Год и место рождения: 29 декабря 1943 года в г. Вологда РСФСР.
Образование: среднее специальное библиотечное.
В 1961 году окончила Тетеринскую среднюю школу Круглянского района Могилёвской области.
В 1964 году окончила заочное отделение Могилевского библиотечного техникума им.А.С.Пушкина.
Место работы:
Библиотекарь Тетеринской сельской библиотеки с 1962 года по 2003 год.
На пенсии с 2003 года.
Живет в д. Тетерино Круглянского района Могилевской области.
Сведения о званиях и наградах:
В 1976 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи в выполнении социалистических обязательств 1975 года, завершающего года пятилетки.
В 1977 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи в выполнении социалистических обязательств за 9 месяцев и в связи с 60-летним юбилеем Великого Октября.
В 1978 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достижение высоких трудовых показателей.
В 1979 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи в выполнении народно-хозяйственного плана и социалистических обязательств.
В 1980 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи в выполнении народно-хозяйственного плана и социалистических обязательств.
В 1984 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи в социалистическом соревновании.
В 1987 году Почётная грамота ЦК КПСС, Совета Министров СССР, ВЦСПС и ЦК ВЛКСМ за достижение наивысших результатов во Всесоюзном социалистическом соревновании в честь 70-летия Великой Октябрьской социалистической революции.
В 1987 год Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достижение наивысших результатов во Всесоюзном социалистическом соревновании в честь 70-летия Великой Октябрьской социалистической революции.
В 1996 году признана «Лучшей по профессии» среди библиотекарей района с занесением фотографии на районную Доску почёта.
В 1999 году Благодарность с вручением Государственной награды – медаль «Ветеран труда».
В 2002 году победитель III тура районного смотра-конкурса библиотек «Праз спадчыну – да сябе».
В 2003 году Почетная грамота БФК за победу в 11-м республиканском конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2002 год.
Статьи библиотекаря:
Станкевіч, С. У нагу з жыццём / С. Станкевіч // Сельскае жыццё. — 1968. — 11 чэрвеня. — (Ідэалагічны фронт).
Станкевіч, С. Сябруюць з кнігай / С. Станкевіч // Сельскае жыццё. — 1972. — 25 студзеня.
Міронава, С. Каштоўнасці культуры – агульнадаступныя / С. Міронава // Сельскае жыццё. — 1978. — 4 лютага.
Міронава, С. Асноўнаму Закону прысвечаная / С. Міронава // Сельскае жыццё. — 1978. — 11 жніўня.
Міронава, С. Ісці да людзей / С. Міронава // Сельскае жыццё. — 1979. — 3 лютага.
Міронава, С. У падарунак – песню / С.Міронава // Сельскае жыццё. — 1986. — 8 чэрвеня.
Міронава, С. Перамога абавязвае / С.Міронава // Сельскае жыццё. — 1986. — 27 чэрвеня. — (Ідэалагічная работа).
Міронава, С. Няхай наведваюць нас светлыя пачуцці / С.Міронава // Сельскае жыццё. — 1986. — 2 снежня.
Статьи о библиотекаре:
Вадап’ян, С. Подзвігу жыць у вяках / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1983. — 4 снежня.
Дарашэнка, Н. У кожным доме / Н. Дарашэнка // Сельскае жыццё. — 1983. —8 снежня. — (Ідэалагічная работа).
Борбат, Н. Да ленінскага юбілею / Н. Борбат // Сельскае жыццё. — 1985. — 20 красавіка.
Іванова, Г. На актуальную тэму / Г. Іванова // Сельскае жыццё. — 1985. — 30 мая.
Іванова, С. Пясняр дабра і святла / С. Іванова // Сельскае жыццё. — 1985. — 7 снежня.
Вадап’ян, С. Новая кропка адліку / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1987. — 9 кастрычніка. — (Культурнае жыццё).
Вадап’ян, С. Па працы і слава / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1987. — 7 лістапада.
Бакулеў, А. Узнагароды – лепшым / А. Бакулеў // Сельскае жыццё. — 1988. — 11 лютага.
Вадап’ян, С. Шлях у бібліятэку / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1990. — 12 красавіка. — (Навіны культуры).
Вадап’ян, С. Свет кнігі – цудоўны і непаўторны / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1993. — 23 красавіка.
Анадзенка, Л. Гэты дзівосны свет мастацтва / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. —1996. — 28 чэрвеня.
Вадап’ян, С. Хачу на шчасце дні нізаць / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. —1997. — 13 снежня.
Пракапенка, С. Прырода яшчэ спадзяецца / С. Пракапенка // Сельскае жыццё. — 1998. — 17 сакавіка.
Вадап’ян, С. Духоўнасць – аснова жыцця / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1998. — 14 кастрычніка.
Гришанова, Л. Круглянщина чтит своих земляков / Л. Гришанова // Сельскае жыццё. — 1999. — 6 красавіка.
Анадзенка, Л. Конкурс завершаны – работа працягваецца / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 1999. — 21 ліпеня.
Блажанцова, Л. Школа для маладых / Л. Блажанцова // Сельскае жыццё. — 1999. — 10 лістапада. — (Бібліятэчны калейдаскоп).
Вадап’ян, С. У маёй вёсцы – мой лёс / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2000. — 7 сакавіка.
Вадап’ян, С. Свята адбудзецца ў Заслаўі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2000. — 2 верасня.
Блажанцова, Л. Прысвячалася маці / Л. Блажанцова // Сельскае жыццё. — 2000. — 29 лістапада.
Анадзенка, Л. Запаведны куток Беларусі / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 2001. — 22 верасня.
Луніна, Т. З любоўю да справы / Т. Луніна // Сельскае жыццё. — 2001. — 20 кастрычніка.
Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.
Перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе: [аб пераможцах рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры] // Сельскае жыццё. — 2003. — 18 чэрвеня.
Пишем летопись славы Круглянщины: [победители районного конкурса по написанию летописи славы населённых пунктов района] // Сельскае жыццё. — 2007. — 3 лютага.
Воропаева, С. Моя судьба, моя надежда / С. Воропаева // Сельскае жыццё. — 2019. — 13 лістапада. — (Ветераны).
Источник информации: личное дело.
Светлана Семёновна Миронова (из воспоминаний)
Сваю працоўную дзейнасць я пачынала ў якасці загадчыцы Цяцерынскай сельскай бібліятэкі ў студзені 1961 года. Працаваць прыйшла адразу пасля школы. Прымаў на працу загадчык Бялыніцкага аддзела культуры Якушаў. Пры прыёме сказаў: “Добра, што ў бібліятэку ідзеш пасля школы. Вось папрацуеш, а потым адправім завочна вучыцца і будуць у нас свае кадры”. Тады я яшчэ толкам не вырашыла ці паступаць у бібліятэчны.
Памятаю, калі прымалі на работу, то загадчык аддзела культуры спытаў, ці добра я ведаю “Маральны кодэкс” і што ён “абавязкова павінен вісець у бібліятэцы на бачным месцы”. Вядома ж, я адказала станоўча на яго пытанне, што і вырашыла мой далейшы лёс. Пасля таго, як я прыняла бібліятэку, я пачала думаць, ну з чаго пачынаць работу. Вопыту ніякага. Работа не знаёмая. Што куды пісаць не ведаю. Ад страху, што я нічога не ведаю, я вырашыла: “Не буду я працаваць у бібліятэцы, а пайду назад у калгас”. Марыя Максімаўна, загадчыца раённай бібліятэкі кажа: “Ты ж яшчэ не пачынала працаваць, а ўжо – не буду. Вось з тыдзень у нас пабудзеш, раскажам табе, што к чаму і будзеш працаваць”.
Прыехала я тады ў бібліятэку на курсы. Пабыла там тыдзень. Усё паказалі, расказалі, як выдаваць кнігі, запаўняць фармуляры, дзённік, рабіць улік паступіўшай літаратуры ў інвентарнай і сумарнай кнігах, як складаць план работы, ён тады быў невялікі і не вельмі складаны, аднак у той час для мяне гэта было ўсё нова і складана. Расказалі, як аформіць наглядную агітацыю ў бібліятэцы, як праводзіць чытацкія канферэнцыі, абмеркаванні, агляды кніг, як аформіць тэматычны “Уголок атеиста” і “Уголок передового опыта”. Як потым высветлілася, то нічога складанага ў гэтым не было, аднак у работу трэба было ўнесці нешта сваё, не падобнае на тое, што было ў іншых. Для гэтага патрэбны былі веды.
І вось тады я вырашыла паступіць у тэхнікум, і толькі на стацыянар. Хаця загадчык аддзела культуры Якушаў разам з Марыяй Максімаўнай угаворвалі мяне вучыцца завочна. Казалі, што можа здарыцца так, што мы возьмем чалавека ў бібліятэку і ён будзе працаваць, а калі я скончу вучобу, то ў мяне не будзе магчымасці вярнуцца на сваё месца. Аднак я пра тое не думала, дзе я буду потым працаваць, дома ці яшчэ дзе. Мне хацелася ў горад, пабыць студэнткай, а потым паехаць куды-небудзь працаваць.
