Год и место рождения: 1933 год в д.Прудки Круглянского района Могилёвской области.
Образование: высшее.
В 1948 году окончила Тетеринскую среднюю школу Круглянского района.
В 1950 году окончила Могилёвское культурно-просветительное училище.
В 1952 году окончила заочно Могилёвский педагогический институт.
Место работы:
Трудовой библиотечный стаж начался в Круглянском районе Могилёвской области.
Библиотекарь Глубокской, Тетеринской, Новопрудской избы-читальни. Библиотекарь Новопрудской приклубной библиотеки до 1962 года.
Библиотекарь Круглянской детской библиотеки с 1962 года по 1964 год.
На пенсии.
Живет в д. Старая Радча Круглянского района Могилёвской области.
Источник информации: личное дело.
Ольга Титовна Кривелёва (из воспоминаний):
У тыя гады бібліятэк не было. Быў клуб сельскі, а ўжо потым хата-чытальня. Абслугоўвала чытачоў стацыянарна і кніганошамі. Працаваць у Навапрудскай хаце-чытальні я пачала ў 1957 годзе. Фонд бібліятэкі быў невялікі, бо змяшчаўся на 2-х самаробных сцелажах. Чытачоў было спачатку чалавек 100-120. Потым іх стала каля 280. Малавата канечне, але і фонда было каля 1000 экзэмпляраў.
У зону абслугоўвання ўваходзілі вось якія вёскі: Гай, Навапрудзе, Радча, Новае Радча, Пралетарый, а потым і в. Ражкі. У Ражках быў бібліятэчны пункт, якім заведавала Салтанава Людміла.
У бібліятэку прыходзілі часопісы і газеты: «Крокодил», «Огонёк», «Известия», «Вожык», «Труд», «Работніца і сялянка», была і другая перыёдыка але якая не памятаю. Большую частку фонда складала грамадска-палітычная літаратура, мастацкая і дзіцячая літаратура.
Для чытачоў праводзіла вечары, прысвечаныя паэтам і пісьменнікам, літаратурныя гадзіны, ранішнікі і конкурсы для вучняў.
Рыхтавала лекцыі на тэмы: «Чтобы не болеть», «Цеплыня ў бацькоўскай хаце» і г.д. Для дзяцей праводзіла ранішнікі, агляды кніг, літ-мантажы. Актыўнымі ўдзельнікамі былі: Кулагіна Тамара, Кушняровы Люда і Саша, Станкевіч Галя і Люда, Петрусевіч Оля. Збірала матэрыял і афармляла альбомы аб гісторыі вёсак, аб гісторыі калгаса, аб перадавіках. Збірала матэрыял пра ветэранаў ВАВ, запісвала іх успаміны пра баявыя подзвігі, пра сваіх сяброў-аднапалчан.
У той час у клубе пачалі паказваць кінафільмы, тады гэта было вельмі модна.Таму сцяну для экрана прыйшлося рабіць самой. Шукала дошкі, гвоздзі, рабочых . А потым запрашала на прагляды стужак.
Я была і агітатарам. Рыхтавала інфармацыю, выступала на фермах, у газеце, на полі, дзе жанчыны жалі каласы.
Была адказнай за чырвоны куток. Разам з Кулагіным Д.А. афармлялі сценгазету, ён маляваў, а я пісала артыкулы. Я разносіла па брыгадах баявыя лісткі.
Пры клубе арганізавала самадзейнасць. Удзел у ёй прымалі калгаснікі і дзеці. Разам з настаўнікамі рыхтавалі канцэрты, агляды мастацкай самадзейнасці. Афармлялі стэнды, малявалі плакаты. Калі ставілі канцэрт, то праводзіла лекцыю, прэм’еры кніг і часопісаў.
Найбольш запомніліся мне вось якія мерапрыемствы: вечар пытанняў і адказаў, на якім прысутнічаў доктар райбальніцы Корзун, вечар-сустрэча «Как мы выжили, как мы выстояли» – на якім прысутнічаў былы вязень Трыпуцін Н.В.
Увогуле ўсе рабілі самі і сваімі рукамі. Канешне было цяжка, бо паліва не было, рамонт не праводзіўся.
Перадавала я кніжны фонд у 1962 годзе Трыпуцінай Еўдакіі Цітаўне. Да 1964 года работала ў Круглянской дзіцячай бібліятэцы, а потым пайшла настаўнічаць.