ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Краўцоў Віктар Канстанцінавіч

 

нарадзіўся ў 15.6.1940 г., в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар.

 

Скончыў Комсеніцкую сярэднюю школу ў 1958 г. і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. У снежні 1963 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры ЭММ універсітэта, дзе правучыўся да лістапада 1964 г., так як быў прызваны на ваенную службу.

Са снежня 1965 г. і па цяперашні час выкладчык на кафедры вышэйшай матэматыкі Мінскага вышэйшага ваенна-інжынернага вучылішча.

У 1973 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Жданава абараніў дысертацыю “О некоторых проблемных вопросах и приложениях системы в остатках” на званне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук з 1973 г. Вучонае званне “дацэнт” прысвоена ў 1976 г., а вучонае званне “прафесар” па кафедры вышэйшай матэматыкі прысвоена ў 1993 г.

Краўцоў В.К. адзін з вядучых спецыялістаў у вобласці методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі.

Асноўны кірунак яго навуковых даследаванняў звязаны са стварэннем высокапрадукцыйных вылічальных сістэм. Вынікі яго навуковай працы разглядаліся на многіх рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях. Навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, напісаныя ім, аказваюць вялікую дапамогу пачынаючым выкладчыкам у асваенні методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 25 навуковых публікацый, 8 вынаходстваў, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка «Кіраўніцтва да рашэння задач па вышэйшай матэматыцы» (1990).

В.К. Краўцоў – лаўрэат усесаюзнага агляда навукова-тэхнічнай творчасці моладзі.

Узнагароджаны медалём “Ветэран працы”.

Жыве ў г. Мінску.

Бібліяграфія:

1. Краўцоў Віктар Канстанцінавіч // БелЭн.: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т.8. — С. 467.

2. Краўцоў Віктар Канстанцінавіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 507.

3. Кравцов, В. К. О некоторых проблемных вопросах и приложениях системы в остатках : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук. (01.01.09) / Ленингр. гос. ун-т им. А. А. Жданова. — Ленинград : [б. и.], 1973. — 14 с.

4. Математика : учеб.-метод. пособие для абитуриентов, преподавателей и учащихся воен.-патриот. кл. / Учреждение образования "Воен. акад. Респ. Беларусь" ; [В. К. Кравцов и др.]. — Мн. : ВА РБ, 2004. — 30 с. ; 20 см. — Библиогр.: с. 28-29 (12 назв.).

5. Высшая математика : методические рекомендации и задания на лабораторные работы для курсантов и слушателей / Министерство обороны СССР, Минское высшее инженерное зенитное ракетное училище противовоздушной обороны ; [подготовили: Е. И. Гурский, В. К. Кравцов, Т. В. Скобля]. — Минск : МВИЗРУ ПВО, 1982. — 162 с.

6. Математика : учебно-методическое пособие / Министерство обороны Республики Беларусь, Учреждение образования "Военная академия Республики Беларусь" ; [В. К. Кравцов и др.]. — Минск : ВА РБ, 2005. — 53 с.

7. Кравцов, В. К. Исследования проблем в системе остаточных классов : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : специальность 01.009 Теоретическая кибернетика / В. К. Кравцов ; Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина. — Минск, 1970. — 13 с.

8. Кравцов, В. К. Избранные главы высшей математики : учеб. пособие для студентов вузов воен.-инженер. специальностей : в 2 ч. / В. К. Кравцов, А. А. Коляда, П. А. Подкопаев ; Воен. акад. Респ. Беларусь, Каф. математики. — Минск : ВА РБ, 2003.

9. Руководство к решению задач по высшей математике : учебное пособие для высших технических учебных заведений : в 2 ч. / под общей редакцией Е. И. Гурского. — Минск : Вышэйшая школа, 1989?1990.

10. Кравцов, В. К. Высшая математика. Криволинейные и поверхностные интегралы. Элементы теории поля : учебные задачи / В. К. Кравцов ; Министерство обороны СССР, Минское высшее инженерное зенитное ракетное училище противовоздушной обороны. — [Минск] : МВИЗРУ ПВО, 1985. — 227 с. : ил.