Год и место рождения: 30 июня 1948 года в д. Зелёная Слобода Могилёвского района Могилёвской области.
Образование: специальное библиотечное.
В 1967 году окончила школу.
В 1966 году окончила Могилёвский библиотечный техникум им. А.С. Пушкина.
Место работы:
Библиотекарь детской поселковой библиотеки с 1966 года по 1978 год.
Библиотекарь отдела комплектования Круглянской центральной библиотеки с 1978 года по 1984 год.
Техработница Круглянской центральной библиотеки с 1984 года по 2003 года (переведена по заявлению в связи со сложившимися семейными обстоятельствами).
На пенсии с 2003 года.
Живет в г.Круглое Могилёвской области.
Статьи о библиотекаре:
Болдзісаў, Ц. Тут заўсёды дзеці / Ц.Болдзісаў // Сельскае жыццё. — 1973. — 17 ліпеня.
Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.
Шапачкіна, Т. Асяродак духоўнай культуры / Т. Шапачкіна // Сельскае жыццё. — 2002. — 2 лістапада.
Вадап’ян, С. У буднях і клопатах штодня: да 80-годдзя Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 снежня.
Источник информации: личное дело.
Зинаида Васильевна Гронская (из воспоминаний)
Бібліятэчны тэхнікум я закончыла ў 1966 годзе. Па накіраванню прыехала ў Бялыніцкі аддзел культуры, адкуль мяне накіравалі працаваць загадчыцай Ляснянскай сельскай бібліятэкі. (Круглянскі раён арганізаваўся крыху пазней, а Кругляншчына ўваходзіла ў склад Бялыніцкага раёна).
У пачатку ліпеня я прыняла бібліятэку ад Ганны Максімаўны Нікіцінай. Бібліятэка знаходзілася ў адным будынку з сельскім Саветам і некаторыя чытачы адчувалі сябе няёмка, бо зайсці ў бібліятэку можна было толькі праз пакой, у якім размяшчаліся супрацоўнікі Савета.
Кніг у бібліятэцы было шмат як мастацкіх, так і галіновых. Аднак якасны састаў фонда мяне не задавальняў. У фондзе было шмат галіновай літаратуры мінулых гадоў выдання. Камплектавалася бібліятэка ў той час як праз бібкалектар, так і праз кніжны магазін, куды сельскі Савет пералічваў грашовыя сродкі. Спачатку я ехала ў Круглае ў кніжны магазін, адбірала кнігі для бібліятэкі, выпісвала рахунак для пералічэння грошай. Пакуль грошы пералічвалі, пакуль знаходзіла транспарт, каб прывезці кнігі з магазіна, то часцей за ўсё аказвалася, што сярод купленых кніг былі зусім іншыя кнігі, выданні мінулых гадоў, якія залежваліся ў кніжным магазіне. Наогул, у той час кніжныя магазіны мастацкую літаратуру па пералічэнню адпускалі вельмі неахвотна, таму ў паступленнях кніг у бібліятэку пераважала грамадска-палітычная і сельскагаспадарчая літаратура.
Дастаткова было кніг у фондзе аб жыцці і дзейнасці У.І.Леніна, успамінаў саратнікаў Леніна аб днях Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі (творы У.І. Леніна займалі асобны стэлаж), кніг па рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, догляду за жывёлай, вырошчванню збожжавых культур, папулярнай літаратуры аб перадавым вопыце ў сельскай гаспадарцы, кніг беларускіх пісьменнікаў. У бібліятэцы не было каталогаў. І я пачала апісваць кнігі. Карткі пісала ў 2-х экзэмплярах. За паўгода, што працавала ў бібліятэцы, я склала ў асноўным алфавітны і сістэматычны каталогі. Супрацоўнікі сельскага Савета здзіўляліся, што я ўвесь час штосьці пішу.
За час сваёй работы ў Ляснянскай бібліятэцы я прымала ўдзел у раённай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Наогул у вёсках Пасырава, Дудаковічы было шмат жанчын-майстрых па ткацтву, па вязанню, мужчыны славіліся бондарскай справай, былі рэзчыкі па дрэву. Я хадзіла па хатах, прасіла дазволу ўзяць прыгожыя саматканыя посцілкі, вязаныя арыгінальныя рэчы на выставу, якая праводзілася ў раённым Доме культуры. Памятую, што адна посцілка атрымала высокую адзнаку і была адпраўлена на выставу ў абласны цэнтр. Пазней посцілка куплена ў гаспадыні.
Неўзабаве я пайшла ў дэкрэтны водпуск і больш у бібліятэку працаваць не вярнулася.
Зинаида Васильевна Гронская (из воспоминаний)
Восем гадоў я працавала ў дзіцячай бібліятэцы. Гэта недзе ў канцы 60-х пачатку 70-х. Загадчыцай была Ніна Нікіфараўна Чарткова. Я і Шчарбакова Валянціна Іосіфаўна – бібліятэкары. Асабіста я больш займалася выдачай літаратуры і правядзеннем ранішнікаў, чытацкіх канферэнцый, літаратурных вечароў. Знаёміла дзяцей з новай літаратурай, уважліва выслухоўвала ўсе пытанні, рабіла тэматычныя падборкі кніг “Што чытаць аб Леніне”, “Мы ідзём за атрадам атрад” і інш. Дзеці з вялікім задавальненнем чыталі творы У.Маякоўскага, А.Гайдара, многія захапляліся рамантыкай космасу. З мэтай прапаганды кніг афармляла кніжныя выставы “Маякоўскі - дзецям”, стэнды “Ад Каперніка да Каралёва”, “Піянер – усім рабятам прымер”. І ўвогуле, тэме піянерыі ў бібліятэцы ўдзялялася шмат увагі. Асабліва ў летні перыяд, у час канікулаў бібліятэкары імкнуліся зрабіць усё магчымае, каб піянерскае лета прайшло для рабят не без карысці, каб яны вярнуліся ў школу больш сталымі, са скарбам ведаў.