"ДЕЛУ КНИЖНОМУ ВЕРНЫ"


ФОТО РАБОТНИКА
ТИШУРОВА (Роговцова) Евдокия Тимофеевна

Год и место рождения: 1933 год в д. Антонова Буда Белыничского района Могилёвской области.

Образование: среднее специальное.

В 1948 году окончила Пашковскую семилетнюю школу Могилёвского района.

В 1950 году окончила Могилёвскую государственную двухгодичную школу по подготовке руководящих кадров колхозов.

В 1952 году окончила Могилёвскую среднюю сельскохозяйственную школу по подготовке председателей колхозов с присвоением квалификации младшего агронома.

Место работы:

Трудовой библиотечный стаж начался в Круглянском районе Могилёвской области.

Библиотекарь Новопрудской приклубной библиотеки с 1962 года по 1977 год.

Библиотекарь Новопрудской сельской библиотеки Круглянской централизованной библиотечной системы с 1977 года по 1982 год.

На пенсии.

Живет в г.Круглое Могилёвской области.

Сведения о званиях и наградах:

В 1968 году Почётная грамота Министерства культуры БССР, Диплом о занесении на областную Доску почёта.

В 1973 году Диплом ІІІ степени Могилёвского областного оргкомитета по проведению общественного смотра работы библиотек за большую работу по обслуживанию населения книгой в период общественного смотра работы библиотек, посвящённого 50-летию образования СССР.

В 1973 году Грамота отдела культуры за выполнение социалистических обязательств.

В 1974 году Грамота отдела культуры за выполнение социалистических обязательств.

В 1979 году Почётная грамота райкома профсоюзов и райисполкома за победу в социалистическом соревновании.

В 1979 году по результатам 1978 года признана победителем трудового соревнования среди работников отраслей народного хозяйства района, удостоена звания «Лучший по профессии».

Статьи о библиотекаре:

Пытанні важныя, надзейныя : [о награждении Тишуровой Е.Т. Почётной грамотой Министерства культуры БССР и Дипломом о занесении в областную Книгу почёта] // Сельскае жыццё. — 1968. — 7 мая.

Ляонава, З. Клуб выдатнай работы / З. Ляонава // Сельскае жыццё. — 1969. — 9 верасня. — (Переклічка сельскіх клубаў).

Кулькова, В. Асяродак нацыянальнай культуры / В. Кулькова // Сельскае жыццё. — 2002. — 14 верасня.

Источник информации: личное дело.

Евдокия Тимофеевна Тишурова (из воспоминаний):

Працоўны шлях мой пачаўся ў 1962 годзе. Бібліятэка ў той час была прыклубнай. Бібліятэку я прымала ад Зайкоўскай Вольгі Цітаўны. Работала і ў клубе загадчыцай клуба і ў бібліятэцы. Фонд бібліятэкі быў прыкладна 1200-1500 экзэмпляраў. Літаратура была розная: галіновая, атэістычная, творы У.І.Леніна, К. Маркса, мастацкая. Мастацкай літаратуры было вельмі мала, але чытачы дарылі свае кнігі бібліятэцы.

Ад бібліятэкі працавалі перасоўкі ў в.Гай, Новае Радча, Старое Радча, Пралетарый. Як зараз памятую, што на перасоўку ў вёску Радча хадзіла па панядзелках. Я прысутнічала на нарадах у канторы. Складала рэкамендацыйныя спісы, праводзіла мерапрыемствы для жывелаводаў.

Вялікую работу вяла з дзіцячым чытачом. Для дзяцей афармляла кніжныя выставы, праводзіла гучныя чытанні, канферэнцыі, абмеркаванні кніг, складала планы чытання на розныя тэмы. Памятую, што ў чырвоным кутку фермы ў вёсцы Гай праводзіла мерапрыемства пад назвай “Сельскі механізатар”. Вельмі часта наведвала гэты куток, прыносіла туды кнігі, рэкамендавала іх і абмяркоўвала. Таксама насіла кнігі па дамах.

У прыклубнай бібліятэцы Навапрудскага сельскага клуба 2492 кнігі (1969г.). Гэта мастацкая і палітычная, навукова-папулярная і сельскагаспадарчая літаратура. Яна заўсёды карыстаецца попытам у навапрудцаў. Асноўным зместам работы з’яўляецца прапаганда твораў класікаў марксізма-ленінізма, ленінскай літаратурнай спадчыны, кніг аб славутых рэвалюцыянерах і баявых традыцыях савецкага народа. У бібліятэцы афармляюцца кніжныя выставы і тэматычныя паліцы, праводзяцца канферэнцыі чытачоў, бібліятэчныя агляды, гутаркі.

Галоўны клопат Еўдакіі Цімафееўны ідэйна-палітычнае выхаванне моладзі.

У 1974 годзе бібліятэка стала пераможцай агляда-конкурса “Актыўны прапагандыст кнігі”. Карыстаюцца паслугамі бібліятэкі 305 чытачоў. Кнігавыдача склала 5600 экзэмпляр.

У зону абслугоўвання Навапрудскай бібліятэкі ўваходзіць 5 населеных пунктаў, з іх 2 маланаселеныя. Ад бібліятэкі працуе 1 перасоўка ў в.Гай, 3 пункты выдачы: в.Радча, в.Новае Радча, в.Пралетарый і 6 кніганош. Кніганошамі з’яўляюцца вучні старэйшых класаў, якія абслугоўваюць інвалідаў вайны і працы, пенсіянераў, пажылых людзей.

Кожны населены пункт, ферма, вытворчы ўчастак абслужан кнігай.

Чытачамі бібліятэкі з’яўляюцца спецыялісты сельскай гаспадаркі, механізатары, жывелаводы, паляводы.

На індывідуальную інфармацыю ўзяты 5 спецыялістаў сельскай гаспадаркі. На групавую інфармацыю ўзяты жывелаводы, паляводы, механізатары. Для іх складзена 10 інфармацыйных спісаў.

Для чытачоў у Навапрудскай бібліятэцы праводзяцца “Дні інфармацыі”, “Дні спецыяліста”, “Дні жывелавода”. Дзень жывелавода “Корма на переднем крае” сабраў 67 чалавек. Да Дня інфармацыі была аформлена кніжная выстава “Животноводство: опыт, поиски”.

Для дыферанцыраванага абслугоўвання і кіраўніцтва чытаннем у бібліятэцы выдзелены чытацкія групы: спецыялісты сельскай гаспадаркі, паляводы, жывелаводы, механізатары, працуючая моладзь, прапагандысты і агітатары.

Удзяляецца ў бібліятэцы ўвага і захаванню кніжнага фонду, праводзяцца гутаркі аб выхаванні культуры чытання, аб правілах карыстання бібліятэкай, аб умелых і беражлівых адносінах да кніг.

Да 1977 года была бібліятэка прыклубная, а ў 1977 годзе адбылася цэнтралізацыя бібліятэк. Вось тады стала цікавей і лягчэй працаваць. Камплектаваннем фонда стаў займацца бібкалектар. Стала паступаць шмат мастацкай літаратуры. Праз некаторы час бібліятэку перавялі ў кантору. Уладкавалась на новым месцы хутка. Паставіла свой стол, стэлажы, раставіла кнігі, аформіла выставы. У бібліятэцы заўжды было мнагалюдна.

Часопісаў і газет прыходзіла шмат: «Советский Союз», «Полымя», «Маладосць», «Роман-газета», «Комсомольская правда», «Труд» і іншыя.

У зону абслугоўвання ўваходзіла 5 вёсак: Гай, Навапрудзе, Пралетарый, Старое Радча, Новае Радча. Чытачоў было ад 300 – да 340 чалавек. Найбольшым попытам у чытачоў карысталіся часопіс «Огонёк» і мастацкая літаратура.

Лепшымі чытачамі былі: даяркі Будная Ксенія, Цішурова Юлія, Баландзіна Ніна, бухгалтар Тамара Канстанцінаўна Яфрэмава, вадзіцель Паўлаў Сяргей, механізатары Цішуроў Сергей Данілавіч і Шэпелеў Сцяпан Лукьянавіч. Некаторым чытачам, якія вучыліся завочна заказвала кнігі па МБА.

Я работала ў цесным кантакце са школай і канторай. Школа мне дапамагала шмат у чым, асабліва дырэктар Зайкоўскі Канстанцін Рыгоравіч.

Пры бібліятэцы і пры клубе была арганізавана самадзейнасць, у якой прымала ўдзел многа настаўнікаў. Мы выступалі ў Казабродскім, Дудаковіцкім, Ліхініцкім клубах. Прымалі ўдзел у конкурсах самадзейнасці ў Круглым і Бялынічах. Актыўнымі ўдзельнікамі самадзейнасці і чытачамі бібліятэкі былі дзеці: Цішурова Лена, Пітрусевіч Оля, Станкевіч Галя, Цішуровы Валера і Сяргей.

Закончыла я працаваць у 1982 годзе.