НА КРУТЫМ ПАВАРОЦЕ ГІСТОРЫІ


УСТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ. СТВАРЭННЕ РАЁНА


    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі ўзнікла двоеўладдзе: адначасова існавалі Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў і Часовы ўрад. У Круглым была створана зямельная ўправа – орган Часовага ўрада. Пераважную большасць членаў яе складалі меншавікі. Працаваў валасны зямельны камітэт, выбраны працоўнымі. Пад кіраўніцтвам старшыні Вавілы Іванавіча Ракушава камітэт вёў бальшавіцкую агітацыю, вырашаў пытанні перадзелу зямлі.

    Да восені 1917 г. на Беларусі, у т.л. і на Кругляншчыне, узмацніўся і пашырыўся сялянскі рух. Сяляне не падпарадкоўваліся загадам зямельнай управы, высякалі лясы памешчыкаў, захоплівалі зямлю і г.д. Пачасціліся забастоўкі рабочых і прыслугі ў маёнтках.

    Вестка аб кастрычніцкім перавароце дайшла да Круглага хутка, але савецкая ўлада ў воласці была ўстаноўлена не адразу, таму што побач быў Магілёў, дзе знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандавання. У лістападзе 1917 г. быў скліканы сход жыхароў Круглянскай воласці, які абвясціў савецкую ўладу. Быў выбраны валасны Савет у складзе 9 чалавек. Пры актыўным удзеле валаснога зямельнага камітэта абяззброены і выгнаны за межы воласці больш як дзесяць панскіх сем’яў. Уся зямля і маёмасць гэтых маёнткаў былі канфіскаваны і аддадзены ў распараджэнне сялян.

    Параўнальна хутка адбылося ўстанаўленне савецкай улады ў Цяцерынскай і Паўлавіцкай валасцях. Тут таксама ствараліся сялянскія камітэты, якія бралі ўладу ў свае рукі, праводзілі канфіскацыю памешчыцкай зямлі і маёмасці.

    У лютым 1918 г. Германія аднавіла баявыя дзеянні па ўсім фронце. Акупанты захапілі Мінск, Полацк, Оршу, падышлі да Віцебска і Магілёва, акупіравалі поўнасцю тэрыторыю сучаснага Круглянскага р-на. У воласці былі створаны партызанскія атрады. Найбольш буйнымі з іх з’яўляліся Паўлавіцкі і Скуратаўскі, якімі кіравалі Нічыпар Ракушаў і Андрэй Карбоўскі. Гэтыя атрады аб’ядноўвалі каля 700 чалавек. Праўда, баявых аперацый яны ў 1918 г. не праводзілі. Пасля адступлення немцаў Паўлавіцкі і Скуратаўскі партызанскія атрады зліліся з атрадамі чырвонагвардзейцаў Магілёва і Оршы. Сярод партызан былі Антон Антонавіч Лукашэвіч з Круглага (у 1917 г. ён быў камісарам Круглянскай воласці), Калістрат Сямёнавіч Шрубянкоў і іншыя.

    У сям’і Шрубянковых, якая жыла ў в. Зацяцерка Круглянскага р-на, доўгі час захоўвалася пасведчанне № 1263, выдадзенае Цэнтральнай камісіяй па справах былых чырвонагвардзейцаў і чырвоных партызан пры Прэзідыуме ЦВК БССР К.С.Шрубянкову, які «ў 1918 годзе знаходзіўся ў Круглянскім атрадзе Чырвонай гвардыі, быў актыўным барацьбітом за Савецкую ўладу» (Магілёўская праўда. 1968, 7 жніўня).

    К.С.Шрубянкоў нарадзіўся ў 1897 г. у в. Ліхінічы (зараз Ракушава) у беднай сялянскай сям’і. Васьмігадовага хлопчыка нястача вывела з роднага краю на Магілёўскія прасёлкі, па якіх ён суправаджаў сляпых жабракоў. Калі крыху падрос, разам з бацькам пасвіў жывёлу, адначасова займаўся і цяслярскай працай. Зусім маладым юнаком трапіў Калістрат на фронт у імперыялістычную вайну, дзе сышоўся з бальшавікамі і ўключыўся ў работу камітэта 327-га Карсунскага стралковага палка. Выконваў розныя заданні: распаўсюджваў нелегальную акопную газету, лістоўкі і г.д. За «крамольную» прапаганду схоплены, пры ўцёках быў паранены ў нагу і ў шпіталі лячыўся пад чужым прозвішчам. У кастрычніцкія дні 1917 г. К.Шрубянкоў знаходзіўся ў Петраградзе ў складзе рэвалюцыйных войск гарнізона, удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні, у звяржэнні Часовага ўрада. Па заданні Ваенна-Рэвалюцыйнага камітэта арганізоўваў у Эстоніі Чырвоную гвардыю. У 1918 г. вярнуўся ў Ліхінічы, разам са сваімі аднавяскоўцамі Леанідам Бабковым, Іванам Гурковым, Антонам Ракушавым, Іванам Сазановічам і іншымі адважна змагаўся супраць нямецкіх акупантаў. Па заданні бальшавікоў К.С.Шрубянкоў на тэрыторыі Заходняй Беларусі арганізоўваў партызанскі рух, але быў арыштаваны і правёў у турме 7 месяцаў, вызвалены ў выніку абмену вязнямі. Пасля працаваў селькорам газет «Камуністычны шлях», «Бедната», «Звязда». Адзін з першых уступіў у калгас «Беларуская вёска» ў Ліхінічах, стаў кіраўніком сельскагаспадарчай арцелі, якая была створана ў в. Васількі Круглянскага р-на. Але нягледзячы на былыя заслугі, адданасць савецкай уладзе, жорсткае кола рэпрэсій не абмінула К.С.Шрубянкова.

    Акупацыя заходняй часткі Магілёўшчыны цягнулася 8 месяцаў. Пасля вызвалення ва ўсіх валасцях былі створаны валасныя рэўкомы. Існавалі яны кароткі тэрмін і да снежня 1918 г. былі заменены валаснымі выканкомамі. Першым сакратаром Круглянскага выканкома быў Антон Лукашэвіч.

    У тыя цяжкія гады трэба было як мага хутчэй аднавіць сельскую гаспадарку, прамысловасць, транспарт. Своеасаблівай старонкай увайшлі ў гісторыю Кругляншчыны суботнікі.

    Вось як паведамляла аб першым суботніку ў 1919 г. у м.Круглае газета «Саха і молат»:

    «4 верасня ў м.Круглае адбыўся першы камуністычны суботнік. Прымалі ўдзел члены РКП, РКСМ і мясцовага культгуртка: усяго 21 чалавек. Работа праводзілася ў лесе па нарыхтоўцы дроў для школ і першай і другой ступені м.Круглае. Ачышчаны ўчастак лесу ад галля і завалаў. Нягледзячы на невялікую колькасць удзельнічаючых, нарыхтавана каля двух сажаняў дроў. Ганьба ўхіліўшымся ад удзелу».

    1 мая 1920 г. Круглянскі валасны камітэт партыі, правёўшы адпаведную арганізацыйную і агітацыйную падрыхтоўку, сабраў на Усерасійскі камуністычны суботнік у м.Круглае ўжо каля 100 чалавек. «Пастроіўшыся ў калону, з рэвалюцыйнымі песнямі «Інтэрнацыянал», «Смела, таварышы, у ногу» ўдзельнікі суботніка рушылі па вуліцы Савецкай да месца работы, - успамінаў яго ўдзельнік П.Цішуроў. – Прадстаяла зрабіць агароджу вакол былога панскага фруктовага саду і парка...»

    У той дзень у многіх вёсках Цяцерынскай, Паўлавіцкай і Круглянскай валасцей сяляне аралі зямлю сем’ям чырвонаармейцаў, выконвалі іншую работу. Напрыклад, у в.Банькі Цяцерынскай воласці грамадзяне калектыўна аралі зямлю, рамантавалі дарогі і масты.

    Архіўныя дакументы сведчаць, што суботнікі на Кругляншчыне сталі традыцыяй. Дакументы паведамлялі, як комсеніцкія сяляне ў час суботніка рамантавалі дарогі, загаранкаўская моладзь убірала ўраджай на прысядзібных участках сем’яў чырвонаармейцаў, круглянцы нарыхтоўвалі паліва для Народнага дома, азелянялі вуліцы, рамантавалі дарогі і г.д.

    2-і з’езд Саветаў Заходняй вобласці (так тады называлася вольная ад акупацыі тэрыторыя Беларусі), які адбыўся 10-14 красавіка 1918 г. у Смаленску, вызначыў яе тэрыторыю ў складзе Смаленскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў з цэнтрам у г.Смаленску, але пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі на 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 2-3 лютага 1919 г. было прынята рашэнне пакінуць Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні ў складзе РСФСР. Так Круглянская воласць, якая ўваходзіла ў Магілёўскую губерню да 1924 г., стала тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі. У маі 1919 г. цэнтр губерні быў пераведзены ў Гомель з перайменаваннем Магілёўскай губерні ў Гомельскую. Такім чынам амаль уся тэрыторыя сучаснага Круглянскага р-на ў складзе Магілёўскага павета (Круглянская, Цяцерынская, Паўлавіцкая воласці) адышла да Гомельскай губерні.

    У час знаходжання Магілёўскага павета ў Гомельскай губерні яго адміністрацыйна-тэрытарыяльны склад некалькі разоў мяняўся: спачатку былі ўзбуйнены некаторыя воласці Магілёўскага павета, а ў 1922-1923 гт. – і сам павет.

    9 мая 1923 г. Прэзідыум Усерасійскага выканаўчага камітэта пастанавіў унесці змены ў абрысы знешняй граніцы Гомельскай губерні. Паводле гэтай пастановы ўзбуйняўся Магілёўскі павет і Круглянская воласць, якая ўваходзіла ў яго.

    3 сакавіка 1924 г. пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб перадачы Беларусі раёнаў з пераважна беларускім насельніцтвам» Магілёўскі павет са складу Гомельскай губерні быў перададзены БССР. 17 ліпеня 1924 г. Круглянская воласць увайшла ў Аршанскую акругу, але ўжо як Круглянскі раён, які займаў плошчу 678 кв. вёрст і складаўся з тэрыторыі былых валасцей Кручанскай, часткова Цяцерынскай, Чарнаруцкай, Старасельскай.

    У раёне налічвалася 174 населеныя пункты, у якіх жыло 32 152 чалавекі. У райцэнтры м.Круглае было 1344 жыхары. Праз раён чыгуначныя і шашэйныя дарогі не праходзілі. Была толькі трактавая дарога з Талачына на Магілёў, па якой правозілася асноўная частка грузаў раёна. Усяго ж было 77 дарог раённага і сельскага значэння.

    У склад раёна ўваходзіла 10 сельсаветаў: Новапалескі, Стаінскі, Кручанскі, Паўлавіцкі, Скуратаўскі, Круглянскі, Комсеніцкі, Цяцерынскі, Ляснянскі, Загаранскі.

    На працягу лета 1924 г. была закончана работа па ўдакладненні граніц раёна, фарміраванні апарата райвыканкома і сельсаветаў. Круглянскі раённы выканаўчы камітэт быў зацверджаны ў складзе Тарасава (старшыні), Кульбацкага, Вялеска, Казлова, Майсеева, Міхальчонка, Ваньковіча.


ГАСПАДАРЧАЕ БУДАЎНІЦТВА Ў РАЁНЕ Ў 1920-я гг.


    На тэрыторыі Круглянскага р-на не было значных прамысловых прадпрыемстваў, і ўсе «5353 сялянскія гаспадаркі з 33 674 едакамі жылі за кошт сельскай гаспадаркі». (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 19, л. 3.) У справаздачы Круглянскага раённага статыстыка аб рабоце за 1926-1927 гг. указвалася, што на тэрыторыі раёна на пачатку 1926 г. знаходзіліся 2 гарбарныя заводы, 2 цагельныя і смалакурны завод, 5 вадзяных млыноў і 27 кузняў. Усе яны былі дробныя і не адыгрывалі сур’ёзнай ролі ў эканоміцы раёна. Галоўную ролю ў гаспадарчым жыцці раёна мела сельская гаспадарка, знясіленая харчовай развёрсткай, якая адбірала ў сялян амаль усю сельскагаспадарчую прадукцыю і выклікала іх велізарную незадаволенасць. У лістападзе 1920 г. на з’ездзе кааперацыі Магілёўскага павета, у які ўваходзіла тады і Круглянская воласць, сяляне запатрабавалі неадкладнай адмены харчразвёрсткі, працоўнай і гужавой павіннасці, дазволу на вольны гандаль.

    Урад разумеў неабходнасць рэформ у эканоміцы, сельскай гаспадарцы. Вясной 1921 г. была ўведзена новая эканамічная палітыка. Яна замяняла харчовую і сыравінную развёрстку натуральным падаткам, давала магчымасць сялянам распараджацца па сваім меркаванні лішкамі прадукцыі, якая заставалася ў іх пасля уплаты падатку.

    23 сакавіка 1923 г. 2-я сесія ЦВК БССР прыняла яшчэ адзін важны для сялянства законапраект – Зямельны кодэкс БССР. Ён замацаваў не толькі нацыяналізацыю ўсёй зямлі, але і пастаяннае яе выкарыстанне ўсімі грамадзянамі, якія не карысталіся ў сваёй гаспадарцы наёмнай працай. Не абмяжоўваліся і формы землекарыстання.

    Пераважная большасць сялян у гэтыя гады вялі індывідуальную гаспадарку. Каапераваных гаспадарак было няшмат, і яны аб’ядноўвалі невялікую частку сельскага насельніцтва. У 1921-23 гг. у Круглянскай воласці працавала 9 арцеляў, і аб’ядноўвалі яны ўсяго 86 чалавек. Некаторыя з іх – сельгасарцелі Беларусь, Бурнаўка, Загараны – былі арганізаваны ў 1919 г.

    У сувязі з рознымі формамі землекарыстання дзяржава праводзіла ўпарадкаванне зямель. Яно суправаджалася рассяленнем сялян на пасёлкі і хутары з тым, каб гаспадарка знаходзілася бліжэй да атрыманых зямель. У 1926 г. у раёне налічвалася 126 пасёлкаў і 68 хутароў. Колькасць гаспадарак і жыхароў у пасёлках і хутарах была невялікая. Створаныя на пачатку 20-х гадоў пасёлкі ў 1926 г. налічвалі: Арлоўка – 17 двароў і 98 жыхароў, Беларусь – 8 двароў, 50 жыхароў, Зара – 11 двароў, 54 жыхары, Пралетарый – 17 двароў, 104 жыхары, Васільеўка – 13 двароў, 74 жыхары. Хутары, як правіла, налічвалі ад 1 да 10 двароў і ствараліся недалёка ад вёсак або пасёлкаў.

    У працэсе землеўпарадкавання малазямельныя і беззямельныя сяляне надзяляліся зямлёй, але ўлады не здолелі забяспечыць усе сялянскія гаспадаркі. У справаздачы Аршанскага акруговага выканаўчага камітэта за 1925-26 гг. указвалася, што акруга аграрна перанаселена. На 1 кв. вярсту прыпадала 58,4 сельскага насельніцтва – гэта самая шчыльная па Беларўсі акруга. Для таго каб даць сялянам хоць бы мінімальную норму зямлі, не хапала 9000 дзесяцін. На люты 1925 г. 383 сялянскія гаспадаркі раёна мелі ўсяго 877 дзесяцін зямлі на 1977 едакоў.

    Каапераваным гаспадаркам і аднаасобным, але ў асоўным бяднейшым сялянам, аказвалі дапамогу сельскагаспадарчыя кааператыўныя таварыствы, колькасць якіх па рэспубліцы ў 1-й палове 20-х гг. значна ўзрасла. Сродкі крэдытных сельскагаспадарчых таварыстваў складаліся з узносаў сялян і выдзяляліся па заяўках на набыццё насення, сельскагаспадарчага інвентару і іншыя патрэбы. Вясной 1924 г. на пасяджэнні прэзідыума Круглянскага раённага выканаўчага камітэта адзначалася, што Круглянскае крэдытнае таварыства ў сувязі з недахопам сродкаў для правядзення веснавой сяўбы можа выдзеліць крэдыт на пакупку двух вагонаў аўса. На гэтым жа пасяджэнні выканкома было прапанавана растлумачыць сялянам важнасць кааперацыі і неабходнасць своечасова рабіць узносы ў крэдытнае таварыства. У кастрычніку 1925 г. у раёне працавалі 2 крэдытныя таварыствы – Круглянскае і Кручанскае, прычым першае працавала больш паспяхова, за год яго прыбытак склаў 3800 рублёў. Сярод іншых вытворчых кааператываў першае месца па колькасці займалі меліярацыйныя таварыствы. У 1926 г. іх было 6 са 142 членамі. Ствараліся насеннегадоўчыя, паляводчыя, машынныя таварыствы, але колькасць членаў у іх была невялікая. У 1925-26 гг. такіх таварыстваў мелася 6 са 119 членамі. У 1922 г. у в. Казаброддзе арганізавана сельскагаспадарчая камуна, у якую ўвайшлі 9 гаспадарак. Камуна праіснавала да 1930 г. і была рэарганізавана ў калгас «Перамога».

    У 1924 г. у раёне працавала 9 калгасаў, якія мелі 719 дзесяцін зямлі, і 2 саўгасы, якія мелі 222 дзесяціны. Калгасы былі невялікія, у іх уваходзіла ад 10 да 20 сялянскіх гаспадарак. Асноўная частка іх стварылася на неблагіх землях, але, як адзначалася ў справаздачы Круглянскага раёна аб сельскай гаспадарцы ў лютым 1925 г., «9 калгасаў, якія мае раён, не адпавядаюць свайму прызначэнню, не служаць стымулам для сялянскай гаспадаркі, для пераходу да новых форм землекарыстання».

    У цэлым у раёне ў 1-й палове 1920-х гг. сялянскія гаспадаркі крыху ўмацаваліся, павялічылася колькасць жывёлы, павысіўся ўраджай збожжавых і бульбы. Але культура земляробства, заснаваная на ручной працы, была нізкая. На 20 лютага 1925 г. у раёне меўся толькі 1 aгpaнамічны пункт, работа ў якім амаль не вялася, з 5353 гаспадарак раёна налічвалася толькі 101 гаспадарка з палепшаным паляводствам, на шматполле перайшлі 1 вёска, 14 пасёлкаў, 10 хутароў. Ішло драбленне сялянскіх гаспадарак, што не несла з сабою матэрыяльнага дабрабыту. Павялічваўся адток рабочай сілы з раёна на розныя работы ў іншыя мясцовасці. У 1926 г. ён склаў 307 і ў 1927 г. 372 чалавекі.

    Пэўную ролю ў паляпшэнні матэрыяльнага становішча бядняцкага і серадняцкага насельніцтва ў дакалгаснай вёсцы адыгрывалі сялянскія таварыствы ўзаемадапамогі (СТУ).

    У кола іх дзейнасці ўваходзіла арганізацыя і правядзенне ўзаемадапамогі пры неўраджаях, пажарах і іншых стыхійных бедствах шляхам унутранага самаабкладання, размеркавання дадзеных ім для гэтай мэты дзяржаўных грашовых сродкаў, прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, арганізацыя працоўнай дапамогі, абарона гаспадарчых і прававых інтарэсаў і г.д.

    У Круглянскім р-не, які ў гэты час уваходзіў у Аршанскую акругу, было ўтворана 10 сельскіх сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі: Загаранскае, Комсеніцкае, Круглянскае, Кручанскае, Ляснянскае, Новапалескае, Паўлавіцкае, Скуратаўскае, Стаінскае і Цяцерынскае і раённы камітэт узаемадапамогі.

    Калі ў 1925 г. па Круглянскім раёне на калектыўна-добраахвотнае членства перайшло 153 населеныя пункты, 4520 двароў і 11 618 членаў СТУ (не ўступіла 1247 чалавек), то ў 1929 г. членамі таварыстваў узаемадапамогі ўжо сталі 13 887 чалавек.

    Арганізацыйнае ўмацаванне СТУ, паляпшэнне матэрыяльнага становішча сялянства абумовіла рост фондаў таварыстваў узаемадапамогі, галоўнаю крыніцай папаўнення якіх сталі членскія ўзносы (у Круглянскім раёне памер узносаў складаў 50 кап. з кожнай гаспадаркі), прыбытак ад прадпрыемстваў, зямельных участкаў і г.д. Напрыклад, калі ў 1925 г. у Круглянскім раёне было спагнана толькі 13% налічаных членскіх узносаў, то ў 1926 г. – каля 50%. У сувязі з гэтым павялічыўся на 2270 руб. насенны фонд СТУ.

    Правядзенне выбараў камітэтаў СТУ садзейнічала паляпшэнню іх сацыяльнага складу, з’яўлялася важным крокам да паляпшэння ўсёй работы таварыстваў узаемадапамогі, прыцягненню ў іх працоўных сялян. Напрыклад, у 1929 г. у сельскія камітэты ўзаемадапамогі Круглянскага раёна было абрана 477 чалавек. 3 іх 4,3% батракоў, 40,6 беднякоў, 20,5 сераднякоў і 34,6 калгаснікаў. Павялічылася і колькасць жанчын – членаў камітэтаў узаемадапамогі: 14,9% усяго складу. Членамі раённага камітэта ўзаемадапамогі былі абраны Марозава Алена, Галыдукова Прося, Дземідзенка Наста, членам прэзідыума – Гірына Хвеня. Старшынёй Круглянскага раённага камітэта сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі быў абраны Васіль Строк.

    Дапамога, якую аказвалі СТУ, магла быць грашовая, натуральная, працоўная і прававая. У першых трох выпадках яна насіла зваротны або беззваротны характар. У лютым 1925 г. ЦК СТУ і народным камісарыятам сацыяльнага забеспячэння БССР была зацверджана інструкцыя аб парадку выкарыстання фондаў таварыства ўзаемадапамогі. Згодна з ёю права на атрыманне пазык са сродкаў у першую чаргу мелі сем’і чырвонаармейцаў, дэмабілізаваныя чырвонаармейцы, інваліды грамадзянскай вайны, асобы, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў. У другую – маламагутныя гаспадаркі, удовы і ўсе іншыя слаі вясковага насельніцтва, якія мелі ў гэтым патрэбу. Для таго каб правільна расходаваць сродкі, работнікі сельскіх камітэтаў узаемадапамогі Круглянскага раёна вялі пастаянную работу па выяўленні бядняцкіх гаспадарак. Добра ведаючы матэрыяльнае становішча кожнай гаспадаркі, яны лёгка маглі вызначыць, каму неабходна дапамагаць у першую чаргу. Дастаткова адзначыць, што толькі з 12 снежня 1925 г. да 20 кастрычніка 1926 г. сялянскае таварыства ўзаемадапамогі Круглянскага р-на затраціла на розную дапамогу сваім членам 1992 руб. грошай і больш як 450 пудоў насення.

    Неацэнную дапамогу аказвалі СТУ пацярпелым ад стыхійных бедстваў або тым, хто меў часовую патрэбу ў дапамозе. Вось толькі некалькі прыкладаў такой дапамогі. У 1925 г. раённы камітэт узаемадапамогі выдзеліў 135 гаспадаркам лес на суму 589 рублёў. У 1927 г. была аказана дапамога насеннем сялянцы в.Зелянькова Галаўковай Марыі. Жыхару той жа вёскі Баландзіну Ягору было выдзелена 11,8 руб, аднаразовай дапамогі. У другім паўгоддзі 1928 г. па няпоўных даных СТУ Круглянскага раёна аказалі беззваротную дапамогу 234 чалавекам (на суму 886,3 руб.) на пакупку насення, коней, іншай жывёлы. I такіх прыкладаў было нямала. Дапамога, якую аказвалі таварыствы ўзаемадапамогі, дазваляла сялянам у кароткі тэрмін аднавіць свае гаспадаркі, засеяць палі, купіць жывёлу і г.д.

    Як ужо адзначалася, прыбытак у фонд СТУ прыносілі пракатныя пункты, зямельныя ўчасткі, уласныя або арэндныя прадпрыемствы. У асноўным гэта былі дробныя прадпрыемствы (млыны, кузні і інш.), якія ў большасці выпадкаў насілі сезонны характар. У 1925 г. СТУ Круглянскага раёна трымалі 2 фруктовыя сады і скатабойню, якія далі даход 407 руб.

    У сувязі з павелічэннем грашовых і насенных фондаў таварыстваў узаемадапамогі з’явілася і магчымасць расшырэння вытворчай дзейнасці. У 1929 г. у СТУ Круглянскага раёна меліся 2 млыны, кузня, 20 зямельных участкаў (36 га ворнай зямлі і 25 га сенакосу), якія далі чыстага прыбытку 271 руб. Акрамя таго на землях СТУ закладваліся і паказальныя ўчасткі, якіх у Круглянскім раёне было 2. Выкарыстоўваючы перадавыя метады агратэхнікі, угнаенні, СТУ атрымлівалі з іх нядрэнныя ўраджаі.

Круглянский район

    Дапамога беднякам і малазабяспечаным сераднякам сельскагаспадарчым інвентаром, як правіла, праводзілася праз пракатныя пункты. Такія сельскагаспадарчыя машыны, як трыеры, малацілкі і іншыя, выдаваліся на пракат толькі членам СТУ. У 1929 г. у Круглянскім раёне было 12 пракатных пунктаў, у якіх налічвалася 40 адзінак сельскагаспадарчага інвентару і машын. Іх набыццё ў большасці выпадкаў рабілася за кошт мэтавых узносаў сялян пры некаторай падтрымцы дзяржавы і выдзяленні грашовых сродкаў з фондаў СТУ.

    Істотная была роля СТУ ў каапераванні вёскі. Сістэматычную і планамерную работу ў гэтай галіне сялянскія таварыствы ўзаемадапамогі пачалі праводзіць пасля выдання новага Палажэння аб СТУ, згодна з якім асноўнай задачай і галоўным зместам іх дзейнасці была арганізацыя гаспадарчай дапамогі беднаце і ўсямернае каапераванне.

    У 1925-26 гг.. у Круглянскім раёне СТУ уключылі 124 гаспадаркі ў спажывецкую і 2 у крэдытную кааперацыю. У далейшым СТУ Круглянскага раёна яшчэ шырэй разгарнулі сярод сялян работу па каапераванні. Больш паспяхова яна праходзіла там, дзе існавала цесная сувязь СТУ з кааперацыяй. У 1927 г. было аб’яднана ўжо 425 гаспадарак беднаты (325 у спажывецкую і 100 у сельскагаспадарчую кааперацыю).

    Сялянскія таварыствы ўзаемадапамогі Круглянскага раёна правялі пэўную работу па стварэнні з членаў СТУ сельскагаспадарчых камун, арцеляў, таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі (ТАЗ) і г.д. У першым паўгоддзі 1929 г. тут было арганізавана 4 ТАЗы, 4 сельскагаспадарчыя арцелі, 1 машыннае і 1 меліярацыйнае таварыства, 4 лесасплаўныя таварыствы.

    Аднак далейшае развіццё кааперацыі было спынена, яе ідэі і прынцыпы перакручаны і адкінуты.

    СТУ як масавыя грамадскія арганізацыі працоўных сялян прымалі актыўны ўдзел у культурным і грамадскім жыцці вёскі. Напрыклад, у 1927 г. сялянскія таварыствы ўзаемадапамогі Круглянскага раёна прынялі актыўны ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва самалёта «Сялянская ўзаемадапамога Беларусі». У пратаколе пасяджэння прадстаўнікоў сельскіх камітэтаў сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі Круглянскага раёна ад 2.10.1927 г. запісана: «Слухалі: Аб пабудове самалёта «Сялянская ўзаемадапамога Беларусі» у адказ Чэмберлену. Пастанавілі: Кожнаму сельскаму камітэту ўзаемадапамогі ўнесці па 25 руб. на пабудову самалёта шляхам адлічэння ўласных сродкаў і добраахвотных збораў з сяброў таварыства» (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 103, воп. 1, спр. 279, л. 5).

    Дзейнасць сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі ў культурнай галіне ажыццяўлялася па такіх асноўных напрамках, як аказанне матэрыяльнай дапамогі школам, хатам-чытальням, дашкольным установам і т.д. За кошт сродкаў выпісваліся газеты і часопісы для хат-чытальняў і чырвоных куткоў. З фондаў сельскіх сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі выдзяляліся грошы на рамонт школ, пакупку падручнікаў, школьных прылад, адзення вучням з бядняцкіх сем’яў. Так, у першым паўгоддзі 1929 г. СТУ Круглянскага раёна выдалі школам 30 руб. грошай і аказалі матэрыяльную дапамогу 11 вучням. Усе гэтыя меры дабратворна ўплывалі на пашырэнне сеткі культурна-асветных устаноў на вёсцы, паляпшэнне іх работы і павышэнне культурнага ўзроўню бядняцка-серадняцкіх мас.

    Найбольш моцныя былі Кручанскае, Круглянскае, Паўлавіцкае, Ляснянскае сельскія таварыствы ўзаемадапамогі.

    Добра была наладжана работа ў Кручанскім СТУ, якое аб’яднала 31 вёску і 450 членаў таварыства. Камітэт СТУ пабудаваў млын, які ў 1928 г. даў прыбытку ў фонд каля 700 пудоў зерня.

    Паўлавіцкае сельскае таварыства ўзаемадапамогі, членамі якога з’яўляліся 668 двароў, аб’ядноўвала 16 населеных пунктаў. Тут быў пракатны пункт, дзе знаходзілася малатарня з прыводам, саламарэзка, пружынная барана, веялка і іншы сельскагаспадарчы інвентар. За кошт сродкаў СТУ за два першыя месяцы 1928 г. была аказана дапамога 16 беднякам. Вялікія планы ў рабоце СТУ Круглянскага раёна намячаліся і на 1929-30 гг.

    Сталінская трактоўка калектывізацыі як «класічнага ўзору» сацыялістычнага пераўтварэння сельскай гаспадаркі паставіла пытанне аб існаванні сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі. Прымусовыя метады калектывізацыі адлюстроўвалі пазіцыю Сталіна і яго бліжэйшага акружэння. У яе аснову леглі грэблівыя адносіны да сялянства, ігнараванне яго негатоўнасці, а галоўнае, нежадання адмовіцца ад уласнай гаспадаркі. Неапраўданае фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі прывяло да ліквідацыі сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі. У далейшым яны былі пераўтвораны ў касы ўзаемадапамогі калгасаў. Аднак у адрозненне ад СТУ іх дзейнасць была фактычна звужана да сацыяльнай дапамогі. Да таго ж яны былі значна слабейшыя ў колькасных адносінах і не мелі неабходных сродкаў для аказання дапамогі сялянам, якія мелі ў ёй патрэбу. Вось, напрыклад, што паведамляла раённая газета «За сацыялістычнае спаборніцтва» ад 10 лютага 1930 г. у артыкуле «За ударную працу кас узаемадапамогі калгасаў»: «Яны аказваюць дапамогу калгаснікам-інвалідам, састарэлым, што страцілі працаздольнасць па якіх-небудзь прычынах, і дзецям-сіротам. Аднак гэта ў большасці калгасаў не пастаўлена на надежную вышыню. Па раду калгасаў Комсеніцкага сельсавета, як «Новае жыццё», «Бальшавік», «Камунар» і «VI з’езд Саветаў», касы ўзаемадапамогі не работаюць. Сродкі кас скарыстоўваюцца не па назначэнню. Каса ўзаемадапамоті ў калгасе «Новыя Шупені» (Круглае). Тут нават няма спіса калгаснікаў, якія ўнеслі ўступныя ўзносы».

    Адміністрацыйна-камандныя метады кіравання грамадскімі арганізацыямі прывялі да таго, што яны пачалі стварацца не па ініцыятыве знізу, а паводле рашэння кіруючых органаў. Так сяляне былі пазбаўлены масавай грамадскай арганізацыі.


НАРОДНАЯ АСВЕТА Ў 1920-я гг.


    Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў раёне губернскі аддзел народнай адукацыі на базе дарэвалюцыйных школ ствараў школы 1-й (1-3 класы) і 2-й (4-7 класы) ступеняў. У 1918 г. школы 1-й ступені пачалі працаваць у Круглым, вёсках Зацяцерка, Новае Палессе, Папоўка і іншых.

    У 1919 г. на падставе Палажэння аб адзінай працоўнай школе РСФСР была створана адзіная працоўная школа 2 ступеняў. 1-я ступень для дзяцей 8-13 гадоў (5-гадовы тэрмін навучання) і 2-я ступень для 13-17-гадовых (з 4-гадовым навучаннем). У 1919 г. адзіныя працоўныя школы 1-й ступені былі адкрыты ў вёсках Васільеўка, Загаранкі, Лыскаўшчына, Міхейкава і іншых. Школа называлася працоўнай за намер спалучыць тэарэтычныя веды з працоўнымі. Навучанне ў школе было бясплатнае. 3 лютага 1922 г. была зацверджана новая сістэма народнай адукацыі, асноўным звяном якой стала 7-гадовая працоўная агульнаадукацыйная школа. Пад школы прыстасоўваліся розныя памяшканні – казённыя будынкі, сядзібы былых памешчыкаў, браліся ў арэнду прыватныя дамы. Школы працавалі ў вельмі складаных умовах: не хапала паперы, алоўкаў, не кажучы аб ручках і чарніле, цяжка было з палівам. Не хапала сродкаў на ўтрыманне школ, і многія з іх працавалі за кошт адлічэння ад даходаў сялянскіх гаспадарак.

    У 1924/25 навучальным годзе ў раёне працавала 42 школы. У іх ліку 36 аднакамплектных, 5 двухкамплектных і 1 поўная сямігадовая школа ў Круглым. На люты 1925 г. за школамі было замацавана 38 зямельных участкаў з 68,2 дзесяцінамі зямлі, на якіх вучні праходзілі працоўную практыку.

    Нягледзячы на тое, што колькасць школ паступова павялічвалася, у 1925/26 навучальным годзе з 5636 дзяцей школьнага ўзросту 37,2% не наведвалі школу. Прычыны таму былі розныя – не хапала месцаў у класах, у сем’ях не хапала сродкаў на навучанне дзяцей, а часта і самі бацькі не хацелі іх вучыць.

    У першыя гады арганізацыі сістэмы народнай адукацыі колькасць тых, хто закончыў школу, была невялікая. У 1924/25 навучальным годзе сельскія школы закончылі 113, у 1924/25 – 165 чалавек. Не было выпускаў у Альшанскай, Загаранскай, Азерскай, Кляпініцкай, Рублеўскай, Дарошкавіцкай школах.

    У 1925/26 навучальным годзе крыху палепшылася забеспячэнне школ падручнікамі. Выкладанне ў большасці школ было пераведзена на беларускую мову, але работа ў іх вялася не па планах, адсутнічалі навучальныя праграмы.

    У 1925/26 навучальным годзе ў школах раёна працавала 60 настаўнікаў. З іх 56 беларусаў, 3 рускія, 1 яўрэй. Многія з іх не мелі спецыяльнай падрыхтоўкі, слаба ўяўлялі арганізацыю навучальнага працэсу. Прыкладна на адну сельскую школу прыпадала па адным настаўніку, і ў выпадку яго хваробы заняткі спыняліся, таму што замяніць хворага не было кім. Толькі ў сямігадовай Круглянскай школе працавала 11 настаўнікаў.

    Настаўнікі былі найбольш адукаванымі людзьмі ў вёсцы, таму на іх плечы ўскладалася вялікая грамадская работа. У ёй прымалі ўдзел каля 60% настаўнікаў. Многія з іх займаліся з вучнямі ў гуртках мастацкай самадзейнасці, ліквідацыі непісьменнасці, якія адкрываліся пры школах і хатах-чытальнях. Сельскагаспадарчыя, харавыя і драматычныя гурткі былі створаны ў Дудаковіцкай, Елькаўшчынскай, Загаранскай, Міхейкаўскай і іншых школах. 16 настаўнікаў раёна дапамагалі сялянам ліквідаваць непісьменнасць. Напрыклад, у Навапольскай школе настаўнік кіраваў гуртком ліквідацыі непісьменнасці, у якім вучыліся 24 чалавекі. Настаўнікі Марцьянаўскай, Кручанскай, Круглянскай школ дапамагалі ў рабоце хат-чытальняў, сельсаветаў. На плечы настаўнікаў ускладалася работа і па арганізацыі піянерскіх атрадаў.

    У 1926/27 навучальным годзе ў школах з дапамогай раённага метадычнага бюро пачалі складаць планы работы, з’явіліся першыя распрацоўкі навучальных праграм. У 44 школах навучалася 3161 дзіця, што складала 59,2% усіх дзяцей школьнага ўзросту.

    На працягу навучальнага года многія школьнікі кідалі вучобу, і ў канцы яго колькасць вучняў істотна скарачалася. На 15 мая 1927 г. у школах засталося 2139 вучняў, з іх на другі год было пакінута 387 дзяцей.

    У гэтым годзе пачатковую школу закончылі 250 дзяцей, і 200 з іх падалі заявы на прадаўжэнне курса навучання ў сямігадовай школе.

    Нягледзячы на некаторы рост колькасці школ, колькасць дзяцей, не ахопленых навучаннем, была яшчэ вялікая і ў 1927/29 навучальным годзе складала 38,2%. На пачатку навучальнага года 2% дзяцей, якія падалі заявы аб прыёме ў школу, было адмоўлена з-за адсутнасці неабходных месцаў. У школах навучалася 3229 дзяцей. У іх ліку 2000 хлопчыкаў і 1229 дзяўчынак. Па нацыянальнасці: 2751 беларус, 59 яўрэяў, 4 рускія, 85 палякаў, 4 літоўцы.

    Паступова расла колькасць вучняў, якія жадалі працягваць навучэнне ў сямігодцы. Для пашырэння прыёму былі адкрыты дадаткова 3 школы (1 новая і 2 створаны на базе пачатковых).

    З 1928 г. у рэспубліцы для ўсіх дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў уводзіўся ўсенавуч у аб’ёме пачатковай школы. У сувязі з гэтым павялічваліся асігнаванні на народную адукацыю, будаваліся новыя, рамантаваліся старыя школы.

    У 1931 г. у раёне налічвалася 68 школ, вучобай было ахоплена 4900 дзяцей. Аднак і ў гэтым годзе не ўсе школы своечасова пачалі заняткі, не ва ўсіх населеных пунктах раёна быў праведзены ўлік дзяцей, якія павінны вучыцца. Паводле некаторых пазіцый становішча школ нават крыху пагоршылася. У 1931 г. у школах не хапала падручнікаў, таму што многія былі забаронены як шкодніцкія: падручнікі Ю.Лёсіка, У.Ігнатоўскага, В.Ластоўскага і іншых. Частка кваліфікаваных настаўнікаў вымушана была пайсці са школы з-за неадпаведнасці свайго сацыяльнага становішча. Гэта яшчэ болей абвастрыла праблему педагагічных кадраў. У раёне не хапала настаўнікаў, некаторыя мелі нізкую кваліфікацыю, а 10% усіх настаўнікаў зусім не мелі педагагічнай падрыхтоўкі. З боку настаўнікаў асобных школ (Азёры, Арава, Вугляны, Зелянькова, Круча, Марцянавічы і інш.) назіраліся нядобрасумленныя адносіны да працы – прагулы, бессістэмнасць заняткаў, непадрыхтаванасць да іх, у выніку чаго заняткі зрываліся, нізкая была якасць вучобы. (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 6, воп. 1, спр. 2491, л. 40.) Для перападрыхтоўкі настаўнікаў былі арганізаваны кароткатэрміновыя курсы, на якіх у г.Магілёве ў 1931 г. займалася 11 настаўнікаў сельскіх школ, што ўваходзілі ў Круглянскі раён.

    Работа па ліквідацыі непісьменнасці ў раёне вялася слаба. Паводле дадзеных раённага статыстыка пісьменныя ў раёне (акрамя вучняў) у 1925 г. складалі 27,6%, у 1926 г. – 28,1, у 1927 – 28,3%. Работа па ліквідацыі непісьменнасці праводзілася ў асноўным настаўнікамі і моладдзю. У маі 1928 г. у раёне налічваўся 261 член таварыства «Прэч непісьменнасць». Сярод іх мужчын было 249, жанчын 112 чалавек. На сродкі таварыства дзейнічала 13 пунктаў ліквідацыі непісьменнасці, у іх навучалася 174 чалавекі. Акрамя іх працавала яшчэ 5 пунктаў, у якіх грамаце навучалася 211 чалавек. Як правіла, курсы заканчвалі не ўсе, а толькі прыкладна палова навучэнцаў, таму істотна ўплываць на рост пісьменных яны не маглі. У 1928 г. непісьменных ад 15 гадоў і вышэй налічвалася 12 315 чалавек. Работа па ліквідацыі непісьменнасці працягвалася і ў наступныя гады.

    Асноўная культурна-асветная работа сярод моладзі і дарослага насельніцтва канцэнтравалася вакол школ, хат-чытальняў і Народнага дома. Ахапіць усе слаі насельніцтва яна не магла, таму што далека не ва ўсіх населеных пунктах гэтыя кропкі размяшчаліся. У 1925 г. у раёне было ўсяго 4 хаты-чытальні, у якіх былі створаны чырвоныя куткі, працавалі 3 бібліятэкі. У 1927 г. крыху павялічылася колькасць хат-чытальняў, іх стала 9, ажывілася культурна-асветная работа. У гэтым жа годзе ў раёне з’явілася кінаперасоўка. За 1927 г. у хатах-чытальнях, 21 чырвоным кутку і 4 бібліятэках было праведзена 572 чытанні газет, павялічылася ў параўнанні з 1926 г. колькасць чытачоў на 2378 чалавек і склала 6757 чалавек. Калі ў 1926 г. у раёне выпісвалася 487 экземпляраў газет і часопісаў, то ў 1928 г. – 1979 экзэмпляраў. З кастрычніка 1927 г. да кастрычніка 1929 г. у Круглянскім Народным доме было паказана 19 спектакляў і канцэртаў, пастаўлена 5 кінасеансаў, зроблена 43 даклады і лекцыі, праведзена 13 вечароў мастацкай самадзейнасці.

