(25.10.1940, в. Зарэчча, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)Паэт-аматар.
Палкоўнік міліцыі. 32 гады пасвяціў службе ў органах унутраных спраў, прайшоў па службовай лесвіцы ад інспектара дарожнага надзора да начальніка Дзяржаўнай аўтаінспекцыі вобласці.
Закончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. Значны час займаўся арганізацыяй і прапагандай Правіл дарожнага руху, узначальваў асобны ўзвод дарожна-патрульнай службы Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, абласное рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне, а з 1986 па 1996 год – аддзел ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў юнацтве. Аднак большасць вершаў напісана ў канцы службы і на пенсіі. Ў яго арсенале каля 1000 паэтычных твораў пра родны край і дарагіх сэрцу людзей. З асаблівай цеплынёй ён успамінае пра службу ў міліцыі, пра сваіх калег.
Друкаваўся ў газетах “На страже”, “Зямля і людзі”, “Магілеўскія ведамасці”, “Сельскае жыццё ”. Асобна выдадзены зборнікі “Заречье – Родина моя” (Минск, 2015), “Сердцем в ГАИ” (Минск, 2016), “Верны служебному долгу” (Минск, 2017), “Моим землякам” (Минск, 2017), “В меру любить” (Минск, 2018)
Піша на беларускай і рускай мовах.
Жыве ў г. Магілёве.
Крыніцы інфармацыі:
Алданов, Б. 100-летию белорусской милиции посвящается / Борис Алданов // Могилевские ведомости. — 2017. — 28 февраля.
Воропаева, С. Заречье – родина моя : [встреча Валерия Шакуро с земляками] / Светлана Воропаева // Сельскае жыццё. — 2017. — 5 ліпеня.
Душа затребовала песен // Рэспубліка. — 2016. — 18 лістапада.
Терехов, А. И полковник, и поэт… / Александр Терехов // Могилевские ведомости. — 2010. — 23 октября.
Шакуро, В. Дорога длиной в 32 года. Чему она научила? / Валерий Шакуро // На страже. — 2009. — 6 ноября.
Інтэрнэт-рэсурсы :
http://uvd.mogilev.by/page/polkovnik-milicii-valeriy-arhipovich-shakuro-s-rifmoy-po-zhizni
http://2018.krugloe.by/2017/01/10/d0-b8-d0-bd-d0-b0-d0-b4-d1-
http://www.rodniva.by/2015/02/9280/
http://www.golk.by/muzej-vospominanij/
http://mvd.gov.by/main.aspx?guid=53293
http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_vi
Відэаматэрыялы: