Team Member

АНДРАБАЙЛА АЛЯКСАНДР СЯРГЕЕВІЧ

(18.06.1957, в. Папоўка, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)
Паэт-аматар.

У 1974 годзе скончыў Комсенічскую сярэднюю школу. Да 1976 года працаваў у калгасе слесарам.з 1976 па 1978 гады служыў у Савецкай Арміі на Далёкім усходзе. Пасля дэмабілізацыі паступіў на вучобу на факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі ў БСГА. Закончыў вучобу ў 1988 годзе, на працягу пяці гадоў вучобы кіраваў акадэмічным літаратурным аб’яднаннем “Парнас” пры газеце “Савецкі студэнт”. З 1983 па кастрычнік 1986 года працаваў у калгасе імя Калініна на пасадах: інжынера механізацыі працаёмкіх працэсаў, старшага інжынера. У кастрычніку 1986 года з сям’ёй пераехаў на Радзіму жонкі горад Пінск. У 1987 годзе ўладкаваўся на працу на Пінскі ЗАЗ, дзе выконваў абавязкі майстра, старшага майстра, тэхнолага, начальніка цэха, начальніка аддзела МАЗ. У 1992 годзе закончыў Беларускую палітэхнічную акадэмію па спецыяльнасці менеджэр-арганізатар вытворчасці. З 1990 па 1993 год кіраваў Пінскім гарадскім літаратурным аб’яднаннем “Арбіта” у склад якого ўваходзіла пяць членаў Саюза пісьменнікаў дзеючых і тры будучых. З 2001 года да выхада на пенсію ў лістападзе 2017 года працаваў на Пінскім заводзе СММ намеснікам начальніка цэха, намеснікам начальніка аддзела МТЗ, начальнікам аддзела МТЗ, намеснікам генеральнага дырэктара.

Вершы пісаць пачаў у войску. Друкаваўся ў газетах “Савецкі студэнт”, “Ленінскі шлях”, “Палеская праўда”, “Сельскае жыццё”, “Літаратура і мастацтва”, часопіс “Полымя” (1982), альманах “Піншчына літаратурная” (1999), “Белай вежы свет” (2005).

Жыве ў в. Папоўка.

Крыніцы інфармацыі:

Андрабайла, А. Дзесьці на ўзлессі ; Вечны зоў ; Молада – зелена ; Малітва : [вершы] / Аляксандр Андрабайла // Сельскае жыццё. — 2020. — 29 ліпеня. — С. 8. — (На паэтычнай хвалі)

Паўлаў, А. Творца : [Аляксандр Сяргеевіч Андрабайла з в. Папоўка] / Аляксандр Паўлаў // Сельскае жыццё. — 2020. — 29 ліпеня. — С. 4. — (Год малай Радзімы).

Інтэрнэт-рэсурсы :

https://ok.ru/profile/568285030742/statuses/154725519236438?utm_campaign=web_share

https://vk.com/wall622202306_382

https://vk.com/wall-126244262_4137

https://dzen.ru/a/YhjZ6lTu1XEcy5rz?share_to=link

Відэаматэрыялы: