалагічнага выхавання чытачоў, але больш паглыблена і мэтанакіравана яны сталі працаваць, калі распрацавалі мэтавую праграму "У лёсе прыроды - наш лес" на 2010 -2011 гады.

- Паглыбляць работу ў гэтым напрамку - такую задачу ставіць нам час, - гаворыць мне загадчыца дзіцячай бібліятэкі Вольга Васільеўна Луцковіч. - Бо яшчэ народны пясняр Беларусі Якуб Колас сказаў словы, якія мы ўзялі на ўзбраенне: "Прырода - гэта найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачыма кожнага з нас. Чытаць кнігу, умець адгадаць яе - хіба ж гэта ні ёсць шчасце?". I не толькі важна сфарміраваць у дзяцей экалагічную культуру, свядомыя адносіны да прыроды роднага краю, але і далучыць іх да свету прыроды, да разумения яе каштоўнасці ў жыцці чалавека, да зберажэння і абароны ўсяго жывога на Зямлі.

I з далейшай размовы з бібліятэкарам я даведавлася, што рэалізацыя праграмы ідзе даволі паспяхова і задачы, якія яна праследуе, вырашаюцца. Фарміруецца паняцце аб прыродзе, яе разнастайнасці, прадстаўленне аб узаемасувязі прыроды і чалавека, папаўненне ведаў аб навакольным асяроддзі, выхоўваецца ў дзяцей адказнасць за захаванасць прыроды і пачуццё беражлівых, гуманных адносін да ўсяго жывога, развіваюцца эстэтычныя адносіны юных чытачоў да прыроды і патрэбнасць у актыўнай дзейнасці па вывучэнню і ахове прыроды роднага краю і г.д.

I ўсё гэта, у першую чаргу, робіцца праз кнігу і бібліятэчныя мерапрыемствы, экалагічную інфармацыю. Адным словам, калі тэзісна, то: "Экалагічныя веды, экалагічная культура, любоў да роднае прыроды, а значыць і роднага краю". Усё, што ўмяшчаецца ў адно ёмкае слова: "Патрыятызм".

3 мэтай вывучэння запытаў чытачоў на літаратуру прыродазнаўчай і экалагічнай тэматыкі было праведзена вуснае апытанне і анкетаванне па тэмах "Сябры прыроды - сябры кнігі", "Чароўны свет птушак". Трэба сказаць, што гэтая работа дазволіла правільна папоўніць кніжны фонд і спланаваць масавую і інфармацыйную работу, якая і праводзілася на працягу ўсяго года.

Трэба адзначыць, што кніжны фонд у бібліятэцы данай тэматыкі даволі вялікі: тут ёсць кнігі аб прыродзе не толькі навукова-папулярныя, але і мастацкія творы: М. Прышвіна, К. Паустоўскага, Г. Траяпольскага, М. Ваданосава, В. Вольскага і іншых пісьменнікаў. Шмат кніг пра Чарнобыль, выпісваюцца перыядычныя выданні: "Родная прырода", "Лесавік", "Свирель" і іншыя. I ўсё гэтае кніжна-часопіснае багацце знаходзіцца навідавоку, раскрыта для наведвальнікаў бібліятэкі праз адкрытыя прагляды літаратуры, кніжныя выставы, тэматычныя паліцы. У дзень наведвання бібліятэкі я магла назіраць, якім павышаным попытам карыстаюцца кнігі і іншыя матэрыялы з кніжнай выставы "Да прыроды з любоўю і клопатам". Напрыклад, прыгожа аформлены надпіс паведамляе чытачам аб тым, што 2010 год Генеральнай Асамблеяй ААН быў аб'яўлены годам біялагічнай разнастайнасці. Можна тут знайсці і матэрыялы пра птушку бягучага года - сокала-пустэльгу, а таксама правілы паводзін у прыродзе.

Вось да выставы падыйшлі дзве дзяўчынкі, якія зацікавіліся тэматычнай папкай "Паэтычны каляндар прыроды", у якой сабраны вершы пра ўсе поры года. Школьніцам якраз спатрэбіліся вершы пра зіму.

3 цікавасцю разглядала альбом "Кветкі і расліны Кругляншчыны" - гэткі своеасаблівы гербарый засушаных зёлак, траў і кветак прыдруцкага краю з падрабязным апісаннем кожнай прадстаўніцы флоры.

Шмат на выставе кніг аб лесе. Не толькі аб дрэвах і кустоўі, але і аб яго насельніках.

Побач размясцілася кніжная выстава, якая дапаўняе папярэднюю, "Свет лекавых раслін", з густам аформленая. Тут трэба адзначыць і працу мастака бібліятэкі К.М. Сухоцкай, і бібліятэкараў Л.Б. Касачовай, В.У. Падаляк, Т.М. Кухлеўскай, Л.М. Куксянковай - яна ў цэнтры ўвагі юных чытачоў. Ёсць магчымасць знайсці не толькі літаратуру пра гаючую сілу дрэў і кустоў, пра вітаміны з градкі, гаючыя зёлкі, але і пакаштаваць журавіны, аронію, іншыя прысмакі. Так падрабязна я пішу пра гэта таму , што арганізацыя такіх форм нагляднай прапаганды кнігі вельмі эфектыўная.

Год працы па мэтавай праграме "У лёсе прыроды - наш лёс" паказаў, што дзецям цікава наведваць усе мерапрыемствы і самім прымаць удзел у іх. Розныя па форме, яны неслі і нясуць у душы юных чытачоў адчуванне сябе, як часцінкі прыроды, і нараджэнне адказнасці за лёс усяго жывога на планеце Зямля. Вось формы і назвы некаторых з іх: эколага-краязнаўчы калейдаскоп "Жыву і дыхаю, мой родны край, табой", краязнаўчая гульня-падарожжа "Да таямніц прыроды", гадзіна любові і жальбы "Мордачка, хвост і чатыры нагі", гадзіна інфармацыі "Балючая памяць Зямлі", дзень экалогіі "Вестуны радасці і вясны", гадзіна паэзіі "Беларускія паэты аб роднай прыродзе" і іншыя. Застаецца толькі дадаць, што не апошнюю ролю ў прывабліванні да чытання і выхавання дзяцей і падлеткаў адыгрывае інфармацыйная работа. Не застаецца па-за ўвагай і тэма Чарнобыльскай трагедыі.

- Ці ўпэўнены вы ў тым, што бібліятэка на верным шляху да сэрцаў юных чытачоў? - папыталася я ў бібліятэкараў. - Ці ёсць якая карысць ад той работы, што праводзіцца?

- Несумненна, - адказалі яны. - Дзеці не толькі цікавяцца энцыклапедычнымі выданнямі, іншай літаратурай. У кожнага ёсць свае любімыя мясціны на Кругляншчыне, яны любяць Друць, у многіх ёсць браты меншыя, якія сталі іх сябрамі. I па іх жа прызнанню яны сталі больш абачліва паводзіць сябе на прыродзе: не ламаюць дрэўцы, не здзекуюцца над неабароненымі прадстаўнікамі фауны. Вядома, што яшчэ далека да ўсеагульнай гармоніі ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, але, калі хоць палова нашых чытачоў зразумее, што зламаць галінку жорстка, што трэба жыць з прыродаю ў згодзе - мы лічым, што робім карысную справу. I спадзяемся, што з нашай дапамогай дзеці зразумеюць урэшце-рэшт, што гэта нам патрэбна заступніцтва прыроды: чыстае паветра, каб дыхаць, чыстая вада, каб піць, уся Прырода, каб жыць.

У бібліятэкараў дзіцячай бібліятэкі і на сёлетні год ёсць цікавыя задумкі па экалагічным выхаванні юных чытачоў. Няхай жа іх праца будзе плённай на карысць роднай зямлі.

