ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Лугакоў Пётр Фёдаравіч

 

 

нарадзіўся 12.7.1939 г., в. Залоссе Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. .

 

У 1956г. скончыў Шапялевіцкую сярэднюю школу, БДУ- у 1962г.

З 1962г. працаваў ў БДУ інжынерам праблемнай лабараторыі паўправадніковай тэхнікі. З 1966г. асістэнт, потым дацэнт.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук у 1967 г. У 1971 г. узначаліў лабараторыю радыяцыйнай фізікі паўправаднікоў Навукова-даследчага інстытута фізічных праблем.

Асноўны кірунак навуковай дзейнасці – даследаванне прыроды і ўласцівасцей дэфектаў структуры, якія ўтвараюцца ў паўправадніковых матэрыялах і прыборах пры знешніх уздзеяннях (радыяцыйных, тэрмічных, механічных).

Аўтар больш як 200 навуковых прац, 55 распрацовак прызнана вынаходніцтвамі. Па выніках выкананых даследаванняў выдадзена 6 даведнікаў.

Жыве ў г. Мінску.

Бібліяграфія:

1. Лугакоў Пётр Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 508.

2. Лугакоў Пётр Фёдаравіч // Асветы колас прарастаў: альбом / Шапялевіцкая сельская б-ка. – Шапялевічы, 2001. — С. 18—19.