ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Саланенка Уладзімір Канстанцінавіч

 

нарадзіўся 20 ліпеня 1949 г., г.п. Круглае Круглянскага р-на, Магілёўскай вобл. Кандыдат філалагічных навук .

 

У 1964 г. закончыў Круглянскую СШ. У тым жа годзе разам з сям'ёй пераехаў у г. Сімферопаль, дзе закончыў будаўнічы тэхнікум. Па размеркаванню да 1972 г. працаваў механікам участка ў Краснадарскім краі. Звольніўся з работы па асабістаму жаданню і паступіў на факультэт рэдагавання друкаваных выданняў Маскоўскага паліграфічнага інстытута. У 1977-1990 г.г. працаваў у кніжным магазіне, быў дырэктарам на кнігагандлёвай базе. У 1990 г. вярнуўся ў сваю ВНУ і стаў выкладчыкам кафедры кнігазнаўства Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Работу ў ВНУ сумяшчаў з работай у выдавецтвах «Новы свет» і «Тэрра». У цяперашні час - старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цэнтра даследавання кніжнай культуры пры Акадэмвыдавеццэнтры «Наука» РАН, выканаўчы дырэктар «АССОЦИАЦИИ КНИГОИЗДАТЕЛЕЙ РОССИИ», камерцыйны дырэктар «Мособлкнига».

Бібліяграфія:

1. Книготорговый ассортимент, структура, формирование, оптимизация : научная работа /В. К. Солоненко, кандидат филологических наук —Москва, 1997. — 259 с. — // Научная библиотека диссертаций и авторефератов disserCat . —Режим доступа: http://www.dissercat.com/content/knigotorgovyi-assortiment-struktura-formirovanie-optimizatsiya#ixzz4mVoH0FQ4. — Дата доступа: 04.05.2017.

2. Звесткі ўзяты з асабістай гаворкі з асобай.