    З 1926 г. пры хатах-чытальнях пачалі стварацца гурткі рукадзельніц для жанчын. У 1928 г. у 6 гуртках займалася 125 дзяўчат ад 18 да 25 гадоў. Акрамя рукадзелля, кройкі і шыцця дзяўчаты ў іх чыталі кнігі і газеты, рыхтаваліся да вечароў мастацкай самадзейнасці. У 1928 г. у вёсках раёна было 6 драматычных гурткоў, у іх займалася 65 чалавек; 21 сельскагаспадарчы гурток, які аб’ядноўваў 116 чалавек, і 3 ваенныя гурткі, у іх займаўся 61 чалавек.

    Акрамя гурткоў былі створаны і праводзілі некаторую работу ячэйкі МОПРа (Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі) і Асаавіяхіма. На пачатку 1928 г. у 19 ячэйках МОПРа прымаў удзел 91 чалавек. У дзень «Парыжскай Камуны» 18 сакавіка 1928 г. Кручанскай ячэйкай МОПРа было праведзена 4 сходы ў вёсках Вугляны, Старое Палессе, Круча, Дарожкавічы, у в.Круча пастаўлены спектакль аб жыцці нямецкіх рабочых, сабраны грошы для палітзняволеных Польшчы. У канцы 1928 г. у 10 ячэйках Асаавіяхіма налічвалася 133 чалавекі.

    Арганізатарамі гуртковай і асветніцкай работы ў раёне часта былі камсамольцы. У кастрычніку 1925 г. у 10 ячэйках налічвалася 185 камсамольцаў, у красавіку 1926 г. у 13 ячэйках 225 юнакоў і дзяўчат; у іх ліку 21 рабочы, 32 батракі, 160 беднякоў, 53 сераднякі, 8 саматужнікаў, 14 служачых. Як адзначалася ў справаздачы Круглянскага раённага камітэта камсамола, «батракі ў ячэйках у асноўным малапісьменныя, і вялікую актыўнасць праяўляе серадняцкая моладзь». З усіх камсамольцаў у сельсаветы было абрана 26 чалавек, у камітэты сялянскай узаемадапамогі – 20, кааперацыю – 2, райвыканком – 3 чалавекі. У 6 камсамольскіх ячэйках былі арганізаваны сельскагаспадарчыя гурткі, якія наведвала і моладзь, што не была ў камсамоле, 13 палітгурткоў ахоплівалі 30% камсамольцаў. У канцы 1927 г. у 14 камсамольскіх ячэйках было 318 чалавек – 242 юнакі і 76 дзяўчат. У іх ліку 273 беларусы, 44 яўрэі, 1 паляк. Акрамя асветніцкай камсамольскія ячэйкі прыцягвалі сваіх членаў да ўдзелу ў сельскагаспадарчай рабоце.


СА СПРАВАЗДАЧЫ КРУГЛЯНСКАГА РК ЛКСМБ З 9.12.1928 г. ДА 25.12.1929 г.

    На цяперашні момат арганізацыя складаецца з 15 ячэек і налічвае 327 камсамольцаў.

    Асобнымі ячэйкамі КСМ (Загаранская, Скуратоўская, Яснапалянская) адбіты палі канюшыны ў 2 калгасах і 4-х вёсках, праведзена шматполле камсамольскіх гаспадарак па раёне ў 28 гаспадарках, павялічыўся пасеў канюшыны на 31,6%, лёну на 34,5%. Значны лік камсамольскіх гаспадарак засяваюць караняплоды. За лепшыя экспанаты на сельгасвыстаўку калгасныя і асобныя гаспадаркі атрымалі 7 прэмій. Разам з ростам засеву тэхнічных культур павялічылася запатрабаванне на прымяненне мінеральных угнаенняў у камсамольскіх гаспадарках. Сёлета прыменена розных угнаенняў 1235 пудоў.

    Камсамольскай арганізацыяй праведзена значная праца ў гаспадарчых і палітычных кампаніях: калектывізацыі сельская гаспадаркі, рэалізацыі 3-яй пазыкі, хлебасыравінных нарыхтоўках, нарыхтоўкі бульбы, ільновалакна, правядзенне самаабкладання, збор грошай на пабудову самалёта «Чырвоны Аршанец». Амаль усе камсамольскія арганізацыі аб’ядналіся ў калгасы, камуны за выключэннем некаторых камсамольцаў. Камсамольцамі набыта пазыкі на 1836 руб., распаўсюджана сярод сялянства на 1834 руб. Здадзена камсамольцамі хлеба 896 пудоў, бульбы 1959 пудоў, ільновалакна 952 пуды.

    Камсамольцы таксама ўдзельнічалі ў правядзенні самаабкладання. За выключэннем некаторых камсамольцаў і асобных ячэек давалі рашучы адпор кулацка-заможнай частцы, выяўляючы ў час абкладання хлебам кулацка-заможныя гаспадаркі. Наогул вялі растлумачальную працу сярод сялянства.

    Большасцю ячэек раёна праведзены суботнікі ў дапамогу школе і дапамогу бядняцкім вучням. Арганізацыяй КСМ сабрана па раёне на самалёт «Чырвоны Аршанец» 180 руб.

    Побач з паляпшэннем агульнага развіцця сельскай гаспадаркі камсамольцаў шырока павялічылася каапераванасць, у выніку чаго мы маем на 100% каапераваныя камсамольскія гаспадаркі. Па ініцыятыве камсамольцаў у Комсенічах арганізавана кааператыўная крама.

    Разам з дасягненнямі ў гаспадарчай працы маюцца наступныя грунтоўныя недахопы: нежаданне камсамольскіх гаспадарак і саміх камсамольцаў ісці ў калгасы (Ліхінічы, Комсенічы, Стаі), асобныя камсамольцы трымаюць курс на падняцце індывідуальных гаспадарак. Кволая ініцыятыва камсамольскіх ячэек у стварэнні калгасаў (Ліхініцкай, Комсеніцкай, Стаінскай). У гэтых ячэйках маецца пакрыўленне класавай лініі і праяўленне правага ўхілу ў практычнай рабоце.

    (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 6, воп. 1, спр. 152, л. 1-2).


ПРАВЯДЗЕННЕ КАЛЕКТЫВІЗАЦЫІ


    Да 1927 г. сялянскія гаспадаркі здолелі ўзняцца пасля разбуральных вынікаў 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, рэвалюцыйных падзей 1917 г. Нават у параўнанні з 1925 г. у раёне значна павялічылася пагалоўе жывёлы (з 48 350 да 74 546 галоў), скарацілася колькасць гаспадарак, якія наогул не мелі жывёлы (са 174 да 52). Паводле дадзеных статыстыкі Круглянскага раёна на 1.11.1927 г. насельніцтва раёна складала 33 336 чал., двароў 6350. У 1927 г. 78% гаспадарак мелі 1 каня, 2 – 17%, бясконныя складалі 3,2%. 1 карову мелі 54,9% гаспадарак, дзвюх -39,2%, гаспадарак, якія не мелі кароў, было 3,76%. Аднак гэта не абазначала, што ішоў працэс развіцця сельскай гаспадаркі, ішло толькі аднаўленне яе. Праз дзесяцігоддзе пасля рэвалюцыі кожная з гаспадарак раёна мела ў сярэднім 5,5 дзесяціны зямлі, 1 каня, 1-2 каровы, і гэта на 5-6 едакоў пры 2-3 работніках (без наёмных). Адзін работнік у сельскай гаспадарцы мог карміць акрамя сябе толькі 1 чалавека.

    Сялянская праца заставалася ручная. Сярод ворных прылад часта можна было бачыць драўляную саху, хлеб убіралі сярпом і касой. Калі плугоў у сялянскіх гаспадарках за 1925-27 гг. павялічылася з 7241 да 7798, барон з 7045 да 7431, то жняярак як было ўсе гэтыя гады, так і засталося – 51 адзінка. Не нашмат павялічылася колькасць саломарэзак, веялак, малатарняў.

    У 1926 г. раён ахапіла засуха, якая працягвалася 35 дзён. Яна істотна паўплывала на ўраджай, скараціла запасы збожжа ў сялянскіх гаспадарках. Засуха 1926 г., зніжэнне ўраджайнасці ў 1927 г. скарацілі здачу збожжа дзяржаве, яго продаж на ўнутраным рынку. Калі ў 1926 г. на рынку ў Круглым было прададзена жыта 4620 пудоў, аўса – 12 200, ячменю – 1456, пшаніцы – 2800 пудоў, свіней – 180 галоў, кароў – 300, то ў 1927 г. адпаведна – 300, 850, 380 , 92 пуды, 50 і 100 галоў.

    Цяжкасці з хлебанарыхтоўкамі былі выкарыстаны для пераходу да новай палітыкі ў адносінах да сялянства. 2-19 снежня 1927 г. адбыўся XV з’езд ВКП(б), які ўзяў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі. Палітыка, выпрацаваная ў цэнтры, была абавязковая для ўсіх рэгіёнаў, якія ўваходзілі ў СССР. У ход былі пушчаны надзвычайныя меры, якія абазначалі фактычнае адмаўленне ад нэпа – закрыццё рынкаў, адабранне хлебных запасаў у больш заможных сялян, гвалтоўная калектывізацыя, рэпрэсіі. Была зменена падаткавая палітыка. Бедната вызвалялася ад падаткаў, але істотна павышаліся падаткі на больш заможных сялян. Крытэрыі, што такое заможны селянін, у кожнай мясцовасці былі свае, ад гэтага ўзнікалі канфлікты паміж сялянамі, непасільныя падаткі вялі да незадаволенасці сялян. Мясцовыя ўлады не заўсёды былі ў стане гэтыя канфлікты вырашыць.

    У 1928 г. тэмпы стварэння калгасаў яшчэ не так фарсіраваліся, як у наступныя гады, хаця ўжо пачыналіся «нядзельнікі» і «дзесяціднеўкі» калектывізацыі. У ліпені 1928 г. у раёне праводзіўся «двухтыднёвік калектывізацыі», на працягу якога створана 2 калгасы – Альшанскі (увайшло 12 гаспадарак) і Дарожкавічы (14 гаспадарак). Усяго за 1928 г. было арганізавана 6 калгасаў.

    3 студзеня 1929 г. была прынята пастанова СНК БССР «Аб мерапрыемствах па ўмацаванні і развіцці будаўніцтва калектыўных гаспадарак». Яна ставіла задачу шырокага развіцця калгаснага будаўніцтва, прапаноўвала рашучыя меры арганізацыі буйных гаспадарак. Развіццё кааперавання, якое ў раёне на 14 лютага 1928 г. склала 62%, было спынена, а затым і зломлена. Кампанія па стварэнні калгасаў у раёне набірала сілу. За 1929 г. было створана ўжо 20 калгасаў - «Перамога» у в.Арэхаўка, «III Інтэрнацыянал» у м.Круча, «1 Мая» у в.Лаўткі, «Новы быт» у в.Лясныя, «Беларуская веска» у в.Ліхінічы, «2-я пяцігодка» у в.Філатава і іншыя.

    Восенню 1929 г. у Круглянскім раёне была абвешчана ўсеагульная калектывізацыя.

    У канцы 1920-х гадоў пачаўся паход супраць кулацкіх гаспадарак, у лік якіх траплялі і сераднякі і нават беднякі, якія не жадалі ўступаць у калгасы. Летам 1929 г. было прынята рашэнне аб забароне прыёму кулацкіх сем’яў у калгасы, а ў студзені 1930 г. СНК БССР абавязаў «не пазней пачатку веснавой сяўбы вычысціць з калгасаў усе кулацкія і нэпманскія элементы» (Савецкая Беларусь, 1930, 15 студзеня). «Чыстка» пачалася 23 лютага 1930 г. У кожным калгасе былі складзены брыгады, якія праводзілі праверку сацыяльнага складу членаў калгасаў па спісах з удзелам батракоў і беднаты. Склікаліся агульныя сходы калгасаў, на якіх старшыня камісіі дакладваў аб задачах і формах чысткі, а старшыня праўлення або член калгаса рабілі інфармацыю аб складзе калгаса. Камісія па чыстцы персанальна выклікала членаў калгаса, якія расказвалі аб сваім жыцці і маёмасці, а таксама калгаснікаў, да якіх у членаў камісіі або калгаснікаў, якія прысутнічалі на сходах, былі пытанні. Усе гэтыя меры суправаджаліся пагрозамі ў адрас тых, хто не жадаў быць калгаснікам, таму многія сяляне, якія падалі напярэдадні заявы аб выхадзе з калгаса, забіралі іх назад. Толькі ў вёсках Храпы і Улужжа Цяцерынскага сельсавета з 79 заяў былі ўзяты назад 72 заявы, а на наступны дзень пасля сходу сяляне здалі ў калгас сваіх коней і сельскагаспадарчы інвентар.

    Усяго калгаснымі камісіямі было выключана з калгасаў кулакоў – 17 сем’яў, гандляроў – 1, іншых – 64 сям’і. Раённай камісіяй гэтыя вынікі былі зацверджаны. Пачалося раскулачванне.

    Пры правядзенні калектывізацыі настроі сялянства, яго нежаданне адмаўляцца ад уласнай гаспадаркі не ўлічваліся, не разумелася недапушчальнасць гвалтоўнасці ў гэтай справе. Папярэдне, праўда, праводзілася даволі шырокая агітацыя амаль ва ўсіх вёсках з заклікамі ўступаць у калгасы, але гэтыя заклікі не заўсёды давалі вынікі. Вось што сведчыць дакумент.



«Круглянскаму РК КП(б)Б



    Высвятляючы справу ў в.Зелянькова адносна калектывізацыі вёскі, аказалася, што галоўная прычына не ўступлення сялян в.Зелянькова ў калгас не таму, што недастатковая была агітацыя і слабыя былі дакладчыкі. Праўда, дакладчыкі былі не досыць моцныя, але як галоўная прычына – гэта тое, што калі ў Зелянькове праводзілася землеўпарадкаванне, то больш заможная серадняцкая частка засталася на месцы, на больш лепшай зямлі, на гароднай, а такіх з’яўляецца пераважная частка сялян. Вось яны маюць зямлі не так многа, сельгаспадатку плацяць мала, зямля добрая і жывецца ім добра. Па гэтаму яны не хочуць ісці ў калгас.

    I другая прычына, гэта тое, што недастатковая праца сярод беднаты і жанчын з боку ячэйкі КП(б)Б. Па гэтаму бедната (частка) супроць калектывізацыі. Вось галоўная прычына не ўступлення ў калгас грамадзян в.Зелянькова. 31/1.1930 г. Сідарэвіч».

    (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 154, л. 19).

    Ударнымі тэмпамі праводзіліся «дні», «нядзелі», «месячнікі» калектывізацыі, жывёлагадоўлі, у час якіх расла колькасць калгасаў, абагуленай у іх жывёлы. У час месячніка які праводзіўся ў раёне з 1 лютага па 1 сакавіка 1930 г., на сходах сялян вялася агітацыя, часта запалохваннем і пагрозамі, абагульняць жывёлу. На пачатак месячніка ў раёне было абагулена 164 каровы, 70 коней, 26 свіней, 60 галоў авечак. Пасля яго правядзення – коней 443, кароў 1078, авечак 841, свіней 228 галоў.

    2 сакавіка 1930 г. газета «Правда» апублікавала перапрацаваны Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі і ў тым жа нумары артыкул Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», у якім усе памылкі «скрыўлення», «незаслужаныя пагрозы ў адносінах да сялян» былі перакладзены на плечы мясцовых работнікаў. Сяляне, прымусова запісаныя ў калгасы, пачалі выходзіць з іх, забіраючы сваю жывёлу і сельскагаспадарчы інвентар.

    На справаздачна-выбарчых сходах у калгасах у канцы сакавіка 1930 г. тыя, хто выступаў, разлічваючы, што вяртання да старых метадаў калектывізацыі не будзе, гаварылі аб тым, як яна праводзілася ў вёсцы. «Давалі два спісы. Адзін, падпісаць, - у калгас. Другі, калі не згодны, - у Салаўкі… Калі мы не хацелі ісці ў калгас, то чаму ў нас бяруць зямлю? Нас сілком запісалі, каб узяць нашу зямлю ў калгас». (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 162, л. 24.) У выніках правядзення справаздачных сходаў указвалася, што калі самі сяляне да апублікавання артыкула Сталіна выступалі галоўным чынам супраць абагульвання жывёлы, то пасля артыкула казалі, што іх сілком запісалі ў калгас, што ў раёне пагрозай рэвальвера абагульвалі насенне ў сялян незалежна ад таго, з’яўляліся яны калгаснікамі ці не. Насенне было абагулена амаль ва ўсіх вёсках раёна.

    Створаныя такімі метадамі калгасы распадаліся. У красавіку 1930 г. у раёне было арганізавана 2 калгасы, распалася 9. Толькі за адзін дзень 24 красавіка 1930 г. выйшлі з калгасаў 78 сем’яў. Калі на 25 сакавіка ў раёне налічвалася 80 калгасаў, то праз месяц іх засталося 44. Вярталіся да аднаасобных формаў землекарыстання і беднякі, і сераднякі. У в. Храпы 25 красавіка 1930 г. выйшлі з калгаса 18 сем’яў беднякоў.

    У канцы красавіка 1930 г. калгасы аб’ядноўвалі 1080 двароў або 18,7% усіх гаспадарак раёна, 13 661 га зямлі, з іх яравога кліну 6303 га, што складала 30% агульнай плошчы яравых пасеваў па раёне. У калгасах было 938 коней і 829 кароў. З сельскагаспадарчага інвентару 1367 плугоў, 1668 барон, 90 малатарняў, 92 веялкі, 464 павозкі. Былі сабраны і пераведзены ў Акрсельбанк у суме 6 тыс. руб. сродкі на набыццё трактара. У райсельбанку сродкі калгаса на гэты перыяд складалі 37 549 руб.

    Вясна 1930 г. была парой часовай і адноснай свабоды для сялян у выбары форм землекарыстання. Восенню 1930 г. пачалася новая хваля прымусовай калектывізацыі. На 1 студзеня 1931 г. – 41,8%. Калектывізацыя ўсё ж ішла не такімі хуткімі тэмпамі, як гэтага хацелася б кіраўнікам апарату. На пасяджэнні пленума Круглянскага раённага выканаўчага камітэта 4 мая 1931 г. адзначалася, што працэс калектывізацыі ідзе павольна. «Побач з перадавымі сельсаветамі (64,3%) маюцца недапушчальныя адставанні ў гэтым Паўлавіцкага (11,5%), Новапалескага (17,8%) сельсаветаў. Недапушчальнае адставанне ў калгасным будаўніцтве тлумачыцца слабай пастаноўкай масавай работы па арганізацыі калгаснага прыліву асабліва сярод беднаты і нерашучай барацьбой у радзе Саветаў (Паўлавічы, Круча, Комсенічы, Цяцерына) з кулацкімі элементамі». (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 6, воп. 1, спр. 2491, л. 56.)

    Часта недахопы ў выкананні плана веснавой або асенняй сяўбы, нарыхтоўкі кармоў калгасы ліквідоўвалі за кошт аднаасобных гаспадарак. У маі 1931 г. Круглянскі райвыканком адзначаў, што ў Паўлавіцкім, Кручанскім і Скуратоўскім сельсаветах зрываецца план веснавой сяўбы, а ў сувязі з гэтым і выкананне плана нарыхтовак, таму прапаноўвалі гэтым сельсаветам дамагчыся «шырокага прыліву аднаасобных бядняцка-серадняцкіх гаспадарак у калгасы. Рашуча весці наступленне на кулацка-заможную і варожую частку вёскі». (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 6, воп. 1, спр. 2491, л. 40.) Пры гэтым тыя ж заможныя гаспадаркі былі крыніцай, з якой можна было беспакарана браць збожжа, кармы, жывёлу ў выпадку іх недахопу ў калгасах. Круглянскі раённы выканаўчы камітэт 19 сакавіка 1931 г. у сувязі з недахопам у калгасах кармоў для жывёлы (713 т сена і 2000 т канцэнтраваных кармоў) пастанавіў «катэгарычна прапанаваць Райкаапсаюзу, Райспажыўсаюзу і сельсаветам зараз жа перагледзець кулацка-заможныя гаспадаркі з мэтай із’яцця ў іх лішкаў кармоў у парадку цвёрдых заданняў з тым, каб на працягу трох дзён план выканаць поўнасцю». (Там жа, л. 4.)

    За 1931 г. у Круглянскім раёне было створана 67 калгасаў. У ліпені 1931 г. Круглянскі раён зноў ліквідаваны. Большая частка сельсаветаў – Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Новапалескі, Паўлавіцкі і Скуратоўскі былі перададзены Талачынскаму раёну. Стайскі і Цяцерынскі – Бялыніцкаму, а Загаранскі і Комсеніцкі – Шклоўскаму.

    У верасні 1931 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову аб зацвярджэнні суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы да вясны 1932 г., што выклікала цэлы шэраг новых прымусовых мер да аднаасобных гаспадарак, новыя рэпрэсіі супраць так званых кулакоў, а таксама абурэнне гэтымі мерамі сялянства і новы адліў яго з калгасаў. Калі да канца 1931 г. у Талачынскім раёне калектывізацыя сялянскіх гаспадарак склада 62,8%, налічвалася 298 калгасаў, то да вясны 1932 г. распалася 106 калгасаў. У канцы 1932 г. калектывізацыя склала 30,9% сялянскіх гаспадарак.

    З 1933 г. пачалося рашучае наступленне на аднаасобніка, быў павялічаны сельгаспадатак, абмежавана землекарыстанне і г.д. Аднаасобныя гаспадаркі былі пастаўлены перад выбарам: або ісці ў свет, або ў калгас. Вядома, многія выбіралі апошняе. З зімы 1934 г. зноў пачаўся рост колькасці калгасаў. На 20 лістапада 1934 г. на Талачыншчыне калектывізавана 63,5% гаспадарак, якія ўвайшлі ў 274 калгасы.

    У 1932 г у Круглым была арганізавана МТС. На палях раёна ў 1932 г. працавалі 53 трактары, у 1933 – 63, у 1934 г. – 68 трактароў.

    У 1934 г. Круглянскі сельсавет быў занесены на раённую дошку гонару за своечасовае выкананне здачы льнопрадукцыі. Вось як паведамляла аб гэтым газета «Калгаснік Талачыншчыны» 20 студзеня 1934 г.:

    «З пастановы прэзідыума Талачынскага РВК

    Адзначаючы, што Круглянскі сельсавет на аснове бальшавіцкіх метадаў работы – сацспаборніцтва і ўдарніцтва, разгортваючы масавую работу ў справе выканання кантрактацыйных дагавораў па здачы льнопрадукцыі дзяржаве, 17 студзеня 1934 г. план загатовак ільновалакна выканаў на 100,3 прац., арганізаваўшы дапамогу ў выкананні планаў загатовак ільновалакна суседнім сельсаветам і разгарнуўшы баявую падрыхтоўку да вясны. Выходзячы з чаго прэзідыум РВК пастанаўляе:

    Круглянскі сельсавет і старшыню Рылькова, сакратара партячэйкі Васілеўскага занесці на ўсераённую чырвоную дошку імя 17-га з’езда ВКП(б) і 15-га з’езда КП(б)Б.

    За ударную работу па мабілізацыі калгаснікаў і працоўных аднаасобнікаў прэміраваць персанальна сакратара Круглянскай партячэйкі т.Васілеўскага ў суме 200 руб., старшыню Круглянскага сельсавета Рылькова ў суме 200 руб.

    Выдаць у распараджэнне Круглянскага сельсавета 300 руб. для прэміравання ўдарнікаў ільнозагатовак – членаў сельсавета і калгаснікаў.

    Даручыць загатлён т.Засценчыку і райспажыўсаюзу т.Васілеўскаму арганізаваць прэміяванне ільноздатчыкаў прамтаварамі, для чаго накіраваць у Круглянскі сельсавет чырвоны абоз з прамтаварамі».


АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ I ГАСПАДАРЧАЕ БУДАЎНІЦТВА Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 1930-х гг.


    У лютым 1935 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову «Аб новай сетцы раёнаў Беларускай ССР». Ёю прадугледжана арганізацыя 15 новых раёнаў, у тым ліку і Круглянскага, які быў арганізаваны ў сакавіку 1935 г. Круглянскі раён складаўся з 13 сельсаветаў. У 1935 г. да яго адышло 7 сельсаветаў Талачынскага раёна (Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Мархлеўскі, Нацыянальны польскі, які быў ліквідаваны ў 1937 г., Паўлавіцкі, Новапалескі, Скуратоўскі), 4 сельсаветы Бялыніцкага раёна (Сіманавіцкі, Цяцерынскі, Стаінскі, Шапялевіцкі), 2 сельсаветы Шклоўскага раёна (Загаранскі і Комсеніцкі). У 1938 г. у рэспубліцы было ўтворана 5 абласцей, Круглянскі раён увайшоў у склад Магілёўскай вобласці. У раёне было 242 населеныя пункты, з іх 116 вёсак, 122 пасёлкі, 4 мястэчкі з насельніцтвам 38 883 чалавекі (працаздольнага ўзросту – 12 026 чалавек). Плошча зямельных угоддзяў складала 6 640 171 га. Вось што было запісана ў пастанове раённага агульнага партыйнага сходу ад 20.3.1935 г.:

    «Заслухаўшы і абгаварыўшы даклад сакратара Apт. Бюро Круглянскага раёна т.Ліўшаца аб арганізацыі новага раёна... агульны партыйны сход Круглянскага раёна цалкам адабрае пастанову партыі і ўрада аб арганізацыі новага Круглянскага раёна, тым самым забяспечвае яшчэ большае прыбліжэнне раённага кіраўніцтва да сельскагаспадарчай вытворчасці, больш канкрэтнае кіраўніцтва калгасамі і лепшае абслугоўванне працоўнага насельніцтва з боку раённых органаў улады». (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 2а, спр. 23, л. 3.)

    Кіраўніцтва краіны працягвала фарсіраваць тэмпы суцэльнай калектывізацыі. Калі ў 1935 г. у раёне было калектывізавана 76,5% сялян, то ў 1936 г. – 88,6%. У раёне налічвалася 138 калгасаў, у якія ўваходзілі 6643 двары (14 051 сялян працаздольнага ўзросту). У калгасах было абагулена 35 925 га ворнай зямлі. Акрамя таго на тэрыторыі раёна існавала 2 саўгасы са свінагадоўчым ухілам. Яны знаходзіліся ў м.Цяцерын і в.Рубеж Паўлавіцкага сельсавета.

    Саўгас «Цяцерына» быў арганізаваны яшчэ ў 1917 г. на землях памешчыка Данілава. Тут было 655,1 га зямлі, з якой 444 га – ворнай. У саўгасе працавалі 83 рабочыя, 11 служачых і 6 ІТР. Мелася буйная свінаферма, дзе адкормлівалі 687 свіней. Лепшымі стаханаўцамі свінафермы ў 1936 г. былі М.Чарнамазава, С.Паўленкава, М.Пашкоўская. Усе гаспадаркі абслугоўвалі 5 трактароў і 1 аўтамашына.

    Саўгас «Рубеж» быў арганізаваны ў 1931 г. і займаў плошчу ў 1050 га. Да 1932 г. ён з’яўляўся аддзяленнем саўгаса «Цяцерына». У 1934 г. была пабудавана буйная свінаферма на 400 галоў. У саўгасе працавалі 104 рабочыя і служачыя. Тут было 7 трактароў, 1 аўтамашына і іншая сельскагаспадарчая тэхніка.

    Круглянская МТС, якая была арганізавана ў сакавіку 1935 г., абслугоўвала 44 калгасы, размешчаныя на тэрыторыі 7 сельсаветаў: Кручанскага, Паўлавіцкага, Цяцерынскага, Скуратоўскага, Ляснянскага і Мархелаўскага. У МТС было 20 трактароў, прычапны інвентар – 18 трактарных трохкорпусных плугоў, сеялка, аўтамашына і іншы сельскагаспадарчы інвентар.

    Агульны стан сельскай гаспадаркі ў раёне быў цяжкі. Сталінская гвалтоўная калектывізацыя дорага абыходзілася як калгасам, так і сялянам. У пастанове прэзідыума Круглянскага райвыканкома і бюро райкома КП(б)Б ад 3.8.1935 г. аб развіцці жывёлагадоўлі ў раёне адзначалася, што адначасова з агульным ростам пагадоўя буйной рагатай жывёлы і маладняку авечак назіраецца вельмі нездавальняючае становішча ў конегадоўлі, свінагадоўлі, падзеж свіней, цялят, жарабят. Не былі выкананы пастаўленыя задачы па паляпшэнні лугоў і выпасаў. «... Райза не забяспечыла выкананне даных дырэктыў, сваёй работы не перабудавала. Маючыяся заатэхнікі работаюць бяспланава, у рабоце распыляюцца, работа іх не кантралюецца, пачынаючы работу да канца не даводзяць, усю работу зводзяць толькі да складання планаў ды распрацоўкі норм, а частка з іх выкарыстоўваецца на тэхнічнай працы ў апараце райза. У рабоце ветперсаналу планавасць у прафілактычнай рабоце адсутнічае і апошняя пастаўлена вельмі дрэнна». (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 2а, спр. 34, л. 20.)

    Вось такі малюнак назіраўся ў калгаснай жывёлагадоўлі. Што датычыць жывёлы, якая была ў асабістым карыстанні, то ў 1936 г. з 6504 гаспадарак, якія ўваходзілі ў калгасы Круглянскага раёна, 273 або 4,2% наогул яе не мелі. Ніводнай каровы не мелі 1652 гаспадаркі, або 35,4% усіх гаспадарак. Адну карову мелі 4827, а 2 і больш – усяго 21 гаспадарка. Прыкладна такое ж становішча было і з авечкамі і свіннямі. Так, авечак не мелі 59,6% і свіней 11,2% усіх гаспадарак Круглянскага раёна.

    Такое становішча з’яўлялася прамым вынікам гвалтоўнага абагулення жывёлы. Да таго ж сяляне, не жадаючы зводзіць жывёлу на грамадскі двор, рэзалі яе, у тым ліку і племянную.

    У 1936 г. хоць і назіраўся рост ураджайнасці ў некаторых калгасах, у цэлым у раёне яна была нізкая. Нядрэнныя ўраджаі атрымлівалі ў асноўным з паказальных палёў. Напрыклад, калі ў калгасе «Шлях Леніна» Комсеніцкага сельсавета сярэдні ўраджай ячменю складаў 16 ц з гектара, то з паказальных палёў сабралі па 22 ц, адпаведна пшаніцы – 15,6 і 23 ц з гектара, ільновалакна – 4 і 7 ц, караняплодаў – 496 ц з гектара. Добры ўраджай збожжавых (да 23 ц з гектара) быў сабраны ў калгасе «Перамога» Ляснянскага сельсавета. Тут калгаснікі на працадзень атрымлівалі па 2,5 руб. грошай, у той час як па рэспубліцы гэты паказчык быў 0,11 руб.

    Стаханаўскі pyx, пачаты ў прамысловасці, распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы. У ільнаводстве высокіх паказчыкаў дабіліся Лукер’я Кротава з калгаса «ІІІлях Леніна» Комсеніцкага сельсавета, Агрыпіна Ражкова з калгаса «Пуцілавец» таго ж сельсавета, Пелагея Варановіч і іншыя. Яны ў два і болей разоў перавыканалі норму. Трактарыст Ігнацьеў узорваў за змену па 7,26 га, Мацюшэўскі – 6,8 га.

    Па выніках года ў кастрычніку 1936 г. была арганізавана раённая сельскагаспадарчая выстаўка, на якую было прадстаўлена 108 экспанатаў. 46 гаспадарак і калгаснікаў былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі грашовыя прэміі. Сярод іх калгас «Хваля» Круглянскага сельсавета за прадстаўленыя экспанаты па льне, збожжавых культурах і агародніцтве, калгас «13-ы Кастрычнік» Круглянскага сельсавета, «Шлях сацыялізму» Комсеніцкага сельсавета і іншыя. Сярод узнагароджаных былі калгаснікі Галубцоў (калгас «Маяк» Круглянскага сельсавета), Сакалова Ліза (калгас «11-я пяцігодка» Комсеніцкага сельсавета), Кротава Лукер’я (калгас «Шлях Леніна» Комсеніцкага сельсавета), Зарубава Наста (калгас 1-е Мая Скуратоўскага сельсавета), трактарыст Круглянскай МТС Трусаў і інш.

    У Круглянскім раёне знаходзіўся двухтурбінны льнозавод, на якім працавалі 204 чалавекі. У 1936 г. ільнозавод выканаў план па доўгім валакне на 104,1% і па кароткім – на 103,1%. Былі таксама дробныя саматужныя прадпрыемствы і майстэрні. Сярод іх можна адзначыць перш за ўсё шавецка-рамонтную і швейную арцелі ў м.Круглае, сезонныя цагельныя заводы ў Паўлавіцкім і Загаранскім сельсаветах, шавецкую арцель у м.Цяцерын, смалакурны завод саматужнай вытворчасці, размешчаны на тэрыторыі Ляснянскага сельсавета, які ўваходзіў у Аршанскае аб’яднанне Смалакурпром. Акрамя таго, у раёне было 10 вадзяных млыноў, размешчаных у мястэчках Круглае, Цяцерын, Шапялевічы, Круча і в.Ліпск Сіманаўскага сельсавета.

    Паступова добраўпарадкаваўся цэнтр раёна – мястэчка Круглае. У 1936 г. тут былі пабудаваны 2 артэзіянскія калодзежы, па цэнтральнай вуліцы пракладзены тратуар, пачата будаўніцтва трох жылых дамоў, лазні, была пабудавана гасцініца, адрамантаваны народны дом.

    Пашырылася гандлёвае абслугоўванне насельніцтва. У 1936 г. у раёне было 6 сельпо, 22 крамы, сталовая, сельмаг. У адпаведнасці з пастановай ЦК ВКП(б) і СНК СССР аб перабудове спажывецкай кааперацыі ў раёне было адрамантавана 13 крам, зліты 4 сельпо як нерэнтабельныя і 14 дробных стратных крам. Акрамя таго былі пабудаваны 2 новыя крамы (у вёсках Загараны і Круча), а ў м.Цяцерын – новы сельмаг. План тавараабароту толькі за 1 квартал 1936 г. быў выкананы на 100,9%, у тым ліку ў Цяцерынскім сельпо на 100,9%, Круглянскім – 76,3%, Шапялевіцкім – на 100,4%.

    Палепшылася медыцынскае абслугоўванне людзей. Раён меў бальніцу на 24 месцы, якая знаходзілася за 1 км ад м.Круглае. У ёй працавалі 2 урачы, 2 фельчары, 2 акушэркі і 3 медсястры. Акрамя таго ў мястэчках Цяцерын, Шапялевічы, Круча і вёсках Загараны (Загаранскі сельсавет) і Філатава (Мархлеўскі сельсавет) былі размешчаны медпункты.

    У раёне былі 3 ветэрынарныя пункты (у мястэчках Круглае, Цяцерын і Шапялевічы). Па два ветфельчары працавалі і ў саўгасах «Рубеж» і «Цяцерына».

    У 1936 г. у раёне было ўлічана 960 непісьменных і 1617 малапісьменных. Для ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва былі арганізаваны 44 школы. Але працавалі яны нерэгулярна, наведвальнасць была слабая, не хапала падручнікаў, сшыткаў, алоўкаў, а галоўнае – настаўнікаў.

    У 1936 г. працавала 12 Дамоў культуры, а ў м.Круглае – раённы Дом культуры.

    У 1936 г. у Круглянскім раёне вучылася каля 9 тыс. дзяцей у 69 школах (з іх 57 пачатковых, 1 сярэдняя і 1 няпоўная сярэдняя). У школах працавала 240 настаўнікаў. У 61 школе навучанне вялося на беларускай мове, у 5 – на польскай, у 2 – на яўрэйскай і ў 1 – на рускай.


ГАСПАДАРЧАЕ I КУЛЬТУРНАЕ БУДАЎНІЦТВА Ў 2-й ПАЛОВЕ 1930-х гг.


    Да 1940 г. у Круглянскім раёне ў калгасы было аб’яднана 7570 сялянскіх двароў, што складала амаль 90% усіх гаспадарак. Пасяўная плошча калектыўных гаспадарак складала 99,7% пасяўной плошчы раёна.

    Дзяржавай прымаліся пэўныя захады да ўмацавання калгаснай вытворчасці. Расла яе тэхнічная ўзброенасць. У 1940 г. раён меў 3 МТС (Цяцерынская і Паўлавіцкая былі створаны ў гады 2-й пяцігодкі). Павялічылася колькасць трактароў, камбайнаў, аўтамашын і іншай сельгастэхнікі. Калі ў 1935 г. на палях Кругляншчыны працавала толькі 9 трактароў, то перад вайной – 102. У 1940 у МТС раёна налічвалася таксама 20 малатарняў, 28 ільноцерабілак, 21 камбайн і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Вырас аўтамабільны парк. У 1936 г. у раёне было ўсяго 3 аўтамашыны, а ў 1940 г. МТС мелі 11 грузавых аўтамабіляў, калгасы – 35. Усю сельскагаспадарчую тэхніку абслугоўвала каля 200 трактарыстаў, 18. камбайнераў, 22 ільноцерабільшчыкі і г.д.

    Адначасова згодна з пастановай ЦК ВКП(б) і СНК СССР ад 2.8.1937 г., былі дадзены льготы калгасам і аднаасобнікам па пастаўцы мяса і малочных прадуктаў дзяржаве, знята запазычанасць. Акрамя таго калгасам перадаваліся ў вечнае карыстанне лясы, сенакосы, высечкі. Напрыклад, 77 калгасаў Круглянскага раёна (са 133) у 1937 г. атрымалі 2663 га лесу мясцовага і 586 га дзяржаўнага значэння, 62 калгасы – 638 га лугоў, выпасаў, высечак. Гэтыя меры спрыялі росту сельскагаспадарчай вытворчасці. Ужо ў 1937 г. прырост сельскагаспадарчай прадукцыі быў амаль у паўтара раза большы, чым у 1936 г.

    Некаторыя калгасы атрымлівалі нядрэнныя ўраджаі збожжавых. Напрыклад, у калгасе «Шлях Леніна» Комсеніцкага сельсавета ўраджайнасць зернявых складала 14,3 ц з гектара, «Свабода» Скуратоўскага сельсавета – 13,1 ц, а лёну – 5,5 ц з гектара. Некаторыя стаханаўскія звенні, праўда, на паказальных палях, атрымлівалі па 20-28 ц з гектара. Высокіх паказчыкаў у рабоце дабіваліся звенні ў калгасах «Германскі пралетарый» Комсеніцкага сельсавета, «Перамога» Ляснянскага, «Рассвет» Загаранскага, «Камінтэрн» Цяцерынскага сельсаветаў.

    Палепшылася жыццё сялян. У параўнанні з 1935 г. заробкі калгаснікаў у 1937 г. узраслі ў два і болей разоў, а паасобных калгасах – у 3 і 4 разы. Калі ў 1936 г. у калгасе «Рассвет» Загаранскага сельсавета калгаснікі атрымлівалі на працадзень 1,1 кг збожжавых і 51 кап. грашыма, то ў 1938 г. па 2 кг збожжавых, 7,4 кг бульбы і 2,43 руб. грошай, у калгасе «Дуброва» таго ж сельсавета – 4,1 кг збожжавых і 6,4 кг бульбы, у калгасе «13-ы Кастрычнік» Круглянскага сельсавета - па 3,6 збожжавых, 5 кг бульбы і 1,95 руб. грошай. У сярэднім у раёне на працадзень у 1938 г. атрымалася па 2,1 кг збожжавых і 1,1 руб. грошай.

    Але ў цэлым становішча ў сельскай гаспадарцы раёна заставалася вельмі складаным. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых была нізкая. У 1940 г. яна складала ўсяго 9,24 ц з гектара. Надзвычай цяжкая сітуацыя была ў жывёлагадоўлі. Доўга гукалася сялянам гвалтоўная калектывізацыя, абагуленне жывёлы. Парушыліся рацыянальныя суадносіны паміж узроставым складам жывёлы. Адмоўна адбілася на росце пагалоўя жывёлы, яго прадукцыйнасці і даходнасці імкненне загнаць жывёлу пад адзін вялікі дах – няхай нават дзіравы, але калгасны.

    I зноў палітычнае кіраўніцтва краіны знаходзіла выйсце ў прыняцці валюнтарысцкіх рашэнняў. У пастанове ЦК ВКП(б)Б і СНК СССР ад 8 ліпеня 1939 г. «Аб мерапрыемствах па развіцці грамадскай жывёлагадоўлі ў калгасах» указвалася, што кожны калгас павінен мець не менш як 2 жывёлагадоўчыя фермы – буйной рагатай жывёлы і авечкагадоўчую або свінагадоўчую. I кожны калгас, выконваючы гэту пастанову, пачаў «узводзіць» фермы.

    Не абышла гэтая кампанія бокам і Круглянскі раён. З сярэдзіны 1939 г. па 1 снежня 1940 г. тут было створана 11 жывёлагадоўчых фермаў і 117 птушкафермаў. З 8 запланаваных жывёльных двароў было пабудавана толькі 4, з 9 канюшняў – 5, з 10 свінарнікаў – 6. А з пабудаваных фермаў не было ніводнай, поўнасцю завершанай. На 20.4.1940 г. з 65 280 руб., выдадзеных на будаўніцтва жывёлагадоўчых фермаў, было асвоена толькі 1,5 тыс. Дрэнна ішло будаўніцтва канюшняў. Напярэдадні вайны план іх будаўніцтва ў раёне быў выкананы на 37%, жывёльных двароў – на 30%, свінарнікаў – на 14%. Калі ў 1937 г. у калгасах Круглянскага раёна мелася 137 фермаў, то напярэдадні вайны – 375. У 114 калгасах было па 3 і ў 16 па 2 фермы. Але некаторыя калгасы з-за адсутнасці абсталявання, будматэрыялаў, рабочых рук так і не здолелі закончыць будаўніцтва жывёлагадоўчых фермаў. Фермы стаялі без даху, не было кармушак, паілак і да т.п., а салома і мякіна для корму былі складзены абыяк і псаваліся. Дрэнныя ўмовы ўтрымання жывёлы прыводзілі да вялікіх страт, асабліва маладняку. Напрыклад, у 1939 г. у калгасе «Новы быт» Ляснянскага сельсавета пала 53% цялят, «Усход» - 61, «Рабочы шлях» - 33, а ў калгасе «Маяк» Комсеніцкага сельсавета – 33% жарабят. З году ў год па раёне не выконваўся план па развіцці грамадскай жывёлагадоўлі. Напрыклад, на 1.12.1940 г. прырост па конях склаў 89% (па жарабятах – толькі 38,7%), па буйной рагатай жывёле – 83, свіннях – 69%. Лепшае становішча склалася ў авечкагадоўлі, дзе план быў выкананы на 102%.

    Нездавальняючым было будаўніцтва і ўкамплектаванне птушкафермаў. Паводле плана ў 1940 г. па калгасах Круглянскага раёна прадугледжвалася ўтрыманне 14 тыс. шт. птушкі, а мелася ўсяго толькі 4,4 тыс. шт., або 31%.

    Такім чынам, практыка стварэння ўсіх відаў фермаў у кожным калгасе была заўчасная і абцяжарваючая. На развіцці жывёлагадоўлі адмоўна адбіліся таксама недахопы ва ўтрыманні і доглядзе жывёлы.

    Аднак у раёне былі сельсаветы і калгасы, якія дабіваліся добрых вынікаў у галіне жывёлагадоўлі. Да іх адносіліся Цяцерынскі сельсавет (старшьшя Новікаў), Сіманаўскі, калгасы «Шлях Леніна» Комсеніцкага сельсавета (старшыня калгаса Кротава, загадчык фермы Краноўскі), «Перамога» Ляснянскага сельсавета (старшыня калгаса Садоўскі, загадчык фермы Мікалай Ляпковіч) і інш.

    Нягледзячы на нязначны рост даходаў жыццё людзей у тыя гады заставалася цяжкім. Працавалі сяляне фактычна бясплатна. Toe, што вырошчвалася і завозілася на калгасныя такі, тут жа падчыстую ішло «на выкананне абавязацельстваў перад дзяржавай». А што ж заставалася калгаснікам? Ды фактычна нічога, не лічачы запісаў аб выпрацаваных працаднях на паперках брыгадзіраў.

    Да таго ж заданні калгасам даводзіліся нерэальныя, якія выканаць было проста немагчыма. Аднак, як адзначалася ў пастанове Круглянскага РК КП(б)Б ад 20.8.1940 г., адбывалася гэта «з-за адсутнасці масава-растлумачальнай работы». А гэта «прыводзіла да таго, што асобныя сельсаветы – Паўлавіцкі, Нова-Палескі, Шапялеўскі і Скуратоўскі план хлебапаставак выканалі ад 9 да 14%. (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 137, л. 88.)

    Кіраўнікі многіх калгасаў усведамлялі гэтую грабежніцкую палітыку ў адносінах да сялян і стараліся любымі шляхамі, хоць як-небудзь дапамагчы ім. Часцей за ўсё яны замест першачарговай здачы збожжа дзяржаве раздавалі яго на працадні. Напрыклад, у 1940 г. такія «парушэнні», як адзначалася ў адной з пастаноў Круглянскага РК КП(б)Б, былі дапушчаны ў калгасах «Беларуская веска» Круглянскага сельсавета, «Рассвет» Загаранскага, імя Чапаева Паўлавіцкага і інш. I сёння трэба сказаць такім кіраўнікам вялікае дзякуй за тое, што далі магчымасць сялянам выжыць, накарміць сваіх дзяцей, тым больш што за такія дзеянні сурова караліся.

    Рашуча спыняліся спробы стварыць хоць нейкія ўмовы для развіцця асабістых падсобных гаспадарак, што магло палепшыць становішча калгаснікаў. Да строгай партыйнай адказнасці прыцягваліся старшыні калгасаў, якія дазвалялі калгаснікам выкарыстоўваць другі пакос для нарыхтоўкі кармоў на зіму. У адваротным выпадку сялянам, акрамя саломы, не было чым карміць жывёлу. Так, на пасяджэнні Круглянскага РК КП(б)Б 14.10.1940 г. за такую шчодрасць было пастаўлена пытанне аб знаходжанні ў партыі старшыні калгаса «Чырвоны камунар» Кручанскага сельсавета. (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 137, л. 140.)

    Праўда, урад спрабаваў дапамагчы сялянам абзавесціся маладняком жывёлы. Была прынята пастанова аб выдзяленні цялят сялянскім гаспадаркам, якія не мелі кароў. Вядома, пастанова пастановай, але цялят трэба было аднекуль браць. Вось і атрымалася, што з 300 гаспадарак раёна ў 1937 г. атрымалі цялят толькі 29 або 9% тых, хто меў у іх патрэбу.

    У 1939 г. партыйныя і савецкія органы звярнулі сур’ёзную ўвагу на імкненне часткі калгаснікаў павялічыць участкі зямлі, якія знаходзіліся ў іх асабістым карыстанні. Гэта, як быццам садзейнічала захаванню ў сялян прыватнаўласніцкіх настрояў, вяло да змяншэння калгасных палёў і г.д. Зыходзячы з таго, ЦК ВКП(б)Б і СНК СССР у пастанове ад 27.5.1939 г. «Аб мерах аховы грамадскіх земляў ад разбазарвання» указалі на недапушчальнасць расшырэння прысядзібных участкаў за кошт грамадскіх земляў, што павелічэнне памераў асабістай гаспадаркі калгаснікаў прыводзіць да страты прысядзібнай гаспадаркай яе падсобнага характару і ператвараецца часам у асноўную крыніцу даходаў. А што магла вырасціць сярэдняя сялянская сям’я на участку ў 0,25 га? Тым больш, што ў 1937 г. 32 гаспадаркі калгаснікаў Круглянскага раёна наогул не мелі прысядзібных участкаў. А ўсяго ў раёне ў 1937 – 38 гг. 2371 гаспадарцы калгаснікаў было вернута 293 га зямлі, з іх 138 га былі выкарыстаны для павелічэння прысядзібных участкаў да мінімальнага размеру.

    Усё рабілася для таго, каб вытравіць са свядомасці сялянства пачуццё гаспадара, да мінімуму звесці прыватную ўласнасць. Грамадская праца ў калгасе на доўгія гады стала вышэй за ўсё. Вось вытрымкі з пратакола пасяджэння Круглянскага РК КП(б)Б ад 16.7.1940 г., дзе было заслухана паведамленне раённага пракурора т. Сірэнкі «Аб парушэнні пастановы ЦК ВКП(б)Б і СНК СССР ад 27 мая («Аб мерах аховы грамадскіх земляў калгасаў ад разбазарвання»...: «Па калгасе «Хваля» праверкай устаноўлена, што старшыня Круглянскага сельсавета Лукашэвіч П.Л. карыстаецца прысядзібным участкам 0,47 га...

    Бухгалтар Круглянскага раёна т.Гусцік С.М. карыстаецца прысядзібным участкам 0,39 га.. ». (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 138, л. 114.)

    З матэрыялаў таго ж пасяджэння можна даведацца, што вартаўнік Круглянскага сельсавета Кусніц І.Т., маючы прысядзібны ўчастак у 0,15 га, «захапіў» звыш нормы ажно 0,06 га.

    На жаль, у архівах не захавалася абагульняючых дадзеных аб такіх «захопах» зямлі ў Круглянскім раёне. Але ў Беларусі ў выніку праверкі памераў прысядзібных участкаў было ўстаноўлена, што ў 1940 г. звыш 360 тыс. сялянскіх гаспадарак (48% да іх агульнай колькасці) мелі надзелы звыш нормы, прадугледжанай статутам сельгасарцелі.

    Калгаснаму будаўніцтву «перашкаджалі» і хутары. Таму збудаванні звозіліся ў калгасныя цэнтры, а землі перадаваліся ў грамадскае карыстанне калгасаў. Вось што аб гэтым 16 верасня 1939 г. паведамлялася ў газеце «За сацыялістычнае будаўніцтва»: «Рашэнне майскага Пленума ЦК ВКП(б) «Аб мерах аховы грамадскіх зямель калгасаў ад разбазарвання» паказала, якую сур’ёзную шкоду нанеслі калгасам парушэнні статута сельгасарцелі, якую сур’ёзную небяспеку для сацыялістычнага ладу яны ў сабе таілі.

    Тысячы партыйных агітатараў, растлумачваючы рашэнні партыі калгаснікам, знаходзілі не толькі гарачы водгук у сэрцах чэсных тружанікаў калгаснай вёскі, a і поўнае разуменне тых велізарных магчымасцей, якія стварае гэтая пастанова для далейшага ўмацавання калгаснага ладу і паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту і культурнага ўзроўню калгаснікаў.

    Пад кіраўніцтвам Сталінскага Цэнтральнага Камітэта партыі калгаснае сялянства Беларускай ССР упэўнена ідзе ўперад па шляху ўмацавання калгасаў.

    Калгасны лад канчаткова замацаваны. Стаўка ворагаў на рэстаўрацыю капіталізму ў вёсцы, стаўка на хутары апракінута на галаву.

    У нашым раёне на 1 студзеня налічваецца 1 263 хутары. У паасобных сельсаветах, як Круглянскі, Загаранскі, Ляснянскі і Скуратоўскі, вялікая колькасць гаспадарак, аб’яднаных у калгасы, былі размешчаны на хутарскіх участках. Калгаснікі, якія жылі на хутарах за 3-4 кіламетры ад калгаснага цэнтра, дрэнна абслугоўваліся палітыка-культурнай работай, не наведвалі калгасных сходаў, не адчувалі ў дастатковай меры арганізацыйныя сувязі з калгасамі. У многіх выпадках пражываўшыя на хутарах парушалі статут сельскагаспадарчай арцелі.

    Рашэннем Цэнтральнага Камітэта ВКП(б) перад нашай райпартарганізацыяй ставілася задача – ссяліць 1263 хутары ў сёлетнім годзе.

    Вынік карпатлівай і ўпартай работы ў калгасах па ссяленню хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры з кожным днём узрастаў. Калі з пачатку года і па 1 чэрвеня па раёну было сселена толькі 19 хутарскіх гаспадарак, то з 1 па 20 чэрвеня было сселена 779 двароў, а к 15 ліпеня былі сселены ўсе 1263 хутарскія гаспадаркі ў калгасныя цэнтры.

    Аднак гэтым яшчэ поўнасцю не вырашана задача па ссяленню хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры. Вялікая работа па адбудове ўсіх дамоў калгаснікаў у калгасных цэнтрах стаіць уперадзе.-

    Ужо сотні сселеных гаспадарак жывуць у канчаткова адбудаваных дамах у калгасным цэнтры. Але ёсць яшчэ значная частка сселеных гаспадарак, дамы якіх у новых цэнтрах яшчэ поўнасцю не адбудаваны Прыкладна, у калгасе «Беларуская веска» Круг.тянскага сельсавета з сселеных 210 двароў адбудавана толькі 179. Або ў калгасе «Іскра» Загаранскага сельсавета з сселеных 54 двароў адбудавана 46, па калгасах Ляснянскага сельсавета з сселеных 163 двароў адбудавана 151.

    Пярвічныя партыйныя арганізацыі Круглянская, Загаранская, Ляснянская добра праводзілі работу па ссяленню хутароў, а па канчатковай адбудове дамоў аслабілі кіраўніцтва.

    Задача пярвічных партыйных і савецкіх арганізацый зараз састаіць у тым, каб у самы кароткі тэрмін давесці і справу адбудовы сселеных двароў на новыя месцы да канца. Аказаць усямерную дапамогу калгаснікам у рашэнні гэтай задачы, у адбудове ў кароткі тэрмін звезеных з хутароў у калгасныя цэнтры дамоў калгаснікаў».

    I ў наступным, 1940 г. у раёне сселена 143 хутары.

    Так паступова знікалі апошнія астраўкі свабоднай працы (без усялякіх планаў, пасяджэнняў, указанняў), заснаванай на ініцыятыве і дзейнасці саміх сялян.

    Нягледзячы на цяжкія ўмовы, нізкія заробкі, людзі працавалі з вялікай адказнасцю. Многія сваёй самаадданай працай дабіваліся добрых паказчыкаў у рабоце. Сярод іх свінарка з калгаса імя Варашылава Круглянскага сельсавета Марыя Купрыянаўна Новікава, якая атрымлівала ад адной свінаматкі па 14-16 парасят, Краноўскі Васіль Фёдаравіч, загадчык фермы калгаса «Шлях Леніна» Комсеніцкага сельсавета. Адпрацаваўшы ў жывёлагадоўлі 9 гадоў, ён атрымлівае ў сярэднім удой на адну карову амаль 1,5 тыс. літраў пры захаванасці 100% маладняку. Уладыка Васіль Кірылавіч, які 9 гадоў адпрацаваў у калгасе «Чырвоны Араты» Шапялевіцкага сельсавета конюхам, у 1936-40 гг. дабіўся стопрацэнтнай захаванасці жарабят.

    У 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб узнагароджанні 303 перадавікоў сельскай гаспадаркі Беларусі. Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі Круглянскага раёна.

    Медалём «За працоўную доблесць» быў узнагароджаны Красноў Уладзімір Тарасавіч, старшыня калгаса «Германскі пралетарый» Комсеніцкага сельсавета, медалём «За працоўныя адзнакі» - Марозаў Пётр Цімафеевіч, старшыня калгаса «Камінтэрн» Цяцерынскага сельсавета, і Памятоўскі Сямён Апанасавіч, старшыня калгаса «Рассвет» Загаранскага сельсавета.

    У 1939 г. каля 200 чалавек прадстаўляла Кругляншчыну ў Маскве на ВДНГ.

    Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў раёне жыло каля 40 тыс. чалавек, у тым ліку ў м.Круглае – 1,2 тыс. чалавек. Хаця Круглянскі раён займаўся пераважна сельскай гаспадаркай, ён меў і шэраг прадпрыемстваў, у асноўным невялікіх.

    Самым буйным прадпрыемствам быў ільнозавод, дзе працавала больш як 100 рабочых і служачых. Дзейнічалі 4 невялікія маслазаводы, на якіх працавала 38 чалавек, 3 электрастанцыі і іншыя прадпрыемствы, у асноўным па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

    Узрасталі, хоць і павольна і ў недастатковай ступені, расходы на народную адукацыю, культуру. Павялічылася колькасць школ. Перад вайной 8,9 тыс. школьнікаў вучылі 296 настаўнікаў.

    Згодна з пастановай урада ад 10.4.1936 г. у 1937-38 гг. у Круглянскім раёне прайшла атэстацыя настаўнікаў. «Пры атэстацыі некаторыя настаўнікі не маглі адказаць на пытанні, якія пасты займаюць Сталін і Молатаў, чаму адбываецца змена пораў года, змена дня і ночы», - адзначалася ў справаздачы Круглянскага РК КП(б)Б за 1937-38 гг. (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 32, л. 70.) Па гэтых і іншых прычынах (а гэтымі «іншымі» з’яўляліся арышты настаўнікаў органамі НКУС) было звольнена 16 настаўнікаў. Аднак большасць настаўнікаў была падрыхтавана нядрэнна. Лепшымі сярод іх з’яўляліся Мураўёў і Дарасевіч (Загаранская ПСШ), Кароткі, Кароль (Кручанская ПСШ), Вевель, Сачыўка, Жураўскі і Літвінаў (Круглянская ПСШ, Заікін (Ліхініцкая ПСШ), Мазалеўскі (Ляснянская ПШС) і інш.

    У школах не хапала дроў для ацяплення будынкаў (у сярэднім забяспечвалася на 50-60%), у некаторых школах вокны былі не зашклёныя, таму школьнікам даводзілася сядзець на уроках у верхнім адзенні. Не хапала чарніла, падручнікаў, іншых пісьмовых прылад. Многія школьныя будынкі мелі патрэбу ў капітальным рамонце (Комсеніцкая, Ляснянская і інш.). У сувязі з недахопам грашовых сродкаў настаўнікі некаторых школ па некалькі месяцаў не атрымлівалі зарплату, класы былі недаабсталяваныя.

    Не лепшыя былі справы з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. На 15.11.1940 г. у раёне налічвалася 1139 непісьменных і 1528 малапісьменных. Але школ для іх было арганізавана мала, для навучання не хапала настаўнікаў, падручнікаў і г.д.

    Напярэдадні вайны ў раёне было 41 клуб і Дом культуры, 12 хат-чытальняў. У некаторых хатах жыхароў раёна з’явіліся радыёкропкі. Калі ў 1937 годзе іх было каля 200, то ў 1940 г. – каля 300. Развівалася і тэлефонная сувязь. У 1940 г. у раёне было ўстаноўлена 55 тэлефонаў.

    У м.Круглае знаходзілася стацыянарная кінаўстаноўка. У раёне былі 52 бібліятэкі, кніжны фонд якіх налічваў 19,2 тыс. кніг, у т.л. 36 бібліятэк знаходзілася ў калгасах (кніжны фонд – 3,6 тыс.).

    Выпускалася раённая газета «За сацыялістычнае спаборніцтва», якая выходзіла 9 разоў у месяц.

    У 1938 г. прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР.

    Першым пасланцом Круглянскага раёна ў Вярхоўным Савеце БССР першага склікання была Вольга Авілаўна Ярковіч. Яна расла ў мнагадзетнай сям’і, якая рана засталася без гаспадара. Вольга была старэйшая, таму ёй і ноша дасталася найцяжэйшая. Яна рана пачала працаваць, пайшла замуж за добрага хлопца. Не было тады стомы ні ў чым у маладой жанчыны. Расціла 5 дзяцей, была ўдарніцай у калгасе. Спачатку Вольга даглядала цялят, даіла кароў, працавала свінаркай. Потым узначаліла свінаферму ў родным калгасе «1 Мая».

    Не зламала яе і цяжкае гора, што прыйшло ў сям’ю, - смерць мужа. Каб заглушыць гора, з яшчэ большым запалам працавала. За гэтую наяўрымслівасць у рабоце, за таварыскасць, уменне, калі трэба, пастаяць за інтарэсы калектыву, паважалі людзі Вольгу Авілаўну. Таму і шчыра радаваліся, калі яе, простую сялянскую жанчыну, у 1938 г. абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання. Высока ўзнялася працоўная слава В.А. Ярковіч. За поспехі ў рабоце яна была занесена ў Кнігу гонару Усесаюзнай сельскагаспарчай выстаўкі.

Н.У.Васілеўская, Г.А.Грыгор’еў.


ПЕРАГОРТВАЮЧЫ СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ


    У першыя гады савецкай улады Центральным бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры ў г.Мінску выдаваўся часопіс «Наш край». Ён змяшчаў матэрыялы аб вывучэнні асобных раёнаў Беларусі, рабоце таварыстваў, артыкулы аб археалагічных даследаваннях і г.д.

    15 снежня 1925 г. было заснавана Круглянскае раённае таварыства. У №4 за 1927 год часопіса «Наш край» было надрукавана паведамленне аб тым, што 25-26 сакавіка 1927 г. адбылася IV Аршанская акруговая краязнаўчая канферэнцыя. У ёй удзельнічала каля 30 прадстаўнікоў ад 12 раённых краязнаўчых арганізацый. У справаздачы акруговага таварыства гаварылася, што праведзена значная работа па вывучэнні карысных выкапняў, глебы, фауны і флоры.

    У артыкуле «З матэрыялаў па археалагічнай карце Аршанскай акругі», змешчанай у часопісе «Наш край» № 6-7 за 1925 г., паведамлялася:

    «На беразе ракі Друць, з усходняга боку мястэчка Цяцерына, ёсць курган пад назвай «Горад». Курган мае плошчу каля 2-х дзесяцін і вышыню да 13 сажняў. На кургане чатырохвугольныя насыпы і яр, які ўцалеў з паўночнага боку. На кургане знаходзілі зброю, грошы. За 2,5 вярсты ад мястэчка Цяцерына ёсць урочышча пад назвай «Курганы».

    Курганы цягнуцца ўздоўж ракі Друць. У час Паўночнай вайны шведскае войска праходзіла праз Цяцерына. Цяпер яшчэ бачны старыя шляхі ў выглядзе насыпу, а ў некаторых месцах засталіся і сваі ў рацэ Друць. Гадоў 25 таму назад адзін курган раскапалі. Другая група курганоў мае сляды бітвы.

    У Круглянскім раёне на беразе ракі Друць, каля мястэчка Цяцерына, знаходзіцца камень, які мае форму крыжа.

    У №3 гэтага часопіса за 1928 год быў надрукаваны артыкул «Другі год збору фальклорнага матэрыялу» А.Шлюбскага. Аўтар у гэтым артыкуле дае справаздачу аб зборы фальклорнага матэрыялу ў Круглянскім раёне. У артыкуле гаворыцца, што навучэнцамі Круглянскай сямігадовай школы сабрана 1025 запісаў народнай творчасці. Усяго ў Круглянскім раёне зроблена 1235 такіх запісаў.

Я.Шанькін.


ДАКУМЕНТЫ СВЕДЧАЦЬ



З ДАВЕДКІ АБ РАБОЦЕ РАЁННАЙ МІЛІЦЫІ З 1 СТУДЗЕНЯ ДА 23 САКАВІКА 1925 г.



    Адабрана ў насельніцтва раёна 16 самагонных апаратаў, 18 вёдзер самагону, 300 вёдзер брагі.

    Прыцягнута да адказнасці за самагонакурэнне 86 чалавек.

    Адабрана зброі ў насельніцтва: 1 абрэз, 2 «Наганы», 1 «Браўнінг», 1 «Бульдог», 1 «Сміт-Весан», 3 паляўнічыя стрэльбы.

    З ліку 236 учыненых злачынстваў раскрыта 196 (75%). Пераважаюць дробныя кражы і самагонакурэнне, а таксама нанясенне абраз прадстаўнікам улады. Гэта гаворыць аб тым, што аўтарытэту ўлады няма, насельніцтва не хоча падпарадкоўвацца ўладзе.

    Менш спраў за ўтойванне пашы і няўплату падатку.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 5, л. 145, 147.



З ГАЗЕТЫ «КАЛГАСНІК ТАЛАЧЫНШЧЫНЫ» АД 10 ЛЮТАГА 1933 г.



    Яч. ЛКСМБ калгаса «Варашылава» (Паўлаўскага сельсавета) засмечана класава варожымі элементамі. Вось твар асобных камсамольцаў гэтай ячэйкі.

    1. Філонава Map’я, камсамолка, у 1932 г. з калгаса выключана, як класава-варожы элемент.

    2. Платонаў Аляксандр, камсамолец з 1932 г., сын заможніка, быўшага раней гарадавым, бацька яго знаходзіцца пад вартай у сувязі з тэрарыстычным актам на тав. Сямёнава.

    3. Аблонскіна Акуліна, у КСМ з 1932 г., дачка заможніка, былога старшыні.

    4. Галыбка Аляксей, камсамолец, настаўнік, браты яго былі главарамі шайкі Ліхініцкіх бандытаў, забілі сялькора Ракушава.

    5. Шаронаў Валодзя і Лустоў Васіль, аднаасобнікі, вышаўшыя з калгаса, зусім разлажыліся і зжыліся з класава-варожымі элементамі.

    Гэтыя кулакі і класава-варожыя і разлажыўшыяся элементы прабраліся ў кірауніцтва камсамольскай яч. і праводзяць там кулацкую антысавецкую працу.

    Гэты кулацкі букет трэба вычысціць з камсамолу і ўзмацніць партыйнае кірауніцтва ячэйкі.


ПЁТР АНТОНАВІЧ ЗАЛУЦКІ


    Прафесійны рэвалюцыянер, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. П.А.Залуцкі нарадзіўся ў лютым 1887 г. у в. Круча, дзе яго бацькі прыдбалі невялікі маёнтак. Бацька быў інжынерам, будаваў чыгунку ў Сібіры. Дамоў наведваўся рэдка і на кароткі час. Усе клопаты пра гаспадарку і сям’ю ляглі на плечы маці. Пётр скончыў Кручанскую царкоўна-прыходскую школу. У 1904 г. уладкаваўся на папяровую фабрыку ў Шклове. Праз год Залуцкі быў ужо ў Пецярбургу, дзе захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі і прыняў удзел ва Усерасійскай кастрычніцкай стачцы. Пасля гэтага, каб пазбегнуць арышту, выехаў у Сібір, дзе нейкі час працаваў разам з бацькам на будаўніцтве чыгункі. У 20 год Залуцкі ўступае ў Харбінскую арганізацыю РСДРП. Праз два гады ён ужо ва Уладзівастоку, дзе яго выбіраюць членам камітэта РСДРП. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, і кожны раз яму ўдавалася выратавацца.

    У 1911 г. Залуцкі пераязджае ў Пецярбург, дзе ўладкоўваецца рабочым на франка-рускім меднапракатным заводзе і актыўна ўключаецца ў рэвалюцыйную дзейнасць: выступае на сходах, наладжвае сувязі з бальшавіцкімі арганізацыямі іншых гарадоў, дапамагае арганізаваць выданне легальнай партыйнай газеты «Звязда». У 1917 г. удзельнічаў у VI (Пражскай) Усерасійскай канферэнцыі РСДРП. Пасля вяртання ў Пецярбург займаецца прапагандай рашэнняў канферэнцыі, удзельнічае ў выпуску штодзённай палітычнай газеты «Праўда». Залуцкага арыштоўваюць і праз нейкі час высылаюць на 3 гады ў Валагодскую губерню, адкуль ён уцякае ў ліпені 1914 назад у Пецярбург. А праз некалькі дзён пачалася сусветная вайна. Ва ўмовах праследаванняў і масавых арыштаў Залуцкі вядзе актыўную рэвалюцыйную работу, уваходзіць у склад Петраградскага камітэта РСДРП(б). Ён быў добры канспіратар і не раз уцякаў ад шпікоў. I ўсё ж новага арышту пазбегнуць не ўдалося. Залуцкага зноў высылаюць, на гэты раз у сяло Кучаг Іркуцкай губерні. I зноў пабег. У кастрычніку 1916 Залуцкі нелегальна вяртаецца ў Петраград, дзе ўваходзіць у адноўленае Рускае бюро ЦК РСДРП. Пётр Антонавіч займаецца арганізатарскай работай бюро, пастаянна знаходзіцца на заводах і фабрыках, інструктуе партыйных актывістаў, удзельнічае ў антываенных дэманстрацыях і іншых выступленнях рабочых. У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 П.А.Залуцкі выбіраецца ў Выканком Петраградскага Савета, а таксама ў Прэзідыум Рускага бюро ЦК РСДРП. Залуцкі быў дэлегатам VI з’езда партыі, дзе выступіў з прамовай, у якой падтрымаў курс Леніна на ўзброенае паўстанне. Ён уваходзіць у Петраградскі ВРК, вядзе актыўную агітацыйную работу сярод рабочых і салдат, удзельнічае ў якасці камісара 6-га сапёрнага палка ў Кастрычніцкім перавароце.

Круглянский район

    Пасля перамогі бальшавікоў напружаны рытм работы захаваўся. Залуцкі выбраны членам прэзідыума Выканкома Петрасавета, а пазней назначаны на пасаду камісара працы Паўночнай камуны. 3 1918 Залуцкі – камісар Камітэта рэвалюцыйнай абароны Петраграда, потым член Ваеннага Савета Усходняга фронта. У 1919 Залуцкі на Паўднёвым фронце, яго выбіраюць старшынёй Курскага губрэўкома. Ён быў дэлегатам VIII, IX і X з’ездаў партыі, быў кандыдатам у члены ЦК. 3 сакавіка 1920 працаваў старшынёй Херсонскага губрэўкома, а праз год выбіраецца членам і сакратаром Прэзідыума ВЦВК, у верасні 1921 зацверджаны загадчыкам арганізацыйнага аддзела ЦК РКП(б). Ён займаецца арганізацыяй кампаніі па чыстцы ў партыі, разам Г.К.Арджанікідзе і Л.Б.Каменевым едзе ў Петраград нейтралізоўваць фракцыйныя дзеянні Зіноўева і яго прыхільнікаў.

    У 1922-25 гг. П.А.Залуцкі працуе першым сакратаром Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б) і Петраградскага губкома партыі. Гэты перыяд жыцця і дзейнасці Пятра Антонавіча быў вельмі складаным. Горад на Няве перажыў моцнае навадненне. Час яго работы ў Ленінградзе супаў з пачаткам ідэйнай і палітычнай барацьбы розных партыйных груповак. Будучы чалавекам адкрытым і справядлівым, Залуцкі прама гаварыў аб існуючых рознагалоссях, адстойваў свае пазіцыі, якія не заўсёды супадалі з пазіцыяй кіраўніцтва ЦК (Сталіна, Бухарына, Молатава). Такая асоба на пасадзе сакратара губкома не магла задаволіць Сталіна. I вось з гатовай пастановай аб зняцці Залуцкага ў Ленінград прыязджае В.У.Куйбышаў. Пятра Антонавіча паспешна вызваляюць ад абавязкаў сакратара. Тым не менш Ленінградская партарганізацыя выбрала яго дэлегатам на XIV з’езд партыі. На з’ездзе Залуцкі зведаў і крытыку ў свой адрас (асабліва рэзкую з боку Варашылава, Кагановіча, Яраслаўскага), і падтрымку з боку Арджанікідзе, Томскага. Не крытыкавалі яго таксама Калінін, Кіраў, Крупская. Хаця да адладжанага канвеера сталінскіх рэпрэсій было яшчэ далека, сацыяльны псіхоз, падазронасць і палітычная дэмагогія пачыналі прыносіць свае плады. П.А.Залуцкі стаў адной з першых ахвяр палітычнага даноса, санкцыяніраванага Сталіным і яго акружэннем. Пётр Антонавіч цяжка перажываў гэты ўдар, але застаўся верны сваім перакананням.

    У 1929-32 гг. П.А.Залуцкі працаваў у Астрахані: старшынёй саўнаргаса Ніжняволжскага краю, начальнікам Кашырскага электрабуда. У 1934 г. яго выключылі з партыі «за антыпартыйную дзейнасць» і арыштавалі. У студзені 1935 г. П.А.Залуцкі «як удзельнік ленінградскай контррэвалюцыйнай групы» прыгавораны да 5 гадоў зняволення ў канцлагеры. А ў 1937 г. яго расстралялі. Дзе яго магіла, невядома.

    Імем П.А.Залуцкага названа вуліца ў Магілёве.

Э. А.Карніловіч.


ЗМАГАР ЗА СПРАВЯДЛІВАСЦЬ


    Пра Іосіфа Іванавіча Буевіча доўгі час было вельмі мала звестак. I тое, што ён быў кіраўніком Аршанскага леваэсэраўскага паўстання, рабіла яго постаць загадкавай і нават насцярожвала. I цяпер, не ведаючы аб яго жыцці, многія не сумняваюцца, што яго расстралялі. Раней пра Буевіча маўчалі. Прыйшоў час расказаць пра таямнічага «кіраўніка», пра цікавага і неардынарнага чалавека: як ён змагаўся за справядлівасць, за рэвалюцыю і супраць яе, у чым была яго праўда, у чым памыляўся?

    Нечакана я знайшоў у былым партархіве Беларусі асабовую справу пад нумарам 95. У ёй рукой нашага героя напісана: «Буевіч Іосіф Іванавіч нарадзіўся 3 мая 1883 года ў вёсцы Варгуцёва Магілёўскага павета». Пабываўшы на яго радзіме ў Круглянскім раёне, я здабыў яшчэ болей звестак. Знайшліся людзі, якія яго памятаюць: землякі, пляменнік Пётр Пунінскі, які жыве ў Барані. А потым адгукнуўся і яго сын – лётчык Адам Буевіч, які жыве ў Маскве.

    У бедных сялян Буевічаў ужо было дзве дачкі. Нараджэнне трэцяга дзіцяці закончылася вялікай трагедыяй для сям’і – у час родаў 28-гадовай жанчыне спатрэбілася медыцынская дапамога, але яе тут ніколі не было, і няшчасная хутка памерла. Маці пахавалі на лясных могілках, пад старым дубам, а за Юзікам, так звалі хлопчыка, стала глядзець чужая жанчына, праўда, чулая і працавітая. У яго дзяцінстве было мала радасці. Добра, што хлопчыку ўдалося скончыць пачатковую школу, навучыцца чытаць і пісаць.

Круглянский район

    Сям’я жыла марай пра лепшае, але калі Юзіку споўнілася 9 гадоў, напаткала новае гора: заўчасна памёр бацька. Жыццё стала не толькі яшчэ больш змрочнае, галоднае, але і безвыходнае. Дома не засталося ні кропелькі надзеі, сваю долю і праўду трэба было шукаць недзе на новым месцы.

    Цяпер такое цяжка сабе ўявіць: 12-гадовы хлопчык, босы, у саматканай кашулі, з мяшочкам на плячах ідзе на чыгуначны прыпынак Трацілава, даязджае да Оршы і садзіцца ў поезд на Пецярбург. Аб выбары прафесіі ў яго нават і думкі не было. У 1895 г. Іосіфа Буевіча прынялі падсобным рабочым на кардонна-папяровую фабрыку. Ён вазіў цялежкі з сыравінай, рулонамі, кардоннымі лістамі. Што зарабляў, амаль усё аддаваў на харчы і кватэру. Невыносна цяжка было, але каму паскардзішся?

    На пачатку века хлопчыку вельмі пашанцавала. Яго прынялі на суднабудаўнічы Балтыйскі завод, дзе ён змог вучыцца на металіста-стругальшчыка. На гімназію не разлічваў, уся надзея была на рукі, звыклыя да фізічнай працы, і прыстойную прафесію, якая дапаможа выжыць. Гэты вялікі завод на Васілеўскім востраве стаў першым «універсітэтам» падлетка з Кругляншчыны. Ён атрымаў тут не толькі добрыя прафесійныя навыкі, але і ўяўленне аб палітыцы, рабочым руху. У спрытнага Іосіфа хутка развіваліся арганізатарскія здольнасці. Але здарылася нечаканае: хлопец зламаў правую руку. Траўма адбылася на заводзе, але Буевіча звольнілі як непрацаздольнага, не выдаўшы ніякай грашовай кампенсацыі. Гэты выпадак вельмі ўразіў падлетка, застаўшыся ў памяці як урок непавагі да працоўнага чалавека. Як тут не абудзіцца імкненню да справядлівага грамадства!

    1-я руская рэвалюцыя ў Пецярбургу ўжо разгарэлася, а Іосіф хадзіў яшчэ ў беспрацоўных. Міжволі далучышся да тых, хто выступаў супраць галечы, падману, расстрэлу рабочых. Буевіч уладкаваўся на цвікавы завод. Pyx незадаволеных і тут не спыняўся. Ён уцягваў хлопца ў рабочыя мітынгі і прымушаў вызначыць свае палітычныя сімпатыі. Цяжка было зразумець, у якую партыю падацца. Буевіча прывабілі змагары, гатовыя на любыя крайнасці, тыя, хто рабіў стаўку на працоўнае сялянства. Ён падтрымаў партыю эсэраў-максімалістаў, якая выступала за неадкладнае правядзенне адначасова сацыялізацыі як зямлі, так і фабрык і заводаў. Смелы юнак пайшоў за партыяй, якую царызм трымаў у турмах і ссылках. Ужо праз год (у 1906-м) Буевіч распаўсюджваў нелегальную літаратуру, вёў агітацыю сярод рабочых свайго завода і салдат фінляндскага палка. Буевіч быў выбраны дэлегатам на пецярбургскую гарадскую канферэнцыю беспрацоўных, якая павінна была адбыцца ў кастрычніку 1907 г. на Васілеўскім востраве. Аднак паліцыя разагнала яе, арыштавала 33 дэлегатаў, сярод якіх быў і Іосіф Буевіч.

    Праз некалькі тыдняў арыштанта выпусцілі. Як палітычна ненадзейнаму яму забаранілі жыць у сталічных, губернскіх гарадах і адправілі ў ссылку на радзіму. Нечакана Іосіф вярнуўся ў Варгуцева. Можа, ён і застаўся б у вёсцы, каб не адна акалічнасць – ён захапіўся агітацыяй мясцовых сялян, асабліва моладзі, і яго прамовы насілі антыўрадавы характер. Хтосьці данёс жандармам. Яны прыехалі да Буевіча і моцна прыгразілі.

    Але Іосіфа больш за ўсё прыгнятала не пагроза, а неадступная думка: што рабіць, дзе знайсці сабе месца ў жыцці? З берагоў Нявы адправілі, і ў роднай вёсцы няма прытулку. Падказалі чуткі: за акіянам добра жывуць. I зноў тая ж сцяжынка да Трацылава павяла яго ў незнаемы свет. Суровай зімой 1909 г. Буевіч накіраваўся ў далёкую Аргенціну. Тут было шмат дзіўнага. Але больш за ўсё нашага праўдашукальніка здзівіла тое, што ў краіне з багатымі карыснымі выкапнямі, дзе здабываюць нафту, медзь і золата, людзі жылі сціпла. Велізарны Буэнас-Айрэс, у якім ён спыніўся, быў перапоўнены эмігрантамі. Аднак праца знайшлася – ён уладкаваўся на люстэркавым заводзе, і вытворчыя патрэбы вымусілі яго вывучаць чужую іспанскую мову, якая была там самая распаўсюджаная. Авалодаўшы сродкам зносін, Буевіч зблізіўся з многімі рабочымі завода. I хутка пераканаўся, што і тут, за акіянам, пагоня за прыбыткамі вядзе да збяднення працоўнага чалавека, да абвастрэння супярэчнасцяў паміж рознымі слаямі грамадства. I яшчэ ў тым, што дрэннае жыццё вымушае чалавека і тут станавіцца рэвалюцыянерам. Разам з чужаземнымі рабочымі Буевіч актыўна ўдзельнічаў у забастоўках, вёў агітацыю сярод рускіх эмігрантаў. Аднойчы пасля работы ён зайшоў у бібліятэку рускіх сацыял-дэмакратаў, узяў раман Х.Міро «Біржа», але раскрьщь не паспеў. Паліцыя арыштавала яго і адвяла ў турму, што знаходзілася на ваенным параходзе.

    Гісторыя паўтараецца... Такія розныя і такія далёкія краіны, а сітуацыя да здзіўлення паўтарылася. Буевіч потым успамінаў: «Умовы былі жудасныя. Нас не прызнавалі за людзей, пазбаўлялі перапіскі з воляй, ніякіх пасцельных прыналежнасцяў не давалі, мы валяліся на падлозе, камеры былі страшэнна перапоўнены арыштантамі. На параходзе нас садзілі ў трум, дзе раней ляжаў вугаль і не было чыстага паветра. Кармілі вельмі дрэнна, збівалі нас без усялякіх прычын. Нават царская турма блякне перад аргенцінскай». А што было далей, няцяжка здагадацца: «выслаць з Аргенціны ў Расію».

    Пакуль перасякалі акіян, Буевіча апанавала дзёрзкае рашэнне: збегчы з нямецкага парахода. Але ж ён увесь у рыззі і без грошай. Дзякуй, рускі эмігрант ахвяраваў яму сваю вопратку і апошнія капейкі. У бельгійскай сталіцы – Антверпене Буевіча падтрымаў яго сябра Міхась Машэвіч, яны разам уцяклі ў французскую гавань. Паспяхова дабраўшыся да Парыжа, ён зноў сутыкнуўся з моўным бар’ерам. Іосіф старанна вывучаў французскую мову на заводзе, у бібліятэцы і ад рабочага рэвалюцыйнага руху не быў у баку. Тут мацней адчуваўся «рускі дух», больш было палітэмігрантаў з Расіі. Тут ён сустрэў 1-ю сусветную вайну, якая ўскладніла жыццё рабочых розных краін.

    У 1916 г. Іосіф Буевіч эмігрыраваў у ЗША, уладкаваўся ў Нью-Йорку на металічным заводзе. I зноў вывучаў незнаемую мову, на гэты раз англійскую. Не прывыкаць. I рэвалюцыйная дзейнасць стала для яго звыклай справай. Рабочыя аб’ядноўваліся, выступалі супраць вайны, дапамагалі адзін аднаму. Як чулага чалавека Буевіча выбралі членам таварыства дапамогі паліткатаржанам Расіі. Ён збіраў вопратку, грошы, наладжваў сувязі з рэвалюцыянерамі. Яго добра ведалі Н.Накаракаў, рэдактар газеты «Новый мир», якую выдавалі рускія эмігранты, член рэдкалегіі М.Валадарскі і іншыя.

    Калі прыйшла вестка аб Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі, Буевіч не мог дачакацца дня ад’езду. Ён ірваўся туды, дзе пачыналася штосьці новае, невядомае, што можа збавіць ад беднасці і сацыяльнай несправядлівасці.

    Бывайце, замежныя гарады і гавані! Колькі сокаў жыцця выцягнулі вы за гады цяжкіх вандровак! Колькі было надзей на выратаванне, але ні ў Аргенціне, ні ў Францыі, ні ў хвалёнай Амерыцы ён лепшай долі не знайшоў. Дзе б ён ні быў, усюды перад ім паўставаў вобраз Бацькаўшчыны ў выглядзе друцкага гарадзішча, зялёнага жытнёвага поля, журавінавага балота, магутнага волата дуба, пад якім пахавана бедная маці. Не прытуліла яго чужая зямелька, не прыгрэла чужое сонейка, усюды хлеб здаваўся яму горкім. Не толькі паэтам, але і яму сніліся сны аб Беларусі.

    Іосіф Буевіч сеў на параход, які праз Ціхі акіян узяў курс на Кітай. Ён ехаў з групай рускіх палітэмігрантаў, сярод якіх былі В.Міцкявічус-Капсукас і іншыя. Прыехаўшы ў Харбін, яны выступілі на мітынгу супраць вайны і Часовага ўрада. Далей праз усю Расію – да берагоў Нявы. У Петраградзе, які кіпеў і бурліў, Буевічу было не да адпачынку. 3 ліпеня 1917 г. ён удзельнічаў у масавай дэманстрацыі, якая патрабавала перадачы ўлады ў рукі рабочых і сялян. Хопіць уладарыць старому рэжыму, які ганяў людзей па ўсім свеце!

    Петраградскія рэвалюцыянеры параілі Буевічу ехаць на дапамогу землякам.


***

    Добры дзень, Аршаншчына! Ад яе рукой падаць да Варгуцева. Але час быў такі гарачы, што пра родную вёску і думаць было некалі. Буевіч спыніўся ў пасёлку Барань, стаў працаваць на драцяна-цвікавым заводзе. Адразу ж наладзіў сувязь з аршанскімі рэвалюцыянерамі. А там былі розныя палітычныя плыні: бальшавікі, меншавікі, левыя і правыя эсэры. Значны быў уплыў левых эсэраў. Іх прадстаўнік Памяранцаў узначаліў Аршанскі выканком першага аб’яднанага Савета рабочых, салдацкіх і афіцэрскіх дэпутатаў. Стары змагар Буевіч, які прыехаў сюды з міжнародным вопытам, адразу знайшоў сабе поле дзейнасці. Ён ведаў і ўмеў што сказаць людзям. 9 лістапада 1917 г. Іосіф Буевіч быў выбраны членам Аршанскага Савета, ядро якога складалі бальшавікі і левыя эсэры. Працавалі, здаецца, дружна, і ўсё ж былі непаразуменні. Буевіч, прызначаны камісарам працы, часта бываў на прадпрыемствах, у вайсковых часцях. У снежні ён рыхтаваў канферэнцыю Аршанскага павета па арганізацыі рабочага кантролю і рабочых дружын. Яго аднадушна выбралі старшынёй канферэнцыі. Іосіф Іванавіч выступіў з дакладам аб узбраенні рабочых. У пратаколе запісана: «Ён гаварыў, што з прычыны цяжкага часу, з прычыны таго, што, уласна кажучы, рэвалюцыя яшчэ не закончана, што ёсць цёмныя сілы – каледзінцы, карнілаўцы і іншыя, якія стараюцца ўсімі сродкамі змагацца з рэвалюцыяй, рабочыя павінны арганізавацца. Рабочыя павінны ўзбройвацца, каб стаяць на варце рэвалюцыі, на варце сваіх інтарэсаў, не шкадуючы, калі спатрэбіцца, і свайго жыцця, памятаючы тое, што мы ўсімі сіламі павінны зберагчы тыя свабоды, якія рабочыя сваёй крывёй здабылі. Узброеныя рабочыя арганізацыі павінны стаць на варце рэвалюцыі, а таксама абараняць маёмасць фабрык і заводаў і грамадскую бяспеку».

    Канферэнцыя выказалася за арганізацыю рабочых дружын на фабрыках і заводах для самаабароны, за вылучэнне ў яе рады лепшых людзей павета, знаёмых з вайсковай справай. Так нараджалася Чырвоная гвардыя ў Оршы. У пастаянную камісію, якая павінна была абараніць інтарэсы людзей працы, былі выбраны: Буевіч ад Бараньскага завода, Бушынскі ад Шклоўскай папяровай фабрыкі, Чурыла ад аўтамайстэрняў і іншыя. Былы «эмігрант», сціплы і патрабавальны да сябе, вызначыўся як найбольш сталы і дзейсны будаўнік новага жыцця. Пасля перамогі рабочых яму хацелася, каб усё было ідэальна, а на справе гэтага не было і не магло быць. Разводдзе свабоды выкінула на паверхню высакародных і хцівых, чыстых і брудных, сумленных і рабаўнікоў. I ад таго, што адбылася рэвалюцыя, яны не сталі святымі.

    А тым часам працягвалася вайна. Калі пачалося наступленне немцаў, дзейнасць Аршанскага Савета ўскладнілася. Акупанты захапілі таварную станцыю і заходнюю частку горада. Іосіф Буевіч, які напачатку 1918 г. быў старшынёй Аршанскага павятовага выканкома, актыўна ўдзельнічаў у стварэнні рэвалюцыйнага штаба па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу, у арганізацыі партызанскіх атрадаў, абароне горада. «Вялікія цяжкасці былі ў рабоце, - адзначаў ён. – Шмат было бежанцаў, што таксама ускладняла дзейнасць, усё гэта разам узятае прымушала працаваць цэлымі суткамі без адпачынку».

    Буевіч неадназначна ўспрыняў падпісанне Брэсцкага міру. Апроч гэтага, яго трывожылі разлад эканомікі, злачыннасць, разбэшчанасць аршанскіх мытнікаў, якія за хабар дазвалялі разгуляцца кантрабандыстам. Неабыякавасць да адмоўных з’яў, патрэба дамагацца справядлівасці рабілі Буевіча праціўнікам некаторых груповак.

    У ліпені 1918 г. у Маскве ўспыхнуў леваэсэраўскі мяцеж. Супраціўленне новаму ў Оршы таксама ўзмацнілася. Бальшавіцкая фракцыя Аршанскага выканкома зрабіла запыт левым эсэрам пра іх адносіны да маскоўскіх падзей. Эсэры адказалі, што асуджаюць свой ЦК і лічаць, што ён больш не існуе. Аднак, калі з Масквы вярнуўся ўдзельнік 5-га Усерасійскага з’езда Саветаў І.І.Буевіч, яны заявілі, што з’яўляюцца прыхільнікамі свайго ЦК. Буевіча і некаторых іншых чэкісты арыштавалі і пасадзілі ў астрог. Найбольш няўрымслівыя левыя эсэры сталі заклікаць да расправы над партыйнымі і савецкімі работнікамі. Яны выкарысталі незадаволеных салдат, якія не пажадалі расставацца з мытняй і ехаць на фронт. Пачаліся пагромы, разгон савецкіх устаноў, арышты. 6 жніўня 1918 г. эсэры стварылі Аршанскі Часовы Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, апазіцыйны савецкай уладзе. Іосіфа Буевіча, вызваленага з астрога, выбралі яго старшынёй. Аднак ён не быў прыхільнікам пагромаў, грабяжоў, актыўнага супраціўлення Чырвонай Арміі. Ён займаў хоць і хісткую, але памяркоўную пазіцыю.

    Старшыня Віцебскага губвыканкома Іван Мяніцкі, пачуўшы пра аршанскае паўстанне, па тэлефоне строга папярэдзіў Буевіча, што ў выпадку забойства савецкіх супрацоўнікаў усе вінаватыя будуць расстраляны. А тым часам у Оршу на ўтаймаванне паўстанцаў накіраваўся віцебскі атрад з 300 чалавек пад камандаваннем У .Даўбе, а са Смаленска – атрад з 500 чалавек пад камандаваннем І.Адамовіча. Эсэраў не падтрымаў горад. Іх камітэт спыніў сваё існаванне, а яго кіраўнік Буевіч быў зняволены. Амаль год прасядзеў ён у турме.

    Буевіч разумеў страсці і слабасці людскія і не вельмі адрозніваў бальшавікоў і эсэраў, якія разам змагаліся супраць царскага самаўладдзя. Таму не мог дапусціць, каб у нейкіх сутыкненнях пралілася кроў аднолькава «прыніжаных і зняважаных». I наогул ён асуджаў «праліццё хрысціянскай крыві». Так, у яго душы бушаваў гнеў, але гэта быў гнеў не зласлівы, а справядлівы, той, які лёгка змяніць на ласку. У Оршы сапраўды запахла свабодай, але калі яна, гэтая эсэраўская свабода, дазваляла ўзняць зброю на сваіх братоў, Буевіч спалохаўся яе. Ён быў задаволены тым, што не паспяшаўся, што ў яго хапіла чалавечай памяркоўнасці, каб стрымаць бессэнсоўны парыў. Але разумеючы той суровы дыктатарскі час, яму можна было спадзявацца толькі на цуд. Хто будзе разбірацца з кіраўніком антысавецкага паўстання? Каму патрэбны яго адчуванні і памкненні? Лес сякуць – трэскі ляцяць.

    Але здарылася неспадзяванае. У жніўні 1919 г. губрэўтрыбунал вынес І.Буевічу і іншым удзельнікам паўстання апраўдальны прыгавор. Яны далі слова гонару, што не будуць больш выступаць супраць новай улады, і апынуліся на свабодзе. Усім стала зразумела, што Буевіч па сутнасці не быў кіраўніком паўстання, не праявіў агрэсіўнасці, азлобленасці і што ў яго не было складу злачынства.

    У тым жа месяцы Іосіф Іванавіч напісаў заяву аб прыёме яго ў РКП(б). I старога рэвалюцыянера прынялі без кандыдацкага стажу 3 жніўня 1919 г. Буевіч – старшыня Аршанскага гарсавета, народны суддзя. Ён мужна вытрымліваў экзамены, якія штодня падкідвала супярэчлівае жыццё. Але часам не хапала ведаў для таго, каб паспяхова кіраваць і гаспадарыць. Таму міжволі натыкаўся на ўласныя пралікі, якія вялі за сабой строгія разгляды і аргвывады, перавод на больш нізкія пасады.

    У маі 1921 г. Буевіча накіравалі ў Сянно, дзе прызначылі загадчыкам аддзела працы павятовага выканкома. Справа для яго знаёмая, і ён хутка наладзіў сувязі з людзьмі, прадпрыемствамі. Ды нечакана сакратара Сенненскага павяткома латыша Эрнста Звергздзіна перакінулі ў Оршу, а яго месца заняў Рафаіл Хейфец, у паводзінах якога выявілася шмат амаральнага. Калі Буевіч выступіў за тое, каб партыец-кіраўнік не парушаў звыклы лад жыцця, не адыходзіў ад традыцый маралі, усё пайшло цераз пень-калоду. Іосіф Іванавіч потым тлумачыў: «Калі ён (Хейфец) стаў сакратаром, мяне вельмі абурылі яго ўчынкі: п’янства, грубае абыходжанне з членамі партыі і з насельніцтвам, бюракратызм. Неаднаразова я бачыў яго п’яным на вуліцы. Я не мог глядзець абыякава – прама казаў яму ў вочы, што сакратару павяткома нельга быць такім... Але ён зусім слухаць не хацеў і заяўляў, што я, маўляў, Хейфец – сакратар павяткома, што хачу, тое і буду рабіць. I мне прыгразіў, каб я аб яго ўчынках больш не напамінаў, бо ён не будзе цярпець мяне». (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 15, воп. 2, спр. 95, л. 3.)

    I не пацярпеў. У ліпені Буевіча перамясцілі на іншую пасаду – загадчыкам Сенненскага эканамічнага аддзела Віцебскага саўнаргаса. Іосіф Іванавіч захапляўся людзьмі добрымі, перакананымі, здольнымі паважаць любога чалавека. А тут такая неадпаведнасць ідэалу і жыцця. Не мог ён такое ўспрыняць і вельмі пакутаваў.

    Каб збіць накал страсцей, Буевіч папрасіўся ў водпуск і паехаў у Какоўчынскую воласць, да сваякоў жонкі Міхаліны Раманаўны, з якой пазнаёміўся ў Барані. Там нечакана захварэў і злёг. А ў гэты час у Сянно пачалася «чыстка», і парттройка, у якую ўвайшлі незнаёмыя людзі, пад уздзеяннем Хейфеца выключыла яго з партыі. У паперах запісалі, што выключаны за тое, што быў левым эсэрам, прымаў удзел у паўстанні...

    З гэтакім паваротам Буевіч не мог пагадзіцца і ўзяўся за вельмі цяжкую справу – адшукванне праўды. Здаецца, ён даказаў, што сваю прыналежнасць да партыі эсэраў і аршанскага паўстання не хаваў, і на сваіх памылках ніколі не настойваў. Камісія ўстанавіла, што ён быў выключаны з партыі няправільна, «на почве личных счетов». Тым не менш ніхто не стаў адмяняць неабгрунтаваных абвінавачванняў. Буевічу нічога не заставалася, як вярнуцца ў Оршу і на агульных падставах уступіць у КП(б)Б.

    З 1922 г. Іосіф Іванавіч працаваў зампалітам Коханаўскага лясніцтва, выбіраўся членам Коханаўскага райкома партыі. Працаваў сумленна, заўзята, бываў на лесасеках, у хатах леснікоў і сялян, наведваў школы. Ён дамагаўся, каб жыхары хадзілі ў клубы, хаты-чытальні, каб усе дзеці вучыліся, каб чалавек адчуваў сябе гаспадаром жыцця.

    Буевіч памятаў, як зневажала несправядлівасць пры царызме, як балюча б’е беззаконне пры новай уладзе. Таму праявіў зайздросную рашучасць у змаганні за сваю чалавечую годнасць, за выпраўленне чужых памылак. Праз тры гады Буевіч падаў заяву ў Коханаўскі райком аб аднаўленні яму партстажу з 1919 г. У сваім змаганні за справядлівасць ён быў не адзін, яму дапамагалі сумленныя людзі. Старшыня Аршанскай акруговай кантрольнай камісіі С.Шыцік накіраваў справу ў Мінск, у ЦКК КП(б)Беларусі. 12 жніўня 1926 г. парткалегія ЦКК КП(б)Б, заслухаўшы гэтую старую скаргу, пастанавіла: «Аднавіць тав. Буевіча І.І. партстаж з 1919 года». Чалавек дамогся праўды, справядлівасць перамагла.

    Напачатку 1930-х гадоў палітычная сітуацыя ў краіне рэзка змянілася, стала менш прадказальная. Не хацелася, але ж паехаў у Маскву, дзе ў яго было шмат сяброў. Там ён скончыў курсы пры Прамысловай акадэміі, працаваў намеснікам дырэктара Музея рэвалюцыі, начальнікам упраўлення Наркамата саўгасаў СССР. Сустракаўся з П.М. Лепяшынскім, Ф.Я. Конам, М.М. Швернікам і іншымі старымі знаёмымі-рэвалюцыянерамі. Буевіч уваходзіў у склад кіраўніцтва маскоўскай МОПР (Міжнароднай арганізацыі дапамогі пралетарскім рэвалюцыянерам). За актыўную мопраўскую работу ўзнагароджаны ЦК МОПР СССР імянным жэтонам.

    Жывучы ў Маскве, Іосіф Іванавіч часта выказваў сваю любоў да роднага краю. А ў канцы 1940-х гадоў не вытрымаў, паехаў працаваць у Варгуцева, дзе яго выбралі старшынёй мясцовага калгаса. У 65 год ён зрабіў адчайную спробу палепшыць жыццё землякоў. Буевіч разам з усімі хварэў за бульбяное ці жытнёвае поле, калі затрымліваліся дажджы, калі зацягвалася ўборка ўраджаю. Разам са сваімі аднавяскоўцамі ён шмат зрабіў: узняў культуру земляробства, завёў больш прадукцыйную пароду кароў, свіней, курэй. Прыкметна ўзняў дысцыпліну. I, бадай, самае галоўнае – што на сваім прыкладзе ён паказаў: кіраўнік калгаса не павінен аддзяляцца ад працаўнікоў, ён можа быць іх сябрам і дарадчыкам, нават настаўнікам. Буевіч жыў у старой бацькавай хаце, сустракаўся з сялянамі ў полі, на фермах, сядзібах. Вельмі цаніў іх працалюбства, кемлівасць, дабрыню. 82-гадовая пенсіянерка Паўліна Варановіч з вёскі Варгуцева ўспамінае:

    «Я тады працавала на птушкаферме. Іосіф Іванавіч заходзіў да нас пагутарыць аб нашых клопатах, бягучай палітыцы. Высокі, прыгожы, акуратна апрануты, ён выклікаў сімпатыю да сябе. Умеў пагутарыць сур’ёзна і з гумарам. Ён быў чалавекам з грамадскай жылкай, таварыскім, настойлівым. Ніколі не выпіваў – і за гэта яго вельмі паважалі...»

    Праз два гады Буевіч вярнуўся ў Маскву. З 1950-х гадоў – персанальны пенсіянер. Займаўся грамадскай работай, вельмі шкадаваў пра тое, што не ўдалося здзейсніць. Сумаваў па Кругляншчыне, дзе жылі яго сваякі і знаёмыя. Менавіта тады ўзнік яго запавет да двух сыноў і дачкі: «Калі памру, пахавайце мяне пад старым дубам, побач з маці і мачахай».

    25 студзеня 1964 г. Іосіф Іванавіч памёр у Маскве. У снежную завею яго прах прывезлі на аўтобусе ў Варгуцева. Дзівіліся людзі адданасці роднай старонцы.

    Плакалі і гаварылі: «Калі б усе так любілі чалавека, працу і зямлю бацькоў, імкнуліся да справядлівасці...»

Э. А.Карніловіч.


РАКУШАВЫ


    Актыўнымі прыхільнікамі савецкай улады на Кругляншчыне былі Вавіла Іванавіч Ракушаў і яго сыны Фёдар і Рыгор. Усе нарадзіліся і жылі ў в.Ліхінічы. Вавіла Іванавіч пачаў рэвалюцыйную дзейнасць восенню 1905 – арганізаваў у Ліхінічах забастоўку, па яго ініцыятыве была створана баявая маладзёжная дружына для арганізаванага адпору жандармам. Быў сасланы на 4 гады, на катаржныя работы ў Нарымскі край. Вярнуўся на радзіму, займаўся агітацыйнай работай. У 1917 г. узначаліў валасны зямельны камітэт, які пачаў размеркаванне зямлі сярод сялян. Пасля ўстанаўлення савецкай улады на Кругляншчыне быў выбраны ў валасны Савет – узначаліў зямельны аддзел, стаў першым намеснікам старшыні валвыканкома. У час акупацыі Беларусі нямецкімі інтэрвентамі змагаўся ў партызанах, з восені 1918 г. у Чырвонай Арміі. Пасля вызвалення Беларусі працаваў у Аршанскім павятовым камітэце КП(б)Б. У 1920 г. зноў на фронце, удзельнічаў у баях з польскімі інтэрвентамі. Потым узначальваў Круглянскі валасны зямельны аддзел.

Круглянский район

    Яго сын, Фёдар Вавілавіч, нарадзіўся ў 1902 г., адзін з першых беларускіх селькораў, арганізатар і кіраўнік камсамольскай ячэйкі ў роднай вёсцы. У гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі моладзь в.Ліхінічы пад яго кіраўніцтвам актыўна дапамагала фронту: збірала рэчы і прадукты для байцоў, вывучала ваенную справу, уступала ў часці асобага прызначэння і інш. Стварыў у Ліхінічах 3 гурткі: па ліквідацыі непісьменнасці (займалася каля 100 чалавек), сельскагаспадарчы і мастацкай самадзейнасці. Арганізоўваў збор хлеба сярод усіх, хто мог дапамагчы галадаючым Паволжа. Актыўна супрацоўнічаў у газетах «Новая деревня» (Гомель), «Соха і молот» (Магілёў). На сельскіх сходах выступаў супраць усяго, што перашкаджала новаму ладу.

    Рыгор Вавілавіч нарадзіўся ў 1905 г., быў адным з першых камсамольцаў у Ліхінічах, дапамагаў брату Фёдару ў яго рабоце.

    Ва ўмовах абвостранай класавай барацьбы Ракушавым неаднойчы пагражалі расправай. Зімовай ноччу 1923 г. быў падпалены іх дом. Сям’і тады ўдалося ўратавацца, але ўсе пабудовы і жывёла згарэлі. Ракушавы, нягледзячы на папярэджанне, працягвалі актыўную дзейнасць. I вось 26.12.1925 г. бандыты ўварваліся ў іх дом, забілі Вавілу Іванавіча і яго сыноў Фёдара і Рыгора. Пахаваны Ракушавы ў Круглым, на магіле пастаўлены помнік. У іх гонар былая вёска Ліхінічы перайменавана ў Ракушава, імем Ф.В. Ракушава названа вуліца ў Круглым.



З КАРЭСПАНДЭНЦЫЙ ФЁДАРА РАКУШАВА



    Ляснік – злодзей і раскрадальнік

    Лесніком Цяцерынскай дачы пры в.Ліхінічы, Круглянскай воласці, Магілёўскага ўезда састаіць нехта Міхаіл Касачоў.

    Але ён уявіў сябе ўжо не лесніком, а «гаспадаром» леса. Прадае за самагонку сырарастучы лес, а калі хто прыедзе збіраць сучкі і валежнік, Касачоў адымае тапор...

    Заўсёды гэты Касачоў зацягвае адбіўку вырубленых дроў і навогул сваімі дзеяннямі дапамагае раскраданню леса.

    Мясцоваму лясніцтву трэба было б прызначыць на месца Касачова другога лесніка, а Касачова, як раскрадальніка, аддаць пад народны суд.

    Новая веска. 6 студзеня 1922.

    ...Наш саюз моладзі рашыў з пустога ігрышча зрабіць разумны адпачынак. У нядзелю члены Саюза прыйшлі на ігрышча, каб правесці гутарку-чытанне. Пярэчанняў не было. Тады папрасілі ўсіх не шумець і слухаць уважліва.

    Першым павёў гутарку чырвонаармеец Шрубянкоў Калістрат, што прыбыў у водпуск. Ён гаварыў аб паходжанні свету і жывых істот на зямлі. У заключэнне заклікаў моладзь аб’ядноўвацца і імкнуцца да святла і ведаў. Усе слухалі гэта даволі ўважліва. Потым выступілі кіраўнікі Саюза моладзі і, нарэшце, чыталі кнігу «Маладым людзям», вершы Дзям’яна Беднага і газеты.

    Бібліятэкар прынёс кніжкі і тут жа раздаў іх для чытання дома.

    ... Усё спадабалася моладзі. Мы спадзяемся пастаянна праводзіць такія вечары.

    Coxa і молат. 9 ліпеня 1922 г.

    Барацьба света з цьмою ў нашай вёсцы

    ...Вялікія святы ў нас праходзяць як чорныя хмары, з п’яным дажджом п’янства і віхурай хуліганства. У выніку розных вяселляў і іншага разгулу заўсёды бывае некалькі павязаных галоў. I самі прыгаворваюць: вось што робіць самагонка. Але нягледзячы на сваю ўласную самасвядомасць і бесперапынную агітацыю кружка цвярозасці, не перастаюць і да гэтагу часу піць агідны дурман-самагон. А побач з агульным п’янствам, як мурашы, капошацца нашы камсамольцы, культпрасветчыкі і трэзвеннікі...

    ***

    У вёсцы Ліхінічы ёсць добры будынак для школы. Цяпер ён стаіць без жыцця, пустуе. Для настаўніка маюцца зручнасці: кватэра пры школе, калодзеж у некалькіх кроках, луг і зямля для агарода, а таксама хлеў для жывёлы. Вучняў набіраецца да 100 чалавек, а таму патрэбен не адзін, а два настаўнікі. Пажадана, каб прыслалі нам настаўніка сямейнага, які любіць займацца сельскай гаспадаркай, які б жыў пастаянна пры школе і пасяліўся б на доўгі час.

    Ліхінцы падвезлі тры сажні дроў для школы. Астаноўка за настаўнікам. Хоць у гэтым годзе ўжо позна пачынаць заняткі, усё ж пажадана, каб настаўнік прыехаў вясной і мог выкарыстаць зямлю і луг і разам з тым будынак не застаўся б на волю лёсу.

    Дык дайце ж нам настаўніка своечасова!

    Саха і молат. 12 красавіка 1923 г.


СЛЕД НА ЗЯМЛІ


    Лёс неардынарнай сям’і Казловых з Круглага заслугоўвае таго, каб расказачь пра іх сучаснікам. Пра гэту вялікую і цікавую сям’ю Круглянская раенная газета пісала яшчэ ў 1969 г. (нарыс П. Цішурова «Аб іх трэба памятаць», «Сельскае жыццё», 24 красавіка), праз чвэрць стагоддзя раёнка прысвячае нарыс аднаму з членаў гэтай сям’і – Ф.П. Казлову («Сельскае жыццё», 13 верасня 1995).

    Галава сям’і П.А. Казлоў быў дзякам. У пачатку 1918 ён публічна адмовіўся ад далейшага служэння богу і стаў зарабляць на жыццё працай настаўніка.

    Яго старэйшы сын Фёдар у 1908 г. скончыў пачатковую земскую школу ў в.Слабодка Круглянскай воласці, вучыўся аж да 1917 г. у агульнаадукацыйных класах Магілёўскай духоўнай семінарыі, потым паступіў на 1-ы курс Петраградскага горнага інстытута. Суровы час, матэрыяльныя цяжкасці вымусілі яго ісці працаваць. Фёдар вяртаецца ў Магілёў, дзе працуе палітпрасветработнікам, інструктарам у аддзеле народнай адукацыі, некаторы час загадвае Палітпрасветам і адначасова працуе ў газеце. У 1919 г. уступае ў РГП(б), у 1920 выбіраецца ў Магілёўскі павятовы камітэт партыі. Некалькі месяцаў працуе сакратаром павяткома. У сваёй аўтабіяграфіі, напісанай у канцы 20-х гадоў, Фёдар Казлоў аб гэтым перыядзе жыцця напіша: «...Адсутнасць дастатковага арганізатарскага вопыта і моцнай партыйнай традыцыі прымушалі мяне спатыкацца ў рабоце...» А ў рэгістрацыйным бланку члена ВКП(б), відаць, даецца ўдакладненне: у час прафсаюзнай дыскусіі ў 1921 г., г.Магілёў, абараняў адзяржаўліванне прафсаюзаў – трацкісцкую платформу да X з’езда партыі.

Круглянский район

    Фёдар Піліпавіч быў змушаны вярнуцца на працу ў Палітпрасвет, але яго высокаадукаванасць і неардынарнасць зноў прывялі ў кіруючыя органы. Яго выбіраюць спачатку членам прэзідыума, а з ліпеня 1921 г. старшынёй Магілёўскага павятовага выканкома. У 1922-25 Ф.П. Казлоў працуе загадчыкам вучэбнай часткі, загадчыкам Гомельскай губернскай савпартшколы. З 1925 па 1929 ён слухач Інстытута чырвонай прафесуры, пасля чаго працуе загадчыкам кабінета 1-га Інтэрнацыянала ў Інстытуце Маркса-Энгельса-Леніна. Апошні запіс у рэгістрацыйным бланку – старшыня кафедры ўсеагульнай гісторыі Інстытута чырвонай прафесуры (1932 – 37 гг.). Па неўдакладненых звестках Ф.П. Казлоў з партыйнага ўліку быў зняты ў жніўні 1941 г. з-за смерці. Што з ім здарылася – невядома. Магчыма, быў рэпрэсіраваны, магчыма – нешта іншае. Яшчэ вядома, што Фёдар Піліпавіч – аўтар кнігі «І-ы Інтэрнацыянал», выдадзенай у 1933 г., валодаў нямецкай, французскай і англійскай мовамі.

    Што цікава, 4 браты Фёдара таксама былі камуністамі. Васіль удзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў палітруком роты. У 1924 стаў сакратаром партячэйкі ў Круглым, з 1926 загадваў культасвет-аддзелам Магілёўскага акружкома партыі. Потым працаваў рабочым на адным з маскоўскіх заводаў. У Айчынную вайну атрымаў некалькі цяжкіх раненняў.

    Шаснаццацігадовым юнаком у 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію Міхаіл. Удзельнічаў у баях у складзе корпуса Гая. Дэмабілізаваўшыся ў 1921 г. па хваробе, працаваў загадчыкам Круглянскага земаддзела, з 1924 – народным суддзёй у в.Княжыцы пад Магілёвам.

    З 1924 г. і да канца свайго жыцця служыў у ваенна-паветраным флоце Аркадзь. Таксама з авіяцыяй звязана жыццё малодшага з братоў Казловых – Міхаіла. Да вайны ён працаваў майстрам на авіяцыйным заводзе ў Маскве. У вайну служыў авіямеханікам, а пасля яе заканчэння доўгі час працаваў выкладчыкам у ваеннай школе авіямеханікаў.

    Такой была мужчынская частка сям’і Казловых. А што ж уяўлялі сабой жанчыны? Тры дачкі – Зінаіда, Вера, Любоў і пляменніца Вольга, якая выхоўвалася ў сям’і Казловых, сталі народнымі настаўніцамі і ўсё сваё жыццё вучылі вясковых дзяцей. Яшчэ адна дачка, Надзея, стала медыкам.

    Старэйшая з іх, Зінаіда, у 1916 г. скончыла Магілёўскае духоўнае вучылішча і была накіравана на работу настаўніцай царкоўнапрыходскай школы ў Круглае. «Яна не цуралася сялянскай работы: ні мужчынскай, ні жаночай. Касіла і жала, арала і малаціла, секла дровы і валіла стогадовыя дрэвы. Мы, яе вучні, - успамінаў у сваёй публікацыі П. Цішуроў, - зайздросцілі і ганарыліся сваёй незвычайнай настаўніцай. У нашым уяўленні тады настаўнік павінен быў быць асаблівым чалавекам, далёкім ад простай фізічнай працы. Зінаіду Паўлаўну, нашу першую настаўніцу, памятаюць і з любоўю ўспамінаюць усе, хто быў яе вучнем».

    Вера Піліпаўна ў гады вайны да апошніх дзён свайго жыцця працавала настаўніцай у Падмаскоўі і памерла ад недаядання і знясілення. Надзея скончыла медтэхнікум і доўгі час працавала акушэркай у Бешанковіцкім раёне. У час вайны стала партызанскім урачом. Вось такой была сям’я Казловых, якая пакінула і свой след на гзтай зямлі.


ПАЧУЦЦЁ РОДНАЙ ЗЯМЛІ


    Звярнуўшы з бойкай шашы Круглае-Талачын, я пайшоў па зялёнай палявой дарожцы, што вяла ўздоўж высокага, як сцяна, пажоўклага жыта. Справа, удалечыні, за пятляючай Друццю, відаць былі руіны старажытнага замка каля вёскі Друцк. Казаброцкія могілкі размясціліся на горцы, якраз на мяжы Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

    Крыжы, бетонныя помнікі, надпісы. Ого, колькі тут Ляпковічаў: Аляксей, Барыс, Вера, Васіль, Ганна, Алена, Іван, Кацярына, Мацвей, Мікола... Якая багатая радаслоўная! Няўжо ніхто з іх не вылятаў з свайго гнязда, роднай вёскі Казаброддзе? Спыніўся каля сціплага помніка Барысу Васілевічу Ляпковічу, углядаюся ў каляровую фатаграфію. Адкрыты, лагодны твар, добрыя даверлівыя вочы. Але няхай пра яго раскажуць знойдзеныя дакументы, жывыя людзі, якія яго памятаюць...

    Барыс Ляпковіч нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Казаброддзе Магілёўскага павета, зараз Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Гадаваўся ў беднай сялянскай сям’і, у якой было мала зямлі і шмат розных нястач. З маленства хлопчык дапамагаў бацькам у іх няхітрай гаспадарчай працы. З васьмі гадоў яго запісалі ў Друцкую трохкласную царкоўнапрыходскую школу. Раніцой выйдзе з торбачкай за плячамі, спусціцца з горкі на драўляны мост цераз Друць, дзе ўзвышаецца млын з чырвонай цэглы, і паволі паднімецца на друцкі ўзгорак. Барыс ніколі не спазняўся на ўрокі, стараўся вучыцца, быў паслухмяны. Вельмі радавала бацькоў, што сын рос дужым і разумным. Скончыўшы школу, Барыс не ведаў, дзе працаваць, не было куды дзецца. I з горыччу ў сэрцы бацька параіў сыну: «Ідзі батраком у панскі маёнтак. Іншага выйсця няма».

    З пятнаццаці гадоў хлопчык батрачыў у маёнтку пана А.Я. Хамянтоўскага, дэпутата першай Дзяржаўнай думы. Яшчэ на досвітку па той жа сцяжынцы, па якой хадзіў у школу, ён даходзіў да моста цераз Друць і збочваў направа, на пясчаную дарогу, якую насыпалі прыгонныя сяляне праз балоцістую пойму ракі. Па лістоўнічнай алеі ён ішоў у маёнтак Крывое, углядаўся ў цікавую драўляную забудову – злучэнне клеці з адрынай (вышкай), у заезны дом, прыгожую сажалку з востравам. Усё гэта зрабілі мясцовыя сяляне, якія працавалі ў маёнтку. Зараз прыйшла чарга Барыса Ляпковіча гнуць спіну на пана, рабіць тое, што загадаюць. I падлетак з моцнымі рукамі не цураўся ніякай працы, яго можна было бачыць у кузні, на сенажаці, на бульбяным полі. Але не хацелася ўсё жыццё адчуваць сябе паднявольным. Праз год кінуў маёнтак і падаўся ў Маскву, думаў, што там будзе лепей. Уладкаваўся качагарам ткацка-набіўной фабрыкі. Працаваў па 12-13 гадзін у дзень, а плацілі капейкі. Праз год пачалася першая сусветная вайна, і становішча рабочых значна пагоршылася. Фабрыкант выцягваў усе жылы, заклікаў працаваць у імя перамогі. Але хлопец не ведаў, у чыіх інтарэсах вялася крывавая вайна; падпольныя лістоўкі ўсё растлумачылі. Ён толькі наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі рабочымі, як надышоў тэрмін служыць у арміі.

    Барыс Ляпковіч трапіў на Балтыйскі флот. Завезлі яго ў далёкі і незнаемы горад Гельсінгфорс (цяпер Хельсінкі). У 1916 г. яго залічылі качагарам лінейнага карабля «Палтава». Для яго пачалося выпрабаванне не толькі морам, але і суровым рэжымам ваенна-марской службы. Вельмі б цяжка яму было, каб не трывалы характар, кемлівасць і модная жыццёвая загартоўка. Для Ляпковіча не было перашкод, якіх бы ён не мог пераадолець. Таму ён хутчэй за іншых прывык да размеркаванага па хвілінах рытму карабельнага жыцця.

    «Палтава» - адзін з буйных караблёў Гельсінгфорскай ваенна-марской базы. Яго каманда была дружная і згуртаваная. Барыс Ляпковіч адчуваў гатоўнасць таварышаў па службе ў любую хвіліну прыйсці яму на дапамогу. Гэта яны растлумачылі яму сэнс незразумелых ваенна-марскіх, а таксама рэвалюцыйных тэрмінаў. Хлопец з Казаброддзя не раз чуў палымяныя выступленні Паўла Дыбенкі, Мікалая Ізмайлава, Герасіма Святлічнага, Івана Шпілеўскага, якія прыходзілі на іх судна. Ляпковіч быў на Сенацкай плошчы, дзе праходзілі мітынгі, наведваў Марыінскі палац, дзе ў 1917 годзе знаходзіўся Гельсінгфорскі Савет, які ўзначальваў матрос з «Палтавы» А.Ф. Сакман. I хоць у той час ён не ўваходзіў у бальшавіцкую арганізацыю, Барыс быў разам з тымі, хто актыўна выступаў за рэвалюцыю, мір і свабоду. Ён успамінаў:

    «У кастрычніку 1917 года падзеі яшчэ больш ускладніліся. Вайна працягвалася, народ галадаў, сяляне зямлі не атрымалі. Часовы ўрад не выканаў сваіх абяцанняў і даў бальшавікам магчымасць скінуць яго. Я ў складзе Гельсінгфорскага атрада маракоў удзельнічаў у штурме і ахове Зімняга, у ліквідацыі петраградскага юнкерскага мяцяжу».

    А вось новыя звесткі аб нашым земляку. 30 кастрычніка матросам пасыльнага судна «Воран» Івану Сцяпанаву і Барысу Ляпковічу выдадзена пасведчанне аб тым, што яны камандзіруюцца Цэнтрабалтам у распараджэнне Ваенна-Марскога рэвалюцыйнага камітэта. Гэты камітэт створаны па ініцыятыве У.І. Леніна і быў названы органам мабілізацыі флоту на абарону Кастрычніцкай рэвалюцыі.

    У Маскве контррэвалюцыя аказала моцнае супраціўленне. На дапамогу маскоўскім рабочым быў пасланы зводны атрад балтыйскіх маракоў на чале з К. Ерамеевым, Ф. Раскольнікавым і М. Прыгароўскім. З гэтым атрадам паехаў і Барыс Ляпковіч. Пасля вяртання ў Петраград у хуткім часе яго накіравалі на Далёкі Усход. Там ваяваў супраць белагвардзейскіх атрадаў Калмыкова і Сямёнава, японскіх інтэрвентаў.

    Б.В. Ляпковіч вярнуўся ў родную вёску. Памешчыка Хамянтоўскага ў маёнтку Крывое ўжо не было. Засталіся яго землі, пабудовы, паркі, але былы марак не спяшаўся падштурхоўваць падзеі. Закахаўся ў сваю аднавяскоўку, прыгожую Алену Патапаўну Ляпковіч, ажаніўся з ёй. А потым пачаў будаваць сабе новую хату. Як толькі перайшлі ў яе, у 1923 годзе нарадзіўся першы сын Мікіта. Якраз у гэты час на вёсцы пачаліся перамены, у баку ад якіх не быў Барыс Ляпковіч. Ён арганізаваў у Казаброддзі камуну, на аснове якой у пачатку трыццатых гадоў стварылі калгас «Пераможац». Ляпковіч быў яго першым старшынёй. Пазней ён расказваў: «Мясцовыя багацеі пасмейваліся над намі: «Што могуць зрабіць галадранцы?» А я сказаў тады на сходзе, што пры сапраўднай павазе да кожнага селяніна і пры стараннай працы ўсяго можна дабіцца. I мае словы спраўдзіліся – дабрабыт прыйшоў у кожны дом».

    Барыс Васілевіч нікога не прымушаў, людзі па-свойму вырашалі свой лес. Спачатку ў калгас уступіла 11 беднякоў. Жывёлу і маёмасць ніхто не абагульняў: у іх проста нічога не было. «Яны сеяць не ўмеюць, а калі пасеюць, дык не збяруць», - смяяліся над імі. Але старшыня хутка даказаў, што ён народжаны не ваяваць, а ствараць, менавіта араць і сеяць, збіраць ураджай. Асабліва цяжка было знайсці і арганізаваць людзей, наладзіць іх калектыўную працу. I яны знайшліся. Што б ён мог зрабіць без такіх самародкаў, як Іван Кардовіч, Іван Кімстач, Аўгіння Ляпковіч, Прохар Садоўскі, яго жонка?

    Упартасць і настойлівасць, упэўненасць у заўтрашнім дні дапамагалі беднякам, і яны перамаглі: калгас утрымаўся. У 1933 годзе ў іх было 40 кароў, праз 2 гады – 90. Пабудавалі кароўнік, канюшню, свіран, склад, здабылі інвентар і добрую цяглавую сілу. Кожны калгаснік меў уласную карову, атрымліваў на працадні зерне, бульбу, грошы. Гаспадарка стала перадавой у Круглянскім раёне, аб яе кіраўніку загаварылі ва ўсёй рэспубліцы. У лютым 1935 года Б.В. Ляпковіча выбралі дэлегатам 2-га Усесаюзнага з’езда калгаснікаў-ударнікаў, разам з А.Р. Чарвяковым, А.С. Сівагракавым і іншымі паехаў у Маскву. Гэта была вялікая і запамінальная падзея ў яго жыцці. Шмат было ў яго жыцці паездак, сустрэч з самымі рознымі людзьмі. Непазнавальна змяніўся характар думак і духоўны свет Барыса Ляпковіча. Калісьці ён думаў толькі пра свой лёс і сваю сям’ю, потым пра сваю каманду, сваіх аднавяскоўцаў. Калі ў 1940 годзе яго выбралі старшынёй Ляснянскага сельсавета, стаў думаць аб жыхарах шматлікіх вёсак, аб людзях усёй краіны. Гэтак жа і яго жонка Алена – звеннявая па льну, ударніца. Муж і жонка жылі аднымі клопатамі, стараліся з усіх сіл.

    Вялікая Айчынная вайна адарвала сялян ад родных мясцін, раскідала па свеце. Барыс Ляпковіч трапіў на Чарнаморскі флот, служыў на караблі «Камандор», ваяваў, быў удзельнікам гераічнай абароны Новарасійска. Туды да яго дайшлі цяжкія звесткі аб гібелі пад Сталінградам сына Мікіты, малодшага афіцэра, аб знаходжанні сына Міхаіла, навучэнца тэхнічнага вучылішча, у блакадным Ленінградзе. А колькі пакут перажыла ў зоне акупацыі жонка з дачкой Святланай, што нарадзілася за некалькі месяцаў да вайны?..