С. ЛІСТАПАД

Сельскае жыццё. – 2011 г. – 15 студзеня.

СЮДЫ ЗАЎЖДЫ ІМКНУЦЦА ДЗЕЦІ

Заўсёды цікава і шматлюдна ў дзіцячай бібліятэцы. У любое надвор'е, у любую пару года сюды бягуць дзеці, каб атрымаць цікавую кнігу, пагартаць часопіс, падрыхтавацца да заняткаў, пагутарыць з бібліятэкарам.

Круглянская дзіцячая бібліятэка больш за палову стагоддзя абслугоўвае сваіх чытачоў. А пачыналася ўсё ў 1952 годзе, калі згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў працоўных была адкрыта Круглянская дзіцячая бібліятэка. Свайго памяшкання ўстанова не мела. Размяшчалася бібліятэка ў прыватным доме, у якім яна займала адзін пакой. Нягледзячы на дрэнныя ўмовы работы, бібліятэка ў той час мела добрыя вынікі. За 1952 год у яе запісалася 227 чытачоў, а кнігавыдача склала 9 тысяч экземпляраў.

У 1981 годзе бібліятэка справіла наваселле, пераехаўшы ў светлы, прасторны будынак, у якім яна знаходзіцца і зараз. Пры бібліятэцы працуе чытальная зала, два абанементы, пакой казак.

Бібліятэчны фонд складае больш за 28 тысяч экземпляраў дакументаў. Бібліятэка выпісвае 38 назваў часопісаў і 9 назваў газет. Апошнім часам сталі паступаць у фонд і выданні на электронных носьбітах, якія, безумоўна, знойдуць свайго карыстальніка.

Тыя чытачы, што адчынілі дзверы бібліятэкі яшчэ ў дзяцінстве, зараз ужо прыходзяць сюды разам са сваімі дзецьмі, унукамі, праўнукамі. Усіх бібліятэка радуе сваім інтэр'ерам, утульнасцю, добразычлівымі адносінамі да кожнага наведвальніка.

Калектыў бібліятэкі - творчы, самаадданы. Работнікі добра разумеюць, што кніга ўваходзіць у духоўны свет чалавека з ранняга дзяцінства і становіцца неад'емнай часткай усяго яго жыцця. Таму і надаюць вялікую ўвагу арганізацыі чытання дзяцей ужо з маленства. Улічваючы гэта, бібліятэкары запрашаюць на экскурсіі па бібліятэцы з выкарыстаннем мяккіх цацак дзяцей з дзіцячых садкоў, малодшых школьнікаў.

Дзіцячая бібліятэка працуе ў дапамогу агульнаадукацыйнаму працэсу школьнікаў, выконвае самыя розныя запатрабаванні вучняў, звязаныя з падрыхтоўкай рэфератаў, дакладаў і іншых форм самастойнай работы з кнігай.

Важнае ў рабоце бібліятэкі - якаснае інфармаванне чытачоў пры дапамозе бібліятэчных выстаў, рэкамендацыйных спісаў літаратуры, буклетаў.

Задача бібліятэкараў заключаецца не толькі ў тым, каб далучыць дзіця да чытання кніг, але і развіць яго духоўна, выхаваць у ім лепшыя якасці. Наведванне бібліятэкі, прысутнасць на мерапрыемстве для многіх дзяцей - магчымасць добра правесці свой вольны час. Мерапрыемствы праводзяцца як у час вучэбнага працэсу, так і у час канікул.

Кожны год веснавыя канікулы прыносяць юным чытачам радасць сустрэчы з кнігай. Тыдзень дзіцячай кнігі стаў традыцыйным. Адкрыўся ў 2010 годзе Тыдзень са свята «У кніг няма канікул», якое прайшло ў памяшканні РДК. У рамках Тыдня прайшлі таксама Дзень экалогіі «Веснікі радасці і вясны», Дзень кнігі «Книжное царство - мудрое государство», Дзень казак «Падарожжа ў казачны горад».

3 2000 года пры бібліятэцы працуе клуб «Пазнайка». Дэвіз клуба - фантазія і ўяўленне, усмешка і здзіўленне. Задачы клуба - стварыць дзецям цікавы і разнастайны адпачынак, прывіваць любоў да ведаў, развіваць творчыя здольнасці. У час пасяджэнняў клуба праводзяцца разнастайныя пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы: гутарка-падарожжа «Путешествие в страну хороших манер», падарожжа па новых кнігах «Красивые книжки для малыша и малышки», літаратурнае падарожжа па кнігах В.Біянкі «Охотник, следопыт, писатель», ранішнік «Мама в доме - солнышко на небе».

Бібліятэка цесна супрацоўнічае з сярэднімі школамі №1 і №2, кінавідэапрадпрыемствам, цэнтрам пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў, РДК, дзіцячымі садкамі, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Сумесна з работнікамі РДК і цэнтра пазаўрочнай дзейнасці навучэнцаў праведзена тэатралізаваная гульня «Детству солнце пода-рите», прысвечаная Дню абароны дзяцей. Для дзяцей арганізаваны разнастайныя конкурсы, гульні, віктарыны. Завяршылася свята праглядам мультыплікацыйных фільмаў.

Сумесна з РДК і кінавідэапрадпрыемствам праведзены інфармацыйная гадзіна «Конституция - основной закон РБ», гадзіна інфармацыі «Коварные разрушители здоровья». 3 мэтай фарміравання ў школьнікаў прадстаўлення аб п'янстве, наркотыках, курэнні, як адной з вострых праблем, прапаганды здаровага ладу жыцця для «цяжкіх» падлеткаў праведзена інфармацыйная гадзіна «Опасность пагубных привычек».

Для вучняў другога класа адбылася духоўная гутарка “Серьёзный разговор”. На мерапрыемстве прысутнічаў айцец Генадзь, які пазнаёміў дзяцей з дзесяццю запаведзямі, з гісторыяй іх узнікнення.

У час летніх канікул бібліятэка працуе сумесна з лагерамі адпачынку школ №1, 2. У перыяд канікул чытачы-школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах: уроку экалагічнай культуры «Лета, экалогія і я», падарожжы па казках А.С. Пушкіна «Мир сказочных героев», знаёмстве з часопісам «Ухтышка» «Прачытай сам - раскажы сябрам».

Бібліятэка працуе ў розных накірунках. Але экалагічнае выхаванне з дапамогай кнігі стала адным з галоўных накірункаў у дзейнасці установы. Бібліятэкары імкнуцца да таго, каб дзеці бачылі прыгажосць прыроды, якая становіцца яшчэ прыгажэй ад таго, што да яе свой клопат прыклалі менавіта яны, дзеці, каб у душу і сэрца іх пранікла прыгажосць навакольнага свету і пасялілася там назаўсёды. Асноўная зброя ў барацьбе за гармонію і прыгажосць на нашай планеце - слова і кніга.

3 2006 года работа па экалагічнаму выхаванню вядзецца па мэтавай праграме «У лёсе прыроды - наш лёс». Мэта праграмы - далучаць дзяцей да свету прыроды, да разумення яе каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека, да зберажэння і абароны ўсяго жывога на зямлі.

Ствараючы мэтавую праграму, бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі ставілі перад сабой задачы:

- праз кнігу выхоўваць у дзяцей любоў да прыроды;

- праз бібліятэчныя мерапрыемствы фарміраваць у чытачоў сістэму экалагічных ведаў, выхоўваць экалагічную культуру;

- сабраць, апрацаваць і данесці да чытача экалагічную інфармацыю;

- інфармаваць вучняў і настаўнікаў аб новай літаратуры экалагічнага напрамку.

У рамках рэалізацыі праграмы бібліятэкары падтрымліваюць сувязь з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з сярэднімі школамі №1 і №2 г.п. Круглае, раённым гісторыка-краязнаўчым музеем, дашкольнымі дзіцячымі ўстановамі, кінавідэапрадпрыемствам.

Бібліятэкары працуюць у напрамку папаўнення фонду экалагічнай літаратурай. Бібліятэчны фонд дапаўняюць перыядычныя выданні «Родная прырода», «Муравейник», «Свирель», «Лесавік». Бібліятэкарамі ўдзяляецца ўвага збору і апрацоўцы экалагічных матэрыялаў, якія ў выніку фарміруюцца ў альбомы, папкі. У чытачоў карыстаюцца попытам альбомы і папкі: «Па старонках Чырвонай кнігі», «Цветов красою сердце отогреем», альбом гербарыяў «Кветкі і расліны Кругляншчыны», прэс-папка «Экалогія раёна: сучаснасць і будучыня».

Работнікамі бібліятэкі для малодшых школьнікаў аформлены інфармінкі «Правила поведения на природе», «Пернатые друзья», «Ма-ленькая страна» (пра насякомых). Бібліятэкарамі выдадзены перыядычныя выданні: лістоўкі «Чем можно помочь природе», «Правілы паводзін у прыродзе», закладка «Пернатые друзья», буклет «Мир пернатых и зверей ждёт поддержки от друзей».

На абанеменце для 5-9 класаў аформлены экалагічны куток «Да прыроды - з любоўю і клопатам», дзе шырока прадстаўлены кнігі і альбомы, неперыядычныя бібліяграфічныя выданні, інфармацыйна-бібліяграфічныя дапаможнікі, а таксама маляўніча аформленыя «Листки зелёной энциклопедии» з цікавымі фактамі з жыцця жывёл і раслін.

Вялікую работу па арганізацыі бібліятэчных выстаў вядзе чытальная зала бібліятэкі. Увазе чытачоў прадстаўлены выставы: «К нам птицы на крыльях весну принесли», «Кветкі беларускіх палёў», «За чистую воду, небо и землю», «Посмотрите им в глаза по-доброму».

Пад дэвізам «Любіць прыроду - любіць Радзіму» з 2006 года працуе экалагічны клуб «Лесавічок і К». Пасяджэнні клуба вучаць дзяцей беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя, садзейнічаюць выхаванню экалагічнай культуры, мэтанакіравана ўздзейнічаюць на асобу школьніка.

Вельмі цікава прайшла экалагічная гульнявая праграма «Эта земля, твоя и моя», якая складалася з гульняў: «На суше, воде, в воздухе, в лесу», «Что? Где? Когда?», «Найди ответ по книге», «Угадай животное».

Штогадова ў бібліятэцы адзначаюцца даты экалагічнага календара: Дзень Зямлі, Дзень птушак, Дзень вады, Сусветны дзень навакольнага асяроддзя.

У бібліятэцы праводзіўся таксама Дзень экалогіі, які быў прысвечаны Міжнароднаму Дню птушак «Лебединая верность». У гэты дзень прайшлі мерапрыемствы: інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Мы хотим, чтоб жили лебеди», віктарына «В мире сказочных птиц - лебедей». Таксама з удзельнікамі клуба быў праведзены экалагічны ўрок «Я иду по лесу...». Мерапрыемства складалася з конкурсаў: « Разминка», «Угадай дерево», «В мире животных», «Жизнь леса», «Что за птичка», « На грибных тропинках», «В поход».

Традыцыйна ў бібліятэцы праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя трагедыі на ЧАЭС. Экалагічная гадзіна «Охранять природу - значит любить Родину», выстава-прагляд «След чорнага ветру», кніжная выстава «Чернобыль - наш боль» яшчэ раз пазнаёмілі чытачоў з трагедыяй, якая сваім крылом накрыла Беларусь і доўга будзе напамінаць нам, сучаснікам, аб тым чорным дні.

