(25.04.1954, в. Філатава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) Паэт-аматар.
У 1996 г. скончыў Беларускі універсітэт культуры. Працаваў метадыстам па рабоце з дзецьмі і моладдзю ў раённым Доме культуры.
Першы верш “Друць” быў надрукаваны ў 1977 г. у раённай газеце “Сельскае жыццё”. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Магілёўская праўда”. Некаторыя яго вершы змешчаны ў калектыўным зборніку “Друцкія зарніцы”, які выйшаў у 1996 г. Таксама друкаваўся ў зборніку “Гімн жыццю”.
У 1987 г. па лініі абласнога саюза пісьменнікаў быў удзельнікам нарады “Дружба народаў – дружба літаратур”.
У асноўным вершы піша на беларускай мове.
Галоўныя тэмы яго творчасці – тэма Радзімы, любові да матулі і блізкіх людзей, да роднай Кругляншчыны, асэнсавання свайго месца ў жыцці. А яшчэ – незагойны боль аб тых, хто загінуў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прывабліваюць сваім лірызмам паэтычныя радкі у якіх апісваецца прыгажосць роднай прыроды, светлыя пачуцці кахання і сяброўства.
Асобна выдадзены зборнікі “Белы маладзік” (Магілёў, 2003), “Белы маладзік” (Мінск, 2013).
Крыніцы інфармацыі:
Белы маладзік : зборнік вершаў / Віктар Бяляцкі. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — С. 2.
Гімн жыццю : вершы паэтаў Кругляншчыны / укладальнік З. Мілешчанка. — Мінск : Белфранс, 2003. — С. 28.
Друцкія зарніцы : (Літаратурная Кругляншчына) : [зборнік]. — Круглае, 1996. — С. 6.
Лістратава, А. “Вытокі мае, я пры вас застаюся” : [пра сустрэчу вучняў старэйшых класаў з мясцовым паэтам Віктарам Бяляцкім прысвечаную 50-годдзю паэта] / А. Лістратава // Сельскае жыццё. — 2004. — 19 мая.
Поэтический дневник Виктора Беляцкого : [биография и стихи] / Виктор Беляцкий // Сельскае жыццё. — 2013. — 3 красавіка.
Інтэрнэт-рэсурсы :
http://lib-krugloe.mogilev.by/upload-file/Litaraturny-pakazalnik.pdf
http://www.library.mogilev.by/kray/Znak_new/krugloe/r13p16_2.htm
http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001=%22BY-SEK-543167%22&lst_siz=20
Відэаматэрыялы: