Год и место рождения: 7 июня 1942 года в д. Трухановка Круглянского района.
Образование: среднее специальное библиотечное.
В 1961 году окончила Кручанскую среднюю школу.
В 1983 году окончила заочное отделение Могилёвского библиотечного техникума им. А.С.Пушкина.
Место работы:
Заведующая Рубежским филиалом с 1 сентября 1983 года по 14 августа 1998 года.
На пенсии.
Живёт в д.Рубеж Круглянского района Могилёвской области.
Сведения о званиях и наградах:
В 1985 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за ІІІ место в социалистическом соревновании.
В 1987 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома, за активную пропаганду книги.
В 1988 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за самоотверженный труд и выполнение социалистических обязательсв.
В 1989 году Благодарность за активное участие в проведении Всесоюзной переписи населения.
Статьи библиотекаря:
Фралова, З. Добрая падмога / З. Фралова // Сельскае жыццё. — 1984. — 29 верасня.
Фралова, З. І прыўзняты настрой / З. Фралова // Сельскае жыццё. — 1998. — 11 сакавіка.
Статьи о библиотекаре:
Вадап’ян, С. І новыя адкрыцці / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1989. — 28 лютага.
Вадап’ян, С. Мацнее сяброўства з кнігай / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1989. — 11 красавіка.
Вадап’ян, С. Ён любіў Беларусь / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1990. — 20 лістапада. — (Культурнае жыццё).
Бяршадская, Р. Наш бібліятэкар / Р. Бяршадская, А. Трыпуціна, В. Кірэева // Сельскае жыццё. — 1996. — 31 ліпеня.
Вадап’ян, С. З’явіся, новы дзень, пачаткам новым! / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1998. — 30 верасня.
Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.
Нікалаева, Л. Чорная быль – чорны боль / Л. Нікалаева // Сельскае жыццё. — 2003. — 26 красавіка.
Тишурова, Л. Всегда особо дорого внимание / Л. Тишурова // Сельскае жыццё. — 2021. — 9 кастрычніка. — (Традиции).
Источник информации: личное дело.
Зоя Ивановна Фролова (из воспоминаний):
У маім жыцці склалася так, што я выпадкова трапіла працаваць у Рубежскую бібліятэку на паўстаўкі. Работа гэта мне спадабалася, потым я завочна скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум і аж да пенсіі працавала ў гэтай бібліятэцы.
Добра памятую першага бібліятэкара Кружаеву (нажаль не памятую яе імя і імя па бацьку). У той час бібліятэка размяшчалася ў памяшканні цяперашняй збергкасы. Пасля Кружаевай у бібліятэцы стала працаваць Рыхнова Рыта Нікіцічна. Працавала яна ў бібліятэцы прыкладна да восені 1966 года.
Потым з 1968 па 1976 гады працавала Гаваркова Марыя Ільінічна. У гэты час бібліятэка пераязжае ў новы будынак Рубежскага Дома культуры. Яна размясцілася на 2-м паверсе Дома культуры. Тут яна мела і чытальную залу. Пасля Гаварковай М.І. працавала Тамара Іванаўна Архіпава, а з 1978 года пачала працаваць на 0,5 стаўкі я.
Потым здала бібліятэку Волкавай Алене Пятроўне, якая працавала да вясны 1981 года. Затым – Смалякова Кацярына Юр’еўна. У гэты час бібліятэка зноў пераязжае і размяшчаецца ў памяшканні канторы саўгаса “Авангард”.
З 1 верасня 1983 года бібліятэку прыняла зноў я і працавала тут па ліпень 1998 года, пакуль не пайшла на пенсію. Спачатку маёй работы ў бібліятэцы было 240 чытачоў, за час маёй работы колькасць чытачоў вырасла на 80 чалавек і склала 320. У зону абслугоўвання маёй бібліятэкі ўваходзіла 5 вёсак: Рубеж, Янава, Вугляны, Малыя і Вялікія Каскевічы. Абслугоўваліся чытачы маёй зоны 3-мя бібліятэчнымі пунктамі: в.Вугляны (ферма), в.Янава (ферма) і в.Рубеж (майстэрня). На БП абслугоўвалася каля 50 чалавек.
Таксама пры біліятэцы была арганізавана работа кніганош, якія абслугоўвалі на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў і адзінокіх пажылых людзей.
У бібліятэцы быў нядрэнна ўкамплектаваны кніжны фонд, які складаў прыкладна, каля 10 тыс.экз. кніг. Добрую ў той час атрымоўвалі і перыёдыку.
Актыўнымі чытачамі бібліятэкі былі як дзеці, так і дарослыя. З дзецьмі праводзіліся ўрокі бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў, экскурсіі і рознага роду масавыя мерапрыемствы, у асноўным пазнавальна-гульнявога характару. На той час актыўнымі чытачамі бібліятэкі былі Кілеса Насця, Каваленка Надзея, а з дарослых: Аўлукоў Я.В., Пятроўскі М.Б. і інш.
Бібліятэка з’яўлялася школай перадавога вопыту па працоўнаму выхаванню з дзецьмі і падлеткамі. Пры бібліятэцы быў створаны клуб па інтарэсах “Каласок”, у якім праводзілася профарыентацыйная работа.
Давялося мне прымаць удзел у правядзенні Усесаюзнай перапісі насельніцтва ў 1989 годзе, за што была выказана падзяка. Таксама прымала ўдзел у правядзенні абласнога конкурсу на званне лепшага сельскага бібліятэкара ў групе падтрымкі (дарэчы пераможцамі гэтага конкурсу сталі нашы бібліятэкары раёна: Данілава Таццяна (Філатаўская бібліятэка) і Антонава Ніна (Шапялевіцкая бібліятэка). Вельмі запомніліся мне частушкі, якія я праспявала ў той дзень з групай падтрымкі.
За час работы ў Рубежскай бібліятэцы, я некалькі раз атрымлівала ганаровыя граматы, такія, як:
У 1983 годзе – Граматай за актыўны ўдзел у тэхнічнай творчасці;
У 1985 годзе – Ганаровай граматай, заняўшай ІІІ месца ў сацыяльным спаборніцтве;
У 1987 годзе – Ганаровай граматай, за актыўную прапаганду кнігі. У гэтым жа годзе атрымана грашовая прэмія па выніках рэспубліканскага спаборніцтва.
У 1988 годзе атрымала Ганаровую грамату за самаадданую працу і выкананне сацыялістычных абавязательсваў.
У 1989 годзе аб’яўлена падзяка за актыўны ўдзел у правядзенні Усесаюзнай перапісі насельніцтва – у якасці шчотчыка.
Будучы на пенсіі, я яшчэ працавала ў бібліятэцы да ліпеня 1998 года. Але калі прыйшлі маладыя спецыялісты, бібліятэку я перадала Дземчанка Таццяне Валянцінаўне.
20.02.2002 г.