"ДЕЛУ КНИЖНОМУ ВЕРНЫ"


ФОТО РАБОТНИКА
БЛИЗНЕКОВА (Усик) Валентина Ивановна

Год и место рождения: 1 марта 1939 года в д. Бреньков Белыничского района Могилёвской области.

Образование: специальное библиотечное.

В 1954 году окончила Прихабскую восьмилетнюю школу Белыничского района Могилёвской области.

В 1957 году окончила Могилёвское культурно-просветительное училище им. Н. К. Крупской.

В 1987 году окончила Могилёвский библиотечный техникум им. А.С. Пушкина.

Место работы:

Трудовой стаж начался в Белыничском районе Могилёвской области.

Заведующая Головчинским сельским клубом с 1957 по1958 год.

Заведующая Каменецким сельским клубом с 1958 года по 1963 год.

В 1963 году переехала жить в г.п. Круглое Могилёвской области.

Библиотекарь Круглянской районной библиотеки с 1963 года по 1968 год.

Заведующая абонементом Круглянской районной библиотеки с 1968 года по 1971 год.

Заведующая Круглянской районной библиотекой (директор) с 1971 года по 1976 год.

Заведующая абонементом Круглянской районной библиотеки с 1976 года по 1977 год.

Заведующая отделом обслуживания Круглянской районной библиотеки с 1977 год по 3 октября 1983 года.

С 4 октября 1983 года старший библиотекарь отдела обслуживания Круглянской центральной библиотеки по 1988 год.

Старший библиотекарь отдела организации и использования книжного фонда Круглянской центральной библиотеки с 1988 года по 1995 год.

На пенсии.

Живёт в г. Круглое Могилевской области.

Сведения о званиях и наградах:

Почетными грамотами райисполкома, отдела культуры.

Почетной грамотай управления культуры Могилёвского облисполкома.

Статьи библиотекаря:

Блізнякова, В. Бібліятэка да юбілею партыі / В. Блізнякова // Сельскае жыццё. — 1972. — 12 ліпеня.

Блізнякова, В. Юбіляру прысвечана / В. Блізнякова // Сельскае жыццё. — 1981. — 10 лютага.

Статьи о библиотекаре:

Абмяняліся вопытам работы // Сельскае жыццё. — 1969. — 21 сакавіка.

Шыдлоўская, С. Бібліятэка да юбілею партыі / С. Шыдлоўская // Сельскае жыццё. — 1972. — 12 ліпеня.

Здзітавецкая, М. Адбыўся семінар / М. Здзітавецкая // Сельскае жыццё. — 1979. — 9 жніўня.

Вадап’ян, С. Прэм’ера кнігі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1986. — 7 лістапада.

Арцем’еў, В. У творчым пошуку / В. Арцем’еў // Сельскае жыццё. — 1988. — 30 студзеня.

Вадап’ян, С. З’явіся, новы дзень, пачаткам новым! / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1998. — 30 верасня.

Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.

Горбачёва, Л. В ногу со временем / Л. Горбачёва // Сельскае жыццё. — 2013. — 14 верасня. — (15 сентября – День библиотек).

Вадап’ян, С. Жыццё, нібы старонкі кніг … / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 25 ліпеня. — (Да 80-годдзя Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі).

Воропаева, С. Воспоминания из тех огненных лет / С. Воропаева // Сельскае жыццё. — 2022. — 22 чэрвеня. — (Военное поколение – мирному поколению).

Источник информации: личное дело, беседа.

Валентина Ивановна Близнекова (из воспоминаний):

Пачала я працаваць у Круглянскай бібліятэцы з кастрычніка 1963 года. На той час гэта была пасялковая бібліятэка. Да майго прыходу ў бібліятэцы працавала Ала Яфімаўна Гірына і Марыя Аўрамаўна Падольская. А.Я.Гірына перавялася працаваць у Ракушава (Ліхінічы) і мы з Марыяй Аўрамаўнай Падольскай працавалі ўдваіх.

Чытачоў у той час было шмат. Выдавалі за год больш 20 тысяч кніг, газет, часопісаў. Часта наведвалі бібліятэку Ганна Ільінічна Ваяводзіна, Леаніда Антонаўна Віннік, урач Таццяна Іванаўна Драздоўская, настаўнікі Ларыса Фёдараўна Шарамецьева, Міхаіл Мацвеевіч Бялянкін, Мікалай Уладзіміравіч Трыпуцін, а таксама Лідзія Горава і іншыя.

Добра чыталі школьнікі. Асноўнымі формамі масавай і індывідуальнай работы з чытачамі ў той час былі агляды літаратуры, дыспуты, абмеркаванні кніг і артыкулаў з перыёдыкі, чытацкія канферэнцыі і іншыя.

У 1966 годзе аднавіўся Круглянскі раён і бібліятэка стала раённай. Загадчыцай бібліятэкі стала Рыта Мікіцічна Рыхнова, я стала працаваць загадчыцай абанемента, а Таццяна Афанасьеўна Сасунова - бібліятэкарам.

Бібліятэкары, акрамя асноўнай сваёй работы, прымалі актыўны ўдзел у суботніках, у мастацкай самадзейнасці.

У 1970 годзе паехала з раёна наша загадчыца Рыта Мікіцічна Рыхнова, і мяне прызначылі на гэтую пасаду, і кіравала я гэтай установай да 1976 года. Мяне змяніла на гэтай пасадзе Валянціна Іванаўна Кулькова, а я стала працаваць загадчыцай абанемента. Прыходзілася часта выязджаць на раён для аказання метадычнай дапамогі .

У той час запомніліся мне як добрыя людзі такія работнікі сельскіх бібліятэк як Алена Харытонаўна Малалеткіна з Загаран, Яўгенія Мікалаеўна Паханова, Еўдакія Цімафееўна Цішурова з Навапруддзя, Зінаіда Яфімаўна Ахрамюк, якая некаторы час працавала ў дзіцячай бібліятэцы, і іншыя.

З кожным годам у раёне павялічвалася колькасць бібліятэк. Там, дзе былі прыклубныя бібліятэкі, сталі адчыняцца сельскія бібліятэкі. Гэты працэс рэарганізацыі прыклубных бібліятэк у сельскія доўжыўся ажно да 1977 года, да таго часу, як пачалася цэнтралізацыя бібліятэк.

Раённая бібліятэка ў тыя гады з’яўлялася базавай па прапагандзе сельскагаспадарчых ведаў. Працавалі сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі па прапагандзе сельскагаспадарчых ведаў, планаў укаранення перадавога бібліятэчнага вопыту. Арганізоўваліся адкрытыя прагляды літаратуры, праводзілі агляды новых кніг сельскагаспадарчай тэматыкі, што паступалі ў бібліятэку, а таксама розныя гутаркі і абмеркаванні артыкулаў з часопісаў і газет.

Сельскім бібліятэкарам у тыя гады аказвалася значная метадычная дапамога. Праводзіліся трохдзённыя семінары культработнікаў. Адзін дзень работнікі сельскіх клубаў і бібліятэк займаліся разам, а потым два дні займаліся на секцыях асобна.

Пытанні на семінары выносіліся самыя розныя: работа з кніжным фондам, прапаганда літаратуры і іншыя. Шмат даводзілася работнікам раённай бібліятэкі выязджаць на раён, а часта прыходзілася дабірацца да вясковай бібліятэкі пехатой. Такое было жыццё. Часта раённую бібліятэку ў той час наведвалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна. Памятаю, вельмі часта прыязджалі Віктар Іванавіч Арцем’еў, Лідзія Ніканораўна Крыжавецкая і іншыя. Штосьці падказвалі ў рабоце, штосьці цікавае знаходзілі і абагульнялі.

Так, напрыклад, у 1964 годзе галоўны бібліятэкар Магілёўскай абласной бібліятэкі В.І.Арцем’еў абагульніў вопыт работы Рубежскай сельскай бібліятэкі, ён называўся “Саюзніца хлебаробаў і жывёлаводаў” і распавядаў пра тое, як у гэтай установе культуры вядзецца прапаганда хімічных ведаў.

Часта да нас прыязджалі з вобласці з мэтай кантролю за дзейнасцю бібліятэк. Работы было шмат. Сумаваць не прыходзілася. Акрамя асноўнай бібліятэчнай работы ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці. Я спявала ў хоры і вакальным ансамблі. Актыўны ўдзел прымалі ў суботніках і сельскагаспадарчых работах.

З’явілася ў бібліятэцы і такая катэгорыя чытачоў, як студэнты-завочнікі. Яны таксама патрабавалі да сябе ўвагі з боку бібліятэкараў. І ім аказвалася дапамога – попыт на кнігу задавальняўся на месцы, а часта кнігі, якія былі патрэбны ў вучобе, заказваліся па міжбібліятэчнаму абанементу.

Круглянская раённая бібліятэка знаходзіцца ў сельскагаспадарчым раёне. Тут у асноўным усе гаспадаркі і калгасы, і саўгасы маюць мяса-малочны накірунак з развітым ільнаводствам. Ёсць прадпрыемствы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму прапагандзе сельскагаспадарчых ведаў сярод чытачоў бібліятэкарамі раённай бібліятэкі ўдзялялася значная ўвага. У бібліятэцы выдзелена група “Спецыялісты сельскай гаспадаркі”, што дало магчымасць лепш інфармаваць іх аб навінках сельскагаспадарчай літаратуры.

У бібліятэцы ў той час штат бібліятэкі складаўся з чатырох чалавек. Усе работнікі бібліятэкі наведвалі заняткі палітгуртка, пастаянна працавалі над павышэннем свайго прафесійнага і ідэйна-палітычнага ўзроўню. Бібліятэкар Петушэнка Т.А. (Сасунова) вучыцца завочна на бібліятэчным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага.

Склаўся ў бібліятэцы свой актыў. Больш 45 чалавек з’яўляліся не толькі актыўнымі чытачамі, але і памочнікамі бібліятэкараў. Гэта людзі розных прафесій і ўзростаў, такія, напрыклад, як настаўніца Круглянскай СШ Л.Ф.Шарамецьева, аграном сельгасупраўлення Ф.Л.Шуйскі, вучаніца Круглянскай СШ В.Ф.Клімава, бібліятэкар бібліятэкі парткабінета РК КПБ В.В.Вырвіч, супрацоўнік рэдакцыі газеты “Сельскае жыццё” З.Л.Дзергачова, метадыст РДК Г.Храмцэвіч і інш.