ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Ладышкін Уладзімір Уладзіміравіч

 

нарадзіўся 6.1.1932 г., в .Паўлава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., памёр 06.07.1998 г. Заслужаны ўрач Беларусі.

 Скончыў Круглянскую сярэднюю школу ў 1952 годзе, Мінскі медыцынскі інстытут – 1958 годзе. З 1958-68 гг. працаваў у шпіталі для інвалідаў Айчыннай вайны “Свяцк” Гродзенскай вобласці: урачом-ардынатарам, начальнікам хірургічнага аддзялення, начальнікам медыцынскай службы шпіталя, начальнікам шпіталя.

З 1968 г. працаваў галоўным фтызіятрам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, галоўным ўрачом супрацьтуберкулёзнага дыспансера №2 г. Мінска, галоўным ўрачом Мінскай гарадской туберкулёзнай бальніцы . Галоўны ўрач клінікі Беларускага навукова-даследчага інстытута туберкулёза (1975-1992). Метадыст інстытута пульманалогіі і фтызіятрыі (1992-1998).

Аўтар 12 навуковых прац.

У 1976 г. прысвоена званне “Заслужаны ўрач Беларусі”.

Узнагароджаны значком “ Выдатніку аховы здароўя”

Бібліяграфія:

1. Ладышкін Уладзімір Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 507.

2. Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социал-гигиенистов и организаторов здравоохранения ; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск : Тип. «Победа», 2002. — С. 126—127.