    Калі вярнуўся дамоў, Ляпковіч не мог нагледзецца на родныя краявіды, на ціхія, тамсям пакалечаныя і здзічэлыя палі. Усё было разбурана. Але толькі з зямлёй і людзьмі звязваў ён свае надзеі на выратаванне, лепшае жыццё. Яму зноў даверылі ўзначаліць Ляснянскі сельсавет, яго самаробная павозка зноў закалясіла па Замышках, Ваўканосаве, Скляпаве, Зубаве і іншых вёсках. Здаралася, што дробныя пытанні, якія ўзнікалі ў сялян, ён вырашаў тут жа, на калёсах. Барыс Васілевіч не любіў фармалізму, не любіў адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння. Дапамагчы працаўніку ў любым выпадку, не зневажацъ яго годнасць – было галоўным правілам старшыні. На вёсках пра яго гаварылі:

    «Хоць не вучаны, але добра мучаны. Таму і разумее людзей...»

    Калі пачалося ўзбуйненне калгасаў, на базе калісьці створанага Ляпковічам вырас буйны калгас «Перамога» з цэнтрам у вёсцы Замышкі. Да кіраўніцтва ім далучаліся больш адукаваныя людзі, спецыялісты сельскай гаспадаркі. Усё гэта было добра, засмучала толькі тое, што часам прыязджалі кіраўнікі «са свету», з далёкіх раёнаў і шмат часу гублялі на паездкі да сваякоў. А Барыс Васілевіч, намеснік старшыні калгаса, жыў за 2 км ад канторы і хадзіў да яе пяшком. Пакуль дойдзе, ён ужо ведае, як наліваецца жыта, дзе пасуцца каровы, што вяскоўцы нясуць з лесу. У сваіх кіраўнікоў больш глыбокае веданне мясцовага жыцця, больш адказнасці за лёс аднавяскоўцаў.

    За два дзесяцігоддзі адбыліся вялікія перамены. Сельгастэхнікі ў калгасе стала больш, чым было ў Круглянскай МТС. З’явіліся самыя розныя ўгнаенні. Узрасла агратэхнічная культура. Паляводы атрымліваюць па 40 цэнтнераў збожжа з гектара, па 270 цэнтнераў бульбы. Гэта ў тры разы больш, чым у першыя пасляваенныя гады. Калгас мае новую сярэднюю школу, магазіны, 2 стацыянарныя кінаўстаноўкі, бібліятэку, медпункт, пошту, пункт бытавога абслугоўвання. Калі Ляпковіч быў ужо на пенсіі, заасфальтавалі ўсе дарогі калгаса.

    Я заехаў да яго, каб пагаварыць аб мінулым, запытацца, якая сіла трымала яго на роднай зямлі. Яго дома не было.

    «Пайшоў з вёдрамі да калодзежа», - сказала жонка.

    Хутка да ганка падышоў высокі, хударлявы, даволі стройны дзядуля, моцна паціснуў мне руку. На пытанні адказваў па-свойму, як умеў:

    «Палацаў панскіх я не нажыў, таму мае мінулае – усе мае багацце. Ім больш за ўсё даражу. Не забыў і вясёлага Дыбенку, памяркоўнага Чарвякова. Сустрэчы – імгненні, а зямля вечная. Без яе я не бачыў сэнсу свайго жыцця. Няма смачней вадзіцы, як з роднай крыніцы».

    У 1982 годзе Барыс Васілевіч памёр. Кавалачак зямлі, дзе ён пахаваны пад старой бярозай, - гэта святая запаветная зона. Яе ніхто не адгароджвае ад людскога вока. Пашанцуе там пабываць – пакланіцеся матросу рэвалюцыі, носьбіту чалавечай дабрыні.

Э.А.Карніловіч.


ЭНТУЗІЯСТЫ


    Старэйшае пакаленне нашага райцэнтра яшчэ помніць Сяргея Андрэевіча Осіна і Андрэя Паўлавіча Леўчука – двух народных настаўнікаў, сціплых і бескарыслівых працаўнікоў, якія шмат зрабілі для ўздыму культурнага ўзроўню насельніцтва ў першыя гады савецкай улады.

    У тыя цяжкія гады, калі не было сшыткаў і паперы, а пісаць даводзілася на старых газетах, калі адным падручнікам карысталіся 5-10 вучняў, а аловак быў вялікай падзеяй у класе, яны ўмелі даць нам асновы добрых ведаў. Загружаныя работай у школе, свой вольны час аддавалі грамадскай рабоце.

    Сяргей Андрэевіч Осін у 1920 г. стварыў у Круглым драматычны калектыў і кіраваў ім больш як 15 гадоў. Ставіліся п’есы Астроўскага, а таксама сучасных аўтараў, у тым ліку «Паўлінка» Янкі Купалы, і што асабліва каштоўна – многія п’есы былі на беларускай мове. Зімой пастаноўкі паказваліся на сцэне невялікай залы, якая змяшчала не больш як 80 – 100 чалавек. Летам – у памяшканні пажарнага дэпо. Многія спектаклі былі платныя, грошы ад іх ішлі на дапамогу галадаючым Паволжа, у фонд МОПРА і на будаўніцтва паветранага флоту.

    Сяргей Андрэевіч быў не толькі ўважлівым, удумлівым рэжысёрам-пастаноўшчыкам, але разам са сваім актывам рыхтаваў дэкарацыі, шукаў патрэбныя касцюмы і неабходны для пастаноўкі рэквізіт.

    Другім энтузіястам культурнай работы ў Круглым быў настаўнік школы II ступені Андрэй Паўлавіч Ляўчук. Прыкладна ў той жа час, калі С.А. Осін стварыў драматычны калектыў, ён арганізаваў вялікі народны хор – адзін з лепшых сярод валасных хароў Магілёўскага павета. Яго ўдзельнікамі былі вучні старэйшых класаў сярэдняй школы, моладзь і старыя людзі. У рэпертуары вялікае месца займалі рускія, украінскія і беларускія народныя песні, а таксама творы кампазітараў-класікаў. Андрэй Паўлавіч сам рабіў аранжыроўку новых песень. Ён праводзіў рэпетыцыі хору са сваёй неразлучнай скрыпкай, дабіваючыся меладычнага гучання кожнай песні.

    Канцэрты хору чаргаваліся з пастаноўкамі драматычнага гуртка. Вось так арганізоўвалі культурны адпачынак, далучалі да мастацтва глухую правінцыю, якой у той час было Круглае, народныя настаўнікі і сапраўдныя інтэлігенты С.А. Осін і А.П. Ляўчук. Па рознаму склаўся лёс гэтых цудоўных людзей. Пазней стала вядома, што быў рэпрэсіраваны і расстраляны ў сталінскія часы сапраўдны патрыёт сваёй Бацькаўшчыны Сяргей Андрэевіч Осін...

П.Цішуроў


«ЗМОВА» Ў ПАЎЛАВІЦКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ


    Пасля таго, як у 1929 г. быў узяты на узбраенне лозунг «суцэльнай калектывізацыі», калгасы пачалі расці хутка, як грыбы пасля дажджу. Але, створаныя ў прымусовым парадку, яны, праіснаваўшы нейкі час, распадаліся. Так здарылася і з калгасам у вёсцы Зелянькова. Не прайшоў і год, як большасць яго членаў, разабраўшы сваю маёмасць, выйшлі з калгаса. Засталося ў ім не болей як 10 гаспадарак. Каб паправіць справы, у вёску быў накіраваны прадстаўнік ЦК Кампартыі Беларусі Сямёнаў К.Н. Быў ён яшчэ зусім малады, і, відаць, вельмі хацелася яму праявіць сябе, а разабрацца ва ўсім не хапала жыццёвага вопыту. Сумнымі аказаліся вынікі яго дзейнасці: 6 снежня 1932 г. 17 жыхароў вёсак Зелянькова і Паўлавічы Паўлавіцкага сельскага савета былі арыштаваны. А ўжо 18 лютага 1933 г. 14 з іх (Цясленку К.А., Патапаву А.К., Трусаву М.Д., Абложкіну П.Т., Філімонаву М.С., Філімонаву Д.А., Філімонаву РА., Гваздзёву Я.С., Мініну Т.Д., Баравікову Д.С., Дзерунову Я.Е., Гапонаву Ф.К., Завадскаму П.Р., Нямыцька М.А.) было прад’яўлена абвінаваўчае заключэнне:

    «Бывшие кулаки: полицейские, жандармы, церковники и руководители секты евангелистов... деревни Зеленькова и Павловичи... объединившись под непосредственное руководство прибывшего из Украины попа Тесленко, ожесточенно повели борьбу по срыву мероприятий партии и Советской власти, в частности, по развалу колхозов и в особенности по организации саботажа и срыва хлебозаготовительной компании. Невзирая на противоположность своих религиозных убеждений... собирали нелегальные собрания с целью создания новых контрреволюционных кадров и обсуждали вопросы дальнейшего своего действия.

    В результате чего, взяв под свое влияние большую часть отсталого населения Павловичского сельского Совета, окончательно сорвали выполнение плана заготовок по данному сельсовету...

    Кулацко-антисоветские элементы своей проводимой работой по разложению колхоза им. Ворошилова сумели вытеснить бедноту из колхозов и натолкнуть ее на разграбление колхозного имущества, сами же, якобы являясь активистами, создавали из вышесказанных лиц кулацкое ядро в колхозе, грабя и зажимая оставшуюся бедноту в колхозе, проводили уравниловку и расхищение колхозного имущества, чем старались доказать, что колхозы не жизненны и не осуществимы.

    Присланным для практической работы в данном колхозе студентом Московского института нацменьшинства т.Семеновым вся контрреволюционная работа данной группы была вскрыта и вынесена на массы.

    В силу чего они, чувствуя под собой в колхозе не твердую почву, на одном из своих нелегальных собраний с участием попа Тесленко решили уничтожить стоящего на их пути Семенова и провели над ним в ночь на 20-е ноября 1932 г. не удавшийся теракт.

    Произведенным по делу предварительным следствием путем допроса целого ряда свидетелей все вышеизложенное подтвердилось.

    ...Обвиняются в преступлениях, предусмотренных 70, 75, 72 и 76 ст. ст. УК БССР».

    Такім чынам, «злачынствы», у якіх абвінавачвалася група сялян з Паўлавіцкага сельсавета, падпадалі пад артыкулы 70, 72, 75, 76 Крымінальнага кодэкса БССР. Што ж гэта за артыкулы? Згодна з Крымінальным кодэксам Беларускай ССР, які быў зацверджаны ЦБК БССР на 3-й сесіі 8-га склікання 23 верасня 1928 г. і ўведзены ў дзеянне з 15 лістапада таго ж года, артыкул 70 абазначаў здзяйсненне тэрарыстычных актаў, накіраваных супраць прадстаўнікоў савецкай улады або дзейнасці рэвалюцыйных рабочых і сялянскіх арганізацый і ўдзел у выкананні такіх актаў, хаця б і асобамі, якія не ўдзельнічаюць у контррэвалюцыйнай арганізацыі. Артыкул 72 складаўся з 2 пунктаў, якія прадугледжвалі прапаганду або агітацыю да звяржэння, падрыву ці аслаблення савецкай улады і такія ж дзеянні пры масавых хваляваннях. Артыкул 75 прадугледжваў контррэвалюцыйны сабатаж, накіраваны на аслабленне ўлады. Што ж датычылася артыкула 76, дык ён быў як бы абагульняючы і ўключаў у сябе «всякого рода организационную деятельность».

    Як бачым, абвінавачванні вельмі сур’ёзныя. I вынікі былі адпаведныя. Філімонаў Даніла Андрэевіч, Патапаў Аляксей Кірылавіч, Мінін Трафім Дзямідавіч, Трусаў Мітрафан Дзямідавіч былі прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Іх сем’і высылаліся з родных мясцін тэрмінам на 3 гады «с прикреплением к определенному месту жительства». Да расстрэлу быў прыгавораны таксама і святар Цясленка Кузьма Антонавіч.

    Філімонаў Мартын Сямёнавіч, Філімонаў Раман Андрэевіч, Гваздзёў Ягор Савельевіч, Дзеруноў Яфім Ермалаевіч, Гапонаў Фёдар Кірылавіч атрымалі па 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

    Абложкін Пётр Тарасавіч, Баравікоў Дарафей Сідаравіч, Завадскі Пётр Фёдаравіч, Нямыцька Мікалай Андрэевіч былі засуджаны на 5 гадоў зняволення.

    Мера пакарання для Гваздзёва Я.С. у далейшым была зніжана да 5 гадоў зняволення.

    3 чалавекі – Нікіцін Васіль Піліпавіч, Цітоў Пётр Цімафеевіч, Цітоў Архіп Цімафеевіч – былі вызвалены «за адсутнасцю ўлік».

    Калі пасля XX з’езда Камуністычнай партыі пачаўся масавы перагляд спраў рэпрэсіраваных, была перагледжана (у 1961 г.) і справа аб контррэвалюцыйнай рэлігійнай групоўцы ў Паўлавіцкім сельсавеце. Вось тады і высветлілася, што справа гэтая была цалкам надуманая і, як кажуць, белымі ніткамі шытая. Абвінавачванне ў контррэвалюцыйнай дзейнасці было зроблена на падставе паказанняў сведкаў, якія з’яўляліся хутчэй чуткамі, чым дакладнымі звесткамі. Ды і подпісаў сведак аб тым, што іх папярэдзілі аб адказнасці за дачу лжывых паказанняў, на пратаколах не было. I хаця ніхто з асуджаных не прызнаў сябе вінаватым, вочныя стаўкі паміж імі і сведкамі не праводзіліся. Не было і канкрэтных улік па справе аб пакушэнні на жыццё Сямёнава. Больш таго, некаторыя паказанні зусім не ўпісваліся ў патрэбную схему і сцвярджалі хутчэй адваротнае.

    У архіўна-следчай справе захаваліся паказанні жыхароў вёсак Зелянькова і Паўлавічы, якія яны давалі ў 1961 г., калі справа гэтая пераглядалася. Вось як выглядала тое, што здарылася (паказанні сведак даюцца на мове арыгінала).

    Расказвае Нямыцька Цімафей Мікалаевіч, жыхар в.Зелянькова:

    «...В период начала коллективизации в нашей деревне был создан колхоз. Но вскоре многие колхозники вышли из колхоза, и колхоз почти распался, в нем осталось несколько хозяйств. Тогда из Минска или из другого центра (точно не знаю) в нашу деревню был прислан представитель Семенов... Проживал он на квартире у бывшего председателя колхоза Филимонова Даниила Андреевича. Филимонов Д.А. в то время являлся активным колхозником, одним из инициаторов создания колхоза и первым его руководителем. Когда большинство колхозников вышли из колхоза, хозяйство Филимонова Д.А. осталось в колхозе, и он проводил работу по возвращению крестьян в колхоз. Активным колхозником являлся также его брат Филимонов Роман Андреевич и их двоюродный брат Филимонов Мартын Семенович. С представителем Семеновым они жили дружно. Особенно дружил с Семеновым Мартын. Они тогда были молодыми людьми и вместе ходили на вечеринки.

    В один из вечеров Семенов был избит у дома Филимонова Д., где он проживал. В последствии имел место разговор среди местных жителей, что Семенова якобы избили братья Филимоновы... Я со своей стороны считаю, что такие разговоры не обоснованы...

    Потапов Алексей Кириллович в первые годы существования Советской власти якобы являлся коммунистом, но затем из партии выбыл. В период организации колхоза он являлся одним из активистов колхозного строительства и за ним до того времени сохранилась кличка «коммунист».

    Обложкина Петра Тарасовича... называли судьей, т.к. он якобы до революции работал на судейской должности...»

    Асіпенка Васіль Ягоравіч, жыхар в.Паўлавічы:

    «... Как только в нашей местности стали организовываться колхозы, я вместе с другими жителями села Павловичи вступил в колхоз. Организация проходила медленно, многие жители вступать в колхоз не решались. При организации колхозов со стороны жителей противодействия не наблюдалось. Агитации против заготовительной кампании я ни от кого не слышал. О существовании в Павловичском сельском совете контрреволюционной группы, которая проводила бы работу, направленную на срыв колхозного строительства и других мероприятий Советской власти на селе, мне ничего не известно...»

    Тарасаў Кузьма Антонавіч, жыхар в.Паўлавічы: «...Я полагаю, что ни до организации в нашей местности колхозов, ни в последующее время из местных жителей никаких контрреволюционных группировок не создавалось.

    Из названных мне лиц я знал бывших жителей села Павловичи Трусова Митрофана Демидовича, Дерунова Ефима Ермолаевича, Боровикова Дорофея Сидоровича, Гапонова Федора Кирилловича, Завадского Петра Федоровича, а также Минина Трофима Демидовича.

    ... Таких фактов, чтобы указанные лица проводили агитацию, направленную на срыв хлебозаготовок, не знаю. Устраивались ли нелегальные собрания в доме Дерунова, мне не известно. По моему мнению, в доме Дерунова не могло проводиться собраний, так как его дом состоял из одной маленькой комнаты, в которой могло собраться не более 5 человек».

    На дапрос у следчыя органы быў выкліканы і Нікіцін В.Ф., які таксама праходзіў па справе аб контррэвалюцыйнай рэлігійнай групоўцы ў Паўлавіцкім сельсавеце, але быў вызвалены «за недостаточностью улик». Праўда, на гэтым непаразуменні з уладамі ў яго не скончыліся. Звернемся зноў да дакументаў.

    3 пратакола дапроса Нікіціна В.Ф. 12 красавіка 1961 г.:

    Пытанне : «Вы подвергались аресту в 1932 г.?»

    Адказ: «Да, осенью 1932 г. я был арестован органами ОГПУ и находился под арестом до весны 1933 г.».

    Пытанне: «За что вас арестовали в 1932 г. и какое вам предъявили обвинение?»

    Адказ: «За что я был арестован, я сам не знаю. Находясь под арестом в течение около шести месяцев, я ни разу не был допрошен и никакого обвинения мне не предъявлялось. Весной 1933 г. я был освобожден, но тогда же до меня было доведено непосильное задание по сдаче семян для посева. Это задание я не мог выполнить, так как у меня просто не имелось такого количества семян. Поэтому вскоре я судом при Павловичском сельском совете был осужден на 6 лет тюремного заключения, за невыполнение задания по сдаче семян. Но, отбыв три месяца, я был освобожден.

    ... Я никогда не слышал, чтобы в Павловичском сельском совете существовала контрреволюционная группа».

    Былі выкліканы на дапрос і тыя людзі, якія ў 1932 г. давалі паказанні супраць сваіх землякоў. Яны адмовіліся ад тых паказанняў, сцвярджаючы, што не падпісвалі пратакол. Так гэта ці не – няхай застанецца на іх сумленні. Мы ж не станем называць гэтыя прозвішчы, бо зараз ужо добра вядома, што падобныя паказанні выбіваліся рознымі спосабамі.

    З чэрвеня 1961 г. прэзідыум Магілёўскага абласнога суда вынес наступную пастанову:

    «Постановление Тройки при ПП ОГПУ по БССР от 7 марта 1933 г. в отношении Тесленко Кузьмы Антоновича, Потапова Алексея Кирилловича, Трусова Митрофана Демидовича, Филимонова Даниила Андреевича, Минина Трофима Демидовича, Филимонова Мартына Семеновича, Филимонова Романа Андреевича, Дерунова Ефима Ермолаевича, Гапонова Федора Кирилловича, Обложкина Петра Тарасовича, Боровикова Дорофея Сидоровича, Завадского Петра Федоровича, Немытько Николая Андреевича, а также в отношении Гвоздева Егора Савельевича и постановление Тройки при ПП ОГПУ по БССР от 19 февраля 1934 г. отменить, а дело в отношении указанных лиц дальнейшим производством прекратить за недоказанностью их вины».

Г.А.Грыгор’еў, В.В.Грыгор’ева.


ДАКУМЕНТЫ СВЕДЧАЦЬ...



ЗАЯВА ГРАМАДЗЯН ВЁСКІ ШАЎКАВІННЕ ПАЎЛАВІЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА КРУГЛЯНСКАГА РАЁНА Ў ПРЭЗІДЫУМ ЦЭНТРАЛЬНАЙ КАНТРОЛЬНАЙ КАМІСІІ КП(б)Б



    Пасля 28 кастрычніка 1929 г.

    Мы, вышэй упамянутыя гр-не, просім прэзідыум ЦКК КП(б)Б дапамагчы нам, беднякам, таму што 28 кастрычніка г.г. (1929) у в. Шаўкавінне быў сход аб нарыхтоўцы хлеба, сыравінных прадуктаў і ў кошт групы беднаты (засядала да агульнага сходу і вызначыла камісію садзейнічання) былі ўведзены заможныя сяляне, якія плацілі с/г падатак і да т.п. Гэтыя заможныя грамадзяне падгаварылі некалькі беднякоў, каб на тых не наклалі (?) хлеба і бульбы і зрабілі няправільнае развярстанне, якое ўдарыла па бедняках і маламаёмасных серадняках, што будзе відаць з наступнага:

    1. Мне, Сырцову Мікалаю Данілавічу, належыць 15 пудоў хлеба і 150 пудоў бульбы, у той час як я маю 5 дзес. зямлі, атрыманай у час землеўпарадкавання, 5 душ сям’і, 1 каня, 1 кар., с/г падатку на 1929/30 гг. – 9 руб.

    2. Сырцоў Мікіта: прызначана здаць 150 п. бульбы, у той час калі гаспадарка складаецца: з 1 каня, 1 кар.,.5 душ сям’і, надзел зямлі 5 дзес, падатак плачу 9 руб. 95 кап.

    3. Зайкоў Міхаіл – хлеба 30 пудоў, бульбы 350 пудоў, зямлі 6 дзес, 1 конь, 1 жарабя, 1,2 гады, 1 карова, сям’я 5 душ, с/г падатак 15 руб.

    4. Зайкоў Іван, 10 пудоў хлеба, зямлі 4,5 дзес., 2 дзес. арэнднай, 1 конь, 2 кар., 9 душ сям’і, с/г падатак 4 руб. і бульбы 150 пудоў.

    5. Сырцоў Марцін – хлеба 20 пудоў, бульбы 300 пудоў, зямлі 4,5 дзесяцін, 1 конь, жарабя, 2 кар., 6 душ сям’і, с/г падатак 6 руб.

    6. Пехцераў Сазон, хлеба 25 пудоў, бульбы 150 пудоў, зямлі – 1,4 дзес, 1 жарабя, 1 кар., 4 душы сям’і, с/г падатак 6 руб.

    7. Пехцераў Сідар – хлеба 30 пудоў, бульбы 250 пудоў, зямлі – 3,06 дзес, 1 конь, 1 кар., 5 душ сям’і, с/г падатак 9 руб.

    8. Пехцераў Іван Іпалітаў – 75 п. бульбы, у той час як плачу с/г падатак 6 руб. 85 кап. (скідка з гэтай сумы 1 руб. 44 кап.), зямлі 4,03 дзес, 1 конь, 1 кар., сям’і 6 душ.

    9. Зайкоў Ягор – хлеба 30 пудоў, бульбы 350 пудоў, 2 кані, 1 кар., 6 душ сям’і, с/г падатак 13 руб.

    Гэтыя вышэй названыя гр-не беднякі і маламагутныя сераднякі, з якіх частка ў мінулыя гады вызвалялася ад с/г падатку, дзякуючы няправільнай развёрстцы хлеба і бульбы падвяргаліся непасільнаму ўзносу прадуктаў. Гр-не больш заможныя за нас, якія маглі здаць лішкі хлеба і бульбы, неабкладзены, таму што яны падгаварылі некаторых беднякоў і выступілі супраць нас – беднякоў. Значыць, тыя гр-не, якія выступілі супраць нас, самі заможныя: Раманаў Павел Аляксееў, зямлі мае 6 дзес., 1 каня, 1 кар., сям’і 4 душы, с/г падатак 22 руб. Таксама неабкладзены Фратавіцкі Васіль Фёдараў. Мае 4 дзес. зямлі і арэнднай 6 дзес, што 10 дзесяцін, 1 каня, 1 кар., 5 душ сям’і, с/г падатак 10 руб. Немыцькоў Пётр. Зямлі 8 дзес, 2 кані, 2 кар., с/г падатак 13 руб. Гэтыя гр-не указаны для прыкладу, а таксама астатнія неабкладзены 8 чал. як зямлёй, так жывёлай, і ў іх меней.

    Чаму гэта вось так атрымалася? Дзе тады нашы с/саветы, ячэйкі, чаму яны не бачаць, што бядняк абкладаецца хлебам і бульбаю, а тыя гр-не, якія могуць унесці лішкі, застаюцца ўбаку, а мы не маем сродкаў да існавання. Таму просім нашу вышэйшую ўладу ЦВК і КП(б)Б дапамагчы нам вызваліцца ад накладання хлеба і бульбы, бо мы не маем лішкаў і не можам аплаціць непасільныя для нас сумы, таму што ў мінулыя гады даводзілася самім купляць хлеб для харчавання.

    У той час, калі ў гэтым годзе быў Чырвоны абоз, то мы, укараціўшы свой паёк, здалі па 3 – 4 – 5 пудоў хлеба, ідучы насустрач уладзе. Таксама мы не адмаўляліся ад падаткаў бульбы, але толькі як пасільна з нас кожнаму.

    Пры гэтым прыкладаем нашы абкладныя лісты па с/г падатку на 1929/ 30 год. Прасіцелі: Сырцоў, Зайкоў і астатнія.

    За непісьменных Пехцерава Сазона, Пехцерава Сідара і Зайкова Ягора па іх асабістай просьбе распісаўся гр-н в. Шаўкавінне Паўлавіцкага с/с – Сырцоў.

    Вывады па абгляду скаргі в.Шаўкавінне Паўлавіцкага с/с Круглянскага р-на.

    Па абгляду матэрыялаў, маючыхся ў Паўлавіцкім с/с, і спрэчак на адчыненым сходзе беднаты сумесна з сераднякамі высветлілася наступнае:

    1. Што гр.гр. в. Шаўкавінне, падаўшыя скаргу, сапраўды з’яўляюцца сераднякамі, галоўным чынам маламоцнымі плацяшчымі сельхозпадатку ад 4 – 6 руб. да 13 – 15 руб.

    2. Што ў адносінах да гэтай групы сераднякоў было вызначана цвёрдае задание па здачы збожжа і бульбы, якое было зацверджана на сходах беднаты і агульным пры няпоўным удзеле ўсіх сялян вёскі, якая наогул з’яўляецца бядняцка-серадняцкай (абкладзеных у індывідуальным парадку няма).

    3. Што па думцы работнікаў с.с, а таксама прадстаўнікоў групы беднаты гр., падаўшыя скаргу, хаця і з’яўляюцца сераднякамі, але настрой іх не серадняцкі, і пагэтаму к ім неабходна было прыняць рашучыя меры, так як інач было бы здадзена зусім мала бульбы і збожжа. (На сходзе Зайкоў Міхаіл заявіў, што калі не будзе здадзена вызначаная колькасць збожжа і бульбы, было пагрожана яму, што ён будзе аштрафаван у 5 кратн. размеры).

    4. Такім чынам, яскравыя дырэктывы АК ад 15/Х-1929 г. і АВК ад 25/Х і 26/ХІ – аб тым, што цвёрдыя задання неабходна рашуча праводзіць у адносінах кулацка заможнай часткі было скрыўлена і праводзілася ў адносінах вышэй названай групы слабых сераднякоў. Прычым трэба заўважыць, што вызначаная колькасць збожжа, асабліва бульбы, была зусім непасільна для гэтых гаспадароў. (Заява бедняка Макара Салаўёва, што столькі і не сеялі).

    Увага: Адзначаная колькасць бульбы і збожжа гэтымі грамадзянамі была здана часткова, прычым нязначная колькасць да пастановы с.с. у Чырвоным абозе і астатнія пасля пастановы.

    5. Што з боку с.с. і ячэйкі зусім мала было зроблена ў справе арганізацыі Чырвоных абозаў і растлумачэнню працы сярод сераднякоў аб неабходнасці здачы сваіх лішкаў, прычым растлумачальная праца была заменена мерамі адм. ўздзейнічання.

    6. Нездавальняючым патрэбна лічыць таксама і склад камісіі садзейнічання.

    7. З дырэктыў з боку РВК неабходна адзначыць, што 24 жніўня ў сваім лісту да с.с. ён гаворыць літаральна: «вызначаная колькасць для кожнай вёскі, селішча альбо пасёлка размяркоўваецца паасобным дваром дзеля правядзення гэтай працы, трэба пытанне абгаварыць на бядняцкіх сходах вёсак, вясковых актывах і г.д. ». Гэта дырэктыва гаворыць аб тым, што разьмеркаванне неабходна давесці да кожнага двара, хаця бы серадняцкага альбо бядняцкага, а не толькі кулацка-заможнага, што з’яўляецца несправядлівым і скрыўляе лінію партыі, хаця ў дырэктыве ад 25/Х падкрэсліваецца, што кулацкая частка дрэнна здае хлеб і што неабходна нажаць на гэтую частку.

    Увага: Вышэй адзначаныя недарэчнасці мною былі растлумачаны як с.с, так і прадстаўніку яч., якія прызналіся ў сваёй памылцы, а таксама на адчыненым сходзе беднаты.

    1. На падставе вышэй ізложанага лічыць неабходным зьвярнуць увагу акруговых устаноў на неабходнасць ізжыцця гэтакіх фактаў, падыходаў да серадняцкіх гаспадарак так, як трэба лічыць, што гэткія факты мелі месца не толькі ў в. Шаўкавінне.

    2. Паставіць на від РВК і с.с. за дапушчанае скрыўленне, прапанаваць РВК і с.с. пасіліць сваю працу па ўсіх нарыхтоўках (збожжа, лён) пуцём прымянення мер грамадска-растлумачальных і арганізацый Чырвоных абозаў. Таксама больш стала растлумачыць беднаце яе ролю ў нарыхтоўках і палітыку нашай партыі і ўлады ў адносінах да серадняцтва.

    Прадстаўнік РСІ Флеер.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 154, л. 55, 57.



ВЫНІКІ АПЕРАЦЫІ ПА ВЫСЯЛЕННЮ КУЛАКОЎ ПА КРУГЛЯНСКІМ С/С, ХУТ. АЛЬШАНІКІ



    Падрыхтоўчая работа па высяленню была распачата ў 11 гадзін вечара 8 сакавіка 1930 г. шляхам склікання камсамольцаў 10 чал. і прыцягнення актывістаў-батракоў, беднякоў і сераднякоў-калгаснікаў 14 чалавек, у ліку якіх было 4 жанчыны. Праз члена сельсавета і выканаўцаў падрыхтаваны падводы і дамоўлена аб прыездзе іх к 9 гадзінам раніцы 9 сакавіка 1930 г. у прызначаныя месцы. Камсамольцы, батракі, бедната і сераднякі разам з упаўнаважанымі сабраліся ў школе і пасля кароткай нарады ў 9 гадзін раніцы 9 сакавіка 1930 г. разбіліся на пяць брыгад і накіраваліся да месцаў прызначэння і роўна ў 4 гадзіны ўжо былі адабраны распіскі ў кулакоў аб аб’яўленні або аб высяленні з межаў БССР, згодна з пастановай беднаты і калгаснікаў. Настрой брыгадзіраў быў выдатны, актыўна прымалі ўдзел па нагляду за кулакамі, сем’ямі і іх маёмасцю. Дапамагалі ім хутчэй укладвацца. Выносілі рэчы на падводы і ўсаджвалі кулацкія сем’і, сачылі за тым, каб не расцягвалася астатняя маёмасць. Навакольныя сяляне не збіраліся, а прыехаўшыя падводчыкі з асаблівым жаданнем стараліся хутчэй іх вывезці з межаў вёскі, кажучы: «Гэта трэба было даўно зрабіць». Шульц Аляксандр, калгаснік, былы батрак кулака Самковіча, быў самым актыўным арганізатэрам брыгад і ўдзельнікам высялення, замыкаў хаты і свірны выселеных, кажучы: «Досыць пасядзелі на нашай шыі, паэксплуатавалі, а цяпер хопіць. Характэрнымі момантамі трэба адзначыць наступнае:

    1. Прыйшоўшы да кулака Самковіча В., апошні быў ужо амаль сабраўшыся. Упакавана ўся маёмасць, а адной дачкі не было, бо паехала кудысьці за цёплым адзеннем і прывезла яго ў 7 гадзін раніцы (лісовыя футры, кажухі і паліто). Гэта адбылося дзякуючы таму, што да іх спецыяльна прыехаў іх сваяк Замскі Міхаіл Фёдараў з в.Чубатава Капыскага р-на. Супраціўлення з боку Самковічаў не было, а калі выйшлі і аб’явілі, сказаў: «Так, так, гэта трэба было даўно зрабіць. Гэты хлам у памыйную яму. Ну што я буду рабіць там з гэтымі бабамі. Чорт іх бяры, хай едуць са мной. На чорта я братоў сваіх вызваліў ад зямелькі, скупліваючы, выплачваючы. Выплачваў, калі пуд жыта быў тысячамі і мільёнамі, варта за нашу сквапнасць». Пры пасадцы іх прыехаў да іх развітацца гр. х. Альшаньнікі, моцны серадняк Грушэцкі з жонкаю і дачкою (сваякі), развіталіся без усялякіх размоў і паехалі развітвацца да кулака Арлоўскага, а потым пасля развітвацца не прыходзілі. Пры ад’ездзе Самковіч сказаў: «Ну, бывайце, спажывайце, неяк будзе». Едучы выказаў думку, што хутка вернецца і ўступіць у калгас. «Думаю, хутка ўбачымся». (Змест сказанага дваякі ў сувязі з распаўсюджанымі чуткамі, што вясной будзе вайна).

    2. У кулака Арлоўскага асабліва характэрных момантаў не было. Галава сямейства аб’явіў сябе хворым, але пасля непрацяглых угавораў, растлумачэнняў згадзіўся і пачалі збірацца... Праводзіць ніхто не прыходзіў, акрамя дачкі Грушэцкага і брыгадзіраў, якія праводзілі работу. Паводаль стаяла некалькі жанчын, а развітваліся з дзяўчатамі тры або чатыры сялянскія дзеўкі, іх сяброўкі. Сам Арлоўскі ўвесь час маўчаў і пры ад’ездзе ні з кім не развітваўся. На дарогу забраў з сабою дзве паўлітроўкі, а лякарства, якое падала яму дачка, паставіў на акно, гаворачы: «Не, гэта мне не трэба».

    3. Пры высяленні сям’і кулака Шафранскага было наступнае. Шафранскай не было дома да 7 гадзін. Потым прыйшла і ўвесь час плакала, плакалі дзеці, кляла мужа. Не жадала збірацца. Брыгадзіры ўкладвалі рэчы, наварылі есці і пакармілі дзяцей. Пры пасадцы не хацела ехаць, плакала. Сабралася каля дваццаці баб і гаварылі, не трэба высяляць. Асабліва актыўна абаранялі яе наступныя:

    Каласоўская, маці камсамольца Каласоўскага Івана, Іваноўская Наста, жонка члена с/с, серадняка і Бекешка Хаўроння – бяднячка. Крычалі – не трэба высяляць, пакіньце яе тут, бедната пастановы не выносіла. «Хай таго і абкладуць, хто іх індывідуальна абклаў». Бекешка Хаўроння нават спрабавала падысці да ўпаўнаважанага, фізічна хацела прымусіць пусціці назад у хату дзяцей і Шафранскую.

    Дзяцей Шафранскай апранулі, сабраўшы вопратку ў іншых кулакоў, якія выехалі раней. З Шафранскай развітваліся і расцалаваліся некалькі баб. Група жанчын на чале з Навіцкай Васяй апраўдвалі дзеянні беднаты і абаранялі пастанову сходу калгаснікаў і беднаты аб высяленні. Абзывалі Каласоўскую, Іваноўскую і Бякешку падлючнікамі і выкрываючы, што яны самі на сходзе беднаты крычалі аб высяленні ўсіх кулакоў.

    4. Пры высяленні Захаранка і Альшэўскіх нікога не было, прыйшлі развітвацца толькі сяброўкі дзяўчат высяляемых кулакоў. Размоў асаблівых не было. Захаранка старая нават пры ад’ездзе расказала, як даглядаць пчол, якія стаялі ў хаце ў цёмным калідоры.

    Заўвага: Паводле паведамлення брыгадзіра Шульца Аляксандра, што Самковічу (?) прыехаў загадзя папярэдзіць Замскі – частка рэчаў, посуд і хлеб перададзены іх сваякам Грушэцкім (?) грам. х. Альшаннікі Круглянскага с/с.

    Уся аперацыя закончана была к 11/12 гадзінам дня 9 сакавіка 30 года. Маёмасць перададзена члену с/с і старш. калхоза.

    Подпіс неразборлівы.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 162, л. 23.


СТАЛІНСКІЯ РЭПРЭСІІ НА КРУГЛЯНШЧЫНЕ


    З пачатку 1930-х гадоў жыццё савецкага грамадства стала нібы двайным: з аднаго боку – трагічны лёс несправядліва абвінавачаных людзей, з другога – упартая, самаадданая праца па пераўтварэнні краіны. Кожны з гэтых бакоў жыцця меў свой закон. Тыя, каго абмінулі і не закранулі жорсткія рэпрэсіі, пачалі жыццё са снежня 1936 года па новай Канстытуцыі СССР. Тады ў кожным кутку вялікай краіны, у тым ліку і на Кругляншчыне, прайшлі сходы па абмеркаванні праекта новай Канстытуцыі. У Круглянскім раёне прайшлі 133 сходы жыхароў (прысутнічала каля 15 тыс. чалавек). Да праекта Канстытуцыі было ўнесена 16 дапаўненняў, некаторыя з іх спрэчныя і супярэчлівыя. Так, калгаснік калгаса «Ільіч» Сіманаўскага сельсавета В.Руцай унёс дапаўненне аб тым, што не трэба ўстанаўліваць у правах галасы паноў, жандараў і тайных сышчыкаў. Ц. Руцай з калгаса «Молат» таго ж сельсавета прапанаваў, каб калгасы выдавалі пуцёўкі ў Дамы адпачынку бясплатна, адкрываць для дзяцей сады і яслі і больш надаваць увагі старым. Селянін А. Выгоўскі з калгаса «Другая пяцігодка» Мархлеўскага сельсавета прапанаваў даваць правы выхаду з Саюза ССР толькі пасля ўсенароднага пагаднення. Член калгаса «Камуністычны шлях» Комсеніцкага сельсавета Мядзведзеў прапанаваў прызываць на службу ў Чырвоную Армію дзяўчат, калі яны захочуць служыць. Было шмат і іншых прапаноў і дапаўненняў. Гэтыя дапаўненні датычылі ў асноўным правоў грамадзян.

    Фальшывым спектаклем у жыцці нашай рэспублікі стала падпісанне пісьма правадыру і настаўніку ўсіх народаў Сталіну. 10 ліпеня 1936 г. закончылася абмеркаванне і падпісанне гэтага пісьма ў Круглянскім раёне. Было сабрана больш за 5 тыс. подпісаў, якія разам з пісьмом былі накіраваны ў ЦК КП(б)Б. З дакладной запіскі ў ЦК КП(6)Б, падпісанай 20.7.1936 г. сакратаром Круглянскага райкома партыі, відаць, што працоўныя Круглянскага раёна ад малых да старых з вялікім энтузіязмам падпісалі пісьмо Сталіну. Аднак архіўныя матэрыялы сведчаць, што ў гэтым раёне было нямала людзей, якія бачылі ў гэтым акце падман і ўгодніцтва. Так, каваль з калгаса «Навіна» Ляснянскага сельсавета сказаў, што ён не бачыў чарапіцы на дахах і каб па трубах цякла вада ў хату. Калгаснік Н. Іванькоў з калгаса «Каменка» Цяцерынскага сельсавета заявіў, што пісьмо напісана недакладна і што ў нас не хапае хлеба для сябе, не толькі для гасцей... У калгасе няма ніводнай хаты, пакрытай чарапіцай, а ўсе сялянскія хаты пакрыты саломай. Селянін М.Е. Балабуеў на адным са сходаў як бы падвёў вынік усёй камедыі наконт падпісання пісьма. Ён сказаў, што падпісваць пісьмо Сталіну не будзе, бо ўжо прымушалі падпісваць пісьмо ў грамадзянскую вайну і тады гаварылі, што сялянам будзе добра жыць, а потым сялян давялі да гібелі і ім цяпер няма магчымасці жыць. «Таму няхай падпісвае пісьмо Сталіну той, каму жывецца добра, а ён падпісваць адмаўляецца...» Адмовіліся падпісаць пісьмо правадыру ў калгасах «7-ы з’езд Саветаў» (Круглянскі сельсавет), «Чапаеў» (Паўлавіцкі сельсавет) і інш. Гэтыя выказванні простых людзей аб’яўляліся антысавецкімі і контррэвалюцыйнымі. Органы НКУС БССР адразу звярнулі на гэта ўвагу і ўзялі на заметку. Поспехі ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі і культуры стрымлівалі камандна-бюракратычныя метады кіравання, якія ўсё больш набіралі сілу. Вядомы лозунг аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму стварыў атмасферу падазронасці, неабгрунтаваных рэпрэсій. Пачалося паляванне на «ведзьмаў».

    Паводле назіранняў начальніка Круглянскага раённага аддзела НКУС Яхно ў 1936 г. «выкладчыкі і нават школьнікі былі засмечаны чужымі элементамі». У чым і як гэта канкрэтна праяўлялася? Напрыклад, на сходзе ў калгасе «Маяк», які праводзіў інструктар райкома партыі Тузаў, пры абмеркаванні пытання «Прамова тав. Сталіна на першай нарадзе стаханаўцаў» з «антысавецкай» прамовай выступілі настаўніца Ваньковіч, якая заявіла, што ўсе гэтыя сходы – гэта пустая балбатня, надакучылі ўсім лозунгі: то тэхніка вырашае ўсё, то кадры вырашаюць усё, а лозунг Сталіна, што жыць стала лепей і весялей, у нас не адчуваецца. Трапіўшы на заметку НКУС, можна толькі меркаваць, што чакала за такія «крамольныя» прамовы сумленную настаўніцу ў 1937 г. Больш таго, антысавецкія настроі ў масы, аказваецца, неслі і школьнікі. Быццам бы з-за таго, што недастаткова праводзілася масава-растлумачальная работа сярод дзяцей, яны спявалі контррэвалюцыйныя прыпеўкі. Паводле паведамлення таго ж начальніка РА НКУС Яхно, вучаніца 6-га класа Шапялевіцкай НСШ Каця Макарава несла ў масы антысавецкія лозунгі, настроі, спяваючы прыпеўкі наступнага зместу: «Устань, Ленін, агляніся, як калгасы разышліся, сенцы, хата стаяць бокам, а кабыла з адным вокам». (Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 51, воп. 1а, спр. 241, л. 61.) Усё часцей недахопы ў развіцці гаспадаркі тлумачыліся «сабатажам» і прамым «шкодніцтвам» ворагаў савецкай улады. У справаздачы аб дзейнасці Круглянскага РК КП(6)Б за 1936 г. падкрэслівалася, што магутнасці машын на льнозаводзе поўнасцю не выкарыстоўваюцца. Асноўнай прычынай гэтага былі шкодніцкія дзеянні з боку механіка Белашыстава (арыштаваны органамі НКУС), ад чаго мела месца псаванне машын і іх прастой. У гэтай справаздачы адзначаліся таксама прычыны адставання ў развіцці сельскай гаспадаркі. Органы НКУС адзначылі, што асноўнымі прычынамі дрэннага выканання планаў у сельскай гаспадарцы з’яўлялася прамое супраціўленне з боку спецыялістаў-аграномаў ажыццяўленню агранамічных мерапрыемстваў, выкарыстанню хімічных угнаенняў, правільнай арганізацыі працы. Адсюль няякасныя палявыя работы, недысцыплінаванасць у працы, што прыводзіла да нізкіх ураджаяў і страт у шэрагу калгасаў. Адразу старшыя аграномы райза і МТС былі арыштаваны органамі НКУС.

    Найбольш вядомым судовым працэсам, які закрануў працаўнікоў Кругляншчыны, была сфабрыкаваная справа «Контррэвалюцыйнай паўстанцкай і дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі ў сістэме Наркамзема БССР і Белтрактарацэнтра». З абвінаваўчага заключэння па гэтай справе ад 8.5.1933 г. вынікала, што контррэвалюцыйная арганізацыя на Беларусі пачала афармляцца ў снежні 1931 г. і ставіла сваей канчатковай мэтай звяржэнне савецкай улады і ўстанаўленне буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі з ліквідацыяй сацыялістычных элементаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, аднаўленнем прыватнай уласнасці на зямлю і сродкі вытворчасці і перадачай былых маёнткаў, фабрык і заводаў былым іх гаспадарам. Было прыцягнута да адказнасці больш як 600 чалавек, сярод якіх («эсэраў», «кулакоў», «бандытаў») былі і жыхары Круглянскага раёна Шупенеў Фёдар, Сазановіч Мацвей, Сазановіч Іван, Маркевіч Захар, Жудро Мікіта, Казлоў Філімон, Мяцеліца Пётр, Бондаpaў Аляксей і іншыя. Яны абвінавачваліся ў тым, што як члены контррэвалюцыйнай арганізацыі ўваходзілі ў контррэвалюцыйную ячэйку ў калгасе «Васількі», удзельнічалі ў пасяджэннях, нелегальных сходах, якія склікаў кіраўнік І.Г.Казырэўскі (старшы аграном Талачынскай МТС) і Н.Е.Крывіцкі (аграном Талачынскай МТС). Па іх заданні яны выводзілі са строю цяглавую сілу, зрывалі рамонт сельскагаспадарчага інвентару, разбазарвалі насенне і гэтым зрывалі падрыхтоўку да веснавой сяўбы. У працэсе следства (а больш дакладна – біцця і здзекаў) Ф. Шупенеў, М. Сазановіч, З. Маркевіч, П. Мяцеліца, І. Маркевіч, А. Бондараў вінаватымі сябе не прызналі. Усе яны былі асуджаны. Толькі ў ліпені 1958 г. яны былі рэабілітаваны. З вызначэння ваеннага трыбунала БВА ад 18.7.1958 г. відаць, што большасць з прыцягнутых па гэтай справе (383 чалавекі) вінаватымі сябе ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі не прызналі. 1937 год увайшоў у нашу гісторыю як год «вялікага тэрору». Менавіта ў 1937 – 38 гг. была знішчана наибольшая колькасць людзей. Вялікі размах набыла таксама кампанія па «чыстцы» партыйных радоў. У Круглянскім раёне пры праверцы і абмене партыйных дакументаў з партыі было выключана каля 50% агульнай колькасці камуністаў. Большасць з выключаных былі рэпрэсіраваны. Ў пярвічнай арганізацыі райвыканкома было выключана з партыі і арыштавана органамі НКУС 6 чалавек, у Круглянскай МТС 2 чалавекі, Цяцерынскай МТС – 2 чалавекі, а ўсяго выключана і арыштавана 13 чалавек. Органамі НКУС быў арыштаваны дырэктар Круглянскай МТС К.К. Станішэўскі, быццам бы завербаваны наркомам земляробства БССР Бенекам. У адной са справаздач Круглянскага РК КП(б)Б гаварылася, што мэтай шкодніцтва ў МТС было выводзіць са строю трактары і іншыя машыны, зрываць будаўніцтва ў МТС, займацца шкодніцтвам у калгасах, разлагаць працоўную дысцыпліну, рабіць дрэннае ворыва і інш. А каб арыштаваныя пацвярджалі гэтыя «абвінавачанні», запалохвалі, білі, учынялі пакутлівыя допыты. Прывядзем яшчэ адно «выкрыццё» шпіёна і дыверсанта І.П. Ігнатовіча, арыштаванага 9 лістапада 1937 г. Працаваў механікам у Круглянскай МТС. З архіва КДБ Рэспублікі Беларусь відаць, як у час допыту «пацвердзіў», што ён на тэрыторыі СССР праводзіў шпіёнскую работу на карысць Польшчы, атрымліваў заданні выводзіць са строю сельскагаспадарчыя машыны, трактары, падбіраць дрэнных работнікаў, збіраць звесткі аб настроях рабочых МТС, разлагаць працоўную дысцыпліну. Далей з паказанняў даведваемся, што І.П. Ігнатовіч рыхтаваў тэрарыстычны акт (хацеў падпаліць МТС), але перашкодзіў яго арышт. Ва ўсім прызнаў сябе вінаватым і 17 снежня 1937 г. расстраляны. Неверагодныя, дзікія, з пальца высмактаныя абвінавачанні, і гэта ў той час, калі добрыя механікі, трактарысты былі, як кажуць, на вагу золата.

    Не абышлі рэпрэсіі і камсамольскія арганізацыі раёна. Органы НКУС БССР адзначылі, што ні РК КСМ, ні пярвічныя камсамольскія арганізацыі не здолелі своечасова выкрыць контррэвалюцыйную арганізацыю ў в.Філатава, Круглянскай МТС і інш. Улічваючы гэтыя недахопы, ЦК ЛКСМБ вынес рашэнне аб перавыбарах усяго складу райкома камсамола. Адначасова пачалася чыстка камсамольскай арганізацыі ад контррэвалюцыянераў, трацкістаў. Былі рэспрэсіраваны камсамольцы Кароткі, Кубачэўскі, Штылікаў і многія іншыя.

    Сталін і яго бліжэйшае акружэнне, рэпрэсіўныя органы ўбачылі, што справа з рэпрэсіямі ў краіне зайшла занадта далека, таму, каб хоць неяк апраўдаць свае дзеянні, адвесці ад сябе ўчыненыя злачынствы, у студзені 1938 г. выйшла пастанова пленума ЦК ВКП(б) «Аб памылках партарганізацый пры выключэнні камуністаў з партыі, аб фармальна-бюракратычных адносінах да апеляцый выключаных з ВКП(б) і аб мерах па ўхіленні гэтых недахопаў». У справаздачах Круглянскага РК КП(6)Б за 1937 – 38 гг. адзначалася, што ворагі народа збівалі і выключалі з партыі чэсных камуністаў. Так, Ласюкова выключылі з партыі за страту класавай пільнасці і сувязь з кулацтвам, аднак праверка матэрыялу не ўстанавіла яго віны. Камуніста Віленчыка выключылі з партыі за незабеспячэнне работай у саўгасе «Маладая гвардыя», за перарасходванне грошай і іншае, аднак праверкай і дакументамі гэтыя факты абвергнуты. Камуніст Сырцоў працаваў народным суддзёй, яго выключылі з партыі за бяздзейнасць у рабоце і бюракратызм, а ворагі народа, якія сядзелі ў райвыканкоме, не стваралі ўмоў для работы, і яму даводзілася са справамі суда хадзіць ледзь не па хатах і прасіцца. 3 15 мая 1937 да 15 мая 1938 г. па Круглянскім раёне была перагледжана 21 заява і адноўлена ў партыі 13 чалавек (філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 32, л. 57).

    Як адзначалася ў той жа справаздачы, нягледзячы на тое, што праверка і абмен партыйных дакументаў праходзілі паспяхова, раённая партыйная арганізацыя і пасля гэтага была засмечана нявыкрытымі ворагамі. Аднак сталінскія рэпрэсіі на доўгія гады ўсялілі ў свядомасць людзей страх і недавер’е.

Г.А.Грыгор’еў.


ВЕРНУТЫЯ ІМЁНЫ


    Сталінскія рэпрэсіі 1930 – 50 гадоў пракаціліся і па Кругляншчыне. Людзі вырошчвалі хлеб, гадавалі дзяцей, словам, займаліся мірнай стваральнай працай і раптам станавіліся «ворагамі народа», страчвалі свабоду, часта нават і жыццё. Якія толькі абвінавачванні не прыпісваліся ім: і прыналежнасць да нацыяналістычных арганізацый, антысавецкая прапаганда, агітацыя супраць калгасаў і інш. Многія з гэтых людзей былі рэабілітаваны яшчэ ў 1950 – 60-я гады, іншыя пазней. Людзям вяртаюцца іх чэсныя імёны. У працэсе работы над кнігай «Памяць» сталі вядомы прозвішчы рэабілітаваных людзей, якія прыводзяцца ніжэй.

Некаторыя ўмоўныя абазначэнні да спіса рэпрэсіраваных:

БВА – Беларуская ваенная акруга

ВА – ваенная акруга

ВТ – ваенны трыбунал

ГУ – галоўнае упраўленне

РА НКУС – райаддзел НКУС

УНКУС – упраўленне НКУС

УУС – упраўленне ўнутраных спраў

ГАРАДСКІ ПАСЁЛАК КРУГЛАЕ

АДАМАЎ Цімафей Сяргеевіч, н. у 1889, селянін. Жыў у Бялыніцкім р-не. Па пастанове тройкі 28.3.1933 за ўдзел у кулацкай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

БАРТАШ Андрэй Фёдаравіч, н. у 1882. Раскулачены ў 1930, потым у 1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 24.11.1958 і 14.7.1992.

БАРТАШ Ефрасіння Іванаўна, н. у 1883. Раскулачена ў 1930. Рэабілітавана УУС аблвыканкома 14.7.1992.

БАРЫСЁНАК Марыя Мікалаеўна, н. у 1896, арыштавана ў 1938 за сувязь з замежжам. Расстраляна 28.1.1937 у г.Орша. Рэабілітавана 30.12.1991.

БАРЫСЁНАК Павел Рыгоравіч, н. у 1902, працаваў рэдактарам раённай газеты. Арыштаваны ў 1937 за сувязь з замежжам. Больш даных няма.

БРЫЗКІН Яфім Абрамавіч, нарадзіўся ў 1899 у Талачыне Віцебскай вобл. Працаваў гандлёвым агентам у райспажыўсаюзе. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 21.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 14.3.1961.

ВАСІЛЕВІЧ Вольга Мікалаеўна, н. у 1901. Арыштавана за сувязь з замежжам. Расстраляна 28.1.1938 у г.Орша. Рэабілітавана.

ВАЯВОДЗІН Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1884, працаваў дырэктарам Кручанскай школы. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 18.11.1937 за шпіянаж быў прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 19.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 1.4.1958.

ВЫДУМЧЫК Іван Акулавіч, н. у 1895, займаўся рамонтам абутку. Пражываў у пасёлку Пятая Гадавіна. Арыштаваны 7.3.1938 за контррэвалюцыйную дзейнасць. У 1939 справа спынена за недаказанасцю.

ГЕРМАНЬЕЎ Еўдакім Сцяпанавіч, н. у 1884, працаваў прыёмшчыкам у леспрамгасе. 28.12.1932 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

ГАЛУБЦОЎ Пахом Іванавіч, н. у 1888, працаваў у калгасе «Маяк». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Круглянскім РА НКУС 2.2.1940.

ГАЛУБЦОЎ Сцяпан Іванавіч, н. у 1880, працаваў у калгасе «Маяк». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Круглянскім РА НКУС 2.2.1940.

ГАЛУБЦОЎ Харытон Кузьміч, н. у 1891, працаваў на Круглянскім ільнозаводзе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Круглянскім РА НКУС 2.2.1940.

ГАРБАЦЭВІЧ Іван Яўсеевіч, н. у 1908 у в.Дукора Пухавіцкага р-на. Працаваў настаўнікам у Круглянскай сярэдняй школе. Асуджаны за шпіянаж. Больш даных няма.

ГЕНІМАГА-ЦІШУРОВА Зоя Фёдараўна, н. у 1927. Арыштавана 29.3.1949 за антысавецкую дзейнасць. Рэабілітавана 3.7.1992.

ГРУШЭЦКІ Антон Пятровіч, н. у 1894, калгаснік. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1988.

ГРЫНЬКО Сільвестр Венядзіктавіч, н. у 1889 у в.Краўняціна, Польшча. Працаваў тэхнікам у дарожным аддзеле. Арыштаваны 6.2.1938 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 31.7.1938. Рэабілітаваны ВТ БВА 16.12.1964.

ГУРЭВІЧ Іосіф Барысавіч, н. у 1905. Арыштаваны ў 1937 за сувязь з замежжам. Расстраляны 28.1.1938 у г.Орша. Рэабілітаваны 3.8.1989.

ДАМАРАЦКІ Сяргей Максімавіч, н. у 1916. Арыштаваны 6.12.1937 за шпіянаж. Расстраляны 19.1.1938 у г.Орша. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ДОНЮШ Аляксей Іванавіч, н. у 1905 у в.Хаўчы Чашніцкага р-на. Працаваў бухгалтерам у канторы па нарыхтоўцы лёну. Арыштаваны ў 1937 і расстраляны ў г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989 г.

ДРЫК Парфен Майсеевіч, н. у 1901, працаваў грузчыкам. Арыштаваны 19.9.1937 і прыгавораны да расстрэлу за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі. Загінуў 11.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 17.7.1959.

ДРЫК Сцяпан Андропавіч, н. у 1885, селянін. Па пастанове тройкі 28.12.1932 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

ЖУК Фёдар Кірылавіч, н. у 1889 у в.Цяплухі Асіповіцкага р-на, старшыня Круглянскага райвыканкома. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 27.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 19.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 24.5 1961.



«... ПРАШУ ВЯРНУЦЬ ДОБРАЕ ІМЯ»



    Цікавы лёс гэтага чалавека. Больш за 10 гадоў пражыў ён у Амерыцы, з’яўляўся членам амерыканскай сацыялістычнай партыі. Патрапіла яму нават з Троцкім удзельнічаць у рабоце аднаго з кангрэсаў. У 1920 г. у якасці палітэмігранта легальна прыязджаў у СССР. Займаў многія адказныя пасады. Апошнія 13 гадоў працаваў старшынёй райвыканкомаў у розных раёнах БССР.

    У верасні 1937 г. Ф.К. Жука арыштавалі. Гэта быў ужо сёмы арышт у яго жыцці (папярэднія шэсць працягваліся нядоўга, у цэлым ён правёў у турмах 8 месяцаў і кожны раз паспяхова вяртаўся дадому). Чым заслужыў загадчык млына такі «гонар»? Справа ў тым, што на гэтай сціплай пасадзе Фёдар Кірылавіч працаваў толькі ў апошні перад арыштам час, калі ўжо быў выключаны з партыі як трацкіст. Да гэтага ён працаваў старшынёй Круглянскага райвыканкома.

    Зразумела, што ў 1937 г. чалавек, які сустракаўся з Троцкім ды яшчэ працяглы час жыў за мяжой, не мог заставацца на свабодзе. НКУС СССР прад’явіў Ф.К. Жуку наступнае абвінавачанне: «Жук Фёдар Кірылавіч з’яўляецца агентам разведвальных органаў Польшчы. Завербаваны ў 1931 г. польскім агентам Славінскім (Адам Сямёнавіч Славінскі, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, расстраляны ў 1937 г.), праз якога ад разведвальных органаў Польшчы атрымліваў заданні для шпіёнска-дыверсійнай работы на тэрыторыі СССР на карысць Польшчы.

    Па заданні польскіх разведвальных органаў для шпіёнска-дыверсійнай работы на тэрыторыі СССР на карысць Польшчы завербаваў 3 чалавекі.

    У 1931 г. разведвальнымі органамі Польшчы праз польскага агента Славінскага перадаў шпіёнскія звесткі аб палітычным настроі сялян, аб становішчы сельскай гаспадаркі ў Уздзенскім раёне і аб стане шашэйных дарог. Па заданні польскіх разведорганаў у 1937 г. сярод членаў ВКП(б)Б Круглянскай партыйнай арганізацыі праводзіў разлагальную работу, займаўся п’янствам, развальваў апарат райвыканкома. Вінаватым сябе ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці прызнаў...».

    Рашэннем камісіі НКУС СССР і Пракурора СССР 22.11.1937 г. Ф.К. Жук асуджаны да расстрэлу і 19.12.1937 г. расстраляны.

    Доўгі час сям’я Фёдара Кірылавіча нічога не ведала аб ім.

    У 1961 г. жонка Фёдара Кірылавіча Антаніна Іванаўна Жук накіравала ліст у ваенную пракуратуру г.Масквы з просьбай паведаміць пра лес Ф.К. Жука, яго рэабілітацыю і вярнуць яе мужу добрае імя. У маі 1961 г. ваенны трыбунал БВА адмяніў пастанову НКУС СССР і Пракурора СССР ад 22.11.1937 г.

    Тады ж высветлілася і тое, што ніякіх падстаў для арышту і тым больш для расстрэлу Ф.К. Жука ў судовых органаў не было. Абвінаваўчае заключэнне грунтавалася толькі на яго асабістых паказаннях, дадзеных ім усяго толькі на адзіным допыце. Чэснае імя Жука Фёдара Кірылавіча было вернута яму пасмяротна.

В.В.Грыгор’ева, Г.А.Грыгор’еў.

ІГНАТОВІЧ Іосіф Пятровіч, н. у 1914 у в.Анеліна Талачынскага р-на. Працаваў механікам на Круглянскай МТС. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 9.11.1937 прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў 17.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 22.6.1989.

КАЗ Веньямін Восіпавіч, н. у 1895 у Магілёве. Працаваў наборшчыкам у друкарні. Арыштаваны 12.12.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 5.2.1938. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 6.9.1957.

КАПУСЦІН Максім Апанасавіч, н. у 1919. Працаваў інструктарам у РК КПБ. Арыштаваны ў 1937. Больш даных няма.

КАПЯНКОВА Васіліса Ларыёнаўна, н. у 1914, хатняя гаспадыня. У 1945 выслана ў Краснаярскі край як маці здрадніка Радзімы на 5 гадоў. Памерла ў 1945. Рэабілітавана ў 1990.

КАРАТКЕВІЧ В.І., працаваў інструктарам у райкоме КПБ. Арыштаваны ў 1937. Больш даных няма.

КРАПШТЭЙН Саул Ісакавіч, н. у 1884, працаваў старшынёй сельскага Савета. Арыштаваны ў 1937, загінуў у кастрычніку 1938. Больш даных няма.

КРУКОЎСКІ Фама Васілевіч, н. у 1878, калгаснік. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1988.

КРУПЕНЬКА Станіслаў Казіміравіч, н. у 1901 у в.Дуброўка Шклоўскага р-на. Працаваў загадчыкам лясгаса. Арыштаваны 6.12.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Больш даных няма. Рэабілітаваны ВТ БВА 14.11.1957.

КРУЧКОЎ Андрэй Міхеевіч, н. у 1913 у в.Ірвініца Віцебскай вобл., працаваў у Круглянскім раённым зямельным аддзеле. Арыштаваны 23.12.1944 за сувязь з немцамі. Зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Больш даных няма. Рэабілітаваны ВТ БВА 5.3.1965.

КРЫВІЦКІ Ануфрый Іванавіч, н. у 1879, працаваў вартаўніком у калгасе імя Сталіна. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 1.6.1962.

КРЫВЯЛЁЎ Уладзімір Васілевіч, н. у 1902, працаваў у канторы сувязі. Арыштаваны 25.12.1944 за антысавецкую агітацыю. Рэабілітаваны 23.5.1946.

КУРБАЦКІ Ларыён Пятровіч, н. у 1898 у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. Працаваў памочнікам дырэктара Круглянскай МТС. Арыштаваны 9.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 17.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 10.12.1959.

КУСПІЦ-КУСЬЛЕЦ Іван Аркадзевіч, н. у 1898, працаваў у калгасе «Бальшавік». Арыштаваны 28.10.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 8.6.1959.

ЛАЗАРАЎ Міхаіл Васілевіч, н. у 1902. Арыштаваны 18.10.1937 за шпіянаж. Расстраляны ў г.Орша 30.12.1937. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ЛІКАЙЗ Якаў Давыдавіч, н. у 1895, працаваў інспектарам Круглянскага банка. Арыштаваны 20.8.1938 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу, расстраляны 6.11.1938. Рэабілітаваны ВТ БВА 10.12.1959.

ЛУКАШЭВІЧ Антон Іванавіч, н. у 1885, калгаснік. Арыштаваны 10.02.1938 за антысавецкую агітацыю. Справа была спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

ЛУКАШЭВ1Ч Іван Сцяпанавіч, н. у 1897 у Пінскім р-не. Працаваў загадчыкам зямельнага аддзела. У 1937 арыштаваны і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 20.2.1938. Рэабілітаваны ВТ БВА 29.4.1958.

ЛУКАШЭВІЧ Аксіння Яфімаўна, н. у 1906, працавала санітаркай у бальніцы. Арыштавана 23.12.1944. Рэабілітавана 23.1.1946.

ЛУКАШЭВІЧ Цімафей Іванавіч, н. у 1888, старшыня калгаса імя Сталіна. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 19.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 14.3.1938 у Мінску.

ЛЯДОЎСКІ Іван Лаўрэнцьевіч, н. у 1862. Арыштаваны 7.2.1938. Рэабілітаваны 24.10.1989.

ЛЯЎЧУК Андрэй Паўлавіч, н. у 1888 у Польшчы, працаваў настаўнікам у Круглянскай сярэдняй школе. Па пастанове камісіі НКУС 27.10.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ВТ БВА 29.4.1958.

МАТУСЕВІЧ Альгерд Філіцыянавіч, н. у 1905 у в. Чарнаручча, працаваў бухгалтерам у Круглянскім аддзяленні сувязі. Арыштаваны 24.8.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937. Рэабілітаваны 4.6.1959.

МАХЛІН Майсей Пінхусавіч (Барысавіч), н. у 1904 у г.Мглін Бранскай вобл., працаваў інспектарам у райспажыўсаюзе. Арыштаваны 19.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 10.12.1959.

МЕЕР Аляксандр Іванавіч, н. у 1893 у г.Вільнюс, працаваў бухгалтерам у райспажыўсаюзе. Арыштаваны 24.6.1941. Рэабілітаваны рашэннем НКУС БССР 5.11.1941.

НОВІКАЎ Андрэй Міхайлавіч, н. у 1895, працаваў дзесятнікам у дарожным аддзеле. Арыштаваны 4.4.1938 за антысавецкую агітацыю. Справа спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

НОВІКАЎ Гаўрыла Аляксеевіч, н. у 1891, калгаснік. Арыштаваны 18.9.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгаворены да расстрэлу. Расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны 28.6.1969.

НОВІКАЎ Фёдар Якаўлевіч, н. у 1887, працаваў на Круглянскай МТС. У 1937 зняволены ў папраўча-прецоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ОСІН Сяргей Андрэевіч, н. у 1895 у в.Высачаны Лёзненскага р-на, працаваў дырэктерем Круглянскей сярэдняй школы. Па пастанове камісіі НКУС БССР 19.11.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны 18.11.1958.

ОСІН Яраслаў Сяргеевіч, н. у 1912. Асуджаны 21.10.1937 да 10 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных лагерах за шпіянаж. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ПАМАЗАНАВА Ніна Андрэеўна, н. у 1923, працавала тэлеграфісткай у г.Гродна. Арыштавана 19.1.1946 як агент гестапа. Зняволена ў папраўча-працоўны лагер на 6 гадоў. Рэабілітавана рашэннем Вярхоўнага суда 21.6.1967.

РАМАНЬКЕВІЧ Аляксандр Захаравіч, н. у 1903 у Пскоўскай вобл., працаваў настаўнікам у г.п. Круглае. Арыштаваны 22.9.1938 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 17.12.1959.

РУТКОЎСКІ Аляксей Рыгоравіч, н. у 1892 у в. Цітаўка Смаленскай вобл. Свяшчэннік у Круглянскай царкве. Арыштаваны 22.9.1949 за антысавецкую агітацыю і высланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 16.1.1989.

СІНКЕВІЧ Мікалай Андрэевіч, н. у 1878. Арыштаваны 9.1.1931 за антысавецкую агітацыю. Рэабілітаваны 9.11.1989.

СТАНІШЭЎСКІ Казімір Казіміравіч, н. у 1905 у Днепрапятроўску. Працаваў дырэктарам Круглянскай МТС. Арыштаваны 28.10.1937 за шпіянаж і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 26.11.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 10.12.1959.

СЯНЬКЕВІЧ Лявон Міронавіч, н. у 1899, працаваў вартаўніком у ашчаднай касе. Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 27.6.1959.

ХАЙКОЎ (ХАТКОЎ) Лук’ян Дзмітрыевіч, н. у 1896 у Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Працаваў упаўнаважаным па нарыхтоўках. Арыштаваны 3.9.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937. Рэабілітаваны 31.3.1958.

ЦІШУРОЎ Іван Паўлавіч, н. у 1901, працаваў настаўнікам у Круглянскай сярэдняй школе. Па пастанове НКУС СССР 23.12.1944 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ВТ БВА 15.11.1961.

ЦІШУРОЎ Максім Апанасавіч, н. у 1897, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі 28.3.1933 за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

ЦІШУРОЎ Рыгор Апанасавіч, н. у 1895, селянін. Па пастанове тройкі 3.4.1933 за ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

ЦІШУРОЎ Фёдар Паўлавіч, н. у 1895, працаваў механікам на льнозаводзе. У 1938 арыштаваны і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1938. Рэабілітаваны 24.8.1959.

ШУНКЕВІЧ Эдуард Восіпавіч, н. у 1911, жыў у г.Нікалаеў, малодшы камандзір матарыстаў. Па пастанове асобай тройкі НКУС СССР 13.10.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны АА НКУС Чарнаморскага флоту 27.3.1939.

ШЧАМАРОЎ Лазар Раманавіч, першы сакратар райкома КПБ. У 1937 арыштаваны. Больш даных няма.

ЭЛЬМАН Саул Іцкавіч, н. у 1890. Арыштаваны ў 1937 за шпіянаж. Расстраляны 28.1.1938. Рэабілітаваны 16.1.1984.

ЭТМАН Леў Захаравіч, н. у 1900, працаваў народным суддзёй у г.п. Круглае. У 1936 арыштаваны. Больш даных няма.

КОМСЕНІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

Веска Ахімкавічы

АРЛОЎ Міхаіл Фядосавіч, н. у 1891, калгаснік. 19.1.1933 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

АРЛОЎ Ягор Фядосавіч, н. у 1887, калгаснік. 30.12.1932 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў, там памёр. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

КОНАНАЎ Ігнат Фядосавіч, н. у 1896, селянін. 31.12.1932 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

КРЫВЯЛЁЎ Мікалай Апанасавіч, н. у 1898, жыў у в.Саладаўня, працаваў бухгалтарам у банку г.п. Круглае. Рэпрэсіраваны 13.2.1938. Па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны 18.6.1959.

КРЫЖЭЎСКІ Аляксей Міхайлавіч, раскулачаны ў 1931. Рэабілітаваны 12.8.1993.

КУЗЬМІН Мацвей Парфенавіч, н. у 1880, калгаснік. Рэпрэсіраваны 18.9.1937 па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі. Прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 13.10.1937. Рэабілітаваны 7.3.1959.

КУЗЬМІН Сельвестр Мікітавіч (Парфенавіч), н. у 1900, калгаснік. Рэпрэсіраваны па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі 30.12.1932 і потым 19.9.1937. Зняволены першы раз на 5, потым на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Памёр у лагеры 11.2.1942. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 7.3.1959.

ЛАСЮКОЎ Дзмітрый Савельевіч, н. у 1914, працаваў рахункаводам у калгасе «Чырвоны Кастрычнік». Па пастанове камісіі НКУС І Пракуратуры СССР 18.11.1937 прыгавораны да расстрэлу, расстраляны 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 22.6.1989.

ЛАСЮКОЎ Рыгор Васілевіч, н. у 1898, працаваў старшынёй калгаса «Вольная праца» Круглянскага р-на. Арыштаваны 30.12.1932, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Другі раз арыштаваны ў 1937, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ЛЕМЕШАЎ Міхаіл Іванавіч, н. у 1888, селянін. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР 9.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем раённай пракуратуры 27.11.1989.

ЛУЖКОЎСКІ Міхаіл Захаравіч, н. у 1899, калгаснік. Прыгавораны 4.10.1937 па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі да расстрэлу. Расстраляны 6.10.1937. Рэабілітаваны 3.8.1959.

МАЛАШКЕВІЧ Фёдар Дзям’янавіч, н. у 1900, калгаснік. Рэпрэсіраваны па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці 30.12.1932 і потым 15.7.1937. Расстраляны 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем калегіі Вярхоўнага суда 24.4.1959.

НОВІКАЎ Фёдар Васілевіч, н. у 1900, калгаснік. Рэпрэсіраваны 9.2.1938 і па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 14.3.1938. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.9.1966.

ПАДАБЕД Фёдар Ермалаевіч, н. у 1886, працаваў настаўнікам Запрудскай школы. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 27.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 26.11.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 20.6.1989.

ПАНІЧАЎ Дзмітрый Самуілавіч, н. у 1877, селянін. Рэпрэсіраваны 18.9.1937 па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі. Зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у лагеры 16.5.1942. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 7.3.1959.

ПРЫБЫШЭНЯ Яфім Іванавіч, н. у 1908 у в.Буцька Слонімскага раёна, працаваў настаўнікам Комсеніцкай школы. Рэпрэсіраваны 29.1.1935 па абвінавачанні ў шпіянажы. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1938.

ТРЫФАНАЎ Макар Васілевіч, н. у 1892, калгаснік. Рэпрэсіраваны па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі 30.12.1932 і потым 15.7.1937. Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 23.5.1969.

ТУЗ Арцём Ягоравіч, н. у 1888, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932 па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.4.1959.

ЦЕЦЕРУКОЎ Навум Андрэевіч, н. у 1915, працаваў у калгасе «Перамога». Рэпрэсіраваны ў 1936, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ЦЭНЕВЫ Майсей Пятровіч, Юлія Дзянісаўна, н. у 1872, іх дзеці – Алена, н. у 1918, Лідзія, н. у 1924, Ульяна, н. у 1916. Уся сям’я раскулачана ў 1929 і выслана ў Мурманскую вобл. Рэабілітаваны 3.5.1994 рашэннем УУС Магілёўскага аблвыканкома.

ЦЭНЕЎ Іван Рыгоравіч, н. у 1911, працаваў у калгасе. Рэпрэсіраваны 19.11.1937 як агент Польшчы. Прыгавораны да расстрэлу, загінуў 19.12.1937. Рэабілітаваны 22.6.1959.

ЦЭНЕЎ Майсей Андрэевіч, н. у 1880, селянін. Асобай тройкай пры ПП АДПУ па БССР 20.2.1930 прыгавораны да высылкі на Поўнач. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.9.1989.

ЦЭНЕЎ Мікалай Майсеевіч, н. у 1902, селянін. Асобай тройкай пры ПП АДПУ па БССР 20.2.1930 прыгавораны да высылкі на Поўнач. Далейшы лёс невядомы.

ЦЭНЕЎ Рыгор Пятровіч, н. у 1886, селянін. 31.12.1932 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у лагеры 30.9.1941. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

Веска Бушоўка

ЗУБЧАНКА Лявон Кузьміч, н. у 1905, працаваў старшынёй сельсавета. Рэпрэсіраваны 19.11.1937. Расстраляны 20.12.1937. Рэабілітаваны 20.1.1985 па рашэнні ваеннага трыбунала.

ЯКІМОВІЧ Пётр Пятровіч, н. у 1882, селянін. Рэпрэсіраваны 28.10.1937, расстраляны 26.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 21.6.1989.

Веска Кляпінічы

БАНДАРЭНКА Іван Ісакавіч, н. у 1908, працаваў брыгадзірам у калгасе «Германскі пралетарый». Рэпрэсіраваны 18.11.1937 за шпіянаж. Прыгавораны да расстрэлу. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны рашэннем Ваеннага трыбунала БССР 13.11.1964.

ДРАЗДОВА Дар’я (Манефа) Лукінічна, н. у 1897, жыла ў г.Быхаў, сялянка. Зняволена ў 1937 на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабілітавана ў 1989.

ЗЭЛІКАЎ Мартын Апанасавіч, н. у 1899, калгаснік калгаса «Германскі пралетарый». Рашэннем камісіі НКУС і Пракуратуры БССР 19.11.1937 за шпіянаж быў прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 31.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 21.3.1960.

КРОТАЎ Нікіфар Дзмітрыевіч, н. у 1894, працаваў загадчыкам Кляпніцкай школы. Рашэннем камісіі НКУС і Пракуратуры БССР 13.11.1937 за шпіянаж быў прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 20.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 7.5.1958.

ЛАБЕЙКА Люся Іванаўна, н. у 1929, сялянка. Як член сям’і раскулачанага ў 1929 была выслана на Поўнач. Рэабілітавана рашэннем упраўлення унутраных спраў г.Магілёў 1.7.1992.

ПАПКОЎ Іван Рыгоравіч, н. у 1882, жыў у в.Арлоўка, селянін. У 1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1989.

РАМАНЬКЕВІЧ Аляксандр Захаравіч, н. у 1903 у Пскоўскай вобл., працаваў настаўнікам у г.п. Круглае. Рэпрэсіраваны 22.9.1938 як агент Польшчы і прыгавораны да расстрэлу. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 17.12.1959.

РАМАНЬКОВА Паліна Іванаўна, н. у в.Кляпінічы, сялянка. Як член сям’і раскулачанага ў 1927 выслана на Поўнач. Рэабілітавана рашэннем упраўлення ўнутраных спраў г.Магілёў 1.7.1992.

РАМАНЬКОВА Улляна Мікалаеўна, н. у в.Кляпінічы, сялянка. Як член сям’і раскулачанага выслана ў 1929 на Поўнач. Рэабілітавана рашэннем УУС г.Магілёў 1.7.1992.

РАМАНЬКОЎ Дзмітрый Андрэевіч, н. у 1897, селянін. Рэпрэсіраваны ў 1937. Зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны ў 1989.

РАМАНЬКОЎ Дзмітрый Іванавіч, селянін. Як член сям’і раскулачанага ў 1929 быў высланы на Поўнач. Рэабілітаваны УУС г.Магілёў 1.7.1992.

РАМАНЬКОЎ Іван Дзямідавіч, н. у 1900, селянін. У 1929 раскулачаны і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны УУС г. Магілёў 1.7.1992.

Вёска Комсенічы

БУДАНАЎ Апанас Сцяпанавіч, н. у 1887, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932 па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. Зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 24.4.1959.

БУДАНАЎ Кірыла Сцяпанавіч, н. у 1894, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932, абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. Зняволены у папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.4.1959.

ВЕРХАЛАЗАЎ Сцяпан Сцяпанавіч, н. у 1890, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932 за антысавецкую дзейнасць. Зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны рашэннем калегіі Вярхоўнага суда 24.4.1959.

ВЕРХАЛАЗАЎ Яфім Сцяпанавіч, н. у 1907, калгаснік. Арыштаваны 6.11.1937 па абвінавачанні ў шпіянажы. Расстраляны 19.2.1937. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ДАЛІМАЕЎ Васіль Трыфанавіч, н. у 1882. Арыштаваны 10.7.1928 па абвінавачанні ў тэрарыстычнай дзейнасці. Рэабілітаваны 6.6.1991.

ДАЛІМАЕЎ Макар Пракопавіч, н. у 1897, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932 за антысавецкую агітацыю і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем калегіі Вярхоўнага суда 24.4.1959.

ДАЛІМАЕЎ Макар Трыфанавіч, н. у 1894, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932 за антысавецкую агітацыю і прыгавораны да расстрэлу. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны рашэннем калегіі Вярхоўнага суда 4.4.1959.

ДАЛІМАЕЎ Раман Сяргеевіч, н. у 1894, калгаснік. Рэпрэсіраваны 18.9.1937 за антысавецкую агітацыю і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 7.3.1959.

ДАЛІМАЕЎ Улас Сяргеевіч, н. у 1901, працаваў цесляром у калгасе «Перамога». Рэпрэсіраваны за антысавецкую дзейнасць 30.12.1932, потым 15.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.5.1959.

ДЫШЧАНКА Ілья Апанасавіч, н. у 1880, працаваў у калгасе «Зара». Рэпрэсіраваны 14.9.1937 за антысавецкую агітацыю і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 16.5.1959.

МІХЛЮКОЎ Макар Міхайлавіч, н. у 1874, селянін. За антысавецкую агітацыю зняволены 19.1.1933 на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер, дзе і памёр. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

Вёска Петушкі



АРЛОЎ Пётр Макаравіч, н. у 1883, жыў у в.Таргоншчына Бялыніцкага р-на, селянін. Арыштаваны 22.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 24.7.1989.

АРЛОЎ Тарас Макаравіч, жыў у в.Таргоншчына Бялыніцкага р-на, селянін. Арыштаваны 22.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 24.7.1989.

БАНДАРЭНКА Ігнат Васілевіч, н. у 1904, жыў у пас.Кусток Шклоўскага раёна, селянін. У 1930 арыштаваны і зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны ў 1989.

БАНДАРЭНКА Яфім Кандратавіч, н. у 1893, селянін. Арыштаваны 19.1.1933 за антысавецкую дзейнасць, зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

БАРЫСАЎ (ВАЙЦЕНКАЎ) Іван Ісаевіч, н. у 1892, селянін. Арыштаваны 31.12.1932 за антысавецкую дзейнасць і зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.2.1960.

ВАЙЦЕНКАЎ (БАРЫСАЎ) Андрэй Ісаевіч, н. у 1893, жыў у в.Таргоншчына Бялыніцкага р-на, селянін. Раскулачаны ў 1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны ў 1989 г.

МІХЛЮКОЎ Архіп Іванавіч, н. у 1880, працаваў у калгасе «Зара», жыў у в.Комсенічы. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.9.1937 зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 17.11.1989.

ДАЛІМАЕЎ Аляксандр Фёдаравіч, н. у 1912, працаваў рахункаводам у сельсавеце. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР зняволены як агент Польшчы на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны 21.5.1959.

Вёска Рублеўск

МАРОЗАЎ Павел Майсеевіч, н. у 1905, жыў у в.Рэчкі, працаваў кавалём. Арыштаваны 19.11.1937 за шпіянаж. Зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.8.1959.

Вёска Тубышкі

БАКШТАЕЎ Андрэй Антонавіч, н. у 1897, селянін. Па пастанове тройкі 3.2.1931 за антысавецкую агітацыю высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 11.7.1989.

БАКШТАЕЎ Антон Сілавіч, н. у 1874, селянін. Пa пастанове тройкі 3.2.1931 за антысавецкую агітацыю высланы з сям’ёй на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 11.7.1969.

БАКШТАЕЎ Фёдар Рыгоравіч, раскулачаны у 1930. Рэабілітаваны 19.1.1994.

КАНАВАЛАЎ Трафім Максімавіч, н. у 1873, працаваў на цагельным заводзе на ст.Лотва. Зняволены ў 1931 на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны ў 1989.

САФРОНЕНКА Фёдар Паўлавіч, н. у 1907 у Шклоўскім раёне, працаваў настаўнікам. 19.4.1939 зняволены за шпіянаж на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 16.2.1964.

Вёска Шамаўка

ВЕРХАЛАЗАЎ Яўхім Сцяпанавіч, н. у 1907. Расстраляны 22.11.1937. Рэабілітаваны 20.6.1989.

ВЕРХАЛАЗАЎ Сцяпан Клімавіч, н. у 1887, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за антысавецкую дзейнасць зняволены на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.9.1958.

КРЫВЯЛЁЎ Андрэй Венядзіктавіч, н. у 1896, селянін. Рэпрэсіраваны 30.12.1932 за антысавецкую агітацыю і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны рашэннем калегіі Вярхоўнага суда 24.4.1959.

КРУГЛЯНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Вёска Альшанікі

БЕЛАНОВІЧ Іван Якаўлевіч, н. у 1867, селянін. У 1937 прыгавораны да расстрэлу, загінуў у 1937 у г.Орша. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны ў 1989.

ГАРБАЦЭВІЧ Аляксандр Сямёнавіч, н. у 1894, працаваў у калгасе «Чырвоны земляроб». 19.10.1937 за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 6.9.1989.

ДАМАРАЦКІ Пётр Паўлавіч, н. у 1894, працаваў у калгасе «Чырвоны земляроб». Арыштаваны ў 1937 і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

ЗАХАРАНКА Сямён Іванавіч, н. у 1877, селянин. Па пастанове тройкі 13.2.1930 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Больш даных няма. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 22.8.1989.

ІВАНОЎСКАЯ-КАНАВАЛАВА Раіса Максімаўна, н. у 1918. Па пастанове Вярхоўнага суда БССР 23.1.1938 зняволена на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана рашэннем Вярхоўнага суда БССР 9.1.1957.

ІВАНОЎСКІ Максім Міхайлавіч, н. у 1886, селянін. Па пастанове асобай тройкі 31.12.1932 за ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

КУШНЯРОЎ Васіль Лявонавіч, н. у 1883, працаваў рабочым на лесапільным заводзе, жыў у в.Паўлава. Па пастанове асобай тройкі 28.12.1932 за ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961. Другі раз 18.9.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рашэннем Вярхоўнага суда БССР 9.3.1959 рэабілітаваны пасмяротна.

КІСЯЛЁЎ Ігнат Іванавіч, н. у 1890, працаваў у калгасе «6-ы з’езд Саветаў». 6.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1938. Рэабілітаваны 8.3.1959.

РАДКЕВІЧ Ганна Мітрафанаўна, н. у 1919, працавала рахункаводам у калгасе. Зняволена 23.1.1938 на 4 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабілітавана рашэннем Вярхоўнага суда БССР 9.1.1957.

РАДКЕВІЧ Мітрафан Іванавіч, н. у 1876, селянін. Па пастанове тройкі 31.12.1932 за ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі зняволены на 3 гады ў папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

САЗАНОВІЧЫ: Дзмітрый Архіпавіч, н. у 1872, Еўдакія Сідараўна, н. у 1882, іх дзеці – Вера, Вольга, Людміла. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 3.3.1994.

САМКОВІЧ Алена Валяр’янаўна, н. у 1918. У 1930 як член сям’і раскулачанага выслана на Поўнач. Рэабілітавана рашэннем УУС г. Магілёў 19.3.1992.

САМКОВІЧ Валяр’ян Міхайлавіч, н. у 1872. Раскулачаны ў 1930 г. Рэабілітаваны УУС г.Магілёў 19.3.1992.

САМКОВІЧ Ефрасіння Восіпаўна, н. у 1881. Раскулачена ў 1930. Рэабілітавана УУС г.Магілёў 19.3.1992.

САМКОВІЧ Марыя Валяр’янаўна, н. у 1916. Як член сям’і раскулачанага была выслана на Поўнач. Рэабілітавана УУС г.Магілёў 19.3.1992.

САМКОВІЧ Мечаслаў Валяр’янавіч, н. у 1919. Як член сям’і раскулачанага высланы на Поўнач. Рэабілітаваны УУС г.Магілёў 19.3.1992.

САМКОВІЧ Станіслаў Валяр’янавіч, н. у 1920. Як член сям’і раскулачанага высланы на Поўнач. Рэабілітаваны УУС г.Магілёў 19.3.1992.

СІНІЦЫН Міхаіл Антонавіч, н. у 1905. Служыў у Чырвонай Арміі. 22.8.1940 за тое, што трапіў у палон да белафінаў зняволены на 5 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 8.5.1958.

ШАФРАНСКІ Васіль Цімафеевіч, н. у 1873 у в.Багрынава Талачынскага раёна, працаваў у калгасе «Чырвоны земляроб». За контррэвалюцыйную агітацыю 18.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 13.11.1989.

ШАФРАНСКІ Фёдар Цімафеевіч, н. у 1883, селянін. Па пастанове тройкі 9.2.1930 за антысавецкую агітацыю высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 22.8.1989.

ЯСТРЭМСКІ Леанід Восіпавіч, н. у 1890, працаваў рахункаводам у калгасе «6-ы з’езд Саветаў». Жыў у в.Альшанікі. Зняволены ў 1937 у папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

Веска Араўка

МАЗОК Павел Якаўлевіч, н. у 1903, працаваў лесніком у Талачынскім райлясгасе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 8.2.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 15.4.1938 у г.Мінск. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 13.8.1960.

Вёска Бурнеўка

КІСЯЛЁЎ Міхаіл Лявонавіч, н. у 1922, служыў у Чырвонай Арміі. Асуджаны 14.1.1946 як здраднік. Рэабілітаваны органамі «СМЕРШ» 20.5.1946.

Веска Валканосава

ЧОРНЫ Цімафей Рыгоравіч, н. у 1888, працаваў у калгасе «Змагар». Арыштаваны 15.4.1938 за антысавецкую дзейнасць. Памёр 5.12.1938. Рэабілітаваны ў 1989.

Вёска Васілеўка

ПУШНЫ Васіль Міцвеевіч, н. у 1875, працаваў вартаўніком у раённай бальніцы. 19.11.1937 за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 6.9.1989.

Вёска Васількі

МАРКЕВІЧ Захар Іванавіч, н. у 1872, калгаснік. За контррэвалюцыйную агітацыю 18.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны 29.8.1959.

МАРКЕВІЧ Іван Сямёнавіч, н. у 1874, калгаснік. За антысавецкую агітацыю 18.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны 29.8.1959.

САЗАНОВІЧ Андрэй Ігнатавіч, н. у 1874, працаваў загадчыкам склада ў калгасе. Зняволены ў 1937 у папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у 1942. Рэабілітаваны ў 1989.

ЯРКОВІЧЫ: Аляксандр Ермалаевіч, н. у 1892, Марыя Ігнатаўна, н. у 1893, іх дзеці – Уладзімір, н. у 1919, Міхаіл, н. у 1922, Мікалай, н. у 1924, Дзмітрый і Леанід, н. у 1927. Уся сям’я выслана ў 1931 у Пермскую вобл. Рэабілітаваны 18.7.1994.

Вёска Грыбіна

ГРЫНЕВІЧ Дзмітрый Іванавіч, н. у 1881, селянін. Раскулачены ў 1931 і высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны.

ЖЫЛІНСКІ Браніслаў Міхайлавіч, н. у 1895, працаваў машыністам на Круглянскім ільнозаводзе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.12.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 19.1.1938. Рэабілітаваны 24.8.1959.

ЖЫЛІНСКІ Ігнат Раманавіч, н. у 1894, селянін. Раскулачаны ў 1937 і высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны ў 1989.

КАРБОЎСКІ Іван Якаўлевіч, н. у 1890, працаваў агентам Кукарынскага сельпо, жыў у в.Рылькова Мажайскага раёна Маскоўскай вобласці. Абвінавачаны ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі і арыштаваны 23.8.1938. Справа была спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

КАРБОЎСКІ Міхаіл Якаўлевіч, н. у 1882, працаваў у калгасе «Свабода». Абвінавачваўся ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі. Арыштаваны 15.4.1938. Справа была спынена ў 1939 за недаказанасцю.

ЯНЧЭЎСКІ Фама Антонавіч, н. у 1874, селянін. Раскулачаны ў 1937 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны ў 1989.

Вёска Замышкі

БАРЗДОЎ Мікалай Львовіч, н. у 1903, працаваў начальнікам штаба эскадрыллі ў г.Кіраваград. Арыштаваны 14.11.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў за здраду Радзіме. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 21.11.1968.

БАРЗДОЎ Мікалай Раманавіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 14.4.1938 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі. Справа спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

ВАЛЯНТОВІЧ Васіль Міхайлавіч, н. у 1878, калгаснік. Арыштаваны 14.4.1938 як удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі. Справа была спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

ШЧЫТНІКАЎ Васіль Сяргеевіч, н. у 1890, калгаснік. Арыштаваны 7.2.1938 за антысавецкую дзейнасць. 9.3.1939 справа была спынена за недаказанасцю.

ШЧЫТНІКАЎ Ісак Емяльянавіч, н. у 1882, працаваў у калгасе. Арыштаваны 14.8.1938 за антысавецкую дзейнасць. 9.3.1939 справа была спынена за недаказанасцю.

ШЧЫТНІКАЎ Яфім Фёдаравіч, н. у 1888, працаваў у калгасе «Новіна». Арыштаваны 7.2.1938 як удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі. 9.3.1939 справа была спынена за недаказанасцю.

Вёска Казаброддзе

ГЛАЗОЎСКІ Павел Васілевіч, н. у 1904, працаваў памочнікам камандзіра карабля «Ленинград», жыў у Ленінградзе. Асуджаны 3.8.1938. Справа была спынена 17.1.1939. 12.4.1947 ваенным трибуналам Таўрычаскай ваеннай акругі асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 25 гадоў. Рэабілітаваны пастановай пленума Вярхоўнага суда СССР 9.4.1958.

ГРАБНІЦКІ Ота Станіслававіч, н. у 1864 у мяст. Обаль Віцебскай вобласці. Камісіяй НКУС і Пракурорам СССР 6.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем пракуратуры БВА 20.11.1989.

ДАРАШКЕВІЧ Пётр Міхайлавіч, н. у 1873. Прыгавораны да расстрэлу 6.8.1937. Загінуў у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 23.5.1989.

КАРДОВІЧ Уладзімір Сяргеевіч, н. у 1879, працаваў у калгасе «Перамога». За контррэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны 19.9.1937 і прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 3.10.1989.

КІМСТАЧ Адам Паўлавіч, н. у 1900, працаваў у Шклове на фабрыцы «Спартак». Арыштаваны 24.12.1944. Памёр у няволі 3.7.1945. Рэабілітаваны рашэннем УНКУС 20.10.1945.

ЛЯПКОВІЧЫ: Міна Ермалаевіч, Ірына Іванаўна, іх дзеці – Алена, Дзмітрый, Лявонцій, Мікалай, Паўла. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 12.5.1993.

СІРОТКІНЫ: Савелій Трыфанавіч, н. у 1888, яго дзеці – Анісім, Іван, Савелій і Соф’я. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 12.5.1993.

Вёска Казіміраўка

ДАСЮЛЕЎ Рыгор Фаміч, н. у 1884, працаваў рахункаводам у калгасе «Свабода». Арыштаваны 8.2.1938 як удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі. У 1939 справа спынена за недаказанасцю.

ЗАЙЦАЎ Васіль Несцеравіч, н. у 1875, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.9.1937 за ўдзел у конррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.2.1967.

ІВАНЬКОЎ Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1893, калгаснік. Па пастанове тройкі НКУС БССР 18.9.1937 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.2.1961.

КУШНЯРОЎ Ілья Ягоравіч, н. у 1888, селянін. Па пастанове тройкі 28.12.1932 за контррэвалюцыйную дзейнасць асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

РАГОЎСКІ Іван Ісакавіч, н. у 1888, селянін. Раскулачаны ў 1931 і высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны ў 1989.

ТРАБУШЭЎСКІ Павел Трафімавіч, н. у 1896, селянін. Па пастанове тройкі НКУС БССР 18.8.1937 прыгавораны да расстрэлу як удзельнік контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі. Загінуу 13.10.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.2.1961.

Вёска Кацярынава

БАРТАШ Нічыпар Фёдаравіч, н. у 1888, працаваў у арцелі «Чырвоны транспартнік». За антысавецкую агітацыю прыгавораны 6.8.1937 да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 24.11.1958.

ЗАЙКОЎСКІ Малах Ермалаевіч, н. у 1870, калгаснік. За антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу 6.8.1937. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 24.11.1958.

КУСПЩ Мікалай Архіпавіч, н. у 1910, працаваў машыністам на Круглянскім ільнозаводзе. Па пастанове камісіі НКУС БССР 11.11.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 19.11.1937 Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 4.9.1958.

ХМЯЛЕЎСКІ Пётр Іванавіч, н. у 1897, калгаснік. 6.8.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 24.11.1958.

Вёска Красуля

АСТРОЎСКІ Трафім Мінавіч, н. у 1874. Выселены з сям’ёй на Урал за антысавецкую агітацыю. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ВАЙНІЛОВІЧ Раман Вікенцьевіч, н. у 1870, працаваў у калгасе «Перадавік». Рэпрэсіраваны у 1937. Расстраляны ў г.Орша ў 1937.

ВАЙНОВІЧ Юлія Рыгораўна, н. у 1879, сялянка. Зняволена ў 1931 у папраўча-працоўны лагер на 1 год. Рэабілітавана ў 1989.

Вёска Лавуткі

КАПУСЦІНА Ніна Юльянаўна, як член сям’і раскулачанага ў 1930 выслана на Поўнач. Рэабілітавана 3.6.1992.

ПАЛТАРАЦКІ Аляксандр Аляксандравіч, н. у 1853, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 26.2.1930 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Далейшых даных няма. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 7.7.1989.

ЦВІРКО Валянціна Юльянаўна, як член сям’і раскулачанага ў 1930 выслана на Поўнач. Рэабілітавана 30.6.1992.

ЯВАРОЎСКІ Аляксандр Вікенцьевіч, н. у 1874 селянін. У 1931 высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны ў 1989.

ЯВАРОЎСКІ Герус Юльянавіч, як член сям раскулачанага ў 1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны 30.6.1992.

ЯВАРОЎСКІ Іван Вікенцьевіч, н. у 1885, селянін. У 1931 раскулачены і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны ў 1989.

ЯВАРОЎСКІ Юльян Вікенцьевіч, н. у 1880. У 1930 раскулачены і высланы з сям’ёй на Поўнач. Рэабілітаваны 3.6.1992.

Вёска Ліхінічы (Ракушава)

АНАНЬЕЎ Кузьма Аляксеевіч, н. у 1883, працаваў кавалём у калгасе «Беларуская вёска». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.8.1937 за контррэвалюцыйную агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр 29.7.1941. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 21.9.1989.

БАБКОЎ Ціт Уласавіч, н. у 1887, калгаснік. Арыштаваны 18.7.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

БАБКОЎ Якаў Цімафеевіч, н. у 1876, селянін. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр 21.7.1942. Рэабілітаваны рашэнем аблпракуратуры 21.9.1989.

БАЛАБУЕЎ Іван Міхайлавіч, н. у 1882, калгаснік. Арыштаваны 2.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Круглянскага РА НКУС 21.10.1939.

БАЛАБУЕЎ Ларыён Сафронавіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 2.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

БАЛАБУЕЎ Нічыпар Емяльянавіч, н. у 1904, працаваў цесляром у калгасе «Беларуская вёска». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.2.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Адбываў тэрмін у мінскай турме. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда СССР 5.10.1956. Другі раз 20.3.1949 высланы на пасяленне ў Новасібірскую вобл. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 6.7.1963.

БАЛАБУЕЎ Пётр Емяльянавіч, н. у 1906, працаваў у саўгасе «Маладая гвардыя». Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.8.1960.

БЕЛЯЗНЯК Антон Андрэевіч, н. у 1901 у Чэрвеньскім р-не, жыў у в.Ліхінічы, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.12.1964.

ГАЛЫГА Васіль Сідаравіч, н. у 1882, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 за контррэвалюцыйную дзейнасць, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ГАЛЫГА Ева Іванаўна, н. у 1920, працавала у калгасе «Беларуская веска». Арыштавана ў 1945 і саслана ў Краснаярскі край як маці здрадніка Радзімы на 5 гадоў. Рэабілітавана ў 1990.

ГАЛЫГА Харытон Сідаравіч, н. у 1891, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ГАЛЫГА Цімафей Іванавіч, н. у 1883, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ГАРУСАЎ Захар Аляксеевіч, н. у 1879, працаваў вартаўніком у Круглянскай бальніцы. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 21.9.1989.

ГАРУСАЎ Філімон Аляксеевіч, н. у 1893, калгаснік. Арыштаваны 5.9.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр 20.7.1942. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ГУРКОЎ Васіль Яўціхавіч, н. у 1902, калгаснік. Арыштаваны 2.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 21.10.1939 Круглянскім РА НКУС.

ГУРКОЎ Iван Рыгоравіч, н. у 1898, селянін. Арыштаваны 6.2.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 5.10.1956.

ДАРАФЕЕЎ Філімон Яфрэмавіч, н. у 1886. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.2.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер з канфіскацыяй маёмасці на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 5.11.1956.

ДАРАФЕЕЎ Ягор Калінавіч, н. у 1880, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ЗЕЛЯНОЙ Мікіта Трафімавіч, н. у 1908, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.4.1959.

КАМЛЁЎ Карней Фаміч. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны рашэннем УВД Магілёўскага аблвыканкома 29.4.1992.

КІР’ЯНАВА Пелагея Дзямідаўна, н. у 1889, калгасніца, асуджана за антысавецкую агітацыю 23.12.1944. Рэабілітавана 31.7.1992.

КІР’ЯНАЎ Васіль Мацвеевіч, н. у 1896, калгаснік. Арыштаваны 2.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

КІР’ЯНАЎ Сямён Мацвеевіч, н. у 1886, калгаснік. Арыштаваны 2.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

КЛІМКОЎ Фёдар Несцеравіч, н. у 1903, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

МАЗОК Мартын Сцяпанавіч, н. у 1897, працаваў у Круглянскім паштовым аддзяленні. Арыштаваны 6.2.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 5.11.1956.

МІКАЛУЦКІ Фама Восіпавіч, н. у 1913, працаваў дырэктарам школы. Арыштаваны 6.2.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 5.10.1956.

ПЛІСІКАЎ Акім Феакціставіч, н. у 1886, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны РА НКУС 21.10.1939.

САЗОНАЎ Піліп Фядосавіч, н. у 1901, калгаснік. Арыштаваны 28.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр 23.2.1938. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 9.3.1959.

САКСОНАЎ Апанас Фядосавіч, н. у 1912, калгаснік. Арыштаваны 2.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

САКСОНАЎ Гаўрыла Антонавіч, н. у 1891, селянін. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 17.4.1959.

САКСОНАЎ Мартын Фядосавіч, н. у 1884, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ТАРАСЕНКА Ігнат Якаўлевіч, н. у в.Якшыцы Чэрвеньскага р-на, жыў у в.Ліхінічы, працаваў інспектарам раённай нарыхтоўчай канторы. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.12.1964.

ТРУБКІН Пётр Савельевіч, н. у 1888, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ТРЫПУЦІН Харытон Іванавіч, н. у 1874, селянін, жыў у в.Казаброддзе Круглянскага раёна. Арыштаваны 8.2.1938 па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Справа спынена за недаказанасцю 9.3.1939.

ФРАНЦУЗАЎ Ілья Яўціхавіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і зняволены за контррэвалюцыйную дзейнасць у папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ЦЫРКУНОЎ Апанас Аляксеевіч, н. у 1871, селянін. Па пастанове тройкі 25.12.1932 за ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі высланы на 3 гады на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 15.4.1961.

ШКУЛІКАЎ Васіль Нікіфаравіч, н. у 1899, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у лагеры 26.1.1944 Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 10.5.1958.

ШРУБЯНКОЎ Калістрат Сямёнавіч, н. у 1897, працаваў у калгасе «Беларуская вёска». Арыштаваны 6.2.1937. Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 5.11.1956.

ШРУБЯНКОЎ Парфен Міхайлавіч, н. у 1909, працаваў старшынёй калгаса «Васількі». Зняволены ў 1937 у папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ШУРБЯНКОВА-МАКАРЭВІЧ Пелагея Іванаўна, н. у 1890, калгасніца. Арыштавана 15.3.1938 асуджана на 10 гадоў зняволення ў папраўча-працоўным лагеры. Рэабілітавана 28.4.1989.

Вёска Міхейкава

ГАРУС Ганна Цімафееўна. У 1930 раскулачана і выслана на Поўнач. Рэабілітавана рашэннем УУС аблвыканкома 13.5.1992.

ГАРУС Дзмітрый Несцеравіч, н. у 1899. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны рашэннем УУС аблвыканкома 13.5.1992.

КАЛЕСНІКАЎ Мікіта Пятровіч, н. у 1898, працаваў цесляром у калгасе імя Варашылава. Арыштаваны 19.11.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 2.9.1966.

КЛІМАЎ Кірыла Зіноўевіч (Логвінавіч), н. у 1878, працаваў у калгасе «Камуна». У 1937 арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937 у г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989.

МАГІЛЕЎЦАВА Вольга Міхайлаўна. У 1932 раскулачана і выслана на Поўнач. Рэабілітавана 29.4.1992.

МАГІЛЕЎЦАВА Ганна Дзям’янаўна. У 1931 раскулачана і выслана на Поўнач. Рэабілітавана 29.4.1992.

МАГІЛЕЎЦАЎ Міхаіл Васілевіч. У 1932 раскулачаны і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны 29.4.1992.

МАКАВЕЦКІ Агафон Ігнатавіч, н. у 1881, калгаснік. Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 31.7.1959.

МАКАВЕЦКІ Кузьма Ігнатавіч, раскулачаны у 1933. Рэабілітаваны 28.9.1993.

САЛТАНАЎ Ціт Кандратавіч, н. у 1878, селянін. Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у 1941. Рэабілітаваны 31.7.1959.

ЮЗАФАТАВА Ганна Акімаўна, н. у 1908, жыла ў г.п. Круглае. Арыштавана ў студзені 1945 як маці здрадніка Радзімы. Загінула 14.9.1945. Рэабілітавана 14.9.1945.

ЯРКОВІЧ Гаўрыла Мікітавіч, н. у 1884, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.8.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.3.1961.

Вёска Навапруддзе

ТРЫПУЦІН Фёдар Міхайлавіч, н. у 1878. Раскулачены ў 1930. Рэабілітаваны рашэннем УУС аблвыканкома 29.3.1993.

ЦІШУРОЎ Мікіта Сцяпанавіч, н. у 1872, селянін. Арыштаваны 10.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр 7.3.1942. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 28.9.1989.

Вёска Радча

БЖЫЗІНСКІ Васіль Лявонавіч, н. у 1864, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.9.1937 прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў 13.10.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

ВАРАПАЕЎ Фёдар Логвінавіч, н. у 1906, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 27.7.1959.

ВЕРХАВОДКІН Іван Філімонавіч, н. у 1897, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 2.3.1959.

ВІЛЬЧЫНСКІ Вацлаў Антонавіч, н. у 1899 у г.Вільня, працаваў шаўцом у калгасе «Перамога». Арыштаваны 7.1.1938 як агент польскай разведкі і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 14.3.1938. Рэабілітаваны 26.3.1959.

ЖВАЛЕВІЧ Нікадзім Купрыянавіч, н. у 1885, калгаснік. Арыштаваны 18.9.1937 і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

Вёска Ражкі

АСТРОЎСКІ Баляслаў Сніслававіч, н. у 1893, працаваў цесляром у калгасе «Перадавік». У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны ў г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989 г.

КАРПУЗОВІЧ Емяльян Лявонавіч, н. у 1897, працаваў у калгасе імя Варашылава. Арыштаваны 15.4.1938 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі. 9.3.1939 справа была спынена за недаказанасцю.

КАРТУЗОВІЧ Аляксандр Кандратавіч, н. у 1884, працаваў цесляром у калгасе імя Варашылава. Арыштаваны 22.2.1930 за антысавецкую агітацыю. Далейшых даных няма. Рэабілітаваны 12.3.1930.

КАРТУЗОВІЧ Іван Кандратавіч, н. у 1892, арыштаваны 22.2.1930 за антысавецкую агітацыю. Больш даных няма. Рэабілітаваны 12.3.1930.

ПАЛЯКОЎ Цімафей Паўлавіч, н. у 1888 у в.Сурнеўка, калгаснік. Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 28.4.1962.

ХМЯЛЕЎСКІ Пётр Мікалаевіч, н. у 1877, працаваў у калгасе «Чырвоны перадавік». У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны ў г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989 г.

Вёска Скляпава

РЫБІНСКІ Піліп Васіл’евіч, н. у 1894, працаваў у калгасе «Колас». Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 26.11.1937. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала БВА 7.2.1962.

Вёска Скураты

ВЕРШКОЎСКІ Вікенцій Ігнатавіч, н. у 1904 у в.Міхайлаўка Клічаўскага р-на, працаваў настаўнікам у Скуратоўскай школе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 3.10.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 16.4.1957.

ПАЛЬЧЭЎСКІ Уладзімір Данілавіч, н. у 1894, працаваў землякопам у канторы гармастоў Ліхаборскага калектара. Жыў у г.Масква. Арыштаваны УНКУС па Магілёўскай вобласці 6.11.1938 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі. Справа была спынена 9.2.1939 за недаказанасцю.

САЛАЎЁЎ Васіль Сямёнавіч, н. у 1885, працаваў у калгасе «10-ы з’езд Саветаў». Арыштаваны 14.4.1938 за контррэвалюцыйную дзейнасць. Справа была спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

ЦЯЦЕРСКІ Восіп Пятровіч, н. у 1899, працаваў у калгасе «1 Мая». Па пастанове камісіі НКУС 6.11.1937 за антысавецкую і контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 16.4.1957.

Вёска Улужжа

МІРОНАЎ Фёдар Рыгоравіч, н. у 1889, працаваў брыгадзірам у калгасе «Беларусь», пражываў у в.Янава. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 12.12.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 28.2.1958.

МОХАЎ Лаўрэнцій Пракопавіч, н. у 1887, працаваў шаферам у Круглянскім РК КПБ. Жыў у г.п. Круглае. Быў зняволены Вярхоўным судом БССР 23.3.1937 у папраўча-працоўны лагер на 6 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 8.8.1990.

З дзяцінства Л.П. Мохаў працаваў у маёнтку памешчыка Данілава спачатку чорнарабочым, потым памочнікам фурмана, фурманам. У 1914 – 17 гг. служыў у царскай арміі, у 1919 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію і змагаўся за савецкую ўладу да 1921 г. Пасля службы ў арміі працаваў шаферам у саўгасе «Цяцерын», потым у Круглянскім райкоме партыі. Быў чалавекам удумлівым, меў асабістую думку на падзеі, якія адбываліся навокал. Аднак гэтыя погляды не супадалі з тымі афіцыйнымі ацэнкамі, што даваліся ў тагачасных газетах. У судовай справе Л.П. Мохава захаваліся такія выказванні, сказаныя ім пры людзях у 1937 г.: «Усіх ужо асудзілі, толькі засталося засудзіць Сталіна, Молатава і іншых. Яны ўсе такія». Далей: «Сталін у Маскве сядзіць як цацка і не бачыць, як жывуць тут калгаснікі. Яму пішуць, – і ён думае – праўда. Няхай бы прыехаў на месца і паглядзеў, як калгаснікі жывуць, тады б ведаў, як пісаць у газеты». Не ўсім спадабаліся гэтыя словы, знайшоўся даносчык сярод слухачоў. У выніку ў сакавіку 1937 г. Лаўрэнцій Пракопавіч быў арыштаваны, у яго доме адбыўся вобыск. Сам ён быў падвергнуты інтэнсіўнаму допыту. На пытанне следчага, хто падштурхнуў яго на «антысавецкую дзейнасць», ён адказаў: «У антысавецкім і контррэвалюцыйным духу, я яшчэ раз паўтараю, мяне ніхто не настройваў». У маі 1937 г. следства было спынена з наступным абвінаваўчым заключэннем: «У Круглянскі РА НКУС БССР паступілі звесткі аб тым, што грамадзянін Мохаў Лаўрэнцій Пракопавіч, ураджэнец вёскі Улужжа Круглянскага раёна БССР, які працаваў шаферам Круглянскага РК КП(б)Б, на працягу шэрагу гадоў праводзіў сярод насельніцтва контррэвалюцыйную агітацыю супраць правадыроў партыі і савецкай улады. На аснове вышэй пададзеных 27 сакавіка 1937 г. быў праведзены арышт і вобыск Мохава Л.П. Праведзеным па справе следствам устаноўлена, што Л.П. Мохаў праводзіў сярод насельніцтва контррэвалюцыйную трацкісцкую агітацыю супраць кіраўнікоў партыі і савецкай улады. У сваіх выказваннях усхваляў ворагаў народа – трацкістаў, прыгавораных да расстрэлу, а таксама злосна ўзводзіў паклёп на калгасны лад. Дапытаны Л.П. Мохаў вінаватым сябе прызнаў часткова, але поўнасцю выкрываецца ў праводзімай контррэвалюцыйнай трацкісцкай агітацыі паказаннямі сведак...

Мохаў Лаўрэнцій Пракопавіч абвінавачваецца ў злачынствах, прадугледжаных арт. 72 КК БССР». Справа Л.П. Мохава слухалася 22.6.1937 г. на закрытым судовым пасяджэнні ў Барысаве. Ён быў асуджаны на 6 гадоў турэмнага зняволення. 25 мая 1990 г. пракуратура Беларусі перагледзела справу Л.П. Мохава і вынесла рашэнне, што прыгавор быў вынесены неабгрунтавана. 8.8.1990 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь адмяніў прыгавор Спецыяльнай судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР ад 22.6.1937 г. у адносінах да Л.П. Мохава. Справа спынена за адсутнасцю складу злачынства ў яго дзеяннях.

В.В.Грыгор’ева, Г.А.Грыгор’еў.

Вёска Шупені

БІЗУНОЎ Аляксандр Аксенцевіч, н. у 1907 у Смаленску. Арыштаваны 12.12.1937 за антысавецкую агітацыю. Рэабілітаваны рашэннем пракуратуры БССР 16.4.1938.

БІЧАЙ Міхаіл Паўлавіч, н. у 1900 у в. Русіна Сенненскага р-на, працаваў бухгалтарам у Круглянскай нарыхтоўчай канторы. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны.

БУКАНЕЎ Пётр Васіл’евіч, н. у 1903, селянін. Па пастанове тройкі НКУС БССР 19.9.1937 за антысавецкую агітацыю быў зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 23.5.1989.

ДАРАШКОЎ Іван Рыгоравіч, н. у 1879 у в.Забалацце Магілёўскага р-на. Працаваў загадчыкам фермы ў калгасе «Хваля». Па пастанове тройкі НКУС 19.9.1937 за антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 23.5.1989.

КАЗЛОЎ Філімон Канстанцінавіч, н. у 1876, працаваў у калгасе «Новыя Шупені». Па пастанове тройкі НКУС БССР 19.9.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 29.5.1989.

МЯЦЕЛІЦА Пётр Андрэевіч.

МЯЦЕЛІЦА Фёдар Аксёнавіч, н. у 1897, працаваў кладаўшчыком у калгасе. Па пастанове тройкі НКУС БССР 19.9.1937 за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны па заключэнні Пракурора БССР 7.3.1940.

ПУШНЫ Рыгор Міхайлавіч, н. у 1903, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.7.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 5.5.1989.

СІВАЁЎ Герасім.

КРУЧАНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Вёска Аладзенка

КЛІМКОЎ Барыс Парфенавіч, селянін. Па пастанове асобай тройкі 15.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

Вёска Бярозка

КРЫЦКІ Рыгор Аляксеевіч, н. у 1867 у Віцебскай вобласці, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.11.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 23.11.1957.

Веска Варапаі

ВІТКОЎСКІ Іван Станіслававіч, н. у 1885 на ст. Жукавец Барысаўскага раёна, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 8.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

Вёска Вугляны

КАЛТАНЮК Мірон Кузьміч, працаваў настаўнікам у Загаранскай школе. Жыў у в.Азёры Круглянскага раёна. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 24.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 7.3.1962.

М.К.Калтанюк быў родам з Заходняй Беларусі, з 1918 г. жыў на тэрыторыі Савецкай Беларусі, спачатку працаваў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, з 1933 г. жыў у в.Азёры Круглянскага раёна, працаваў настаўнікам у Загаранскай школе. Яго маці жыла ў Польшчы. У 1932 г. Мірон Кузьміч наведаў маці, якую не бачыў больш як 10 гадоў, а вярнуўшыся ад яе з Польшчы, быў арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы. Аднак, пратрымаўшы яго ў турме 2 месяцы, вымушаны былі адпусціць: не было ніякіх доказаў, каб пацвердзіць падазрэнні.

Пазней следчым органам стала вядома, як, успамінаючы гэтыя жудасныя 2 месяцы, Мірон Кузьміч гаварыў: «Цяжка ўявіць сабе, як я мог перанесці гэты час у цэментным падвале. Тэмпература была да 50°, у выніку чаго прыходзілася зусім голаму сядзець. Колькасць ежы давалася, каб падтрымаць жыццёвы працэс пры адсутнасці руху. Пры гэтым ежа давалася выключна салёная для таго, каб пагоршыць стан пры высокай тэмпературы і адсутнасці вады. Гэты момант доўга буду помніць у сваім жыцці, і калі б цяпер мяне арыштавалі, пры самай нязначнай магчымасці зняць стрэльбу са сцяны, скончыў бы жыццё самагубствам, але жывым не здаўся».

Аднак калі ў другі раз 31 жніўня 1937 г. прыйшлі яго арыштоўваць, такой магчымасці ў яго не было. Праз месяц, на допыце 7 кастрычніка, ён «сазнаўся» ў тым, чаго ад яго дабіваліся: што з’яўляўся членам контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі, створанай польскім консулам у Маскве, што канкрэтна зрабіў Мірон Кузьміч у якасці польскага шпіёна, следчыя так і не змаглі прыдумаць. Сапраўды, што можа зрабіць вясковы настаўнік, які вучыў дзяцей роднай мове і літаратуры, на карысць іншай дзяржавы? Таму ў следчай справе М.К. Калтанюка з’явіўся такі запіс: 28 студзеня 1937 г. у канцылярыі школы ў размове з настаўнікамі ў сувязі з расстрэлам ворагаў народа Пятакова, Радэка і іншых Калтанюк адказаў наступнае: «Абвінавачаных па справе Пятакова, Радэка, Сакольнікава і іншых прыстойнымі людзьмі назваць не магу, бо яны перад судом не адстойвалі сваіх ідэй». I далей: «Вось рэвалюцыянеры былі моцныя тым, што яны ні пры якіх умовах не адступалі ад свайго і нават перад расстрэлам крычалі: «Няхай жыве свабода!».

З гэтых слоў следчымі органамі зроблена наступная выснова: «Дастаткова выкрываецца ў тым, што, будучы незадаволены мерапрыемствамі партыі і ўрада, займаўся антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасцю, распаўсюджваў контррэвалюцыйныя правакацыйныя чуткі, узносіў паклёп на правадыроў партыі і ўрада, усхваляў ворагаў народа».

Гэтага было дастаткова, каб чалавека пазбавіць жыцця.

20.10.1937 г. пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР М.К. Калтанюк быў прыгавораны да расстрэлу. 10.11.1937 г. быў расстраляны ў Оршы.

Прайшлі гады, выраслі і сталі дарослыя сыны Мірона Кузьміча, аднак яны не ведалі, які лес напаткаў іх бацьку. У 1961 г. яны даслалі ліст на імя Генеральнага пракурора СССР, у якім прасілі даць звесткі пра лес бацькі і паведаміць, ці быў ён сапраўды злачынца і што паслужыла падставай для яго арышту. У лютым – сакавіку 1962 г. Ваенны трыбунал БВА перагледзеў справу М.К. Калтанюка і 7.3.1962 г. пастанова НКУС СССР і Пракурора СССР ад 20.10.1937 г. у адносінах да М.К. Калтанюка адменена і справа спынена за адсутнасцю складу злачынства.

В.В.Грыгор’ева, Г.А.Грыгор’еў.

Вёска Дарожкавічы

АБРАМАЎ Мацвей Абрамавіч, н. у 1886, селянін. Па пастанове тройкі 13.2.1930 за антысавецкую агітацыю высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

ЧУКАСАЎ Гаўрыла Фролавіч, н. у 1881, селянін. Па пастанове тройкі 13.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

ШАБУСАЎ Сямён Пятровіч, н. у 1885, працаваў конюхам у калгасе «1 Мая». У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989.

ШАЎЦОЎ Барыс Яўменавіч, н. у 1897, калгаснік. У 1937 за контррэвалюцыйную агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. У 1940 справа накіравана на даследаванне. Рэабілітаваны Вярхоўным Саветам БССР 16.1.1989.

Вёска Кассе

ПАЖАРЫЦКІ Еўдакім Цярэнцьевіч, н. у 1908, ваеннаслужачы. Арыштаваны 18.10.1943 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 8 гадоў. Рэабілітаваны 23.8.1965.

Вёска Катоўка

БЯЛЯЦКІ Антон Антонавіч, н. у 1905, месца жыхарства невядома. Арыштаваны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1989.

Вёска Каўрыжына

БАРОЎСКІ Канстанцін Дзмітрыевіч, н. у 1892 у Мінскім р-не, працаваў рахункаводам у саўгасе «Кулікоўка». 28.10.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 27.1.1938. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала БВА 28.12.1959.

ГУБАРЭВІЧ Вікенцій Канстанцінавіч, н. у 1882, калгаснік. Арыштаваны 24.10.1937. Асуджаны да расстрэлу за шпіянаж. Расстраляны 13.10.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ГУБАРЭВІЧ Франц Міхайлавіч, н. у 1896, калгаснік. Арыштаваны ў снежні 1937. Асуджаны да расстрэлу за шпіянаж. Расстраляны 28.1.1938. Рэабілітаваны 30.12.1991.

ЛІСЕЦКІ Восіп Пятровіч, н. у 1902, працаваў у калгасе імя Кірава. Арыштаваны 28.1.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 21.1.1958.

ЛІСЕЦКІ Іван Грыцыянавіч, н. у 1885, працаваў у калгасе імя Кірава. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР 9.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 25.3.1938 у г.Мінск. Рэабілітаваны рашэннем ваеннай пракуратуры БВА 30.11.1989.

ПАНФІЛОВІЧ Браніслаў Антонавіч, н. у 1877 у в.Панькавічы, працаваў у калгасе імя Кірава. Па пастанове тройкі НКУС БССР 18.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.8.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 1.6.1962.

СТАТКЕВІЧ Леанід Сігізмундавіч, н. у 1904 у Глускім р-не, працаваў настаўнікам Каўрыжанскай школы. Арыштаваны 19.8.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937. Рэабілітаваны 15.6.1959.

ДУБЕЛЬ Аляксей Рыгоравіч, н. у 1912 у Польшчы, працаваў настаўнікам у в.Круча. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 26.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ваеннай пракуратуры 10.5.1989.

КАЛІННІКАЎ Ерафей Вітальевіч, н. у 1863. Арыштаваны 14.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

КАМЕКА Максім Якаўлевіч, н. у 1888, г.Лепель Віцебскай вобласці, працаваў рахункаводам у калгасе «Трэці Інтэрнацыянал». Арыштаваны 1.10.1938 па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі. Справа была спынена Круглянскім РА НКУС 28.2.1939.

МАКЕЕЎ Цімафей Ціханавіч, н. у 1909, працаваў настаўнікам у в.Круча. Арыштаваны 19.11.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 31.7.1959.

МАРОЗАВА Лукер’я Аксёнаўна, н. у 1907, калгасніца. Арыштавана 3.12.1944. Рэабілітавана 10.9.1946 у МДБ Кіраўскай вобласці.

ПЛОТНІК Лейзер Янкелевіч, н. у 1875, селянін. Раскулачаны 9.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

Вёска Круча

ДУБЕЛЬ Аляксей Рыгоравіч, н. у 1912. Арыштаваны 26.9.1937. Асуджаны за шпіянаж да расстрэлу. Расстраляны 10.11.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 10.5.1989.

ЗЯЗЮЛІН Гаўрыла Антонавіч. н. у 1891. Арыштаваны 8.2.1938. Асуджаны за шпіянаж да расстрэлу. Расстраляны 16.7.1938. Рэабілітаваны 6.10.1989.

Вёска Курань

ЛУКАШЭВІЧ Антон Станіслававіч, н. у 1896, селянін. Раскулачаны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1989.

СЯЛІЦКІ Станіслаў Андрэевіч, н. у 1875 у в.Краснае Бярэзінскага р-на, селянін. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны ў г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989.

ЯНЧЭЎСКІ Іван Людвігавіч, н. у 1906, селянін. Раскулачаны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1989.

ЯНЧЭЎСКІ Кантан Людвігавіч, н. у 1906, селянін. Раскулачаны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1989.

ЯНЧЭЎСКІ Станіслаў Людвігавіч, н. у 1905, селянін. Раскулачаны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1989.

Вёска Леснічоўка

МАЛАШЧАНКА Мартын Пракопавіч, н. у 1899 у в.Барсукі Талачынскага раёна. Працаваў лесніком Славінскага лясніцтва. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.11.1937 за ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 5.1.1938 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 23.11.1957.

ЯЦЭВІЧ Вацлаў Антонавіч, н. у 1889 у в.Барсукі Талачынскага р-на, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 за антысавецкую агітацыю, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.12.1959.

Вёска Мікулінка

НАВАЧАНСКІ Уладзімір Баніфатавіч, н. у 1897, старшыня калгаса «Ударнік». Арыштаваны і асуджаны за шпіянаж да расстрэлу. Расстраляны 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ТАМАШЭВІЧ Браніслаў Антонавіч, н. у 1893 у Талачынскім р-не, працаваў цесляром. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.12.1959.