На працягу існавання гэтай праграмы бібліятэкары вывучалі запатрабаванні чытачоў у экалагічнай літаратуры шляхам вуснага апытання. Былі праведзены анкетаванні па тэмах «Прырода - наш дом, зберажы яго», «Книги о природе». Аналіз анкетавання паказаў, што літаратура аб прыродзе дапамагае вучням лепей зразумець навакольнае асяроддзе.

Бібліятэкары імкнуцца прабудзіць у сэрцах чытачоў любоў да ўсяго жывога, да раслін і кветак, да жывёл і птушак, таму што Зямля - наш агульны дом, дзе ўсё павінна існаваць у гармоніі.

На працягу доўгага часу бібліятэка супрацоўнічае са знакамітай зямлячкай, дзіцячай пісьменніцай А.Р. Кобец-Філімонавай. Пісьменніца дасылае ў дар свае новыя кнігі. У бібліятэцы аформлены альбом «3 калыскі над Друццю», прысвечаны жыццю і творчасці А.Р. Кобец-Філімонавай.

Дзіцячая бібліятэка для сваіх чытачоў - гэта тое месца, дзе можна цікава правесці вольны час, праявіць творчыя здольнасці, прыняць удзел у мерапрыемствах, атрымаць пазнавальную інфармацыю і патрэбную кнігу.

Л. КАСАЧОВА, бібліятэкар 1 катэгорыі Круглянскай дзіцячай бібліятэкі.

Сельскае жыццё. – 2011 г. – 2 лютага.

«День именинника»

Ведь хорошая инициатива всегда поощряется, ей сопутствуют успех и чудесное настроение. Особенно, если такая инициатива исходит от людей творческих, способных зажечь сердца, так организовать праздничное мероприятие, что у людей надолго остаются приятные воспоминания искренняя благодарность в адрес тех, кто дарит другим хорошее настроение.

Вот такт недавно в редакцию обратилась начальник отдела ЗАГС райисполкома Н.П. Шкапцова с просьбой через районную газету поблагодарить руководство и коллектив сотрудников детской библиотеки, входящей в структуру ЦБС, за оказание замечательной услуги в честь дня рождения её любимого сынишки Алексея. А услуга эта называется - вызов на дом мини-театра. На этот раз клоуны побывали в гостях у малышей из детского сада №1 райцентра и подарили всем, и ребятишкам, и взрослым, хорошее настроение. «Напишите, что есть в библиотеке такая замечательная услуга, причём, этот настоящий праздник с сюрпризами и костюмированным представлением, клоунадой можно получить за очень небольшую, в сущности, чисто символическую оплату, которая по карману каждому», - подчеркнула при разговоре Наталия Петровна.

Более подробной информацией о «происхождении» данной платной услуги поделилась с нашим корреспондентом заместитель директора Круглянской ЦБС Л.В. Курбан.

Можно сколько угодно спорить о том, допустима ли коммерцилизация библиотек, но это уже не изменит сути происходящего: понятие «платные услуги» довольно давно и прочно укоренилось в практике работы наших библиотек. Изменившиеся экономические условия заставляют их всё активнее искать дополнительные средства для своего су-ществования. Тем более, что Год предприимчивости - это, безусловно, и время поиска новых и востребованных инициатив.

Что может сделать в сложившейся ситуации детская библиотека? В первую очередь, она сегодня предлагает пользователям платные услуги, связанные с библиотечно-библиографической и информационной работой. Наиболее популярные среди читателей услуги: выдача библиотечных документов (книг, журналов, электронных справок) из фонда чи-тательского зала библиотеки, распечатка информации на лазерном принтере, ксерокопирование. Библиотека также всё время работает в направлении расширения ассортимента платных услуг, повышая их ка-чества. Появляются новые услуги, которые всегда будут охотно востре-бованы пользователями.

