Team Member

ШЫХМАН МІХАІЛ СЯМЁНАВІЧ

(19.11.1952, г. Гомель)
Паэт – аматар.

Урач. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і ў 1977 годзе быў накіраваны на працу ў Круглянскую цэнтральную раённую бальніцу. Гэтай высокароднай справе прысвяціў амаль ўсё жыццё.

Паэзію лічыць справай сур’ёзнай, таму паэтам сябе назваць не можа. Сваім прызваннем лічыць медыцыну. Вядучая тэма ў яго творчасці – грамадзянска–патрыятычная, інтымная лірыка. Чуйны, тонкі лірык і псіхолаг, ён імкнецца ў сваіх творах дайсці да глыбіні чалавечай душы. Вершы прасякнуты любоўю, пяшчотай, жыццялюбствам.

Друкаваўся ў розных перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Друцкія зарніцы”, “Гімн жыццю”. Асобна выдадзены зборнікі вершаў “Любовь, похожая на сон”, “Памяти прекрасные мгновенья”.

Піша на рускай мове.

Крыніцы інфармацыі:

Варапаева, С. Непаўторнасць у прафесіі і ў творчасці паэта : [урач і паэт Міхаіл Сямёнавіч Шыхман] / С. Варапаева // Сельскае жыццё. — 2005. — 3 жніўня.

Поэзия – часть его жизни : [о Михаиле Семеновиче Шихмане] / фото О. Листратовой // Сельскае жыццё. — 2008. — 26 студзеня.

Ходас, Ю. Я подарю тебе жизнь : [о Михаиле Семеновиче Шихмане] / Ю. Ходос // Сельскае жыццё. — 2012. — 3 кастрычніка. — (5 октября – Всемирный день врача).

Інтэрнэт-рэсурсы :

https://dr-shikhman.livejournal.com/

https://ok.ru/profile/571823222811

http://news.21.by/society/2012/10/11/637205.html

https://krugloe.by/2011/08/02/ee-glavnoe-bogatstvo/

Відэаматэрыялы: