Год и место рождения: 5 января 1967 года в д.Ракушево Круглянского района Могилёвской области.
Образование: среднее специальное библиотечное.
В 1984 году окончила Круглянскую среднюю школу Круглянского района Могилёвской области.
В 1987 году окончила Могилёвский библиотечный техникум им. А.С. Пушкина.
Место работы:
Работает в Круглянской централизованной библиотечной системе Круглянского района Могилёвской области.
Библиотекарь Ракушевской сельской библиотеки с 5 июля 1984 года по 21 марта 2001 год.
Заведующая детской библиотекой с 21 марта 2001 года по 7 февраля 2006 года.
Библиотекарь отдела обслуживания и информации центральной библиотеки с 7 февраля 2006 года по 13 сентября 2016 года.
Библиотекарь отдела комплектования с 13 сентября 2016 года по 31 декабря 2021 года.
Библиотекарь сектора формирования библиотечного фонда с 1 января 2022 года и по настоящее время.
Живёт в г. Круглое Могилёвской области.
Сведения о званиях и наградах:
В 1991 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за хорошие показатели в работе за 1990 год.
В 1998 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за добросовестную и творческую работу, хорошие результаты в работе за 1997 год.
В 2000 году Почётная грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за добросовестную и творческую работу, хорошие результаты в работе за 1999 год.
В 2005 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за достигнутые успехи по привлечению детского читателя и пропаганде книги.
В 2009 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за активную работу по привлечению читателей в библиотеку.
В 2012 году Грамота отдела культуры Круглянского райисполкома за личный вклад в организацию краеведческой работы центральной библиотеки.
В 2017 году Почётная грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за многолетний добросовестный труд и в связи с юбилеем со дня рождения.
В 2020 году Грамота отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Круглянского райисполкома за плодотворную работу и творческий поиск.
Статьи библиотекаря:
Шапачкіна, Т. Асяродак духоўнай культуры / Т. Шапачкіна // Сельскае жыццё. — 2002. — 2 лістапада.
Статьи о библиотекаре:
Пракапенка, С. Прырода яшчэ спадзяецца / С. Пракапенка // Сельскае жыццё. — 1998. — 17 сакавіка.
Вадап’ян, С. Духоўнасць – аснова жыцця / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1998. — 14 кастрычніка.
Вадап’ян, С. Зазірнуць у глыбіню стагоддзяў… / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1999. — 28 жніўня. — (Да Дня беларускай пісьменнасці і друку).
Блажанцова, Л. Школа для маладых / Л. Блажанцова // Сельскае жыццё. — 1999. — 10 лістапада. — (Бібліятэчны калейдаскоп).
Вадап’ян, С. Свята адбудзецца ў Заслаўі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2000. — 2 верасня.
Лістратава, А. Быў. Ёсць. Буду… / А. Лістратава // Сельскае жыццё. — 2000. — 29 лістапада.
Блажанцова, Л. Прысвячалася маці / Л. Блажанцова // Сельскае жыццё. — 2000. — 29 лістапада.
Станкевич, Т. Супрацоўніцтва цікавае і плённае / Т. Станкевич // Сельскае жыццё. — 2002. — 11 снежня.
Лунина, Т. Книга – чудо из чудес / Т. Лунина // Сельскае жыццё. — 2004. — 24 сакавіка. — (Идут школьные каникулы).
Арлоў, С. Бібліятэка: носьбіт ведаў і інтэлекту / С. Арлоў // Сельскае жыццё. — 2012. — 12 снежня.
Воропаева, С. Альтернативы библиотеке по-прежнему нет: [к 80-летию Круглянской районной библиотеки] / С. Воропаева // Сельскае жыццё. — 2018. — 3 кастрычніка. — (Событие).
Источник информации: личное дело.
Татьяна Владимировна Шапочкина (из воспоминаний):
Пачала я працаваць у Ракушаўскай бібліятэцы пасля заканчэння школы. Гэта было ў ліпені 1984 года, а прыняла я бібліятэку ад Дарафеевай Жаны. Работа бібліятэкара мне спадабалася і ў 1985 годзе я завочна паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна. Закончыла яго ў 1987 годзе.
Бібліятэка размяшчалася ў той час у памяшканні Ракушаўскага клуба і займала адзін невялікі пакой плошчай у 24 м2. Кніжны фонд складаў каля 6 тыс. экзэмпляраў. Чытачоў было 530 чалавек. Пры бібліятэцы працавала 3 бібліятэчныя пункты. На бібліятэчным пункце в.Улужжа на грамадскіх асновах працавала настаўніца-пенсіянерка Драздова Лізавета Рыгораўна. Яна ў сваёй хаце выдавала кнігі чытачам. Адзін раз у месяц я прыносіла да яе новыя кнігі. Другі бібліятэчны пункт працаваў на ферме КРС в.Ракушава, у чырвоным кутку. Наведвала я гэты чырвоны куток адзін раз у тыдзень, кожны чацверг. У гэтым кутку я афармляла нагляднасць, выпускала “Календары працоўнай славы”, “Баявыя лісткі”, “Маланкі” у гонар перадавікоў саўгаса “Круглянскі”. Трэці бібліятэчны пункт працаваў у канторы “Птушкафабрыкі”. Сюды таксама я прыносіла кнігі, часопісы і газеты адзін раз у тыдзень.
У Ракушаўскай прыклубнай бібліятэцы было пячное ацяпленне. Але памяшканне было старае і халоднае. Працоўны дзень у бібліятэцы пачынаўся з 10 гадзін раніцы і працягваўся да 19 гадзін вечара, з перапынкам у 2 гадзіны на абед. Выхадны быў у нас панядзелак.
У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзілі вёскі Улужжа і Ракушава.
Прыкладна восенню 1987 года бібліятэка пераязджае ў новае памяшканне канторы “Птушкафабрыкі”. Бібліятэка займала тры пакоі, агульнай плошчай 60м2. Дарослы і дзіцячы кніжны фонд размяшчаўся ў 2-х розных пакоях. Тут бібліятэка мела і кнігасховішча. Заўсёды бібліятэка працавала ў цесным кантакце з клубам і школай. Праводзіліся сумесныя вечары, святы і іншыя масавыя мерапрыемствы. Праводзілі мы і антыалкагольную кампанію.
У бібліятэцы карысталася попытам літаратура шахматна-шашачнага напрамку. Актыўны ўдзел у раённых турнірах па шахматах і шашках прымала каманда саўгаса “Круглянскі”, якая не адзін раз займала прызавыя месцы ў раёне.
Пры бібліятэцы таксама была арганізавана работа клуба з моладдзю і вучнямі старэйшых класаў “В мире красок, звуков и поэзии”. Работа гэтага клуба штогод планавалася, праводзіліся цікавыя масавыя мерапрыемствы да юбілеяў паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў і г.д.
Пасля дыкрэтнага водпуску, прыкладна з 1992 года пры бібліятэцы стаў працаваць клуб “Расінка”. Сябрамі клуба былі вучні 5-7 класаў. Напрамак работы клуба прыродазнаўча-краязнаўчы. З удзелам сяброў клуба ў бібліятэцы быў сабраны цікавы матэрыял пра Ракушавых і аформлен у альбом.
Бібліятэка заўсёды прымала ўдзел у конкурсах, якія праводзіліся сярод бібліятэк раёна.
З 1999 года на базе Ракушаўскай бібліятэкі стала працаваць “Школа маладога бібліятэкара”. Маладыя спецыялісты, што прыязджаюць на працу ў наш раён вучыліся майстэрству бібліятэчнай работы ў Ракушаўскай бібліятэцы. Таксама на базе бібліятэкі праходзяць пратыку навучэнцы МБТ.
З 2001 года я працую загадчыцай раённай дзіцячай бібліятэкі. А Ракушаўскую бібліятэку я перадала Шапачкінай Алене Алегаўне.
І зараз я добра памятую сваіх актыўных чытачоў, якія заўсёды сябравалі з кнігай. Гэта:
Зайцава Кацярына Аляксандраўна, Русаковіч Міхаіл Абрамавіч, Захараў Генадзь Уладзіміравіч, Арахоўскій Валерый Мікалаевіч, Пралейчык Уладзімір Сямёнавіч, Ганчароў Васіль Іванавіч і іншыя.
Хочацца пажадаць, каб не толькі Ракушаўская бібліятэка, а і бібліятэкі раёна, былі аўтаматызаваны, забяспечаны камп’ютарамі, каб сталі сапраўднымі цэнтрамі культуры вёсак.