Год и место рождения: 12 ноября 1969 года в г. Борисове Минской области.
Образование: высшее библиотечное.
В 1987 году окончила Круглянскую среднюю школу.
В 1989 году окончила Могилевский библиотечный техникума им. А.С. Пушкина.
В 2012 году заочно окончила Белорусский государственный университет культуры и искусств.
Место работы:
Библиотекарь Леснянской сельской библиотеки с 1 июля 1989 года.
Библиотекарь Михейковской сельской библиотеки с 12 февраля 1993 года.
Библиотекарь Ракушевской сельской библиотеки с 1 августа 2002 года.
Библиотекарь Ракушевской библиотеки агрогородка Ракушево с 2007 года и по настоящее время.
Живёт в аг.Ракушево Круглянского района Могилёвской области.
Сведения о званиях и наградах:
В 2008 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за организацию работы по обслуживанию жителей агрогородка Ракушево.
В 2009 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за активную работу по обслуживанию читателей агрогородка Ракушево.
В 2009 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за активную работу по обслуживанию читателей за добросовестный труд и в связи с Днём работников культуры.
В 2010 году Диплом ІІІ степени за участие в областном смотре-конкурсе на лучшую постановку работы библиотек агрогородков по использованию информационных ресурсов в библиотечном обслуживании населения «Интерактивный мир для каждого».
В 2010 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за победу в районном конкурсе «Библиотека с адресом агрогородка».
В 2011 году Диплом Круглянского районного исполнительного комитета за победу в районном соревновании среди коллективов централизованной библиотечной системы за 2010 год.
В 2012 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за внедрение новых форм информационно-библиотечного обслуживания пользователей библиотеки.
В 2014 году Грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за активную работу по библиотечному обслуживанию и организации свободного времени пожилых людей.
В 2019 году Грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за добросовестный труд, высокий уровень обслуживания населения.
В 2019 году Грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за плодотворную работу и организацию обслуживания книгой сельского населения.
В 2023 году награждена Дипломом І степени Круглянского районого исполнительного комитета как победитель ежегодного соревнования по социально-экономическому развитию Круглянского района по итогам работы за 2022 год среди учреждений культуры в номинации «Лучшее структурное подразделение централизованной библиотечной системы Круглянского района».
Статьи библиотекаря:
Шапачкіна, А. Заўсёды прыемныя сустрэчы / А. Шапачкіна // Сельскае жыццё. — 2000. — 23 снежня.
Шапочкина, Е. Центр правовой информации / Е. Шапочкина // Сельскае жыццё. — 2011. — 26 студзеня.
Шапочкина, Е. Золотой возраст / Е. Шапочкина // Сельскае жыццё. — 2012. — 14 лістапада. — (Библиотечное обслуживание).
Статьи о библиотекаре:
Анадзенка, Л. Конкурс завершаны – работа працягваецца / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 1999. — 21 ліпеня.
Макавецкі, Р. Цікавая субяседніца / Р. Макавецкі // Сельскае жыццё. — 2000. — 19 студзеня. — (Нам пішуць).
Іванова, С. Міхасю Кушнярову прысвячаецца / С. Іванова // Сельскае жыццё. — 2000. — 23 лютага.
Вадап’ян, С. У маёй вёсцы – мой лёс / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2000. — 7 сакавіка.
Вадап’ян, С. Свята адбудзецца ў Заслаўі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2000. — 2 верасня.
Данькова, В. Каб слова роднае жыло / В. Данькова // Сельскае жыццё. — 2001. — 1 жніўня.
Анадзенка, Л. Запаведны куток Беларусі / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 2001. — 22 верасня.
Анадзенка, Л. У цэнтры ўвагі – экалогія / Л. Анадзенка // Сельскае жыццё. — 2003. — 2 красавіка.
Салтанава, Н. Бібліятэка – летапісец роднага краю / Н. Салтанава // Сельскае жыццё. — 2004. — 24 студзеня. — (Культурнае жыццё).
Белянкина, Т. Свет знаний и мысли / Т. Белянкина // Сельскае жыццё. — 2004. — 15 верасня. — (Сегодня – День библиотек).
Белянкина, Т. Компас в природу – знания: [интервью с Л. Горбачёвой] / Т. Белянкина // Сельскае жыццё. —2005. — 21 снежня. — (Экология и мы).
Мацюшкова, Л. З любоўю да роднага краю / Л. Мацюшкова // Сельскае жыццё. — 2007. — 15 снежня.
Курбан, Л. Библиотеки агрогородков – центры культурной и общественной жизни села / Л. Курбан // Сельскае жыццё. — 2009. — 4 лістапада. — (Возрождение села).
