"ДЕЛУ КНИЖНОМУ ВЕРНЫ"


ФОТО РАБОТНИКА
ШКИНДЕРОВА Галина Ивановна

Год и место рождения: 2 января 1947 года в г.п. Круглое

Образование: высшее библиотечное.

В 1976 году окончила заочное отделение Минского института культуры.

Место работы:

Заведующая передвижным фондом районной библиотеки с 1 февраля 1971 года по 11 апреля 1972 года.

Библиотекарь районной библиотеки с 12 апреля 1972 года по 12 августа 1973 года.

Заведующая абонементом районной библиотеки с 13 августа1973 года по 4 ноября 1975 года.

Заведующая детской библиотекой с 5 ноября 1975 года по 24 сентября 1985 года.

Статьи библиотекаря:

Шкіндзерава, Г. Кнігу аб правадыру – кожнаму чытачу / Г. Шкіндзерава // Сельскае жыццё. — 1980. — 12 лютага.

Шкіндзерава, Г. Этапамі вялікага шляху / Г. Шкіндзерава // Сельскае жыццё. — 1983. — 13 кастрычніка.

Статьи о библиотекаре:

Бяляцкі, В. Свята паэзіі / В. Бяляцкі // Сельскае жыццё. — 1996. — 4 кастрычніка.

Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.

Шапачкіна, Т. Асяродак духоўнай культуры / Т. Шапачкіна // Сельскае жыццё. — 2002. — 2 лістапада.

Варапаева, С. Адкрываюць свет дзіцячай кнігі / С. Варапаева // Сельскае жыццё. — 2013. — 6 красавіка. — (Пераможцы раённага спаборніцтва).

Горбачёва, Л. В ногу со временем / Л. Горбачёва // Сельскае жыццё. — 2013. — 14 верасня. — (15 сентября – День библиотек).

Вадап’ян, С. У буднях і клопатах штодня / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 снежня. — (Да 80-годдзя Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі).

Вадап’ян, С. Шляхі цэнтралізацыі / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2018. — 5 снежня. — (80 год раённай бібліятэкі).

Источник информации: личное дело.

Галина Ивановна Шкиндерова (из воспоминаний):

У дзіцячую бібліятэку я прыйшла працаваць з цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзе працавала бібліятэкарам перасоўнага фонду, бібліятэкарам абанемента, метадыстам.

Галоўнай задачай у рабоце бібліятэк была прапаганда матэрыялаў з’езду КПСС, рашэнняў Пленумаў ЦК КПСС. Прапагандавалі мы літаратуру аб дасягненнях савецкай эканомікі, творы У.І.Леніна і іншых выдатных дзеячоў партыі. Добра памятую гады працы ў дзіцячай бібліятэцы, дзе была загадчыцай. Са мной працавала Ніна Нікіфараўна Чарткова і Валянціна Іосіфаўна Шчарбакова. Невялікі тэрмін бібліятэкарамі ў той час працавалі Саксонава Наталля Мікалаеўна, Шрубянкова Ніна Іосіфаўна, Кандрацьева Ларыса Аляксандраўна, Курносава Любоў Васільеўна. Памятую, як да нас прыйшла працаваць Алена Іванаўна Нікіценка, якая пазней сама стала працаваць загадчыцай. Дарэчы, пры мне ў дзіцячай бібліятэцы прыбіральшчыцай працавала Фядосенка Кацярына Іосіфаўна, якая адпрацавала потым 25 гадоў і пайшла на заслужаны адпачынак.

Бібліятэка заўсёды магла пахваліцца колькасцю наведванняў, але асаблівае ажыўленне было ў час канікулаў. Мы імкнуліся вучыць рабят любіць кнігу і на прыкладах літаратурных герояў выхоўваць мужнасць, сумленнасць, высокароднасць, любоў да прыроды, да працы.

Папулярнасцю ў юных чытачоў карысталіся кніжныя выставы, якіх мы афармлялі шмат. Мноства выстаў прысвячалася У.І.Леніну: “Дзядуля Ленін”, “Ленінскім шляхам – да камунізму”, “Ленін – правадыр, таварыш, чалавек”. Памятую і некаторыя папулярныя ў той час кнігі: “Краіна пад Чырвоным сцягам” А.Міцяева, “Наша дзяржава” Я.Пермяка, “Твой чырвонакрылы сцяг” М.Ляшэнкі.

На працягу некалькіх гадоў я з’яўлялася членам раённага аддзялення таварыства кнігалюбаў. Як член раённага аддзялення таварыства кнігалюбаў удзяляла шмат увагі арганізацыйным пытанням работы таварыства. Работа бібліятэкі каардынавалася з работай пярвічнай арганізацыі кнігалюбаў Круглянскай сярэдняй школы. У 1978 годзе завяршылася стварэнне пярвічных арганізацый кнігалюбаў ва ўсіх сярэдніх і васьмігадовых школах. Памятаю, як да нас у Круглае прыязджалі беларускія пісьменнікі Ставер, Дзеружынскі, Федзюковіч. Была наладжана сяброўская сустрэча.

Некаторыя тэмы масавых мерапрыемстваў:

“Рашэнні XXV з’езда КПСС - у жыццё”, “Ленін заўжды з намі”, “Магутнасць навукі і “дзіва” рэлігіі”, “Школьнікам аб прафесіі” “Дзеці рэвалюцыі”, “Расце і працуе краіна”, “Ідзём дарогай Леніна, дарогай Кастрычніка”, “Камуністы заўсёды наперадзе”. “Рэвалюцыя, якая змяніла свет”, “Кастрычнік у Беларусі”, “Наследнікі Кастрычніка”.