Team Member

ЛАЗОЎСКІ СЯРГЕЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ

(25.04.1970, в. Прыгані, Круглянскага раёна, Магілёўская вобласць)
Паэт – аматар.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1995г.). З 1997 па 2004 гады працаваў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела пісьмаў раённай газеты «Сельскае жыццё». У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў начальнікам аддзела па справах моладзі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы. З 2013 года ўзначальвае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама.

Творчая, таленавітая асоба. Піша вершы, сатырычныя мініятуры, гумарэскі, замалёўкі. Рамантык па натуры, ён заўсёды знаходзіць хвілінку на тое, каб пакласці свае думкі на паперу. Падсілкоўваюць яго творчыя сілы родная беларуская прырода, вёска, рэчка, лес, куды ён заўсёды імкнецца. Лічыць, што шчаслівы і моцна стаіць на нагах толькі той, хто ведае сваё мінулае, жыццё продкаў і адчувае сябе іх працягам.

Друкаваўся ў газеце “Сельскае жыццё”. Асобна выдадзены зборнік вершаў “Здесь просыпаешься под трели соловья…”

Піша на беларускай і рускай мовах.

Інтэрнэт-рэсурсы :

http://mogomc.by/ru/sobyitiya/solnyij-konczert-sergeya-lazovskogo-moya-dusha-proshel-v-g.krugloe.html

Відэаматэрыялы: