Год и место рождения: 31 мая 1961 года в д. Татарка Круглянского района Могилёвской области.
Образование: среднее специальное библиотечное.
В 1976 году окончила Славненскую среднюю школу Толочинского района Витебской области.
В 1979 году окончила Могилевский библиотечный техникум им. А.С. Пушкина.
Место работы:
Трудовой библиотечный стаж начался в Круглянской централизованной библиотечной системе.
Библиотекарь Кручанской сельской библиотеки с 1979 года.
Библиотекарь Кручанской библиотеки-клуба государственного учреждения культуры «Централизованная библиотечная система Круглянского района» с 2015 года по октябрь 2022 года.
Живёт в д. Круча Круглянского района Могилевской области.
Сведения о званиях и наградах:
В 2001 году Диплом отдела культуры Круглянского райисполкома за победу во втором туре районного конкурса «Праз спадчыну – да сябе».
В 2003 году Грамота БФК за активное участие в 11-ом республиканском конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2002 год.
В 2008 году Грамота Круглянской централизованной библиотечной системы за победу в районном конкурсе «Место встречи у меня в библиотеке».
В 2009 году Благодарность Круглянской централизованной библиотечной системы за многолетний добросовестный труд по организации библиотечного обслуживания сельского населения.
В 2010 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за победу в районном конкурсе «Место встречи у меня в библиотеке».
В 2011 году Грамота Круглянской централизованной библиотечной системы за 3 место в конкурсе на лучшее ведение библиотечной документации.
В 2012 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за активную работу по экологическому воспитанию читателей.
В 2016 году Диплом отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за победу в районном конкурсе «Лучший по профессии - 2016» в номинации «Фольклор – источник народной мудрости».
В 2016 году Почётная грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за многолетний добросовестный труд.
В 2017 году Грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за активную работу по библиотечному обслуживанию и организации досуга местного населения.
Статьи библиотекаря:
Кундзелева, Л. З любоўю да кнігі / Л. Кунделева // Сельскае жыццё. — 2001. — 10 лютага.
Статьи о библиотекаре:
Ярковіч, В. Чыталі ўсёй сям’ёй / В. Ярковіч // Сельскае жыццё. — 1993. — 3 красавіка.
Вадап’ян, С. На кніжчыны імяніны / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1999. — 17 сакавіка.
Блажанцова, Л. Прысвячалася маці / Л. Блажанцова // Сельскае жыццё. — 2000. — 29 лістапада.
Данькова, В. Праз спадчыну – да сябе / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2001. — 16 чэрвеня.
Салтанава, Н. “Слабае звяно” у Круглым / Н. Салтанава // Сельскае жыццё. — 2002. — 11 верасня.
Анадзенка, Л. У цэнтры ўвагі – экалогія / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 2003. — 2 красавіка.
Перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе: [аб пераможцах рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры] // Сельскае жыццё. — 2003. — 18 чэрвеня.
Анадзенка, Л. Пачулі і паглядзелі / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 2003. — 16 ліпеня. — (Культурнае жыццё).
Белянкина, Т. Компас в природу – знания: [интервью с Л. Горбачёвой] / Т. Белянкина // Сельскае жыццё. — 2005. — 21 снежня. — (Экология и мы).
Мацюшкова, Л. З любоўю да роднага краю / Л. Мацюшкова // Сельскае жыццё. — 2007. — 15 снежня.
Лістапад, С. “Краязнаўства – гэта цікава, – сцвярджае бібліятэкар Кручанскай бібліятэкі Людміла Пятроўна Кундзелева” / С. Лістапад // Сельскае жыццё. — 2010. — 20 лютага.
Курбан, Л. Мова продкаў нашых і нашчадкаў / Л. Курбан // Сельскае жыццё. — 2011. — 19 лютага. — (21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы).
Нікалаева, Л. Славім вялікі подзвіг / Л. Нікалаева // Сельскае жыццё. — 2011. — 25 чэрвеня. — (Памяць).
Мошуль, Л. Конкурсы – стимул для успешной работы / Л. Мошуль // Сельскае жыццё. — 2012. — 14 сакавіка. — (2012 – Год книги).
Гарбачова, Л. Краязнаўства – напрамак прыярытэтны / Л. Гарбачова // Сельскае жыццё. — 2014. — 6 жніўня.
Горбачёва, Л. Библиотеки – детям / Л. Горбачёва // Сельскае жыццё. — 2016. — 6 красавіка.
Вадап’ян, С. І рэхам звонкім адгукаюцца гады: нарыс / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2017. — 7 чэрвеня. — (Лёсы людскія).
Кубеко, В. По страницам жизни и мечты / В. Кубеко // Магілёўскія ведамасці. — 2021. — 5 сакавіка.
Гарбачова, Л. Святло яго паэзіі: [пра М. Багдановіча] / Л. Гарбачова // Сельскае жыццё. — 2021. — 22 снежня.
Источник информации: личное дело.
Людмила Петровна Кунделева (из воспоминаний):
З жніўня 1979 года, пасля заканчэння Магілёўскага біблятэчнага тэхнікума, пачала я працаваць у Кручанскай бібліятэцы. Бібліятэка тады размяшчалася ў 2-х невялікіх пакойчыках у будынку сельскага Савета. Кніжны фонд складаў каля 10 тыс. экз., чытачоў было звыш 580. У гэты час каля года працавала я ў Дарожкавічскай бібліятэцы на паўстаўкі.
У той час у бібліятэцы вялася актыўная прапаганда галіновай, грамадска-палітычнай літаратуры, а таксама прапаганда твораў класікаў марксізма-ленінізма. Афармляліся кніжныя выставы, праводзіліся гутаркі да знамянальных і памятных дат. Таксама праводзіліся эстафеты прысвечаныя 100-годдзю і 110-годдзю У.І.Леніна.
З 1985 года пры бібліятэцы пачаў працаваць клуб “Подзвіг”, які меў грамадска-палітычны напрамак.
У пачатку 1990 года мне давялося разам з кніжным фондам пераехаць у новае памяшканне. Гэта была трохпакаёвая кватэра ў 8-мі кватэрным доме. Бібліятэка размясцілася на 2-м паверсе. У гэты час бібліятэчны фонд быў размешчаны так: 1-шы пакой быў адведзены пад дзіцыячы кніжны фонд, 2-гі служыў чытальнай залай, дзе была прадстаўлена даведачная літаратура, кніжныя выставы, перыёдыка. А ў 3-м пакоі - фонд для дарослых чытачоў і абанемент. А ў 1999 годзе бібліятэка пераязджае ў памяшканне Кручанскай школы. Займае вялікі пакой, мае і невялікае кнігасховішча. У гэты час, у сувязі з пераездам, афармляецца і аднаўляецца поўнасцю нагляднасць бібліятэкі, афармляюцца кніжныя выставы.
Зараз бібліятэка абслугоўвае 13 населеных пунктаў, яе паслугамі карыстаецца 470 чытачоў. Для лепшага абслугоўвання чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі пры бібліятэцы працуе 3 кніганошы, працуе і 4 бібліятэчныя пункты. Зараз кніжны фонд – звыш 10000 экз.
У 1994 годе быў створан клуб “Вяснянка”. Мае ён прыродазнаўча-краязнаўчы напрамак. Сябры клуба дапамагаюць бібліятэкару збіраць гістарычныя звесткі аб Кручы, збіраюць тапанімічныя матэрыялы і пашыраюць свае веды.
Кручанская бібліятэка ўдзельнічала ў ІІ туры агляду-конкурсу “Праз спадчыну – да сябе” і зяняла ІІ-е месца сярод бібліятэк раёна.
Сумесна з сябрамі клуба быў аформлены альбом: “Шляхі і лёс твой край Кручанскі”. Старонкі гэтага альбома распавядаюць аб складаным гістарычным шляху, па якому ішла в.Круча да дня сённяшняга, пра лёс яе жыхароў, якія змагаліся за Савецкую ўладу і ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, падвяргаліся сталінскім рэпрэсіям. Тут шмат дакументальных матэрыялаў, успамінаў удзельнікаў тых гераічных часоў, фотаздымкаў. Гартаючы гэты альбом вы даведаецеся таксама пра гісторыю саўгаса “Круча”, пра школу і бальніцу.
Другі альбом Кручанскай бібліятэкі: “З крынічак памяці людской” прысвечаны мясцоваму фальклору. Тут шмат велікодных, вясельных, сямейна-бытавых песень, прыпевак, што трымаюць яшчэ ў памяці жыхары вёсак.
У раздзеле “Назвы роднай зямлі” змешчана мастацкая навела пра забалочаны лужок, што суседнічае з р.Восліўкай, словы-тапонімы, якія ўжываюць у паўсядзённым жыцці жыхары вёсак Вугляны, Каскевічы, Новае Палессе, Татарка.
Навогул толькі радуе, што нашы вяскоўцы любяць кнігі, актыўна іх чытаюць. Напрыклад, прыемныя заўсёды сустрэчы з Вольгай Уладзіміраўнай Кананковай, Раісай Максімаўнай Мігаль, Пятром Рыгоравічам Красоўскім, Васілём Іванавічам Ярковічам і іншымі, якія часта наведваюцца ў бібліятэку.
Заўсёды сустракаю чытачоў – цікаўных, са сваімі захапленнямі – з вялікай радасцю. Дарэчы, без пахвальбы скажу, што добра ведаю густ вяскоўцаў, таму і нескладана падабраць для іх літаратуру, і раблю гэта з вялікім захапленнем. Напрыклад, Васіль Іванавіч Ярковіч часта наведвае бібліятэку, хаця мае і дома шмат кніг. Захапляецца ж гістарычнымі раманамі, ваеннымі мемуарамі, прыродазнаўчай літаратурай.
"...У вёсцы вельмі патрэбна бібліятэка. Яна – сапраўдны цэнтр культуры для нас, - гаворыць В.І.Ярковіч. – У сяброўстве з кнігай жыць весялей..."
Менавіта, сяброўства з кнігай, хочацца пажадаць усім сваім чытачам. І яшчэ не забываць той куток, дзе нарадзіліся, бацькоўскую хату, тую невялікую вясковую бібліятэку, у якой пачыналася любоў да кнігі і дзе вас заўсёды чакаюць.