ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Дашчынскі Станіслаў Навумавіч

 нарадзіўся 23.6.1938 г., в. Ваўкаўшчына Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., памёр 27.05.2002 г., пахаваны у г. Мурманску. Кандыдат гістарычных навук.

 

Нарадзіўся ў сям’і калгасніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. Пасля вайны скончыў сямігодку.
У 1956 г. скончыў у г.Магілёве рамеснае вучылішча і адначасова вячэрнюю школу. Працаваў будаўніком у г. Аленегорску.
У 1957 г. працаваў літаратурным супрацоўнікам у гарадской газеце “Мончегорский рабочий”. Пасля тры гады служыў у Ленінградзе.
З 1960 па 1973 гг. займаў пасады літсупрацоўніка, адказнага сакратара, рэдактара “Ловозерской правды”, рэдактара савецкай газеты “Шахтёр Арктики” на Шпіцбергене, рэдактара Кольскай райгазеты “Заполярный труд”.
Пасля Мурманскага педінстытута скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС і аспірантуру на кафедры гісторыі Ленінградскага дзяржуніверсітэта.
У 1973 г. абараніў кандыдатскую дысертацыю.
З 1973 па 1982 гг. працаваў сакратаром Кольскага райкома КПСС. З 1982 г. – рэдактар штотыднёвіка “Рыбный Мурман”.
У 1990 г. на сесіі абласнога Савета народных дэпутатаў быў выбраны рэдактарам новай абласной штодзёнай газеты “Советский Мурман” (“Мурманский вестник”).
З 1992-1994 гг. – памочнік капітана па экіпажу на транспартных судах і плаўбазах “Севрыбхолодфлота”.
З 1995 г. працаваў у камітэце па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій адміністрацыі Мурманскай вобласці, узначальваў абласны “Мемарыял” і абласную арганізацыю кнігалюбаў.
Аўтар кніг: “Коло”, “Ловозеро” (разам з І.Ф.Ушаковым, Мурманск), “Побратимы Александра Матросова”, “Мурманск – город-герой” (Масква), “Повсюду решает минута отваги”, “Советские партизаны в финской Лапландии” (Петразаводск), “Дом бабки Захарьи” (1996г.), “Заметки бывшего партаппаратчика” (1994г.), “Как писать в энциклопедию” (1998г.), “Подветренные острова” (1997г.), “Хрущёв в Мурманске” (1991г.) і інш., шматлікіх артыкулаў у часопісах і газетах па гісторыі і краязнаўству, аўтар-складальнік шасцітомнай Мурманскай абласной кнігі-памяці і “Энциклопедии Кольского края”.
Бібліяграфія:
1. Сачанка, С. Дашчынскі Станіслаў / С. Сачанка // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету: Энцыкл.давед. Ч.1. — Мн., 2000. — C. 171. (Знаходзіцца ў Магілёўскай абласной бібліятэцы).
2. Станислав Наумович Дащинский: 60 лет со дня рождения / Мурманская государственная областная универсальная научная библиотека. — Мурманск, 1998. — 4 с. (Знаходзіцца ў Круглянскім гісторыка-краязнаўчым музеі).