Вадап’ян, С. «Каб душы чалавечай было хораша , цёпла і светла, – з такімі думкамі ідзе да сваіх чытачоў бібліятэкар з аграгарадка “Ракушава” Алена Алегаўна Шапачкіна» / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2010. — 6 кастрычніка.
Курбан, Л. Мова продкаў нашых і нашчадкаў / Л. Курбан // Сельскае жыццё. — 2011. — 19 лютага. — (21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы).
Подгаец, М. С книгой по жизни / М. Подгаец // Сельскае жыццё. — 2011. — 9 красавіка. — (Человек и его дело).
Нікалаева, Л. Славім вялікі подзвіг / Л. Нікалаева // Сельскае жыццё. — 2011. — 25 чэрвеня. — (Памяць).
Курбан, Л. Библиотеки в эпоху перемен / Л. Курбан // Сельскае жыццё. — 2011. — 21 снежня.
Лістратава, А. У творчым пошуку заўсёды / А. Лістратава // Сельскае жыццё. — 2012. — 1 лютага. — (Весткі з бібліятэк).
Мошуль, Л. Конкурсы – стимул для успешной работы / Л. Мошуль // Сельскае жыццё. — 2012. — 14 сакавіка. — (2012 – Год книги).
Лістратава, А. Магілёву прысвячаецца / А. Лістратава // Сельскае жыццё. — 2012. — 5 верасня.
Лістапад, С. Ад кніг друкаваных да кніг электронных] / С. Лістапад // Сельскае жыццё. — 2012. — 5 верасня.
Воропаева, С. И профессия и призвание / С. Воропаева // Сельскае жыццё. — 2012. — 20 кастрычніка. — (После события).
Мошуль, Л. Профессия вечная – библиотечная / Л. Мошуль // Сельскае жыццё. — 2013. — 21 верасня. — (После события).
Подгаец, М. Забыв про хлопоты и возраст, повеселились от души / М. Подгаец // Сельскае жыццё. — 2013. — 9 кастрычніка. — (После события).
Рагін, Я. Што можна зрабіць “апетытным” / Я. Рагін // Культура. — 2016. — 30 студзеня. — (Журналісцкі аўтатур газеты “Культура”).
Сильны единством // Сельскае жыццё. — 2016. — 6 красавіка. — (В библиотеках района).
Вадап’ян, С. Сваю Айчыну ўбач і зразумей / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2017. — 4 лістапада.
Кубеко, В. По страницам жизни и мечты / В. Кубеко // Магілёўскія ведамасці. — 2021. — 5 сакавіка.
Гарбачова, Л. Святло яго паэзіі: [пра М. Багдановіча] / Л. Гарбачова // Сельскае жыццё. — 2021. — 22 снежня.
Источник информации: личное дело.
Елена Олеговна Шапочкина (из воспоминаний):
Дзіцячыя і юнацкія гады мае звязаны з Кругляншчынай. Таму пасля заканчэння Круглянскай сярэдняй школы па накіраванню аддзела культуры я паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум ім. А.С.Пушкіна. А пасля заканчэння вучобы, вярнулася ў родныя мясціны.
Ветліва і добразычліва сустрэла мяне дырэктар Круглянскай бібліятэчнай сістэмы В.І.Кулькова і прапанавала месца загадчыцы Ляснянскай сельскай бібліятэкі, дзе я пачала свой працоўны шлях 1 жніўня 1989 года.
У гэтай бібліятэцы я працавала зусім нядоўга: з жніўня па снежань 1989 года. Потым пайшла ў водпуск па догляду дзіцяці, а калі выйшла з водпуску, то ў 1993 годзе пайшла працаваць у Міхейкаўскую сельскую бібліятэку.
Да паступлення ў тэхнікум, я ўжо крыху была знаёма з прафесіяй бібліятэкара, таму што ў мяне была сяброўка Драшакова Кацярына Сяргееўна, бібліятэкар Казіміроўскай сельскай бібліятэкі, якая знаходзілася побач з домам у канторы саўгаса “Круглянскі”.
Амаль кожны дзень я наведвала бібліятэку. Асабліва падабалася чытаць кнігі І.Шамякіна, кнігі аб піянерах-героях, аб Вялікай Айчыннай вайне. Дапамагала Кацярыне Сяргееўне падшываць газеты і часопісы, расстаўляць кніжны фонд.
Мабыць пад уплывам Кацярыны Сяргееўны, улюблённай у сваю прафесію, я і пайшла вучыцца ў бібліятэчны тэхнікум. Але калі вучылася ў школе марыла аб прафесіі медсястры.
Гады вучобы ў тэхнікуме праляцелі вельмі хутка. І ўжо тое, чаму навучылі ў час вучобы, трэба было прымяняць на практыцы.
Ступіўшы першы раз на парог Ляснянскай сельскай бібліятэкі нават разгубілася. Цяпер я з’яўлялася гаспадыняй гэтага вялікага дома, назва якому бібліятэка. Кожную кнігу перагледзела, на кожнай паліцы паставіла кнігі адна да другой. Так непасрэдна каля кожнай полкі я вывучыла свой кніжны фонд, які мне паказаўся тады такім вялікім.
Памятую, як адна з маіх сябровак параіла мне прачытаць кнігу Ш.Бронте “Джен Эйр”, але гэта кніга ніяк мне не траплялася ў рукі. А ў бібліятэцы ў фондзе я адшукала гэтую кнігу, чаму была вельмі рада. На адным дыханні я прачытала яе і потым сама раіла сваім чытачам абавязкова прачытаць яе.
У бібліятэцы афармляла кніжныя выставы, праводзіла гутаркі аб прачытаным, гутаркі-рэкамендацыі.
Наведвала бібліятэчныя пункты на МТФ у в.Лясныя і в.Дудаковічы.
Сярод актыўных чытачоў запомнілася Аня Шчытнікава.
Запомнілася мне таксама мерапрыемства “Посвящение в библиотекари”, якое праходзіла ў цэнтральнай бібліятэцы.
Першы раз у жыцці мне маладому спецыялісту дырэктар ЦБС В.І.Кулькова ўручыла працоўную кніжку. Старэйшыя бібліятэкары павязалі стужкі “Малады бібліятэкар” (якую я і да цяперашняга часу захоўваю дома) і далі наказ: несці веды, радасць, святло ў душы сваіх чытачоў, што прафесія бібліятэкара заўсёды патрэбна людзям. Вялікую дапамогу мне як маладому спецыялісту аказвалі работнікі цэнтральнай бібліятэкі: С.І.Вадап’ян, Т.К.Кавалеўская, сельскія бібліятэкары К.С.Драшакова, С.С.Міронава, З.Е.Кунец, за што я ім вельмі ўдзячна.
Калі б мне прыйшлося зараз выбіраць прафесію, то я выбрала б прафесію бібліятэкара, таму што адчуваю, мая прафесія патрэбна людзям. Сустрэча з кнігай – гэта для мяне кожны раз новае, цікавае, непаўторнае.
Елена Олеговна Шапочкина (из воспоминаний):
З сакавіка 2001 года пачала я працаваць у Ракушаўскай бібліятэцы. Да гэтага часу я працавала ў Міхейкаўскай сельскай бібліятэцы.
Калі дырэктар ЦБС Валянціна Іванаўна Кулькова прапанавала мне перайсці на працу ў Ракушаўскую бібліятэку, я спачатку разгубілася. З аднаго боку гэта было вельмі нечакана, а з другога боку прыемна, што табе давяраюць такую бібліятэку, як Ракушаўская. Бо бібліятэка заўсёды лічылася адной з лепшых сярод бібліятэк раёна.
З цяжкім сэрцам я пакінула былое месца работы (Міхейкаўскую бібліятэку). Там заставаліся мае чытачы. Як яны будуць без мяне? ...Не пакідала мяне думка.
З вялікім хваляваннем пераступіла парог Ракушаўскай сельскай бібліятэкі. Я разумела, каб бібліятэка заставалася такой, якой яна ёсць трэба шмат працаваць.
Кніжны фонд, які я прыняла, складаў 9780 экз. кніг і перыядычных выданняў. У зону абслугоўвання Ракушаўскай бібліятэкі ўваходзіць два населеных пункта: в.Ракушава і в.Улужжа з колькасцю жыхароў 583 чалавекі, у тым ліку 95 дзяцей.
У 2001 годзе ў бібліятэцы распрацавана мэтавая праграма па экалогіі на 2001-2005гг. “Жывая планета”. Мэта гэтай праграмы – экалагічнае выхаванне і развіццё беражлівых адносін да прыроды. Галоўнай задачай з’яўляецца – фарміраванне ў чытачоў любові да прыроды, развіццё пачуцця адказнасці за яе стан.
У бібліятэцы аформлены кніжныя выставы і адкрытыя прагляды літаратуры экалагічнага напрамку: “ХХІ стагоддзе: чалавек і прырода”, “Прырода роднага краю”, “Зямлі роднай краса”, “Прырода – наш дом”, “Зямля, пасыпаная чарнобыльскім попелам”.
А таксама сабраны матэрыял у тэматычныя папкі: “Экалогія раёна: сёння і заўтра”.
Цыкл тэматычных папак: “Суседзі па планеце” (насякомыя, расліны, жывёлы, птушкі).
Праведзены масавыя мерапрыемствы экалагічнага напрамку: “Войди в лес другом” экалагічная гадзіна, “Птушкі роднага краю” экалагічны ўрок, “Лекавыя расліны супраць радыяцыі” гадзіна інфармацыі.
Усіх, каго хвалюе стан навакольнага асяроддзя, хто любіць родную прыроду сабраў клуб па інтарэсах “Сцяжынка” прыродазнаўчага напрамку. Разам з сябрамі клуба прайшлі наступныя мерапрыемствы: “Жывёльны свет Беларусі” пазнавальная гадзіна, “Белавежская пушча” завочнае падарожжа, “Твае першыя кнігі аб прыродзе” дыялог-размова.
Разам з сябрамі клуба таксама збіраўся матэрыял для гербарыя “Лекавыя расліны”.
Традыцыйна ў бібліятэцы праводзіцца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Цікава прайшло свята кнігі “Мой найлепшы сябар кніга”, агляд “Парад кніг-юбіляраў”, віктарына “Партрэты казачных герояў”, падарожжа па старонках часопіса “Вясёлка” “З Вясёлкай рады мы сустрэцца”, пазнавальная гадзіна “Книги эти обо всём на свете”.
У бібліятэцы таксама афармляліся кніжныя выставы, агляды, вернісажы да юбілеяў пісьменнікаў, паэтаў і па іншым знамянальным і памятным датам. Напрыклад: “Лісток календара”, “Ф.М.Достоевский и его наследие”, “Чароўны свет мастацтва”, “СНІД і моладзь”, “Доўгай была дарога, пакутная і святая”, “Кола дзён”.
Цесная сувязь наладжана паміж бібліятэкай і Ракушаўскай школай. Праходзяць экскурсіі школьнікаў у бібліятэку “Там, дзе кнігі жывуць”. Сярод вучняў 1-9 класаў праводзяцца бібліятэчна-бібліяграфічныя ўрокі. У асноўным усе масавыя мерапрыемствы, праведзеныя бібліятэкай, праходзяць з удзелам школьнікаў. На свята прысвечанае Дню маці “Лучше нашей мамы нет” сабраліся не толькі дзеці, але і іх бацькі.
Шмат сабралася школьнікаў на ўрок краязнаўства “Іх помняць юныя нашчадкі” - прысвечаны Дню памяці В.І.Ракушава і яго сыноў, і краязнаўчую гадзіну “Імя ў гісторыі раёна”, “Ф.Ракушаў – першы рабселькор” прысвечаную 100 - годдзю з дня нараджэння Ф.Ракушава.
У бібліятэцы тэму краязнаўства раскрываюць такія кніжныя выставы: “Мая Радзіма – мае вытокі”, “Пачатак тут у краі родным”.
Бібліятэка прымала актыўны ўдзел у правядзенні Тыдня беларускай пісьмовасці і друку. Афармлялася кніжная выстава “Беларуская кніга: шляхам гадоў”, інфармацыйная гадзіна “Горад Мсціслаў” і іншыя.
Для прыцягнення чытачоў у бібліятэку праводзіўся месячнік па прывабліванню чытачоў у бібліятэку. Афармляліся кніжныя выставы: “Незаслужана забытыя кнігі”, праводзіліся: экскурсія “Там дзе кнігі жывуць”, прэс-дайжэст “Газеты і часопісы на любы густ”, вернісаж “Адчуць душою прыгажосць” (да юбілея В. Бялыніцкага-Бірулі).
Для больш поўнага раскрыцця фонда і задавальнення запытаў чытачоў у бібліятэцы аформлены кніжныя выставы: “Зямля адна, адзіны клопат”, “Душы і рук тварэнне”, “Простыя правілы этыкету”, “Казка кліча нас у госці” і іншыя.
Заўсёды наведваю семінары, вытворчыя вучобы і іншыя мерапрыемствы, правадзімыя цэнтральнай бібліятэкай, бываю ў іншых сельскіх бібліятэках раёна з мэтай абмена вопытам. Таксама дзялюся сваім вопытам, ведамі з моладдзю, студэнтамі Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума ім. А.С.Пушкіна, якія праходзяць кожны год у Ракушаўскай бібліятэцы практыку.