У 1961 годзе кніжны фонд складаў больш за 6 тысяч экзэмпляраў. Большую частку складалі часопісы. Як я памятую часопіс “Новы мір” займаў амаль цэлы стэлаж, двухстаронні самаробны стэлаж займалі іншыя часопісы, якія мелі інвентарны нумар. На адным стэлажы стаялі зборы твораў Леніна, Сталіна, Маркса, Энгельса. Шмат было сельскагаспадарчай літаратуры, брашур аб перадавым вопыце. Большую частку фонда складала мастацкая літаратура класікаў рускай і беларускай літаратуры, дзіцячай літаратуры было не вельмі многа.
У той год дзіцячых чытачоў было шмат. Калі ўсіх чытачоў было 580, то з іх недзе 270 было дзяцей. Улік чытачоў, наведванняў, кнігавыдач вёўся ў адным дзённіку работы бібліятэкі. Бібліятэка праводзіла абмеркаванні кніг, агляды, гучныя чытанні, чытацкія канферэнцыі і інш. Як я памятую чытацкія канферэнцыі я праводзіла адзін раз у квартал. Літаратурна-мастацкія вечары праводзілі ў клубе з удзелам мастацкай самадзейнасці. У бібліятэцы рэгулярна афармляліся кніжныя выставы і плакаты на злабадзённыя тэмы. Абавязкова ў бібліятэцы павінен быў быць аформлен “Уголок передового опыта”, “Уголок атеиста”, і на відным месцы вісець “Моральный кодекс строителя коммунизма”.
Я паступіла ў тэхнікум на стацыянар. Па заканчэнню далі мне накіраванне ў Свіслацскі раён Гродзенскай вобласці. З-за рамантыкі я вельмі хацела туды паехаць. Хацелася паглядзець, як жывуць ў другіх месцах.
Аднак мой тата быў зусім другога меркавання. Ён катыгарычна мне заявіў, што я нікуды не паеду, бо вёска ёсць вёска, ці тут ці там. Тут усе знаёмыя людзі і трэба працаваць на сваёй зямлі. Ён мне нават не дазволіў застацца працаваць у Бялынічах у дзіцячай бібліятэцы. Тата мне прывёў важкі арумент, што зарплата ў нас тады была з рук вон некудышняя – 42 руб. 50 капеек і выходзіла, што мне наўрад ці хопіць гэтых грошай, каб жыць больш-менш нармальна. Словам, ён не захацеў мяне адпускаць з дому. У той час пайсці супраць волі бацькоў было вельмі кепска. Маглі быць несуцяшальныя вынікі. Прыняла я бібліятэку ў жніўні 1964 года. Кніжны фонд складаў 5047 экз., у якім было шмат устарэлай літаратуры: працы вучоных у галіне сельскай гаспадаркі, літаратура аб перадавым вопыце, грамадска-палітычная літаратура і па іншых галінах. Вось я і пачала сваю работу з прывядзення ў належны выгляд кніжнага фонду. Мной тады было спісана больш як 500 экз. кніг. Каб раскрыць кніжны фонд і зрабіць яго больш даступным для чытачоў я заказала новыя аднабаковыя стэлажы, якія паставіла каля сцен, а пасярод паставіла двухбаковыя. Такая растаноўка стэлажоў дазволіла у кожным раздзеле аформіць адкрытыя полкі на актуальныя тэмы. Яшчэ заказала ў промбыткамбінаце кніжныя вітрыны, што дало магчымасць афармляць тэматычныя кніжныя выставы. Бібліятэка ў той час знаходзілася ў памяшканні цяперашняга сельскага Савета. Месца хапала. Аддзел культуры выдзеліў тры сталы, крэслы, каталожны яшчык.
Усю работу я праводзіла ў цеснай сувязі са школьнай бібліятэкай, клубам. Праводзілі вечары, прысвечаныя пісьменнікам, знамянальным датам. Да дня 8 сакавіка мне заўсёды даручалі чытаць даклад, бо я яго ўвязывала з рознымі героямі кніг, жанчынамі, якія сталі прататыпамі ў класічнай літаратуры. Як, напрыклад, у “Аптымістычнай трагедыі” прататыпам была рэальная гераіня рэвалюцыянерка. Зараз ужо ўсё не ўспомніш.
