ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Кантылёў Яўген Якаўлевіч

 

нарадзіўся 2.4.1938 г., в. Елькаўшчына, Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.. Кандыдат псіхалагічных навук.

 

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У гады вайны жыў разам з маці ў в. Ляхаўшчына Мінскага раёна (былога - Заслаўскага).

Скончыў Масюкоўскую сямігодку, Мінскі лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі ў Белдзяржуніверсітэце (1969 г.).

З 1956 г. працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, эксперыментальным заводзе Акадэміі навук, у цэнтральным тэхналагічным інстытуце, Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Працаваў у інтытуце Тэхнічнай кібернэтыкі АНБ на пасадзе вядучага канструктара. У гэтай установе надрукаваў два дзесяткі навуковых артыкулаў, выдаў у сааўтарстве навукова-папулярную брашуру “Инженер осваивает ЭВМ”, манаграфію “Деятельность инженера-оператора в системе автоматизированного проектирования”, абараніў дысертацыю па псіхалогіі працы і інжынернай псіхалогіі. Зараз – старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута працы Міністэрства працы РБ.

З 1987 г. распачаў літаратурную дзейнасць з публікацый апавяданняў у часопісах “Маладосць”, “Полымя”. Выступаў з карэспандэнцыямі і нарысамі ў рэспубліканскім друку. Падрыхтаваў да друку кнігу апавяданняў з аповесцю, якую здаў у выдавецтва “Мастацкая літаратура”, часопісны варыянт аповесці – у “Маладосць”: аповесць “Распячатка чорнай скрынкі”, апавяданні “Крок за цагляную сцяну”, “Шэф спрыяе” і інш.

Бібліяграфія:

1. Модная куртка. Крыжавыя дарог і: [апавяданні] / Я. Кантылёў // Маладосць. — 1992. — № 5. — С. 65—81.

2. Распячатка чорнай скрынкі : [аповесць] / Я. Кантылёў // Маладосць. — 1995. — № 12; 1996. — № 10. — С. 61—112.

3. Кантылёў Яўген Якаўлевіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 506.