В связи с этим с конца 2010 года детская библиотека предложила жителям райцентра: детишкам, их мама и папам, бабушкам и дедушкам новую услугу - вызов на дом мини-театра «Настроение будет класс!». За небольшую плату работники учреждения культуры поздравят вашего малыша у вас дома или в детском саду (по вашему желанию). Предложат конкурсные игровые программы, фотосъемку и создание презентации вашего праздника. А праздник этот не оставит равнодушным любого малыша, принесёт ему радость и запомнится надолго. Главные герои представления - клоуны Тоша и Ириска - очень весёлые, жизнерадостные и смешные. Они танцуют, играют с детьми, загадывают загадки. Подготовлены интересные программы для детей разных возрастов - совсем маленьких и постарше, для группы ребят или одного именинника. Эта платная услуга уже пользуется большой популярностью у жителей райцентра. И всё чаще в библиотеку обращаются люди с просьбой провести День именинника (так теперь называют в народе праздничную программу мини-театра). Наиболее часто подобные праздники проходят в детских садах. Здесь как раз та аудитория, которой по душе занима-тельные, яркие зрелища: дети веселятся, хлопают в ладоши. Вместе с ними радуются и взрослые. В общем, благодарных клиентов становится всё больше. И никто не в проигрыше. Ведь в какой-то мере эти мини-спектакли – пропаганда хорошей интересной книги: из числа давно любимых детских сказок или плодов творчества более молодых, современных авторов.

Л. МОШУЛЬ

Сельскае жыццё. 2011 г. – 11 мая.

ДЛЯ ДЕТЕЙ И ЮНОШЕСТВА

«Любить чтение — это обменивать часы скуки, неизбежные в жизни, на часы наслаждения» — отметил когда-то французский просветитель Шарль Луи Монтескье. И привить подрастающему поколению любовь к чтению – главнейшая из задач воспитательного процесса. В преддверии школьных каникул на сцене районного Дома культуры состоялось торжественное открытие Недели детской и юношеской книги под названием «Добро пожаловать, или вход только для детей и родителей».

В качестве зрителей сюда были приглашены ученики начальных классов ГУО «Средняя школа №1 г. Круглое», их учителя и родители. Интересное представление для них подготовили ученики 6 «А» класса этого же учреждения образования. Школьники облачились в костюмы сказочных героев – Мальвины, Буратино, Крокодила Гены, Бабы Яги, Незнайки и многих других. Причём, все они замечательно справились каждый со своей ролью, пели, танцевали, показывали шуточные инсценировки. Музыкально-танцевальные номера подготовили для зрителей и ребята из детской школы искусств. Искренние улыбки всех гостей мероприятия вызвала веселая песенка из популярного мультфильма «Маша и Медведь». В целом, каждое выступление было интересным и запоминающимся. Все юные актёры, вокалисты и танцоры отлично держались на сцене. И это, безусловно, говорит о том, что ребята долго и старательно готовились, чтобы подарить побольше радостных минут и приятных впечатлений.

Следует отметить, что инициатором проведения Недели книги стала детская центральная библиотека совместно с библиотекой СШ №1. Ну, а план мероприятий, проводимых в рамках Недели детской и юношеской книги, достаточно широк и разнообразен. Во вторник для любителей сказок прошло мероприятие под названием «Сказка в гости приглашает», сегодняшний день посвящён экологической тематике: «Для скворца и синицы дом построим мы отличный», завтра в центральной детской библиотеке маленьких сладкоежек ожидает «Сладкий четверг». А завершит «книжную неделю» весёлая пятница «Смейтесь на здоровье».

Словом, всех ребят, которые любят интересно и с пользой проводить школьные каникулы, гостеприимно встретят библиотекари детской библиотеки. Самых активных участников ждут поощрительные призы.

М. ПОДГАЕЦ.

Сельскае жыццё. – 2012 г. – 29 сакавіка.

З любоўю да роднага слова

Сёння, на жаль, усё радзей і радзей мы чуем у паўсядзённым жыцці беларускую гаворку. Таму нашым дзеткам цяжка навучыцца размаўляць на прыгожай і мілагучнай роднай мове. I тут адных урокаў беларускай мовы і літаратуры недастаткова. Як жа выхаваць у нашага падрастаючага пакалення любоў і павагу да той мовы, што дасталася нам у спадчыну ад нашых продкаў?

