ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Кулікоў Яраслаў Канстанцінавіч

 

нарадзіўся 24.2.1950 г., в. Загараны Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Доктар біялагічных навук, прафесар.

 

У 1972 г. закончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.Кірава.

 

У 1972-73 гг. працаваў настаўнікам Комсеніцкай СШ. З 1974 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка навукова-даследчай лабараторыі экалогіі краявідаў пры геаграфічным факультэце. З 1985 г. кандыдат біялагачных навук, з 1992г. старшы навуковы супрацоўнік. Некаторы час працаваў намеснікам дырэктара геаграфічнага факультэта БДУ па навуцы. У 1998 г. залічаны ў дэктарантуру БДУ па спецыяльнасці “Аграглебазнаўства і аграфізіка”. У 2003 г. абараніў доктарскую дысертацыю "Почвенно-экологические особенности оптимизации сельскохозяйственных угодий Беларуси" па спецыяльнасці "глебазнаўства".

За распацоўку спосабаў аптымізацыі асушаных глеб Беларусі ўдастоены сярэбранага медаля ВДНГ СССР.

Пад кіраўніцтвам Я. Кулікова выкананы шэраг актуальных навукова-даследчых работ. Ім распрацаваны “Рекомендации по оптимизации почв для создания высокопродуктивных угодий” (1998г.). Выдадзены кнігі: “Структурно-функциональные особенности белков ячменя и картофеля” (1988г.), “Экологические проблемы применения калийных удобрений” (1994г.). Сёння навуковая дзейнасць Я.Кулікова звязана з распрацоўкай глебава-экалагічных асноў прадукцыйнасці і ўстойлівасці сельскагаспадарчых угоддзяў. Ён аўтар больш за 150 навуковых прац, трох манаграфій. Аўтар 2 пасведчанняў аб вынаходніцтвах.

Бібліяграфія:

1. Куликов, Я. К.Структурно-функциональные особенности белков ячменя и картофеля /Я. К. Куликов, Н. П. Иванов . — Минск : Университетское, 1988. — 180 с.

2. Куликов, Я. К. Экологические проблемы применения калийных удобрений / Я. К. Куликов, Н. П. Иванов. — Минск : Университетское, 1994. — 239 с.

3. Куликов, Я. К. Почвенно-экологические основы оптимизации сельскохозяйственных угодий Беларуси / Я. К. Куликов. — Минск : БГУ, 2000. — 280 с.

4. Изменения климата и использование климатических ресурсов / П. А. Ковриго, Я. К. Куликов — Минск : БГУ, 2001. — 310 с.

5. Кулікоў Яраслаў Канстанцінавіч // Географы і геолагі – уражэнцы Магілёўскай вобласці: Бібліяграфіч.паказ. — Магілёў, 2001. — С. 40. (Знаходзіцца ў Магілёўскай абласной бібліятэцы).