Список:

«Жах вайны ў сэрцы навечна»

Альбом прысвечаны ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, франтавой медсястрэ Міхасёвай Наталлі Фёдараўне.

«Наш славуты зямляк літаратуразнавец
Васіль Бурносаў»

Альбом аб вядомым журналісту, рэдактару выдавецтваў, літаратуразнаўцу, крытыку, аўтару шматлікіх артыкулаў, рэцэнзій, сатырычных твораў, фельетонаў, перакладчыку замежных мастацкіх твораў на беларускую мову Васілію Емельянавічу Бурносаву з в.Зелянькова Круглянскага раёна.

«Уладзімір Сяргеевіч Варапаеў»

Альбом прысвечаны жыццю і творчасці нашага вядомага земляка, палкоўніка, магістра мастацтваў, заслужанага артыста Беларусі, які шмат гадоў з’яўляўся мастацкім кіраўніком Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і разам са сваім творчым калектывам служыў песняй сваёй Радзіме.

«З калыскі над Друццю»

Альбом прысвечаны пісьменніцы Алене Рыгораўне Кобец-Філімонавай, якая нарадзілася 13 кастрычніка 1932 года ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці. Празаік. Член СП Беларусі з 1965 года. Дачка пісьменніка Рыгора Кобеца.

«Яго поспех – вынік руплівай працы»

Альбом прысвечаны нашаму земляку Уладзіміру Маркавічу Граўцову, чалавеку таленавітаму і паспяховаму. Нарадзіўся ён 3 сакавіка 1963 года ў в.Малыя Каскевічы, Круглянскага раёна. Скончыў Рубежскую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны універсітэт, філалагічны факультэт. З’яўляецца аўтарам шматлікіх твораў гумарыстычнай і драматычнай тэматыкі.
Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Вожык”, газетах “Вячэрні Мінск”, “Знамя юности”, “Чырвоная змена”. Пісаў сцэнарыі для “Калыханкі”. У сакавіку 1993 года ў Магілёўскім абласным тэатры лялек адбылася прэм’ера спектакля па яго п’есе “Зязюлька”.

«В основе службы строгость, чёткость и устав, в душе - лирик»

Альбом прысвечаны нашаму земляку Валерыю Архіпавічу Шакура. Нарадзіўся ён 25 кастрычніка 1940 года ў в.Зарэчча Круглянскага раёна. 32 гады прысвяціў Валерый Архіпавіч Шакура любімай службе ў органах унутраных спраў. Гэта адданы службе супрацоўнік, патрабавальны кіраўнік і выдатны, цікавым, таленавіты чалавек.Пісаць вершы пачаў яшчэ ў маладосці. У 1996 годзе Валерый Архіпавіч пайшоў на заслужаны адпачынак. У свабодную хвіліну ён бярэ ў рукі аловак і ложыць на паперу вершаваныя радкі. Будучы на заслужаным адпачынку выдаў ужо некалькі зборнікаў вершаў.

«Грае душа і дрэва»

У вёсцы Ваўканосава жыве ўнікальны чалавек. Гэта Аляксандр Антонавіч Харкевіч. Яго ведаюць і паважаюць людзі не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі. Харкевіч – той майстар, у руках якога нараджаецца цуда ў выглядзе самадзейных драўляных музычных інструментаў. Вядомы ён і як актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці. Акрамя таго, Аляксандр Антонавіч – просты чалавек, цікавы субяседнік, якому ёсць пра што расказаць і падзяліцца. У Радчанскай бібліятэцы створаны альбом, прысвечаны гэтаму чалавеку.