ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Казлоў Фёдар Піліпавіч 

 

нарадзіўся 16(28).2.1898г., в.Слабодка Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., памёр у 1941г. Доктар гістарычных навук. .

 

 

 

 У 1908 г. скончыў пачатковую земскую школу ў в. Слабодка Круглянскай воласці.

У 1917 г. закончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і паступіў у Петраградскі горны інстытут. Праз некаторы час вярнуўся ў Магілёў і працаваў палітпрасветработнікам, інструктарам у аддзеле народнай адукацыі, загадчыкам Палітпрасвета, у газеце.

З 1919 г. – член РКП(б).

З 1920 г. выбраны ў Магілёўскі павятовы камітэт партыі, некалькі месяцаў працаваў сакратаром павяткома. Працаваў у Палітпрасвеце.

З ліпеня 1921 г. – старшыня Магілёўскага павятовага выканкама.

У снежні 1921 г. – дэлегат 9 Усерасійскага з’езда Саветаў.

З 1922-1925 гг. працаваў загадчыкам вучэбнай часткі, загадчыкам Гомельскай губернскай савпартшколы. З 1925 па 1929 гг. – слухач Інстытута чырвонай прафесуры.

З 1929г. – загадчык кабінета 1-га Інтэрнацыянала, выкладчык інстытута Маркса-Энгельса-Леніна.

З 1932-1937 гг. – загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Інстытута чырвонай прафесуры. У 1937 г. беспадстаўна быў арыштаваны, памер у турме. Рэпрэсіраваны. Казлоў Ф. П. аўтар падручнікаў, прац па гісторыі ЗША, рэвалюцыйнага руху, кнігі “Першы Інтэрнацыянал” (1933 г.). Валодаў нямецкай, французскай і англійскай мовамі.

Бібліяграфія:

1. Казлоў Фёдар Піліпавіч // БелЭн.: у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 431.

2. Казлоў Фёдар Піліпавіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 11.

3. Карніловіч, Э. А. След на зямлі / Э. А. Карніловіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. – Мінск, 1996. — С. 227—229.

4. Карніловіч, Э. Прыхільнік справядлівасці / Э. Карніловіч // Сельскае жыццё. — 1995. — 25 лістапада; 30 лістапада; 2 снежня; 6 снежня.

5. Козлов Федор Филиппович / Э. А. Корнилович //Корнилович, Э. А. Беларусь : созвездие политических имен: историко-биографический справочник. — Минск : ФУАинформ, 2010. — С. 343.