Пры бібліятэцы існаваў драматычны гурток, якім кіравала Кісялёва Ксенія Прохараўна, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры. Выступленні драматычнага гуртка садзейнічалі шырокай прапаганде беларускай літаратуры. Ставілі інсцэніроўкі баек і п’ес. Праводзілі купалаўскія і коласаўскія чытанні. К гэтым датам я арганізоўвала адкрытыя прагляды літаратуры, кніжныя выставы, гучныя чытанні, агляды, гутаркі аб жыццёвым і творчым шляху беларускіх пісьменнікаў. Афармляла плакаты, складала рэкамендацыйныя спісы на розныя тэмы.
Станоўча вялася работа з дзіцячым чытачом. У 1968 годзе быў абагульнены вопыт работы з дзіцячым чытачом. У 1969 годзе быў абагульнены вопыт работы ў дапамогу сельскагаспадарчай вытворчасці.
У 60-я гады бібліятэкі раёна праводзілі сваю работу пад дэвізам “Кожнай кнізе – свой адрас”. Шырока прапагандавалася літаратура ў дапамогу сельскагаспадарчай вытворчасці. Я разам са спецыялістамі сельскагаспадарчай вытворчасці вызначала адрас кнігі і даводзіла яе да чытача. Галоўны аграном Луста Е.Л., начальнік вытворчага ўчастка Лосеў У.Ф., галоўны інжынер Янкевіч былі актыўнымі чытачамі і прапагандыстамі кнігі сярод сваіх падначаленых. Так, напрыклад, на свінаферме ў чырвоным кутку была арганізавана перасоўка, на якой вялася работа па прапагандзе кнігі сярод жывелаводаў. Я, як бібліятэкар, знаёміла жывелаводаў з новай літаратурай па свінаводству, выпускала баявыя лісткі, вяла графік выканання планавых заданняў, разам падводзілі вынікі сацыялістычнага спаборніцтва свінарак.
Была арганізавана перасоўка для механізатараў на мех. двары. Тут шырока прапагандавалася літаратура па рамонту тэхнікі. Для механізатараў афармляла “Маланкі”, “Баявыя лісткі”, дзе паведамлялася аб перадавым механізатары, камбайнёры, яго выпрацоўцы на ворыве, уборцы ўраджаю і інш. Уся работа па прапагандзе сельскагаспадарчай літаратуры праводзілася згодна плана па правядзенню веснавой і уборачнай кампаній. Разам складаліся планы работы на гэтыя перыяды. Асноўным планам быў “План прапаганды перадавога вопыту ў сельскагаспадарчай вытворчасці”. Я працавала ў цеснай сувязі са спецыялістамі саўгаса, жыла тымі ж праблемамі, клопатамі, якімі жыў саўгас.
Яшчэ ў той час праводзіліся заняткі экалагічнага ўсенавучу, якімі кіравала галоўны эканаміст саўгаса Дарашэнка Я.А. Працавалі гурткі агратэхвучобы і зааветвучобы. Заняткі праводзіліся раз у тыдзень. Я, як бібліятэкар, у абавязковым парадку к кожнаму занятку падбірала літаратуру па тэме заняткаў, афармляла выставы, выступала з аглядамі літаратуры. Заняткі ў асноўным праводзіліся ў асенне-зімовы перыяд з кастрычніка па сакавік.
У хуткім часе ўся мая работа ў дапамогу спецыялістам сельскагаспадарчай вытворчасці была абагульнена абласной бібліятэкай імя Леніна, навукова-метадычным аддзелам “Библиотека в помощь специалистам сельскохозяйственного производства”. – Могилёв, 1969г.
У гэтым жа годзе бібліятэка стала “школай перадавога вопыту па рабоце са спецыялістамі сельскай гаспадаркі”.
Бібліятэка-перасоўка размяшчалася ў в.Храпы ў чырвоным кутку МПФ. Асабліва актывізавалася работа, калі быў пабудаваны кароўнік (тыповы) і здадзены ў эксплуатацыю ў 1986 годзе. Для жывелаводаў быў вялікім падарункам і чырвоны куток. Мы часта выступалі з агітбрыгадай, радавалі сваіх жывелаводаў добрай песняй, віншаваннем з днём нараджэння, або чарговым поспехам. Мы з сваім актывам былі заўсёды жаданымі гасцямі. Бо калі прыязджалі з канцэртам, то ў чырвоны куток збіралася амаль уся вёска. Жывелаводы былі актыўнымі чытачамі перасоўкі. Іх было недзе каля 40 чытачоў.