Team Member

НІКІТКА АЛА УЛАДЗІСЛАВАЎНА
(У ДЗЯВОЦТВЕ ЛАПЦЕВА)

(23 мая 1962 г. в Паўлова, Кастюковіцкі раён, Магілёўская вобласць)
Паэт-аматар, празаік.

Адвакат. У дзяцінстве (1972 г.) разам з бацькамі пераехала ў г.п.Круглае. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. Працавала адвакатам у г. Магілёве. Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Вершы пісаць пачала ў сталым узросце. Спачатку як віншаванні з нагоды нараджэння сябровак. Пакуль аднойчы не прапанавалі напісаць для паэтычнай старонкі прафесійнага юрыдычнага часопіса верш пра вясну. Калі першыя пробы атрымалі станоўчую адзнаку, рызыкнула публікаваць іх на старонцы ў сацыяльных сетках.

Піша на рускай мове. «Конечно же, о любви! Она единственный источник вдохновения на все времена. Она незримо стоит за каждым текстом. И даже если «трепещет тополь золочеными листами» или «пишу тебе, любимый город», «вдохновительницей всему служит любовь» (Аўтар).

Аўтар зборніка вершаў і прозы «Веер» (Москва, 2021), паэтычнага зборніка «Сентиментальные путешествия» (2022), зборніка вершаў і п’ес «Мое закулисье» (2023), зборнік чарадзейнай прозы для дзяцей і дарослых «Малиновое Королевство» (2025).

Жыве ў Магілеве.

Крыніцы інфармацыі:

Никитко, А. Веер : [стихи] / Алла Никитко. — Москва : Перо, 2021. — С. 3—5.

Никитко, А. Сентиментальные путешествия : сборник стихов / Алла Никитко. — Минск : Колорград, 2022. — С. 3—4.

Інтэрнэт-рэсурсы :

https://stihi.ru/avtor/anikita 100

https://vk.com/wall-190679899_1079

https://lib-krugloe.mogilev.by/index-kautograph.php

Відэаматэрыялы: