Год и место рождения: 20 февраля 1932 года в д. Халюблин Чериковского района Могилёвской области.
Образование: библиотечное среднее специальное.
В 1970 году окончила Могилёвский библиотечный техникум им. А.С. Пушкина.
Место работы:
Работала в Круглянской детской библиотеке с 8 сентября 1964 года по 1984 год.
Рабатала заведующей библиотекой.
Библиотекарь абонемента детской библиотеке с 5 ноября 1975 года по 2 октября 1984 года.
Сведения о званиях и наградах:
В 1973 году Грамота управления культуры Могилёвского облисполкома, за большую работу по обслуживанию населения книгой в период общественного смотра работы библиотек области, посвященного 50-летию образования СССР.
Статьи о библиотекаре:
Болдзісаў, Ц. Кніга – добры сябра / Ц. Болдзісаў // Сельскае жыццё. — 1977. — 6 жніўня.
Вадап’ян, С. З’явіся, новы дзень, пачаткам новым! / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1998. — 30 верасня.
Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.
Шапачкіна, Т. Асяродак духоўнай культуры / Т. Шапачкіна // Сельскае жыццё. — 2002. — 2 лістапада.
Варапаева, С. Адкрываюць свет дзіцячай кнігі / С. Варапаева // Сельскае жыццё. — 2013. — 6 красавіка. — (Пераможцы раённага спаборніцтва).
Вадап’ян, С. У буднях і клопатах штодня: да 80-годдзя Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 снежня.
Источник информации: личное дело.
Нина Никифоровна Новикова (из воспоминаний):
8 верасня 1964 года я прыняла Круглянскую пасялковую дзіцячую бібліятэку. Да мяне працавала настаўніца з вёскі Радча Вольга Іванаўна Зайкоўская. Бібліятэка знаходзілася ў запушчаным стане: кніг было шмат старых, шмат кніг было не падклеена, былі кнігі ўстарэлыя па зместу. Каталогаў у бібліятэцы не было, фонд быў пераблытаны. На апрацоўцы кніг прыходзілася працаваць адной. Работу пачала з таго, што склала макеты каталогаў, картатэк, усю новую літаратуру распісвала, вяла каталогі. Да бібліятэчнай работы прываблівала дзяцей. Яны дапамагалі штэмпеляваць кнігі, уклейваць лісткі тэрмінаў вяртання, на першай і апошняй старонках пісаць інвентарныя нумары, рамантаваць кнігі, а калі-небудзь давярала старэйшым вучням работу на абанеменце. Працавалі мы з адным выхадным. Гэта было вельмі зручна для чытачоў.
Некаторы час бібліятэкарам у дзіцячай бібліятэцы працавала Т.А.Сасунова, якая потым пайшла працаваць у раённую бібліятэку. Яе на пасадзе бібліятэкара замяніла выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума В.І. Шчарбакова, а потым далі трэцяга работніка. Працавалі мы дружна, работу не дзялілі, і ў нас усё атрымлівалася добра.
В.І.Шчарбакова афармляла бібліятэку: пісала плакаты, афармляла кніжныя выставы, працавала ў чытальнай зале. Я з Зінаідай Васільеўнай Матлаховай (Гронскай) выконвалі астатнюю работу. У той час было цяжэй працаваць, чым цяпер. Асаблівыя цяжкасці былі з наведваннем сельскіх бібліятэк. Па раёну часта хадзілі пешкам, а іншы раз на папутных машынах дабіраліся да месца прызначэння.