"ДЕЛУ КНИЖНОМУ ВЕРНЫ"


ФОТО РАБОТНИКА
ГОВОРКОВА (Мельникова) Мария Ильинична

Год и место рождения: 15 июля 1934 года в д. Силичи Костюковичского района Могилёвской области.

Образование: среднее.

В 1954 году окончила Самотевичскую среднюю школу Костюковичского района Могилёвской области.

Место работы:

Трудовой библиотечный стаж начался в Круглянском районе Могилёвской области.

Библиотекарь Рубежской библиотеки с 1967 года по 1976 год.

Библиотекарь Шупеньской сельской библиотеки с 1983 года по 1984 год.

Библиотекарь Ольшаничской сельской библиотеки с 1984 года по 1990 год.

С 1990 года на пенсии, проживала в д. Ольшаники.

Умерла 15 апреля 2014 года.

Сведения о званиях и наградах:

В 1985 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи в социалистическом соревновании.

В 1987 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за самоотверженный труд и выполнение социалистических обязательств.

Решением исполкома Могилёвского Совета народных депутатов от 29 ноября 1988 года за многолетний добросовестный труд от имени Президиума Верховного Совета СССР награждена медалью «Ветеран труда».

В 1988 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за самоотверженный труд и выполнение социалистических обязательств.

Статьи о библиотекаре:

Сцяпанава, Г. Знайсці прызванне / Г. Сцяпанава // Сельскае жыццё. — 1976. — 15 студзеня.

Вадап’ян, С. Тэматычная выстава / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1985. — 22 чэрвеня.

Вадап’ян, С. Славім Леніна – славім партыю / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1986. — 9 чэрвеня.

Вадап’ян, С. Пры актыўным удзеле / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1986. — 6 снежня.

Вадап’ян, С. Паэту-земляку прысвячаецца / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1987. — 3 сакавіка.

Вадап’ян, С. Каб родную мову пачулі ўсе / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1987. — 30 чэрвеня.

Вадап’ян, С. З’явіся, новы дзень, пачаткам новым! / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1998. — 30 верасня.

Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.

Источник информации: личное дело.

Мария Ильинична Говоркова (из воспоминаний)

Склалася так, што я выпадкова звязала свой лёс з бібліятэчнай справай. Родам я з Касцюковіцкага раёна, але здарылася так, што я па волі лёсу апынулася на Кругляншчыне. З 17 снежня 1967 года я пачала працаваць у Рубежскай сельскай бібліятэцы. Спачатку было вельмі цяжка, бо я была паштовы работнік, без спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі. Але бібліятэчная работа мне вельмі падабалася і я працавала з вялікай ахвотай. Працавала я ў Рубежскай бібліятэцы да канца жніўня 1976 года. Потым пачала працаваць у прыклубнай бібліятэцы ў Шупенях. А з верасня 1984 года ў Альшаніках, дзе і працавала да пенсіі.

Чытачоў было каля 150-ці, фонд каля 2,5 тыс. У той час бібліятэка атрымоўвала шмат перыядычных выданняў і дзеці дапамагалі мне рабіць падшыўкі з іх.

Для дзяцей у бібліятэцы працаваў клуб “Родная прырода”, у якім праводзіліся цікавыя паседжанні і мерапрыемствы.

Склала альбом “Краявіды Кругляншчыны”, які і зараз захоўваецца ў бібліятэцы.

У Шупенях на ферме працаваў бібліятэчны пункт, куды я прыязжала раз у месяц абменьваць літаратуру. Асноўнымі чытачамі Альшаніцкай бібліятэкі былі вучні, якія пасля школы прыходзілі ў бібліятэку пачытаць кнігу, або падрыхтавацца да ўрока.

Мария Ильинична Говоркова (из воспоминаний)

З 17 снежня 1967 года я прыняла Рубежскую сельскую бібліятэку. Працавала ў драўляным старым памяшканні на месцы, дзе зараз знаходзіцца збергкаса. Плошча яе была 16,8 м2. Было вельмі халодна. Замярзалі кветкі і чарніла.

Прыкладна ў 1974 годзе бібліятэка пераязжае ў новае памяшканне Рубежскага СДК. Размясцілася бібліятэка на 2-м паверсе. Займала 2 пакоі: адзін быў заняты пад кніжны фонд, а другі быў чытальнай залай і залай абслугоўвання.

Фонд бібліятэкі складаў каля 12 тысяч экзэмпляраў. У фондзе была ў асноўным мастацкая літаратура, але хапала галіновай і палітычнай літаратуры. Дзіцячы фонд і дарослы былі ўкамплектаваны нядрэнна. Бібліятэка камплектавалася з кніжнага магазіна і цэнтральнай бібліятэкі. За кнігамі мне прыходзілася ісці пешшу, або прыязжаць на кані.

Многа выпісвалася перыядычных выданняў: часопісаў і газет. Аднойчы я нават хацела адмовіцца ад такой вялікай колькасці перыёдыкі. Выпісвалі газеты: “Труд”, “Звязда”, “Чырвоная Змена” “Праўда”; з часопісаў: “Здароўе”, “Вожык”, “Кракадзіл”, “Полымя”, “Нёман”; з дзіцячых: “Вясёлка”, “Весёлые картинки” і інш.

У бібліятэцы вяліся і пастаянна папаўняліся новымі матэрыяламі: краязнаўчая картатэка, картатэка чытачоў, алфавітны і сістэматычны каталогі.

Чытачоў было каля 500 чалавек, дзяцей каля 200 чалавек, з імі праводзіла гутаркі, гучныя чытанні, чытацкія канферэнцыі. Выпускалі ў той час і “баявыя лісткі”, “Маланкі” на фермах і майстэрнях саўгаса.

Актыўнымі чытачамі бібліятэкі былі: Петухава Зінаіда, Ярковіч Марыя, Кулік Галіна, Ярковіч Еўдакія, Курносаў У. З дзяцей – гэта: Таня і Тамара Ярковіч, Уладзімір Ярковіч, Вера, Галя і Вова Лапіцкія.

У зону абслугоўвання ўваходзілі вёскі: Вугляны, (за мной была закрэплена Вуглянская свінаферма), Рубеж, Малыя Каскевічы, Янава. У Вуглянах была перадзвіжка, ў якой працаваў Лявонаў М.В., а таксама была перадзвіжка ў в.Марцьянавічы.

Бібліятэка з’яўлялася базавай, на яе базе праходзілі практыку маладыя бібліятэкары. Пад час маёй працы ў Рубежскай бібліятэцы дырэктарам Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі была Рыхнова Рыта Нікіцічна, якая дарэчы пачынала свой працоўны шлях у Рубежскай бібліятэцы.

Бібліятэку часта наведвалі з цэнтральнай бібліятэкі: Данькова В.П., Чарткова Н.Н., Гронская З.В., Рыхнова Р.Н., Здзітавецкая М.Р. Наведвалі бібліятэку работнікі раённага адзела культуры і іншых арганізацый раёна. Праверкі былі частыя, амаль праз дзень.

Былі і складанасці ў мяне спачатку маёй работы ў бібліятэцы пры складанні справаздач. Бо я была паштовы работнік, без спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі. Працавала я ў Рубежскай бібліятэцы да канца жніўня 1976 года. Потым працавала ў Шупенскай, Альшаніцкай бібліятэках. Бібліятэчная работа мне вельмі спадабалася, таму і працавала я з вялікай ахвотай.

За сваю працу маю ўзнагароды:

Ганаровая грамата за дасягнутыя поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве за 1985 год.

Ганаровая грамата Круглянскага аддзела культуры за самаадданую працу і выкананне сацыялістычных абавязацельсваў у 1988 годзе.

За шматгадовую добрасумленную працу ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР рашэннем выканкама Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 лістапада 1988 года узнагароджана медалем “Ветеран труда”. Аб’яўлена падзяка і атрымана пісьмо падзякі Круглянскага аддзела культуры. Ганаровая грамата Круглянскай ЦБС за шматгадовую і добрасумленную працу ў 1989 годзе.

Зараз я на пенсіі, але часта наведваю Альшаніцкую бібліятэку, дзе я зараз жыву.

26.01.2002г.