Team Member

БІТЛІЕЎСКІ АЛЯКСАНДР УЛАДЗІМІРАВІЧ

(29.01.1953, в. Папоўка, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)
Паэт-аматар.

Настаўнік. Скончыў у 1976 годзе фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А.Куляшова. Працаваў настаўнікам матэматыкі у Цяцерынскай сярэдняй школе. З 1986 па 1996 год быў дырэктарам гэтай школы.

Студэнтам займаўся вольнай барацьбой. Арганізаваў у Цяцерынскай школе секцыю вольнай барацьбы і на працягу многіх гадоў трэніраваў вучняў. Быў кіраўніком гуртка “Юны фатограф”.

Актыўны ўдзельнік многіх раённых мепапрыемстваў і спаборніцтваў: шахматна-шашачных турніраў, чэмпіянатаў па футболу і рыбнай лоўлі, гарадках, турыстычных злётаў, фестываля “Свята лялькі”.

Прымаў удзел у мерапрыемствах Цяцерынскага сельскага клуба, запомніўся гледачам у ролі Цярэшкі (па п’есе А.Макаёнка “Трыбунал”, якую прадстаўлялі настаўнікі Цяцерынскай школы)

У 2010 годзе прымаў удзел у раённым конкурсе педагагічнага майстэрства, дзе пакарыў усіх сваёй арыгінальнасцю, творчай смеласцю, гумарам, шматграннасцю. Атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

Прымаў удзел у раённым конкурсе па стварэнню гімна Круглянскага раёна ў якасці аўтара паэтычнага тэкста гімна. Піша вершы і невялікія празаічныя творы розных жанраў на беларускай і рускай мовах. Тэма творчасці – Кругляншчына, школьнае жыццё, шаржы на сяброў і калег.

За доўгія гады працы ў школе не страціў аптымізма, лірызма і артыстызма.

Друкаваць свае творы не імкнецца, але ахвотна дзеліцца імі з слухачамі.

Крыніцы інфармацыі:

Скоробогатая, Т. Ему многое дано / Тамара Скоробогатая // Сельскае жыццё. — 2010. —25 жніўня. — С. 4.

Інтэрнэт-рэсурсы :

http://teterino.krugloe.edu.by/ru/main.aspx?guid=25491

https://ok.ru/profile/568285030742/statuses/156320057433430

https://krugloe.by/society/v-guo-teterinskaya-srednyaya-shkola-imeni-a-s-lukashevicha-proshel-vecher-vstrechi-vypusknikov/

https://ok.ru/profile/568285030742/statuses/156320057433430?utm_campaign=web_shareps://vk.com/wall622202306_1309

Відэаматэрыялы: