ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Лугакоў Мікалай Фёдаравіч

 

нарадзіўся 1.9.1946 г., в. Залоссе Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. .

 

У 1963 г. скончыў Шапялевіцкую сярэднюю школу, у 1968 г. фізічны факультэт БДУ імя У.І. Леніна .

Пасля заканчэння ўніверсітэта быў пакінуты па распараджэнню рэктара і напраўлены на працу ў радыёхімічную лабараторыю. З 1978 г. навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем пры БДУ. Пасля заканчэння цыкла комплексных выпрабаванняў па пошуку высокаправодных іонных праваднікоў і выяўленню прыроды анамальна-высокай іоннай правадзімасці ў 1979 годзе абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. У 1979 г. быў выбраны па конкурсу на пасаду асістэнта, а ў 1988 г. на пасаду дацэнта кафедры фізікі Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1993 г. выбраны на пасаду загадчыка кафедры фізікі Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта.

Аўтар 100 навуковых прац. Удзельнічаў у рабоце міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый і нарад.

Жыве ў г. Мінску.

Бібліяграфія:

1. Лугакоў Мікалай Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 508.

2. Лугакоў Мікалай Фёдаравіч // Асветы колас прарастаў: альбом / Шапялевіцкая сельская б-ка. — Шапялевічы, 2001. — С. 18.