ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
ПЕРАЛІК АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР, ЯКІЯ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ УПРАЎЛЕННЕ ПА АХОВЕ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА ЗАЯВАХ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ АБО ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ.
Назва адміністрацыйнай працэдуры |
Дакументы і (або) іншыя звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам або юрыдычнай асобай для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры |
Памер платы, спаганяемай пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. |
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
Асоба, адказная за выкананне адміністрацыйнай працэдуры |
---|---|---|---|---|---|
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляе аддзел навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці |
|||||
Выдача дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях |
Заява 1; |
бясплатна |
15 дзён |
да канца каляндарнага году, у якім запланавана правядзенне работ |
Чарняўскі Альгерд Ігаравіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36) |
Правядзенне атэстацыі і выдача пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях |
заява; |
бясплатна |
30 каляндарных дзён |
да 5 гадоў |
Сматрэнка Аксана Сцяпанаўна (каб. 1112, тэл. 200 11 36); |
Выдача заключэння аб узгадненні навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях |
заява, у якой указваюцца звесткі аб выдадзеным дазволе на выкананне навукова-даследчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях; |
бясплатна |
20 рабочых дзён, а ў выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры навукова-праектная дакументацыя падлягае папярэдняму разгляду Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, – 30 рабочых дзён |
да прыёмкі ў эксплуатацыю матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Краюшкіна Святлана Мікалаеўна (каб. 1116, тэл. 327 39 17); |
Выдача заключэння аб узгадненні праектнай дакументацыі на выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і другіх работ, выкананне іншай дзейнасці на помніках археалогіі |
заява; |
бясплатна |
20 каляндарных дзён |
на тэрмін дзеяння праектнай дакументацыі, які вызначаны заканадаўствам |
Краюшкіна Святлана Мікалаеўна (каб. 1116, тэл. 327 39 17); |
Выдача заключэння аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурых каштоўнасцей |
Заява 2; |
бясплатна |
у тэрмін да завяршэння работы прыёмачнай камісіі, але не больш 15 каляндарных дзён |
бестэрмінова |
Ленкоў Аляксандр Мікалаевіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36) |
Пералік адміністрацыйных працэдур, якія сектар мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў |
|||||
Выдача заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей |
заява; |
1 базавая велічыня – пры вывазе адной гісторыка-культурнай каштоўнасці; |
10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц |
1 год |
Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91) |
Выдача заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу рухомых матэрыяльных аб'ектаў, якія не з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, але валодаюць адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі |
заява; |
1 базавая велічыня – за вываз адной культурнай каштоўнасці або калекцыі, якая ўключае ў сябе ад аднаго да чатырох прадметаў; |
10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц |
1 год |
Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91) |
Выдача заключэння (для пацверджання падставы для вызвалення ад падатку на дабаўлены кошт) пра тое, што тавары ставяцца да культурных каштоўнасцяў |
заява; |
бясплатна |
15 дзён |
1 год |
Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91) |
*Аплаціць дзяржаўную пошліну можна ў любым банку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аддзяленні пошты і сістэме інтэрнэт-банкінг:
Атрымальнік плацяжу (бенефіцыяр): Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску (ГУ МФ РБ па г. Мінску).
Рахунак атрымальніка BY04 AKBB 3602 9110 1000 4000 0000
ИМНС ПО ЦЕНТРАЛЬНОМУ РАЙОНУ г.МИНСКА
УНП 100064110, МФА 153001795
Від плацяжу 03002
БІК AKBBBY2X
УНП плацельшчыка 511111111