Team Member

ВАДАП'ЯН СВЯТЛАНА ІВАНАЎНА
(у дзявоцтве Прывалава)

(02.03.1949, в. Макеевічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць)
Паэт – аматар.

У 1976 годдзе закончыла Беларускі інстытут культуры. З 1979 года жыве ў Круглым, доўгі час працавала па спецыяльнасці ў Круглянскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме, загадчыцай бібліятэкі сярэдняй школы № 2. Краязнаўца, заўсёды лічыла сваім абавязкам выхоўваць у чытачоў любоў да роднай зямлі.

Творы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, у зборніках “Гімн жыццю”, “О времени и о себе”, “Матчына мова”. Асобны зборнік вершаў “Матчыны кветкі” – гэта паэтычнае вяртанне ў край дзяцінства, дзявочых мар, цёплага сяброўства, светлага кахання.

Піша на беларускай мове.

Крыніцы інфармацыі:

Вадап’ян С. Матчыны кветкі : вершы / Святлана Вадап’ян. — Круглае : центральная бібліятэка, 2012. — 24 с.

Вадап’ян, С. Познія спатканні / Святлана Вадап’ян. — Круглае : ГУК “Круглянская централізаваная біблітэчная сістэма”, 2024. — 44 с.

Гімн жыццю : Вершы паэтаў Кругляншчыны / Уклад. Мілешчанка З.— Мінск : Белфранс, 2003. — С. 37—43.

Лістратава, А. На пражытых на гадах кладзе жыццё адметку…: [пра літаратурную творчасць С. І. Вадап’ян] / А. Лістратава // Сельскае жыццё. — 2014. — 23 красавіка.

Відэаматэрыялы: