ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Саплюкоў Фёдар Васільевіч

 

нарадзіўся ў 1936 г., в. Храпы Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Кандыдат тэхнічных навук. .

 

Скончыў Цяцерынскую СШ у 1954 г., Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі у 1960г.

У 1955 г. працаваў рахункаводам трактарнай брыгады Цяцерынскай МТС. У 1960-62 гг. начальнік участка Смалявіцкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення Мінводгаса БССР. У 1963-66 гг. аспірант Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі.

Кандыдат тэхнічных навук з 1967 г.

З 1970 г. старшы навуковы супрацоўнік па спецыяльнасці інжынерная гідралогія і гідраўліка. У 1978-92 гг. загадчык лабараторыі, з 1993г. вядучы навуковы супрацоўнік гэтай установы.

Аўтар 80 навуковых прац па пытаннях гідраўлікі і гідралогіі рэк і вадасховішчаў, эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм.

Жыве ў г. Мінску.

Бібліяграфія:

1. Саплюкоў Фёдар Васільевіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 510.

2. Формирование русла на изгибе потока : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Ф. В. Саплюков. — Минск, 1967.

3. Способы оперативного контроля водного режима почвы и принятие решений по его регулированию на мелиоративных системах : рекомендации / [разработали: А. П. Лихацевич и др.]. — Минск, 2007.