(псеўданімы Уладзіміраў Ц., Цімур У., Ладысь Барабанаў, Вычур Уладзімір)
(24.01.1956 г., в. Навапруддзе, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)Паэт, празаік, публіцыст, краязнавец.
Вучыўся ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай і Магілёўскім педагагічным інстытуце імя А. Куляшова. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, культработнікам, аўтарам-выканаўцам Магілёўскай філармоніі і Мінскага абласнога музычнага таварыства. Пенсіянер. Быў старшынёй літаратурнага аб’яднання "Світанак" пры Круглянскай раённай газеце "Сельскае жыццё". У 2010 г. выдаў кнігу вершаў паэта-земляка Міхася Кушнярова (1935-1999 гг.) “Друцкія напевы”.
Піша на беларускай мове. Найбольш вядомы як арыгінальны і непасрэдны празаік. У.Цішуроў – паэт трошку інакшы, але не настолькі, каб у нечым адставаць ад сябе – празаіка. Дыяпазон яго лірычных стасункаў даволі сваеасаблівы і шматпланавы – гэта нібы дзённікавыя накіды, акварэлі душы ў спыненым імгненні. Вершы і проза друкаваліся:
- у рэспубліканскіх выданнях, ў калектыўных зборніках: “Лагодны промень раніцы”, “Друцкія зарніцы”, “Скажы, што кахаю…”;
- газетах: “Магілёўская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Сельскае жыццё”;
- часопісах: “Маладосць”, “Першацвет”, “Полымя”.
Асобна выдадзены кнігі прозы “Пад зоркай Су… ” (Мінск, 1988), “Першая струна” (Мінск, 1996), “Бэйс” (Мінск, 2003), “Над” (Мінск, 2007), “Студэнцкае каханне” (Смаленск, 2011), “Радасць жыцця” (2012), “Лі” (Смаленск, 2014), “Мілы граф” (Смаленск, 2015), “На заробках” (Смаленск, 2016), “Да лепшых дзён” (Смаленск, 2023) і зборнікі вершаў “Маўчана” (Мінск, 2001), “Выслухай вецер”(Мінск, 2004), “Ганарар” (Мінск, 2009), “Надзея на радасць” (Смаленск, 2018), “Батарэйная вышыня” (Смаленск, 2024).
Крыніцы інфармацыі:
Друцкія зарніцы : (Літаратурная Кругляншчына) : [зборнік]. — Круглае, 1996. — С. 55.
Паўлаў, А. Мы ганьбім спакой і ўтулле / А. Паўлаў // Сельскае жыццё. — 1992. — 25 студзеня.
Паўлаў, А. Жыве дзівак на Кругляншчыне / А. Паўлаў // Зямля і людзі. – 1992. — 5 сакавіка.
Марціновіч, А. Няхай пачуецца далёка / А. Марціновіч // Чырвоная змена. — 1997. — 16 красавіка.
Кунцэвіч, У. “Першая струна” на паліцах бібліятэк / У. Кунцэвіч // Сельскае жыццё. — 1997. — 14 сакавіка.
Паўлаў, А. Маўчана / А. Паўлаў // Сельскае жыццё. — 2002. — 19 студзеня.
Сонца ў сэрцы // Сельскае жыццё. — 2002. — 23 кастрычніка.
Інтэрнэт-рэсурсы :
https://www.calameo.com/books/003026675870461c68913
http://catalog.library.mogilev.by/writers/search_result.php?id=356
Відэаматэрыялы: