Team Member

АРЛОЎ СЯРГЕЙ МІХАЙЛАВІЧ

(01.09.1945, в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)
Паэт-аматар, празаік.

Закончыў журналісцкае аддзяленне ВПШ ў Мінску. Нейкі час быў інструктарам райкама. У 1975 годзе быў прызваны ў армію на пасаду зампаліта роты. Пасля звальнення ў запас працаваў у газеце “Калійшчык Салігорска”. Праз шэсць год звярнуўся на Радзіму, ў Круглае, дзе займаўся будаўнічай справай. Канешне не забываў і журналістыку і паэзію. Друкаваўся ў газеце “Сельскае жыццё”.

Сяргей Міхайлавіч піша не толькі вершы але і прозу. Гэты чалавек валодае тонкім пачуццём гумару, з—пад яго пяра выходзяць гумарэскі, сюжэты для напісання якіх аўтар бярэ з жыцця. Але, вядома ж, галоўнае месца ў творчасці займае паэзія. Усе ягоныя вершы напісаны сакавітай беларускай мовай. Напісаны таленавіта, адчуваецца, што кожны вершаваны радок прайшоў праз сэрца яго аўтара. Атрымліваеш сапраўдную асалоду ад сустрэчы з вершамі якія прысвечаны тэме вайны, кахання, роднай вёсцы і землякам. І не толькі…

Піша на беларускай і рускай мовах.

Асобна выдадзены зборнікі “На беразе гадоў пражытых” (Круглае, 2012), “На чаўне ўспамінаў” (Круглае, 2018).

Крыніцы інфармацыі:

Вадап’ян, С. Ад роднае зямлі : [пра мясцовага паэта Сяргея Міхайлавіча Арлова] / Святлана Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2012. — 24 кастрычніка.

Інтэрнэт-рэсурсы :

http://lib-krugloe.mogilev.by/upload-file/Litaraturny-pakazalnik.pdf

Відэаматэрыялы: