ДУК "Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

 

Трыпуціна Тамара Мікалаеўна

 

  нарадзілася 1.6.1947 г., в. Гай Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Кандыдат філалагічных навук. .

 

Скончыла 7 класаў Круглянскай СШ у 1961 г. У 1965 г. закончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1972 г. – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Да 1967 г. працавала ў аддзеле тэхнічнага кантролю на Мінскім вытворчым абутковым аб’яднанні «Прамень». З 1975 г. на кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта: асістэнт, старшы выкладчык. Кандыдат філалагічных навук з 1977 г. З 1984 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Выкладала курс сучаснай беларускай мовы, спецкурс «Мова мастацкага слова», стылістыку беларускай мовы.

Аўтар больш як 50 навуковых работ: “Моўныя адзінкі і кантэкст”, вучэбнага дапаможніка “Аналіз слова і фразаўжывання ў мастацкім тэксце”, аўтарэферата “Анализ языка произведений Я.Брыля и русского их перевода” і інш.

Жыве ў г. Мінску.

Бібліяграфія:

1. Трыпуціна Тамара Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мінск, 1996. — С. 511.

2. Трипутина Тамара Николаевна: (Автобиография. Рукопись на 2-х листах, 1 марта, 1995г. Подлинник). (Знаходзіцца ў Круглянскім раённым гісторыка-краязнаўчы музеі).