ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Краўцоў Міхаіл Канстанцінавіч

 

нарадзіўся ў 1946 г., в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Доктар фізіка-матэматычныхнавук, прафесар.

 

У 1964 г. скончыў Комсеніцкую сярэднюю школу. У 1969 г. – БДУ, аспірантуру пры Інстытуце матэматыкі АН БССР у 1977 г.

З 1979 г. старшы навуковы супрацоўнік інстытута па спецыяльнасці матэматычная кібернетыка. Пазней працаваў загадчыкам сектара Навукова-даследчага інстытута аўтаматызаваных сістэм планіравання і кіравання народнай гаспадаркай Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара Рэспубліканскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, намеснікам дырэктара па навуцы і галоўным навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага праектнага інстытута аўтаматызаваных сістэм кіравання Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, намеснікам генеральнага дырэктара Беларускага навукова-вытворчага аб’яднання па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

З 1994 г. вядучы навуковы супрацоўнік.

З 1995 г. доктар фізіка-матэматычных навук.

З 1996 г. загадчык сектара Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (АПК) Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 180 навуковых работ, у тым ліку манаграфіі «Шматграннікі, графы, аптымізацыя» (1981), якая атрымала міжнароднае прызнанне і высокую ацэнку, перакладзена ў Англіі, Германіі.

Жыве ў г. Мінску.

Бібліяграфія:

1. Краўцоў Міхаіл Канстацінавіч // БелЭн.: у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 467.

2. Краўцоў Міхаіл Канстанцінавіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 507.

3. Матэматык з Рублеўска // Сельскае жыццё. — 1994.—– 30 лістапада.