Team Member

МІЛЕШЧАНКА ЗІНАІДА УЛАДЗІМІРАЎНА
(у дзявоцтве Гузава)

(10.05.1953, в. Камяншчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)
Паэтка-аматар, празаік.

У 1975 г. закончыла Смаленскі электратэхнічны тэхнікум сувязі, працавала па спецыяльнасці. У 1979–1980 гадах праходзіла воінскую службу ў дывізіёне сувязі на ваенным аэрадроме Балбасава Віцебскай вобласці. Пасля вяртання на радзіму рабіла на розных пасадах. Але заўсёды была адказным і ініцыятыўным працаўніком. Яе выгадна вылучала актыўная жыццёвая пазіцыя. З’яўлялася старшынёй раённага літаратурнага аб’яднання “Світанак” пры раённай газеце “Сельскае жыццё”.

Аўтар вершаў, песен і гумарэсак у зборніках і перыядычным друку. Творы друкаваліся ў газетах: “Сельскае жыццё”, “Могилёвские ведомости”; у часопісах: “Я+Я”, “Бібліятэчны свет”; у зборніках: “Друцкія зарніцы”, “Гімн жыццю”. Асобна выдадзены зборнік “Бессонница” (Круглое, 2013).

Каханне, любоў да свайго краю і вялікай Бацькаўшчыны, замілаванне роднай прыродай, асэнсаванне месца чалавека ў свеце, успаміны маленства – вось тэмы яе творчасці.

Піша на рускай і беларускай мовах.

Крыніцы інфармацыі:

Гімн жыццю : вершы паэтаў Кругляншчыны / укладальнік З. Мілешчанка. — Мінск : Белфранс, 2003. — С. 44.

Друцкія зарніцы : (Літаратурная Кругляншчына) : [зборнік]. — Круглае, 1996. — С. 17.

Зинаида Милещенко : «Я просто жизнь благословляю...» : [альбом] / Цэнтральная бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі. — Круглае, 2003. — 40 с.: іл.

“…Я застаюся з Радзімай…” : творчасць Зінаіды Мілешчанкі : (дадатак) / Цэнтральная бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі . — Круглае, 2011. — 23 с.

Крыніцы інфармацыі:

http://lib-krugloe.mogilev.by/core-strength/9-core-strength-1/publishing-activity.html

http://www.library.mogilev.by/kray/Znak_new/krugloe/r13p16_13.htm

http://unicat.nlb.by/opac/pls/

Відэаматэрыялы: