Team Member

ІВАНОЎ АЛЯКСАНДР ЕЎДАКІМАВІЧ

(18. 01.1963, в. Пераселле, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 09.07.2003, пахаваны ў г. п. Круглае)
Паэт-песеннік.

У дзяцінстве атрымаў інваліднасць, сем год не хадзіў. З 1970 па 1982 год вучыўся ў Асіповіцкай спецшколе – інтэрнаце. У 1984 г. закончыў вучылішча электрамеханікаў г. Савецка Калінінградскай вобласці. Доўгі час працаваў старшынёй праўлення раённай арганізацыі таварыства інвалідаў.

Вершы, а дакладней песні, пачаў пісаць у 16 год. У 1997 годдзе прымаў удзел у IV рэспубліканскім фестывалі творчасці інвалідаў “Майстэрства жыць – тварыць мастацтва”.

Творы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, у зборніках “Друцкія зарніцы”, “Гімн жыццю”.

Аўтар зборніка “Я свято верую в любовь…” (Круглое, 2013).

Крыніцы інфармацыі:

Гімн жыццю : вершы паэтаў Кругляншчыны / складальнік З. Мілешчанка. — Мінск : Белфранс, 2003. — С. 53.

Друцкія зарніцы : (Літаратурная Кругляншчына) : [зборнік]. — Круглае, 1996. — С. 128.

Замоўкла гітара. І абарваўся радок... // Сельскае жыццё . — 2003.— 12 ліпеня.

Іваноў, А. Хто дапаможа Алесю : [паэт і кампазітар А. Іваноў расказвае аб сваім жыцці, творчасці] / Алесь Іваноў ; гутарку правёў У. Цішуроў // Сельскае жыццё. — 1996. — 2 кастрычніка.

Нікалаева, Л. Гітара ў руках барда / Л. Нікалаева // Сельскае жыццё . — 2002. — 23 кастрычніка.

Радасць творчасці // Сельскае жыццё . — 1997. — 30 сакавіка.

Я свято верую в любовь! : [пра вечарыну прысвечаную паэту—барду Аляксандру Іванову] / рэпартаж з вечарыны вялі С. Вадап’ян і А. Аляксееў // Сельскае жыццё. — 2003. — 19 сакавіка.

“Я свято верую в любовь…” Аляксандр Іваноў : [папка] / Цэнтральная бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі. — Круглае : Цэнтральная бібліятэка, 2003.

Інтэрнэт-рэсурсы :

http://lib-krugloe.mogilev.by/upload-file/Litaraturny-pakazalnik.pdf

http://www.library.mogilev.by/kray/Znak_new/krugloe/r13p16_6.htm

Відэаматэрыялы: