Год и место рождения: 2 февраля 1948 года в д. Круги Могилёвского района Могилёвской области.
Образование: высшее библиотечное.
В 1967 году окончила Могилёвский библиотечный техникум А.С. Пушкина.
В 1982 году окончила Минский институт культуры.
Место работы:
Заведующая Леснянской сельской библиотекой с 18 июля 1968 года по 3 августа 1968 года.
Заведующая передвижным фондом Круглянской районной библиотеки с 27 января 1969 года по 19 октября 1970 года.
Инспектор Круглянского отдела культуры с 20 октября 1970 года по 31 мая 1977 года.
Заведующая отделом комплектования центральной библиотеки с 1 июня 1977 года по 10 августа 1986 года.
Старший библиотекарь-классификатор с 11 августа 1986 года по 19 июля 1999 года.
Библиотекарь 1 категории детской библиотеки с 20 июля 1999 года по 20 марта 2001 года.
Библиотекарь 1 категории – методист отдела библиотечного маркетинга центральной библиотеки с 21 марта 2001 года по 16 апреля 2001 года.
Заведующая отделом библиотечного маркетинга с 17 апреля 2001 года по 19 мая 2002 года.
Библиотекарь 1 категории – методист отдела библиотечного маркетинга центральной библиотеки с 20 мая 2002 года по 30 августа 2002 года.
Живет в г. Могилёве.
Статьи библиотекаря:
Цыбульская, В. Сябруем з кнігай / В. Цыбульская // Сельскае жыццё. — 1969. — 9 снежня.
Цыбульская, В. У адзіным страі / В. Цыбульская // Сельскае жыццё. — 1971. — 13 лютага.
Цыбульская, В. На перадавых рубяжах / В. Цыбульская // Сельскае жыццё. — 1976. — 17 лютага.
Данькова, В. Па ленінскіх запаветах / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 1979. — 22 мая. — (Міжнародны год дзіцяці).
Данькова, В. Спакою так і не знайшоў / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2000. — 27 мая. — (Вазьмі паэта ў субяседнікі).
Данькова, В. Праз спадчыну – да сябе / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2001. — 16 чэрвеня.
Данькова, В. Каб слова роднае жыло / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2001. — 1 жніўня.
Данькова, В. Пакланіцеся Друцку / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2001. — 25 жніўня. — (Прэм’ера кнігі).
Данькова, В. З калыскі над Друццю: [аб А.Р. Кобец-Філімонавай] / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2001. — 20 кастрычніка.
Данькова, В. Мастак Міхаіл Баразна / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 2 ліпеня. — (Нашы славутыя землякі).
Данькова, В. Мастацтва душы: [М. Баразна] / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 17 ліпеня. — (Нашы славутыя землякі).
Статьи о библиотекаре:
Вадап’ян, С. На служэнні ў вечнага / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1999. — 14 ліпеня. — (Чалавек і яго справа).
Іванова, С. Работа прыносіць радасць / С. Іванова // Сельскае жыццё. — 1999. — 11 лістапада.
Луніна, Т. З любоўю да справы / Т. Луніна // Сельскае жыццё. — 2001. — 20 кастрычніка.
Бялянкіна, Т. У цэнтры ўвагі – чытач / Т. Бялянкіна // Сельскае жыццё. — 2001. — 31 кастрычніка. — (Прадпрыемства і рынак).
Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.
Горбачёва, Л. В ногу со временем / Л. Горбачёва // Сельскае жыццё. — 2013. — 14 верасня. — (15 сентября – День библиотек).
Вадап’ян, С. У буднях і клопатах штодня: да 80-годдзя Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 снежня.
Вадап’ян, С. Шляхі цэнтралізацыі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 снежня. — (80 год раённай бібліятэкі).
Источник информации: личное дело.
Ольга Павловна Данькова (из воспоминаний):
Мінула амаль 35 гадоў з таго дня, калі я ўпершыню 19-гадовай выпускніцай бібліятэчнага тэхнікума прыехала на зямлю Кругляншчыны. І было гэта цёплым сонечным днём у цудоўную летнюю пару, калі на поўную моц красавала прырода.
Аддзел культуры (загадчык Ярковіч Валянцін Цімафеевіч) накіраваў мяне працаваць загадчыцай Ляснянскай сельскай бібліятэкі. У той час заехаць у вёску Пасырава, дзе знаходзілася бібліятэка, можна было толькі на спадарожнай машыне, ці зайсці пехатой. Таму на наступны дзень мяне разам з загадчыцай дзіцячай раённай бібліятэкі Чартковай Н.Н. на машыне аддзела культуры завезлі ў вёску Пасырава, дзе знаходзілася біблітэка. Асабліва ўразіла мяне, што дарога ў вёску ішла ўсё больш праз лес і мне здавалася, што я самастойна ніколі не дабяруся да райцэнтра.
Мяне прадставілі супрацоўнікам сельскага Савета: старшыні Новікаву М.П., сакратару Рыльковай І.В., якія дапамаглі мне знайсці кватэру. Дамы ў вёсцы патаналі ў зеляніне, быў ліпень 1967 года. Бібліятэка ў той час знаходзілася на бюджэце сельскага Савета, там я атрымлівала зарплату, грошы на канцэлярскія прылады. Зарплата бібліятэкара сельскай бібліятэкі у той час была 65 руб. У бібліятэку можна было прайсці толькі праз пакой сакратара Савета. Гэта было для супрацоўнікаў Савета вельмі нязручна, бо чытачы заміналі ім у рабоце. Таму, як толькі я прыняла кніжны фонд ад Савіцкай Ларысы, старшыня сельскага Савета перавёў бібліятэку ў будынак калгаснага клуба, дзе для бібліятэкі быў выдзелены невялікі пакойчык з двума невялікімі акенцамі, у якія амаль ніколі не заглядала сонца. І адзіная электрычная лямпачка гарэла ў бібліятэцы поўны дзень.
Тут у вёсцы, якая славілася ў мінулым сваімі майстрамі, рэзчыкамі па дрэву, бондарамі, на зямлі, якая прытуліла і зберагла ў гады ваеннага ліхалецця ўраджэнца далёкай сонечнай Ферганы, героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапывалдыева, пачала я свой працоўны шлях побач з цудоўнымі людзьмі: Мацюшэўскай Аляксандрай Васільеўнай (дзе увесь час кватаравала), Мацюшэўскай Анастасіяй Захараўнай, Мілеўскай Антанінай Іванаўнай, Рыльковай Ірынай Віктараўнай і іншымі. Вёска мне спадабалася, спадабаліся людзі, вельмі гасцінныя. Усе да мяне прыязна ставіліся.
Я зразумела, што працаваць у бібліятэцы не так проста, як здавалася. Сустракаліся цяжкасці. Я яшчэ слаба ведала фонд, таму з першага разу не заўсёды магла знайсці патрэбную кнігу. Здавалася, што я шукаю яе цэлую вечнасць і чытач незадаволены. Сама я вельмі многа ў той час чытала: замежную класіку, часопісы, наогул, мастацкую літаратуру. Астаючыся сам-на-сам з кнігай, якая магла падзяліць радасць, заспакоіць і пашырыць мой кругагляд, я забывалася на ўсё навокал. І гэта дало свой плён. З часам асвоілася, заўважыла, што перастала чырванець, калі ў мяне аб чым-небудзь пыталіся чытачы. Запомніла амаль усіх пастаянных чытачоў па імёнах і прозвішчах. Ужо спакойна арыентавалася ў фондзе і раіла наведвальнікам узяць якую-небудзь дадатковую літаратуру. Шмат часу траціла на запаўненне дзённікаў. Хоць і чытачоў было летам мала, аднак лічбы ў дзённіку ніяк не супадалі, усё штосьці забывала палічыць (ці то выдачу кніг насустрач 50-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, ці то выдачу атэістычнай літаратуры). Тэматычная выдача ўлічвалася па шмат якіх накірунках у той час.
Месца для кніг у бібліятэцы не хапала, было цесна. Усе стэлажы былі заняты кнігамі. Таму кніжныя выставы і перыёдыка знаходзіліся ў памяшканні клуба, дзе стаялі два сталы. У калгаснай майстэрні для бібліятэкі зрабілі два вялікія стэнды і размясцілі іх на сцяне ў клубе. На адным стэндзе я аформіла выставу, прысвечаную жыццю і дзейнасці У.І.Леніна, а на другім – выставіла кнігі ў дапамогу сельскагаспадарчай вытворчасці. Выставы для дзяцей аформіла ў выглядзе тэматычных паліц. 1967 год – год 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, таму ўся масавая работа бібліятэкі была падпарадкавана гэтай даце: на камсамольскім сходзе сакратар Г.Беляковіч дапамог мне правесці канферэнцыю па рабоце У.І.Леніна “Задачи союзов молодёжи”.
Вельмі часта наведвалі бібліятэку дзеці з в.Дудаковічы, Пасырава, Лясныя. Некаторыя з іх, як Аня Бярозка, Тоня Мацюшэўская і іншыя прыходзілі ў бібліятэку па 2 разы у дзень. Дапамагалі падшываць газеты, рамантаваць кнігі, чыталі вершы, расказвалі аб прачытаных кнігах. Гэта быў актыў бібліятэкі. З дарослых часцей прыходзілі ў бібліятэку Іван Грудзінін (з в.Лясныя), Марыя Тамбова, заатэхнік калгаса, Генадзь Хвашчынскі, калгаснік. Быў чытач (нажаль прозвішча не помню), які цікавіўся кнігамі па пчалярству. Прапаганда літаратуры ў той час праводзілася пад дэвізам “Кожнай кнізе – свой адрас”.
Спачатку высвятляла для каго з чытачоў прызначана новая кніга, для каго яна можа быць карыснай, а потым перадавала гэтаму чытачу праз іншага чытача ці асабіста, каб ён зайшоў у бібліятэку і пазнаёміўся з гэтай кнігай. Гэта былі зачаткі інфармацыйнай работы.
Сельскагаспадарчыя кнігі трэба было прыблізіць да іх карыстальнікаў. Заатэхнік дапамагла мне арганізаваць перасоўную бібліятэку з сельскагаспадарчай літаратурай на ферме в.Дудаковічы, дзе ў той час працавалі знакамітыя даяркі В.П.Рылькова (узнагарорджана ордэнам Леніна), Л.Духнова.
Перад бібліятэкарамі раёна ў тыя гады стаяла задача: давесці кнігу да кожнай сям’і, да кожнага магчымага чытача. З гэтай мэтай да зімы 1967 года я зрабіла падворны абход у в.Пасырава, запісала ў бібліятэку хоць аднаго члена сям’і. У в.Лясныя (у сельскім клубе), у в.Арэхаўка (у пачатковай школе) арганізавала перасоўныя бібліятэкі. Толькі ў в.Зубава не змагла знайсці аматара кніг, каб адкрыць перасоўку, таму чытачоў з гэтай вёскі амаль не было.
Працавала я ў бібліятэцы крыху болей года. За гэты час з моладдзю правяла суботнік па ўпарадкаванню тэрыторыі вакол бібліятэкі. Прыняла ўдзел у 3-дзённым міжраённым семінары культработнікаў Круглянскага і Талачынскага раёнаў, які праходзіў у маі 1968 года ў г.Талочын, дзе выступала па пытанню прапаганды марксістска-ленінскай літаратуры ў бібліятэцы. Па даручэнню старшыні калгаса М.А.Цімаховіча для калгаснага сходу афармляла стэнд з паказчыкамі эканамічнага развіцця калгаса за гаспадарчы год, выпускала ў час уборкі і веснавога севу па даручэнню сакратара партарганізацыі калгаса “баявыя лісткі”, “Маланкі”.
І хоць працавала я ў вёсцы вельмі мала, аднак у маёй памяці засталіся ўспаміны аб тых далёкіх гадах майго юнацтва, аб многіх чытачах Пасыраўскай бібліятэкі, аб жыхарах вёскі, з якімі давялося нейкі час жыць побач.