Team Member

ВАРАПАЕВА СВЯТЛАНА ІВАНАЎНА
(у дзявоцтве Васілевіч)

(19.08.1966, в. Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць)
Паэт – аматар.

Скончыла Брэсцкае чыгуначнае вучылішча № 27. Працавала на чыгунцы Брэсцкага дэпо. У 1990 г. пераехала ў г. п. Круглае. Скончыла Магілёўскі педагагічны універсітэт імя Куляшова. Працавала ў рэдакцыі газеты “Сельскае жыццё”. На заслужаным адпачынку.

Пісаць вершы пачала яшчэ ў школе. Творы друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах “Першацвет”, “Бярозка”, “Бібліятэчны свет”, у газетах “ЛіМ”, “Чырвоная змена”, “Веснік Магілёва”, раённай газеце “Сельскае жыццё”, у зборніку “Ад роднае зямлі”.

Яе вершы – гэта прызнанне ў любові сваёй Радзіме, сваім землякам, сваім родным. Не засталіся без увагі паэткі выпрабаванні, што выпалі на долю беларусаў: шэраг вершаў прысвечана тэме вайны і тэме Чарнобыля.

Піша на рускай і беларускай мовах.

Крыніцы інфармацыі:

Варапаева, С. Вершы пайшлі з душы : зборнік вершаў / Святлана Варапаева. Круглае : ДУК “Круглянская централізаваная бібліятэчная сістэма”, 2024. — 20 с.

Варапаева, С. І. У паэзіі есць музыка… : вершы / С. І. Варапаева. Круглае : ДУК “Круглянская централізаваная бібліятэчная сістэма”, 2012. — 34 с.

Гімн жыццю : Вершы паэтаў Кругляншчыны / Уклад. Мілешчанка З. — Мінск : Белфранс, 2003. — С. 37—43 .

Друцкія зарніцы : (Літаратурная Кругляншчына) : [зборнік]. — Круглае, 1996. — С. 99—127.

Лістапад, С. Святла часцінка ў гэтых вершах : [сустрэча з паэткай С.І. Варапаевай] / С. Лістапад // Сельскае жыццё. — 2011. — 2 лістапада. — (Паэтычныя сустрэчы).

Відэаматэрыялы: