Team Member

НЕДАБОЙ ВІКТАР МІХАЙЛАВІЧ

(02.09.1962 в. Шапялевічы, Круглянскі раён. Магілеўская вобласць)
Паэт-аматар.

Настаўнік, выкладчык, перакладчык, эканаміст, фінансіст. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў, факультэт французскай мовы, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (БРУ), эканамічны факультэт. У 1980-1990 гады працаваў у Комсенічскай і Круглянскай сярэдніх школах настаўнікам замежнай мовы, намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай працы. Сення працягвае сваю педагагічную дзейнасць у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Вершы Віктар Міхайлавіч пачаў пісаць у школьныя гады. Першы зборнік вершаў “Самое важное в жизни – это любовь” выдадзены Круглянскай цэнтральнай бібліятэкай ў 2024 годзе. У 2025 годзе яго творы ўвайшлі ў конкурсны альманах рускай паэзіі. Асаблівае месца ў творчасці займаюць вершы, прысвечаныя землякам з яго роднай вёскі, родным мясцінам. У сваіх творах Віктар Міхайлавіч разважае простымі словамі аб складаным: пра сэнс жыцця, грамадзянскі абавязак, каханне, працу, закранае рэлігійныя тэмы. У цяперашні час піша аўтарскія песні на рускай мове. Друкуецца на старонках сацыяльнай сеткі, праводзіць паэтычныя сустрэчы. У пачатку 2026 года намінаваны на нацыянальную літаратурную прэмію “Поэт года” за 2025 год, якая была заснавана расійскім саюзам пісьменнікаў. У ліку намінантаў узнагароджаны медалём “Михаил Булгаков 135 лет”. Узнагароджванне адбылося ў цэнтральным доме літаратараў у Маскве.

Жыве ў Мінску.

Крыніцы інфармацыі:

Дебют, 2025 : сборник произведений номинантов национальной литературной премии "Поэт года" в номинации "Дебют" : 16+. Кн. 1. — Москва : Издательство Российского союза писателей, 2025 — 2025. — С.242 — 246.

Недобой, В. Самое важное в жизни – это любовь!: сборник стихов / Виктор Недобой – Круглое : ГУК «Круглянскай централизованная библиотечная система», 2025. — 112 с.

Інтэрнэт-рэсурсы :

https://m.ok.ru/profile/568285030742/statuses/157757872119126

https://krugloe.by/culture/v-kruglom-sostoyalas-poeticheskaya-vstrecha-viktorom-nedoboem/

https://youtu.be/JNh2xH63fOs?si=BysHuVauguvpXRaV

https://vk.com/wall622202306_2174

Відэаматэрыялы: