"ДЕЛУ КНИЖНОМУ ВЕРНЫ"


ФОТО РАБОТНИКА
ГОРСКАЯ Галина Петровна

Год и место рождения: 25 января 1936 года

Образование: среднее специальное.

В 1955 году окончила Могилёвское культурно-просветительное училище им. Н.К. Крупской.

Место работы:

Библиотекарь Ракушевской приклубной библиотеки с августа 1955 года по 1963 год.

Заведующая Ракушевской библиотекой с 1 февраля 1970 по 20 апреля 1981 года.

Умерла в 2010 году.

Статьи о библиотекаре:

Абмяняліся вопытам работы // Сельскае жыццё. — 1969. — 21 сакавіка.

Источник информации: личное дело.

Галина Петровна Горская (из воспоминаний)

Пасля вучобы ў Магілёўскім культасвет вучылішчы я прыехала на практыку ў в.Ліхінічы, і так здарылася, што засталася тут на ўсё жыццё. Тут я знайшла сваё каханне, тут я выйшла замуж, тут я нарадзіла сваіх дзяцей. Кругляншчыну я лічу сваёй другой радзімай.

Так у 1955 годзе разам з клубам прыняла я і бібліятэку. Бібліятэка тады лічылася прыклубнай. Кніжны фонд быў тады невялічкі, усяго каля 250 экзэмпляраў. Чытачоў было 52 чалавекі.

У бібліятэцы былі не толькі кнігі, але газеты і часопісы, такія як: “Серп і молат”, Огонёк, “Нёман”, “Полымя”, “Агитатор”, “Агітатар і палітінфарматар”, “Праўда”, “Чырвоная змена”, “Звязда” і іншыя. Асабліва чыталі часопіс “Нёман”, дзе друкаваліся апавяданні, або ўрыўкі раманаў.

У зону абслугоўвання ўваходзілі вёскі: Васількі, Улужжа, Ліхінічы. У гэтых вёсках знаходзіліся брыгадныя домікі, а потым былі ў іх “чырвоныя куткі”.

Кожную нядзелю наведвала гэтыя домікі. Прыносіла новыя газеты і часопісы, мастацкую і прафесійную літаратуру.

З павелічэннем кніжнага фонду стала і больш наведвальнікаў у бібліятэцы. На ферме в.Ракушава быў створан “чырвоны куток”, дзе я кожны месяц вывешвала план работы бібліятэкі на месяц, выпускала “Баявыя лісткі”, “Маланкі” аб перадавіках нашага саўгаса. Наведвалі гэтыя пункты даяркі, жывёлаводы, паляводы. У гэтых кутках мы праводзілі і масавыя мерапрыемствы.

Бібліятэка падтрымлівала цесную сувязь з школай.

Пры бібліятэцы і клубе быў створан гурток мастацкай самадзейнасці, удзельнікі гэтага гуртка ўдзельнічалі ва ўсіх масавых мерапрыемствах правадзімых у бібліятэцы і ў клубе.

Працаваў таксама і кружок “Умелыя рукі”, дзе дзеці вучыліся вышываць, вязаць, займаліся рукадзллем.

Пасля працоўнага дня ішлі жыхары в.Ліхінічы ў клуб і бібліятэку, каб адпачыць, заспяваць песню, даведацца з перыядычных выданняў аб падзеях, якія адбываліся ў краіне. Людзі марылі аб вучобе, аб набыцці прафесіі.

На некаторы час мне прыйшлося пакінуць сваю працу, ў сям’і з’яўляюцца дзеці: дачка і сын, прыйшлося займацца выхаваннем дзяцей.

Калі я зноў вярнулася на працу, то ў гэтыя гады вялікая ўвага пачала ўдзяляцца краязнаўчай рабоце, патрыятычнаму выхаванню.

Бібліятэка праводзіла шмат масавых мерапрыемстваў. Асабліва, у той час, праводзілася вялікая работа па прапагандзе літаратуры аб жыцці і дзейнасці нашых землякоў Ракушавых. Праводзіліся вечары, сустрэчы з людзьмі, якія асабіста былі знаёмы з Ракушавымі. Таксама дэманстравалі фільм “Факел”, пасля прагляду якога праводзілі яго абмеркаванне, дыскусіі. Праводзілі ў бібліятэцы і прэм’еру кнігі Ермалаева Т. “Ракушавы”, афармляліся кніжныя выставы такія як: “Наш першы селькор”, “Змагары за шчасце народа”, “Ён запаліў “Факел”, “Рэвалюцыяй загартаваныя” і іншыя.