Гэтае пытанне хвалюе і супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі. У адным яны ўпэўнены цвёрда: палюбіць родную мову дапамагаюць кнігі. А сучасныя беларускія выданні з займальным сюжэтам, добра ілюстраваныя і высокай паліграфічнай якасці, здольны прыцягнуць увагу не толькі юных чытачоў, але і дарослых.

Бібліятэкары прыкладаюць шмат намаганняў, каб на высокім узроўні праводзіць мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў бібліятэцы і па-за яе межамі. У сваёй рабоце яны кіруюцца адным жаданнем: адкрыць хлопчыкам і дзяўчынкам шматгранны свет беларускага мастацкага і навукова-пазнавальнага слова, выхаваць у іх любоў і інтарэс да кнігі, умець выслухаць іх думкі наконт прачытанага і зразумець іх. Каб стымуляваць цікавасць юных чытачоў да літаратуры на беларускай мове, мы сталі выкарыстоўваць побач з традыцыйнымі новы від бібліятэчнай выставы - вонкавы. Усім вядома, што беларуская дзіцячая кніга - вельмі цікавая. Варта толькі ўспомніць такія імёны, як Янка Маўр, Мікола Ваданосаў, Артур Вольскі, Эдзі Агняцвет і многія іншыя. Ды і сучасныя беларускія пісьменнікі, тыя, што пішуць для юных, па-свойму цікавыя і зразумелыя дзецям XXI стагоддзя.

Да Года кнігі ў бібліятэцы была аформлена вонкавая выстава «Беларускія пісьменнікі - дзецям». Акрамя кніг, на выставе былі прадстаўлены беларускія рушнікі, беларускія лялькі, кветкі, цацкі з саломкі, якія надалі ёй непаўторную прыгажосць і зацікавілі дзяцей і іх бацькоў. Такая ж выстава была аформлена да 130-годдзя народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Ладзяцца для юных чытачоў і розныя па зместу мерапрыемствы на роднай мове. Для самых маленькіх было наладжана гучнае чытанне «Прыгажосць Купалаўскай паэзіі», віктарына «Па старонках Чырвонай кнігі Беларусі», пазнавальная гульня «Наш дом - Беларусь», конкурс «Скарбы роднага краю» і многія іншыя. Асабліва спадабалася дзецям падарожжа «Літаратурныя творы на роднай мове». Рабяты падарожнічалі па астравах літаратурных твораў: «Пераходны ўзрост», «Гістарычныя творы», «Свет прыгод і фантастыкі», «Вялікая Айчынная вайна вачыма пісьменнікаў». Для самых маленькіх чытачоў аформлена і пастаянна дзейнічае бібліятэчная выстава-рэкамендацыя «Добры дзень, кніжка беларуская».

У Год кнігі дзіцячая бібліятэка прымае ўдзел у абласным конкурсе па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры «Родная мова - бясцэнная спадчына», які праводзіцца з 1 сакавіка па 1 лістапада. Праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў для юных чытачоў, у якіх яны з ахвотай прымаюць удзел. У планах да канца года - таксама цікавыя задумкі, накшталт літаратурна-музычнай кампазіцыі да 130-годдзя Якуба Коласа «Як песня народа - неўміручы наш Колас» і іншыя.

Пастаянны пошук новых форм прапаганды беларускай кнігі з выкарыстаннем камп'ютара дазваляе значна павысіць цікавасць наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі да лепшых айчынных кніг, а значыць і да роднай мовы. Варта зазначыць, што за восем месяцаў Года кнігі юным чытачам выдадзена звыш дзвюх тысяч кніг на беларускай мове.

Л. КАСАЧОВА, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі

Сельскае жыццё. – 2012 г. – 15 верасня.