"ДЕЛУ КНИЖНОМУ ВЕРНЫ"


ФОТО РАБОТНИКА
ЯНЧЕВСКАЯ (Нурмахмед) Людмила Владимировна

Год и место рождения: 20 января 1963 года в д. Темные Круглянского района Могилёвской области.

Образование: среднее специальное.

В 1980 году окончила Загорянковскую среднюю школу.

В 1983 году окончила Могилёвский библиотечный техникум им. А.С. Пушкина.

Место работы:

Библиотекарь Квасовской библиотеки Гродненской районной централизованной библиотечной системы с 20 июля 1983 года по 17 августа 1987 года.

Библиотекарь Загорянковской библиотеки Круглянской централизованной библиотечной системы с 5 ноября 1998 года по 30 апреля 2022 года.

На пенсии.

Статьи о библиотекаре:

Вадап’ян, С. На кніжчыны імяніны / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 1999. — 17 сакавіка.

Вадап’ян, С. У маёй вёсцы – мой лёс / С. Вадап’ян // Сельскае жыццё. — 2000. — 7 сакавіка.

Курбан, Л. Звон жалобы над краем / Л. Курбан // Сельскае жыццё. — 2004. — 28 красавіка.

Нікалаева, Л. Незагойная рана зямлі нашай / Л. Нікалаева // Сельскае жыццё. — 2005. — 23 красавіка. — (26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі).

Кавалеўская, Т. Балючая памяць / Т. Кавалеўская // Сельскае жыццё. — 2007. — 25 красавіка.

Курбан, Л. Мова продкаў нашых і нашчадкаў / Л. Курбан // Сельскае жыццё. — 2011. — 19 лютага. — (21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы).

Нікалаева, Л. Славім вялікі подзвіг / Л. Нікалаева // Сельскае жыццё. — 2011. — 25 чэрвеня. — (Памяць).

Мошуль, Л. Конкурсы – стимул для успешной работы / Л. Мошуль // Сельскае жыццё. — 2012. — 14 сакавіка. — (2012 – Год книги).

Лістратава, А. Экскурс у гісторыю слова / А. Лістратава // Сельскае жыццё. — 2012. — 24 сакавіка. — (Весткі з бібліятэк).

З прыродаю ў згодзе // Сельскае жыццё. — 2012. — 6 чэрвеня. — (Весткі з бібліятэк).

Гарбачова, Л. Краязнаўства – напрамак прыярытэтны / Л. Гарбачова // Сельскае жыццё. — 2014. — 6 жніўня.

Сильны единством // Сельскае жыццё. — 2016. — 6 красавіка. — (В библиотеках района).

Горбачёва, Л. Библиотеки – детям / Л. Горбачёва // Сельскае жыццё. — 2016. — 6 красавіка.

Ходос, Ю. Мы против алкоголя / Ю. Ходос // Сельскае жыццё. — 2016. — 2 лістапада. — (Профилактическая акция).

Гарбачова, Л. Святло яго паэзіі: [пра М. Багдановіча] / Л. Гарбачова // Сельскае жыццё. — 2021. — 22 снежня.

Источник информации: личное дело.

Людмила Владимировна Янчевская (из воспоминаний):

Кнігі люблю з дзяцінства, і гэта адна з акалічнасцей, што я выбрала прафесію бібліятэкара справай на ўсё жыццё, зараз можна сказаць так.

На выбар прафесіі паўплывала і тое, што наша сям’я нейкім чынам увогуле можна сказаць бібліятэчная. Тры цёці па бацькоўскай лініі ў свой час закончылі бібліятэчныя ўстановы.

Дубовік Ларыса Мікалаеўна закончыла з чырвоным дыпломам Мінскі бібліятэчны тэхнікум і Мінскі педінстытут ім.М.Горкага – факультэт бібліятэчнай справы. Зараз працуе спецыялістам сектара навукова-тэхнічнай інфармацыі пры Магілёўскім тэхнічным універсітэце.

Салохіна Ларыса Ягораўна – закончыла Ленінградскі інстытут культуры ім.Н.К.Крупскай і зараз працуе заг. чытальнай залы тэхнічнага ўніверсітэта г.Магілёва.

Салохіна Вольга Ягораўна – закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум ім.Пушкіна.

Дваюрадная сястра па бацькоўскай лініі Нурмахмед Таццяна Налімаўна – закончыла Мінскі інстытут культуры і зараз працуе старэйшым метадыстам раённай бібліятэкі г.Оршы.

Мая сястра – Стока Нелі Мікалаеўна пасля заканчэння ў 1972 г. Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума ім.Пушкіна вось ужо 30 год працуе заг. Луцкаўлянскай сельскай бібліятэкі, што на Гродніншчыне.

Пасля заканчэння школы я таксама вырашыла стаць бібліятэкарам. І ў 1981 годзе я паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, пасля яго заканчэння ў 1983 годзе атрымала накіраванне на пасаду старэйшага бібліятэкара Квасоўскай сельскай бібліятэкі, што на Гродніншчыне, дзе працавала да 1987 года.

Так здарылася, што некаторы час я не працавала ў бібліятэцы, але засталася вера ў тое, што я зноў буду працаваць.

У 1999 годзе вярнулася на сваю маленькую Радзіму – в.Цямныя. Я пачала працаваць бібліятэкарам Загаранкаўскай бібліятэкі. Думаю, што гэта мой шчаслівы лёс. Хочацца працаваць, ёсць на гэта настрой. Гляджу ў будучыню з аптымізмам і буду рабіць усё магчымае, каб добрая кніга ўзбагачала сэрцы, была надзейным спадарожнікам жыцця.