(03.01.1943, в. Ваўканосава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць)Журналіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі.
Цяга да літаратурнай творчасці праявілася ў школьныя гады – пастаянна быў членам рэдкалегіі класнай і школьнай насценных газет. Школьнікам пісаў вершы, якія друкаваліся ў газетах: “Зорька”, “Піянер Беларусі”, раённай газеце.
Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе “Перамога”, затым загадчыкам Ляснянскай сельскай бібліятэкі.
У пару службы ў арміі ўваходзіў у Смаленскае літаратурнае аб’яднанне. Вершы друкаваліся ў Смаленскай гарадской маладзёжнай газеце “Смена”. Пасля службы ў арміі працаваў у калгасе, у Магілёўскім будаўнічым упраўленні № 91 будтрэста № 12.
З 1967 г. працаваў у рэдакцыі Круглянскай раённай газеты “Сельскае жыццё” фотакарэспандэнтам, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі.
З 1973—1977 гг. вучыўся ў Мінскай ВПШ. З 1977—1980 гг. працаваў намеснікам рэдактара раённай газеты “Сельскае жыццё”. Вёў літаратурную старонку “Друцкія зарніцы”, дзе сістэматычна друкаваліся яго вершы, гумарэскі.
Са снежня 1980 г. – рэдактар Асіповіцкай раённай газеты “Запаветы Леніна”.
Вершы друкаваліся ў раённай газеце “Сельскае жыццё”, “Магілёўскай праўдзе”, часопісе “Вожык”, абласным альманаху “Дняпроўскія хвалі”. Сумесна з мясцовым кампазітарам Віктарам Шышкаўцом стварыў кала 50 песень, шэраг з якіх увайшлі ў рэпертуары калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці і рэспублікі.
За шматгадовую журналісцкую працу, актыўную прапаганду беларускай мовы і літаратуры А. У. Тамашэўскаму ў 1982 г. прысвоена званне “Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь”.
Аўтар асобна выдадзеных кніг і зборнікаў “Жонка на дыеце” (Бабруйск, 2011), “Людзі – не анёлы” (Бабруйск, 2014).
Жыве ў г. Асіповічы.
Крыніцы інфармацыі:
Вызначыліся працай : Заслужаныя работнікі Беларусі // Памяць. Асіповіцкі край. — Мінск, 2002. — С. 618.
Дняпроўскія хвалі : Магілёўшчына літаратурная. — Магілёў, 1993. — С. 359.
Памяць : гіст.—дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск : БелЭн, 1996. — С. 511.
Тамашэўскі Анатоль Уладзіміравіч : [віншаванне з нагоды прысваення Тамашэўскаму А. У. – рэдактару Асіповіцкай раённай газеты “Запаветы Леніна” ганаровага звання “Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь”] // Магілёўская праўда. — 1992. — 19 верасня.
Тамашэўскі, А. Сустрэчы на бацькоўскай зямлі : [з успамінаў аб працы на Кругляншчыне] / Анатоль Тамашэўскі // Сельскае жыццё. — 2010. — 28 красавіка.
Вадап’ян, М. Кругляншчына – яго калыска : [сустрэча з А. У. Тамашэўскім ў раённай бібліятэцы з нагоды яго 75-гадовага юбілею] / Мікола Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 ліпеня.
Інтэрнэт-рэсурсы :
http://www.library.mogilev.by/kray/Culture/r1p16.html
http://lib-krugloe.mogilev.by/upload-file/Litaraturny-pakazalnik.pdf
http://www.library.mogilev.by/kray/Znak_new/krugloe/r13p14_18.htm
http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001=%22BY-SEK-
Відэаматэрыялы: