ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Бярозка Аляксандр Паўлавіч

 

нарадзіўся 28.11.1936 г., в.Слабодка Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Урач-фтызіятр.

 

Скончыў Пермскі дзяржаўны медінстытут ў 1967 г.

Клінічны ардынатар Пермскага медінстытута (1967-1969 гг.), загадчык аддзялення (1969-1970 гг.), намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце (1970-1978 гг.), галоўны ўрач Магілёўскага аблтубдыспансера (1978-2001 гг.). Намеснік галоўнага ўрача па аргметодрабоце дыспансера з 2001 г.

Урач-фтызіятр вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі з 1989 г. Член праўлення Рэспубліканскага навуковага грамадства ўрачоў-фтызіятраў, старшыня Магілёўскага абласнога грамадства урачоў-фтызіятраў.

Аўтар 38 навуковых прац па праблемах арганізацыі процітуберкулёзнай дапамогі насельніцтву, дыягностыкі і лячэнню хвароб органаў дыхання.

Бібліяграфія:

1. Берёзка Александр Павлович // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. 2002. / Под ред. И. В. Чекалова. — Минск, 2002. — Вып.2. — С. 33. (Знаходзіцца ў Магілёўскай абласной бібліятэцы).