Вёска Новае Палессе

ЛЯТЭЦКІ Пётр Ігнатавіч, н. у 1901, працаваў старшынёй калгаса «Палеская зара». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.9.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Больш даных няма.

Вёска Паграбішча

КУШАЛЕВІЧ Іван Францавіч, н. у 1896, працаваў у калгасе «1 Мая». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 28.10.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны 16.4.1957.

Вёска Стаі

ГАЛАЎКОЎ Нічыпар Іванавіч, н. у 1893, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.5.1959.

Вёска Старое Палессе

КАЛІНІН Рыгор Канстанцінавіч, н. у 1881, селянін, жыў у в.Баравуха. Арыштаваны 19.9.1937 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 5.10.1989.

Вёска Труханаўка

СІЎЦОЎ Восіп Іванавіч, н. у 1878, селянін. Раскулачаны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1989.

СІЎЦОЎ Цімафей Іванавіч, н. у 1870, настаўнік. Арыштаваны 16.11.1929. Асуджаны на 5 гадоў ссылкі за антысавецкую дзейнасць. Рэабілітаваны 17.11.1989.

Вёска Шчыток

КАВАЛЁНАК Сцяпан Мацвеевіч, н. у 1882, працаваў цесляром па найме на хутары Сколінка. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны ў г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989.

Вёска Янава

КАЛКОЎСКІ Баніфат Ігнатавіч, н. у 1884, працаваў у калгасе «Красіна». Арыштаваны 15.5.1933 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

ПАНКЕВІЧ Адам Восіпавіч, н. у 1872 у в.Бахач Бялыніцкага раёна. Працаваў вартаўніком у калгасе ў в.Янава. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 6.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 10.11.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 30.12.1962.

ЛЯСНЯНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Вёска Арэхаўка

БАРАЎЦОЎ Андрэй Фёдаравіч, н. у 1893, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.7.1959.

БЕЛЯКОЎ Аляксей Восіпавіч, н. у 1885. Раскулачаны ў 1932. Рэабілітаваны рашэннем УУС г.Магілёў 18.9.1992.

БЕЛЯКОЎ Андрэй Сцяпанавіч, н. у 1904. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны рашэннем УУС г.Магілёў 18.1.1993.

ВЯРЖБІЦКІ Восіп Вікенцьевіч, н. у 1885 у в.Страбулімка (Латвія). Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр 2.3.1939. Рэабілітаваны 9.9.1961.

ДАНІЛЕНКА Іван Пятровіч. Раскулачаны ў 1930.

Веска Бураўшчына

АЗАРАЎ Восіп Палікарпавіч, н. у 1891. Арыштаваны 9.4.1937 за антысавецкую прапаганду. Рэабілітаваны 16.1.1984.

ДЗЕМЧАНКА Мікалай Антонавіч, н. у 1904, працаваў у калгасе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.9.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Адбываў тэрмін у г.Камсамольск-на-Амуры. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.2.1962.

ПАРАШКОЎ Сцяпан Ларыёнавіч, н. у 1906, працаваў у калгасе «Новая Бураўшчына». Па пастанове асобай тройкі 20.1.1933 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 6.7.1960.

РУЛЯКОЎ Апанас Мацвеевіч, н. у 1881, працаваў у калгасе «Новая Бураўшчына». Па пастанове асобай тройкі 20.1.1933 за антысавецкую дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 6.7.1960.

РУЛЯКОЎ Пётр Апанасавіч, н. у 1905, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі 20.1.1933 за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 6.7.1960.

РУЛЯКОЎ Ягор Мацвеевіч, н. у 1898, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі 20.1.1933 за антысавецкую дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 6.7.1960.

САЎЧУК Мікалай Сцяпанавіч, н. у 1885 у в.Паўлавічы, селянін. Арыштаваны 26.4.1938 за шпіянаж. Больш даных няма. Рэабілітаваны 15.9.1962.

Вёска Дудаковічы

БАРАЎЦОЎ Мітрафан Паўлавіч, н. у 1887.

ДУХНОЎ Іван Якімавіч, н. у 1883. Арыштаваны 1.10.1938 і асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр 28.1.1943. Рэабілітаваны 22.11.1991.

МАРКОЎСКІ Сцяпан Фёдаравіч, н. у 1896. Раскулачаны ў 1939. Рэабілітаваны 22.12.1993.

МАЦЮШЭЎСКІ Аляксей Міхайлавіч, н. у 1898, працаваў сакратаром нацыянальнага польскага Савета. Арыштаваны 6.11.1937 як агент польскай разведкі і прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала БВА 15.12.1958.

Вёска Елькаўшчына

АСІПЕНКА Фёдар Васільевіч, н. у 1874, селянін. Арыштаваны 10.10.1938 за антысавецкую агітацыю, але суда не было. Справа была спынена УНКУС 13.3.1939.

ВЕРЦІХОЎСКІ Мікалай Іванавіч, н. у 1868, селянін. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989.

ГУМІНСКІ Павел Сцяпанавіч, н. у 1884, селянін. У 1929 асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1989.

КРУКОЎСКІ Фама Васіл’евіч, н. у 1878, калгаснік, жыў у в.Хралішчава. Арыштаваны 18.11.1937 і за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.3.1988.

ЛЫСКОЎСКІ Аляксандр Баніфатавіч, селянін. Жыў у в.Дымава Шклоўскага р-на. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989.

МАРЦІНОЎСКІ Вацлаў Фердзінандавіч, н. у 1905, калгаснік. Арыштаваны 7.11.1935 за шпіянаж. Больш даных няма. Рэабілітаваны 25.12.1935.

ШПІЛЕЎСКІ Пётр Міхайлавіч, н. у 1875, працаваў у калгасе «Ленінскі прамень». Арыштаваны 19.9.1937 і прыгавораны да расстрэлу за контррэвалюцыйную дзейнасць. Загінуў 13.10.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 5.10.1989.

ЮШКО Пётр Восіпавіч, н. у 1894 у в.Дварэц (былая Віленская губерня), працаваў настаўнікам у в.Елькаўшчына. Арыштаваны 24.8.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала БВА 28.11.1959.

Вёска Загаранкі

ГАЛАШЭВІЧ Яфім Яфімавіч, н. у 1901. Раскулачаны ў 1933. Рэабілітаваны 2.6.1992.

НОСАЎ Ілля Маркавіч, н. у 1916 у в.Перавалочча Курскай вобласці, працаваў ветэрынарам у в.Загаранкі. Арыштаваны 28.12.1944. Рэабілітаваны рашэннем УНКУС па Магілёўскай вобласці 22.9.1945.

Вёска Зубава

БЯРОЗКА Яфім Канстанцінавіч, н. у 1893, працаваў бухгалтарам у Круглянскім банку. Жыў у в.Мікалаеўка Круглянскага р-на. Па пастанове тройкі НКУС БССР 7.2.1938 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 11.3.1938. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда ў 1958.

МАЦЮШЭЎСКІЯ: Андрэй Цімафеевіч, н. у 1892, Матрона Захараўна, іх дзеці – Соф’я, н. у 1920, Антаніна, н. у 1922, Феакціст, н. у 1924. Раскулачаны ў 1930 і высланы ў Пермскую вобл. Рэабілітаваны 17.12.1993.

ШУЛЬГЕВІЧ Аляксей Ігнатавіч, н. у 1878, селянін. Па пастанове тройкі НКУС БССР 9.2.1938 за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1938. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 22.9.1989.

ЯЦУРА Агаф’я Яфімаўна, н. у 1884. Раскулачана ў 1930. Рэабілітавана УУС г. Магілёў 21.1.1992.

Вёска Літоўск

АРЛОВА Кацярына Ісаеўна, раскулачана ў 1930. Рэабілітавана 6.4.1992.

АРЛОЎ Аляксандр Іванавіч, раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 6.4.1992.

АРЛОЎ Іван Захаравіч, раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 6.4.1992.

АРЛОЎ Мікалай Іванавіч, раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 6.4.1992.

ГАНЧАРОЎ Міхаіл Тарасавіч, н. у 1903. Арыштаваны 19.11.1937 за шпіянаж. Расстраляны ў г.Орша 9.12.1937. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ГАНЧАРОЎ Яўген Паўлавіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 18.11.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 18.3.1966.

ДАНІЛЕНКА Іван Пятровіч, н. у 1898, працаваў у калгасе «Перамога», жыў у в.Арэхаўка. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 19.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 29.3.1961.

ДАНІЛЕНКА Пётр Міхайлавіч, н. у 1876. Арыштаваны 24.11.1937. Расстраляны 5.1.1938 у г.Орша. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ДАНІЛЕНКА Сідар Пятровіч, н. у 1900, працаваў у калгасе «Ленінскі прамень», жыў у в.Загаранкі. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 19.11.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 26.9.1989.

ПАТАПАВЫ: Аляксандр Іванавіч, н. у 1885, Варвара Пятроўна, н. у 1893, іх дзеці – Мікалай, н. у 1914, Аляксандр, н. у 1918, Алена;

ПАТАПАВА Ніна Андрэеўна, н. у 1926. Раскулачены ў 1930 і высланы ў Пермскую вобл. Рэабілітаваны 14.7.1993.

РАГАВІЦКІ Лявон Якаўлевіч, н. у 1870, селянін. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 19.9.1937 за контррэвалюцыйную агітацыю быў прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 5.10.1989.

РАМАНОЎСКІ Макар Самсонавіч, н. у 1905, працаваў у калгасе брыгадзірам. У 1937 арыштаваны і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 26.9.1989.

СМАЛЯКОЎ Андрэй Ціханавіч, н. у 1900, калгаснік. Арыштаваны 14.3.1938 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 5.10.1938. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 27.11.1964.

СМАЛЯКОЎ Іван Ціханавіч, н. у 1886, селянін. Арыштаваны 19.9.1937 і за контррэвалюцыйную агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 26.9.1989.

СМАЛЯКОЎ Ілья Ціханавіч, н. у 1892, калгаснік. Арыштаваны 15.3.1938. Расстраляны 8.10.1938 у г.Мінск. Рэабілітаваны 16.1.1989.

СОБАЛЕЎ Восіп Іванавіч, н. у 1899, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 12.7.1983.

ФЁДАРАВА Марыя Іванаўна. Раскулачана ў 1930. Рэабілітавана 6.4.1992.

Вёска Лясныя

БЛІЗНЯКОЎ Сямён Васіл’евіч, н. у 1894. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны УУС г.Магілёў 6.4.1992.

МІНЧУКОЎ Мікалай Іванавіч. Арыштаваны ў 1934.

МІНЧУКОЎ Фёдар Іванавіч. Арыштаваны ў 1933.

ПІЯНТКОЎСКІ Антон Міхайлавіч, н. у 1874, калгаснік. Арыштаваны ў 1937, рэабілітаваны ў 1988.

ПІЯНТКОЎСКІ Вікенцій Антонавіч, н. у 1897, працаваў масларобам у калгасе. Арыштаваны 19.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.7.1959.

ПІЯНТКОЎСКІ Пётр Антонавіч, н. у 1889, працаваў у калгасе «Новы быт». Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 1.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 16.11.1960.

СЦІБЛА Іван Станіслававіч, н. у 1872, селянін, жыў у в.Альшанікі. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны ў г.Орша. Рэабілітаваны ў 1989.

Веска Мехава

ВІШНЕЎСКІ Пракоп Пятровіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 21.1.1933 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.7.1987.

КАНЦАВАЯ Аксіння Пятроўна, раскулачана ў 1930. Рэабілітавана 1.4.1993.

КАНЦАВЫ Рыгор Паўлавіч, раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 1.4.1993.

Вёска Пасырава

МАЦЮШЭЎСКІ Кузьма Андрэевіч, н. у 1885, селянін. Арыштаваны ў 1930 з канфіскацыяй маёмасці. Больш даных няма. Рэабілітаваны УУС г. Магілёў 15.6.1992.

РЫЛЬКОЎ Васіль Восіпавіч, н. у 1886. Раскулачаны ў 1933 і высланы на Урал.

РЫЛЬКОЎ Васіль Карпавіч, н. у 1901, працаваў у калгасе «1 Мая». За антысавецкую дзейнасць арыштаваны 17.2.1938, але справа была спынена 10.3.1939 за недаказанасцю.

РЫЛЬКОЎ Іван Восіпавіч, н. у 1883. Раскулачаны ў 1933, не высылаўся. Рэабілітаваны УУС г.Магілёў 26.6.1992.

РЫЛЬКОЎ Мікалай Фёдаравіч, н. у 1882, працаваў у калгасе «1 Мая». У 1938 арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1989.

РЫЛЬКОЎ Уладзімір Ульянавіч. Раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 28.4.1992.

Веска Слабада

ГРЫСІМАЎ Мяфодзій Данілавіч, н. у 1897, калгаснік. Арыштаваны 29.10.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 26.11.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 17.12.1959.

ГРЫСІМАЎ Цімафей Данілавіч, н. у 1894, калгаснік. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 28.10.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 20.1.1989.

ДЗЕМЯШКЕВІЧ Фёдар Рыгоравіч, н. у 1897, працаваў старшынёй калгаса «Чырвоная Слабада». Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 18.11.1937 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 13.7.1960.

Вёска Славянка (былая Аглобля)

ДЗЕМ’ЯНОВІЧ Антон Іванавіч, н. у 1885 у в.Варапаі, працаваў у калгасе «1 Мая». У 1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ГРУШЭЦКІ Антон Фаміч, н. у 1890, калгаснік. Арыштаваны 7.2.1938 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў г.Мінск. Рэабілітаваны 11.11.1988.

ГРУШЭЦКІ Рыгор Іванавіч, н. у 1872 у в.Гаўрылаўка, селянін. Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 16.1.1989.

СТРЫЖЭВІЧ Мікалай Вікенцьевіч, н. у 1882, працаваў грузчыкам на ст. Магілёу-3. Жыў у Магілёве. Па пастанове камісіі НКУС 18.7.1937 арыштаваны за контррэвалюцыйную дзейнасць. Справа спынена за недаказанасцю 13.11.1937.

Вёска Цямныя

МЕШКОР (Мешпор) Іван Антонавіч, н. у 1888 у в.Куткі (Латвія). Калгаснік. Арыштаваны 20.3.1938 за шпіянаж. Справа спынена УНКУС г. Магілёў 5.8.1939 за недаказанасцю.

Вёска Шышоўка

БАБАРЫКІН Яўхім Сцяпанавіч, н. у в.Н.Елькаўшчына. Выселены ў 1930-х гг. Рэабілітаваны 22.9.1944.

ПЛАХОЦКІ Пётр Казіміравіч, н. у 1884. У 1930 раскулачаны. Рэабілітаваны 7.5.1992.

РУБЕЖСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Вёска Баканава

БАБІЦКІ Франц Іванавіч, н. у 1889, калгаснік. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 5.11.1936 за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда СССР 16.4.1957.

КУШАЛЕВІЧ Іван Францавіч.

Вёска Варгуцёва

АСКЕРКА Станіслаў Генрыхавіч, н. у 1899 у в.Парэчча Талачынскага р-на, працаваў старшынёй калгаса «7 з’езд Саветаў». Арыштаваны 28.10.1937 і за антысавецкую агітацыю прагавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда СССР 16.4.1957.

БЯЛЯЦКІ Антон Гаўрылавіч, н. у 1856, селянін. У 1937 арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989.

КАСТРЫЦА Восіп Адамавіч, н. у 1902, працаваў сакратаром у Талачынскім райземаддзеле. Арыштаваны 18.7.1937 і за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.8.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.4.1959.

КУЛІК Станіслаў Восіпавіч, н. у 1914, працаваў настаўнікам у в.Філатава. У лістападзе 1937 як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 21.9.1959.

ЛЮБЕЦКІ Станіслаў Паўлавіч, н. у 1890, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны 27.7.1959.

ЛЮБЕЦКІ Фама Паўлавіч, н. у 1893, селянін. Па пастанове тройкі НКУС БССР 6.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 25.8.1961.

МАРЦЫНКЕВІЧ Восіп Антонавіч, н. у 1877, селянін. Арыштаваны 14.8.1932 за антысавецкую агітацыю. Справа спынена 3.4.1933 за недаказанасцю.

МАРЦЫНКЕВІЧ Гаўрыла Антонавіч, н. у 1879, працаваў вартаўніком у калгасе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 23.11.1957.

СТАЛЫПКА Станіслаў Пятровіч, н. у 1896, працаваў слесарам у Аршанскім дэпо. Арыштаваны ў жніўні 1932 і за контррэвалюцыйную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 1.2.1957.

ТАМАШЭВІЧ Уладзімір Антонавіч, н. у 1875, калгаснік. Арыштаваны 18.7.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.12.1959.

УСЦІНОВІЧ Адам Восіпавіч, н. у 1895, працаваў цесляром у калгасе «7 З’езд Саветаў». Арыштаваны 18.11.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 16.4.1957.

ЯНКОЎСКІ Восіп Мікалаевіч, н. у 1897, працаваў дзесятнікам у лясгасе. Арыштаваны 22.1.1933 за антысавецкую дзейнасць. Справа спынена 3.4.1933 за недаказанасцю.

Вёска Галошына

КВЯТКОЎСКІ Ларыян Восіпавіч, н. у 1881, селянін. Арыштаваны ў снежні 1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны 5.3.1959.

СТАЛЫПКА Павел Адамавіч, н. у 1912, калгаснік. Арыштаваны 6.11.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны 5.3.1959.

Вёска Гатоўшчына

САСНОЎСКІ Арцём Пракопавіч, н. у 1877 у в.Гілеўшчына Мінскай вобласці, працаваў у арцелі в.Гатоўшчына. Арыштаваны 16.5.1938 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1938. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага пракурора 25.7.1989.

Вёска Зелянькова

АБЛОЖКІН Пётр Тарасавіч, н. у 1865, селянін. Арыштаваны 6.12.1932 і высланы на Поўнач з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

МІТРАКОВІЧ Пракоп Лук’янавіч, н. у 1860, селянін, жыў у в.Папоўка. Арыштаваны 18.9.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 16.1.1989.

НІКІЦІН Васіль Філіпавіч, н. у 1888. Раскулачаны ў 1933. Рэабілітаваны УУС г. Магілёу 29.3.1993.

НЯМЫЦЬКА Мікалай Андрэевіч, н. у 1910, селянін. Па пастанове тройкі 6.12.1932 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

НЯМЫЦЬКА Яфім Іванавіч, н. у 1890, селянін. Арыштаваны 31.7.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 17.9.1963.

ПАПКОЎ Міна Кірылавіч, н. у 1884, селянін. Арыштаваны ў 1931 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ПАТАПАЎ Аляксей Кірылавіч, н. у 1867, калгаснік. Арыштаваны 1.12.1932, прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

СВІРЫДАЎ Васіль Савельевіч, н. у 1885, калгаснік. Асуджаны за антысавецкую агітацыю ў 1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады, потым 14.3.1938 як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 5.10.1938. Рэабілітаваны ВТ БВА 7.7.1964.

СВІРЫДАЎ Сямён Савельевіч, н. у 1872, селянін. Арыштаваны 31.7.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 17.9.1964.

ТАЛОЧЫНЦАЎ Мікалай Пракопавіч, н. у 1904, калгаснік, працаваў у в.Ліхінічы. Рашэннем Ваеннага трыбунала 3.11.1944 за здрадніцкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 10.2.1960.

ФІЛІМОНАЎ Даніла Андрэевіч, н. у 1902, селянін. Арыштаваны 26.11.1932 і прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ФІЛІМОНАЎ Мартын Сямёнавіч, н. у 1906, калгаснік. Арыштаваны 27.11.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ФІЛІМОНАЎ Раман Андрэевіч, н. у 1903, селянін. Па пастанове тройкі 6.12.1932 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

Вёска Каскевічы

КАВАЛЕЎСКІ Агей Міхайлавіч, н. у 1877, селянін. Арыштаваны 1.10.1938 за антысавецкую агітацыю. Справа спынена аблпракуратурай 8.4.1939 за недаказанасцю.

КАВАЛЕЎСКІ Сцяпан Міхайлавіч, н. у 1880, селянін. Па пастанове тройкі 10.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 9.6.1989.

ПУХОЎСКІ Васіль Фядосавіч, н. у 1883, калгаснік. Па пастанове тройкі 17.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 11.7.1989.

ПУХОЎСКІ Дзмітрый Фядосавіч, н. у 1896, селянін. Па пастанове тройкі 17.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 11.7.1989.

ФРАЛОЎ Восіп Венядзіктавіч, н. у 1877, селянін. Па пастанове тройкі 17.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 23.6.1991.

ФРАЛОЎ Міхаіл Венядзіктавіч, н. у 1874, калгаснік. Па пастанове тройкі 17.2.1930 высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 11.7.1989.

Вёска Красіна

КАРМАЛЬКОЎ Дзмітрый Ільіч, н. у 1900, калгаснік. Арыштаваны 15.5.1933 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

СЦІБЛА Восіп Аўгусцінавіч, н. у 1886 у Талачынскім раёне, калгаснік. Арыштаваны 15.5.1933 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

ТРУХАНОВІЧ Васіль Апанасавіч, н. у 1903, працаваў у калгасе «Камуністычны шлях». Арыштаваны 24.12.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 19.9.1989.

ТРУХАНОВІЧ Раман Ягоравіч, н. у 1903, калгаснік. Арыштаваны 24.12.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 22.9.1989.

ФІРАГА Іван Мікалаевіч, н. у 1902, калгаснік. Арыштаваны 15.5.1933 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

ФІРАГА Лука Фёдаравіч, н. у 1876, селянін. Арыштаваны 15.5.1933 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

ФІРАГА Сямён Лукіч, н. у 1889, селянін. Арыштаваны 15.5.1933 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

ЦЯЦЕРСКІ Восіп Пятровіч.

Вёска Марцянавічы

ГВОЗДЗЕЎ Ягор Савельевіч, н. у 1894, калгаснік. Арыштаваны 6.12.1932. Зняволены ў па праўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ГВОЗДЗЕЎ Ягор Усцінавіч, н. у 1898, працаваў брыгадзірам у калгасе. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 22.11.1968.

КІСЯЛЁЎ Васіль Сцяпанавіч, н. у 1892, селянін. Арыштаваны 24.3.1931 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Потым па пастанове асобай тройкі 19.11.1937 за антысавецкую агітацыю асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 22.11.1958.

КІСЯЛЁЎ Уладзімір Сцяпанавіч, н. у 1888, селянін. Арыштаваны 17.11.1929 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 13.11.1989.

КІСЯЛЁЎ Панкрат Сцяпанавіч, н. у 1884, селянін. Арыштаваны 24.3.1931 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 20.10.1989.

КУРНОСАЎ Іван Герасімавіч, н. у 1861, селянін. Арыштаваны 17.11.1929 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 13.11.1989.

КУРНОСАЎ Пракоп Герасімавіч, н. у 1877, селянін. Арыштаваны 18.6.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага Савета 16.1.1989.

МАКАВЕЦКІ Сяргей Сцяпанавіч, н. у 1882, селянін. Арыштаваны 24.3.1931 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 20.10.1989.

ПАПКОЎ Міна Кірылавіч, н. у 1884, селянін. Арыштаваны 24.3.1931 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 20.10.1989.

СМАЛЯКОЎ Раман Пятровіч, н. у 1870, селянін. Арыштаваны 24.3.1931 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 20.10.1989.

ШАВЯРНЁЎ Ціт Трафімавіч, н. у 1906, служыў у Чырвонай Арміі. Арыштаваны 22.8.1940 за парушэнне воінскай прысягі, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 24.11.1958.

Вёска Някрасава (былая Царэўск)

КАРМЯЛЬКОЎ (Кармалькоў) Дзмітрый Ільіч, н. у 1900, працаваў загадчыкам фермы. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у лагеры 16.9.1943. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.1.1959.

ФІРАГА Лука Фёдаравіч, н. у 1864, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.1.1959.

ФІРАГА Пётр Лукіч, н. у 1906, працаваў рахункаводам у калгасе. Арыштаваны 28.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Памёр у лагеры 21.3.1938. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.1.1959.

Вёска Някрасава (былая Царэўск)

БАЗЫЛЕЎ Якаў Іванавіч, н. у 1876, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР арыштаваны 19.11.1937 за антысавецкую агітацыю. Больш даных няма. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 22.11.1958.

БАРАВІКОЎ Дарафей Сідаравіч, н. у 1870, селянін. Арыштаваны 21.12.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ГАПОНАЎ Фёдар Кірылавіч, н. у 1882, селянін. Арыштаваны 21.12.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ГВОЗДЗЕЎ Ілья Фролавіч, н. у 1898, працаваў у калгасе імя Чапаева. Арыштаваны 18.7.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 19.5.1989.

ДРАБКОЎ Захар Рыгоравіч, н. у 1889, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.11.1938 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу і расстраляны 26.3.1938 у г.Мінск. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 30.7.1960.

ДЗЕРУНОЎ Яфім Ермалаевіч, н. у 1881, селянін. Арыштаваны 21.12.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ЗАВАЦКІ Пётр Фёдаравіч, н. у 1906, селянін. Па пастанове тройкі 6.12.1932 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

КАМКОЎ Іван Цімафеевіч, н. у 1911, працаваў настаўнікам у Паўлавіцкай школе. Арыштаваны ў 1937, расстраляны ў г.Орша 17.12.1937. Рэабілітаваны ў 1958.

КАРПАЎ Іван Цімафеевіч, н. у 1910, працаваў настаўнікам у Паўлавіцкай школе. Арыштаваны 19.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 13.11.1958.

І.Ц. Карпаў скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна), з 1929 г. працаваў настаўнікам, у 1934 – 36 гг. дырэктарам Зубаўскай школы, у 1936 – 37 гг. дырэктарам Паўлавіцкай школы Круглянскага раёна.

Яшчэ і цяпер у в.Паўлавічы старыя людзі памятаюць дырэктара мясцовай школы, які працаваў тут у 1936 – 37 гг. Тады ніхто і не думаў, што Паўлавіцкая школа стане апошнім месцам працы маладога дырэктара, што ў 1937 г. ён будзе арыштаваны і атрымае такое абвінаваўчае заключэнне: «Карпаў Іван Цімафеевіч з’яўляецца агентам польскай разведкі. Завербаваны ў 1933 г. польскім агентам Транчэўскім (працаваў настаўнікам Узлянскай школы былога Смілавіцкага р-на. Арыштаваны 9.12.1937 г. і расстраляны), праз якога ад польскіх разведорганаў атрымаў заданне для шпіёнска-дыверсійнай работы на тэрыторыі СССР на карысць Польшчы. У 1937 г. перадаў польскай разведцы шпіёнскія звесткі аб наяўнасці рабочых і магутнасці Аршанскага вінзавода. Таксама перадаваў шпіёнскія звесткі аб рашэннях партыйных сходаў Круглянскага раёна і аб закрытым пісьме ЦК ВКП(б) ад 1935 г. Падрыхтаваў для шпіёнска-дыверсійнай работы на карысць Польшчы аднаго чалавека. Вінаватым сябе ў шпіёнскай дзейнасці прызнаў...».

Відаць, не хапіла фізічных і душэўных сіл у маладога камуніста, таму і прызнаў сябе вінаватым у страшэнным злачынстве – здрадзе Радзіме. Але ў яго хапіла мужнасці, каб на пытанне следчага: «Хто быў завербаваны Вамі для правядзення шпіёнскай работы на карысць Польшчы?» адказаць: «Мной ніхто не быў завербаваны».

Абвінаваўчае заключэнне, якое грунтавалася толькі на прызнанні самога І.Ц. Карпава ды на паказаннях аднаго з настаўнікаў (быў расстраляны раней) Круглянскага раёна, класіфікавала «злачынства» Івана Цімафеевіча па арт. 68 КК БССР (шпіянаж, выкраданне, збор і перадача эканамічных звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну і г.д.).

Цяжка сказаць, якія пытанні, «па свайму зместу спецыяльна ахоўваемыя дзяржаўнай тайнай», магла вырашаць на сходах Круглянская партыйная арганізацыя і чаму звесткі аб тым, што выраблялася на Аршанскім вінным заводзе, «не падлягалі абвяшчэнню». Смехатворнасць абвінавачвання відавочна. Але І.Ц. Карпаву ўсё гэта каштавала жыцця. 19.11.1937 г. камісія НКУС СССР і Пракурор СССР прыгаварылі яго да расстрэлу. 17.12.1937 г. ён быў расстраляны ў г.Орша.

У 1958 г. жонка Івана Цімафеевіча, якая жыла ў той час у в.Міхейкава Круглянскага раёна, паслала ліст на імя Генеральнага пракурора СССР з надзеяй атрымаць звесткі аб лёсе свайго мужа, з просьбай яго рэабілітаваць. 13.11.1958 г. ваенны трыбунал БВА адмяніў пастанову Камісіі НКУС СССР і Пракурора СССР у адносінах да І.Ц. Карпава. Справа была спынена за адсутнасцю складу злачынства.

В.В.Грыгор’ева, Г.А.Грыгор’еў.

КІЗІН Мітрафан Карнілавіч, н. у 1869 у в.Старое Сяло Веткаўскага р-на, селянін. Арыштаваны 17.2.1938 і прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў 2.4.1938 у г.Магілёў. Рэабілітаваны 20.6.1989.

ПАНАРАДАЎ Іван Васілевіч, н. у 1872, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 22.11.1958.

ПЕТУШКОЎ Дзяніс Сямёнавіч, н. у 1884, працаваў у калгасе «Сонца». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 11.7.1938 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1938 у г.Мінск. Рэабілітаваны рашэннем ВТ БВА 28.9.1989.

РАТУШАЎ Нічыпар Сідаравіч, н. у 1887, працаваў конюхам у калгасе «Бальшавік», жыў у в.Пятая Гадавіна. Арыштаваны 31.1.1938 за контррэвалюцыйную арганізацыю. Справа была спынена 9.3.1939 за недаказанасцю.

САЎЧУК Мікалай Сцяпанавіч, н. у 1885, селянін, жыў у в.Бураўшчына. Арыштаваны 26.4.1938 за шпіянаж. Рэабілітаваны 15.9.1962.

ТАРАСАЎ Міхаіл Фёдаравіч, н. у 1890, працаваў загадчыкам медыцынскага пункта. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 22.11.1958.

ТРУСАЎ Мітрафан Дзямідавіч, н. у 1877, селянін. Па пастанове тройкі НКУС БССР 1.12.1932 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ЦЯСЛЕНКА Кузьма Антонавіч, н. у 1886 у в.Дахнаўка Чаркаскай вобласці, свяшчэннік. Па пастанове тройкі 1.12.1932 прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны на пачатку 1933. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.6.1961.

ЧАВУСАЎ Іван Сямёнавіч, н. у 1900, калгаснік. Арыштаваны 20.11.1950 за работу на немцаў і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 22.2.1966.

ЯЎМЕНАЎ Іван Мікалаевіч, н. у 1896, калгаснік. Арыштаваны 12.12.1937 і за антысавецкую агітацыю, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 7.3.1959.

Вёска Рубеж

ІГНАТОВІЧ Максім Ермалаевіч, раскулачаны ў 1934. Рэабілітаваны 24.7.1993.

ЯРКОВІЧ Ерафей Захаравіч, н. у 1882, селянін. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 6.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 16.7.1938 у г.Магілёў. Рэабілітаваны ВТ БВА 27.11.1989.

ЯРКОВІЧ Кірыла Фёдаравіч, н. у 1902, рабочы, жыў у Ленінградзе. Арыштаваны 27.3.1940 за антысавецкую агітацыю. Справа была спынена 6.9.1940 за недаказанасцю.

ЯРКОВІЧ Рыгор Фёдаравіч, н. у 1895. Раскулачаны ў 1931. Рэабілітаваны 22.4.1993.

Вёска Сідаркава

АКШЭЎСКІ Аркадзь Фабіянавіч, н. у 1898, працаваў лесніком. Арыштаваны 15.4.1933 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра яго гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ЛЯЎКОВІЧ Пётр Максімавіч, н. у 1882, селянін. Арыштаваны 12.8.1932 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і прыгавораны да расстрэлу. Пра яго гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

РЭЎТ Адам Данатавіч, працаваў у калгасе імя Сталіна. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 17.1.1938 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ваеннай пракуратуры 20.1.1989.

СТАКРОЦКІ Браніслаў Іванавіч, н. у 1899, калгаснік. Арыштаваны 12.8.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ШЫМАНОЎСКІ Восіп Фартунатавіч, н. у 1886, калгаснік. Арыштаваны 18.11.1937. Расстраляны 19.1.1938 у г.Орша. Рэабілітаваны 5.9.1989.

Вёска Філатава

ВЫГОЎСКІ Адам Геранімавіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 29.10.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.11.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 19.4.1966.

ГРУДЗІНА Антон Аляксандравіч, н. у 1898, працаваў качагарам на ст. Орша. Арыштаваны 15.89.1932 і за контррэвалюцыйную арганізацыю прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ГРУДЗІНА Браніслаў Аляксандравіч, н. у 1895, працаваў поварам на ст. Орша. Арыштаваны 15.2.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацьіі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ГРУДЗІНА Франц Аляксандравіч, н. у 1890, селянін. Арыштаваны 11.8.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ДУБОЎСКІ Вячаслаў Міхайлавіч, н. у 1909. Арыштаваны 10.9.1937. Расстраляны 5.10.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ЗАЛЫНСКІ Восіп Восіпавіч, н. у 1918, калгаснік. Арыштаваны 8.11.1937 і як агент Польшчы зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем ваеннай пракуратуры 12.6.1989.

ЗАЛЫНСКІ Балеслаў Восіпавіч.

КІЦЕЛЬ Мікалай Антонавіч, н. у 1907 у в.Вялікарыта Гродзенскай вобласці, працаваў дзесятнікам у дараддзеле. Арыштаваны 24.8.1937 і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры ў 1989.

КУЛАЧЫНСКІ Адам Лявонцьевіч, н. у 1888, працаваў паштовым агентам у г.п. Круглае. Арыштаваны 18.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 19.1.1938. Рэабілітаваны ВТ БВА 14.1.1960.

ЛАВЯНЕЦКІ Іван Іванавіч, н. у 1904, працаваў загадчыкам гандлёвай кропкі ў в.Філатава. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 24.5.1961.

ЛУКАШЭВІЧ Марыя Сямёнаўна, н. у 1903 у в.Макаўніца Дзяржынскага р-на. Працавала старшынёй сельсавета. Па пастанове камісіі НКУС 28.10.1937 за дыверсійную дзейнасць расстраляна. Рэабілітавана 14.11.1957.

ЛЯЎКОВІЧ Аляксацдр Лаўрэнцьевіч.

МАКСІМОВІЧ Антон Якаўлевіч, н. у 1882, працаваў у калгасе «Другая пяцігодка». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 7.8.1937 расстраляны за контррэвалюцыйную дзейнасць. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 23.5.1989.

МАЦЮШЭЎСКАЯ Станіслава Аляксандраўна, н. у 1915, працавала брыгадзірам на свінаферме саўгаса «Цяцерын». Па пастанове НКУС БССР 11.2.1936 за антысавецкую дзейнасць арыштавана, але справа была спынена 16.4.1936 за недаказанасцю.

МАЦЮШЭЎСКІ Адольф Паўлавіч, н. у 1907, селянін. Арыштаваны 11.8.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

МАЦЮШЭЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч, н. у 1903, працаваў старшынёй Цяцерынскага сельсавета. Арыштаваны 10.9.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 28.1.1938. Рэабілітаваны ВТ БВА 7.2.1969.

САВІЦКІ Браніслаў Палікарпавіч, н. у 1899, калгаснік. Арыштаваны 11.8.1932 і як удзельнік паўстанцкай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 1.2.1957.

САКАЛОЎСКІ Вітольд Аляксандравіч, н. у 1909, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

САКАЛОЎСКІ Ігнат Мікалаевіч, н. у 1885, калгаснік. Арыштаваны 11.8.1932 і як удзельнік паўстанцкай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

САКАЛОЎСКІ Фелікс Мікалаевіч, н. у 1883, калгаснік. Арыштаваны 12.8.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

СТАНКЕВІЧ Станіслаў Юльянавіч, н. у 1916 у в.Коплава Мінскага р-на. Працаваў дырэктарам Філатаўскай школы. Па пастанове камісіі НКУС БССР 18.11.1937 за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны.

ТЫШКЕВІЧ Уладзімір Міхеевіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 28.10.1937 і за шпіянаж расстраляны. Рэабілітаваны 3.7.1958.

ХВАРОШЧА Восіп Францавіч, н. у 1898, калгаснік. Арыштаваны 11.8.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ЦАМБАРЭВІЧ Восіп Іванавіч, н. у 1874, калгаснік. Арыштаваны 12.8.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

ЦЯЦЕРСКІ Фелікс Восіпавіч, н. у 1868, калгаснік. Арыштаваны 12.8.1932 і за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі прыгавораны да расстрэлу. Даных пра гібель няма. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 1.2.1957.

Вёска Хількавічы

ЗАРУБА Васіль Аляксеевіч, н. у 1911, служыў у Чырвонай Арміі. Арыштаваны 3.4.1943 за ўцёкі да ворага і шпіянаж, справа вернута на даследаванне.

Вёска Хралішчава

ПРАСМЫЦКІ Тамаш Станіслававіч, н. у 1886, селянін. У 1931 арыштаваны і высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны ў 1989.

ХАМІЦКІ Андрэй Іванавіч, н. у 1883, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 7.2.1938 прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў 16.2.1938. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 31.10.1989.

ЦУРАНАЎ Іван Дзяменцьевіч, н. у 1889, селянін. Зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Больш даных няма.

Вёска Шаўкавінне

ПЕХЦЕРАЎ Карп Сідаравіч, н. у 1896, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 22.11.1958.

ПЕХЦЕРАЎ Сідар Іпалітавіч, н. у 1876, працаваў у калгасе «Чырвоны ўсход». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.8.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 30.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 23.5.1989.

СЫРЦОЎ Васіль Данілавіч, н. у 1904, працаваў настаўнікам у в.Няклюдава Талачынскага раёна. Арыштаваны 16.3.1938 за шпіянаж. Справа спынена 4.4.1939 за недаказанасцю.

ЦЯЦЕРЫНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Вёска Банькі

ГАРАВЫ Сяргей Пятровіч, н. у 1903, арыштаваны 11.3.1937 за антысавецкую агітацыю і асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны 13.9.1991.

КАМАРОЎ Мартын Цімафеевіч, н. у 1883, старшыня калгаса «Iльіч». Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча- працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны 4.5.1959.

КЛЮШНЕЎ Платон Васілевіч, н. у 1883, працаваў у калгасе «Ільіч». Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны 4.5.1959. Другі раз арыштаваны і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны 8.8.1959.

ПЛЯСКЕВІЧ Самуіл Майсеевіч, н. у 1880, калгаснік. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.5.1959.

ШЫБЕКА Емяльян Усцінавіч, н. у 1881, калгаснік. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 1.5.1959.

Вёска Глыбокае

БУДКЕВІЧ (БУТКЕВІЧ) Парфен Васілевіч, н. у 1870, працаваў у калгасе «Чырвоная Зорка». 6.8.1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ГАЛАЎКОЎ Сямён Пахомавіч, н. у 1896, працаваў у калгасе «Чырвоная Зорка». За ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі арыштаваны 15.4.1938, у 1939 справа была спынена за недаказанасцю.

ЛАБЕЦІК Барыс Гардзеевіч, н. у 1908, працаваў цесляром на аўтарэмзаводзе. Арыштаваны 27.9.1935 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 2 гады як класава чужы элемент. Рэабілітаваны 5.1.1936.

ЛОСЕЎ Іван Ягоравіч, н. у 1903, працаваў загадчыкам магазіна ў Цяцерынскім сельпо. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 11.5.1989.

ЛОСЕЎ Сяргей Усцінавіч, н. у 1894, працаваў у калгасе «Чырвоная зорка». За антысавецкую агітацыю арыштаваны 14.4.1938. 9.3.1939 справа спынена за недаказанасцю.

ПАДОЛЬСКІ Іван Яўціхавіч, н. у 1909, працаваў рахункаводам у калгасе. За ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі арыштаваны 14.4.1938. 9.3.1939 справа спынена за недаказанасцю.

СТРАЧЫЛАЎ Міхаіл Ціханавіч, н. у 1894, працаваў участковым інспектарам у г.п. Круглае, жыў у в.Каменка. За ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі арыштаваны 8.2.1938. 9.3.1939 справа спынена за недаказанасцю.

Вёска Дразды

БУЖЫНСКІ Піліп Рыгоравіч, н. у 1877, працаваў у калгасе «Пуцілавец». Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.5.1959.

ЗАЙКОЎСКІ Кірыла Паўлавіч, н. у 1884, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.9.1958.

КІСЯЛЁЎ Яфім Гаўрылавіч, н. у 1879, працаваў у калгасе «Пуцілавец». Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны 4.5.1959.

СТАНКЕВІЧ Конан Сільвестравіч, н. у 1885 у пасёлку Чырвоная Альха, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны 4.5.1959.

ТРЭБУШЭЎСКІ Іван Сцяпанавіч, н. у 1892, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.11.1937 за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 27.9.1958.

ЯСКЕВІЧ Аляксей Канстанцінавіч, н. у 1897, працаваў страхавым агентам у г.п. Круглае. У 1938 арыштаваны па абвінавачанні ў шпіянажы. Расстраляны 31.7.1938. Рэабілітаваны 17.8.1959.

Вёска Зарэчча

БАРЫСЕВІЧ Карп Мікалаевіч, н. у 1910, калгаснік. Арыштаваны па рашэнні ВТ БВА 29.3.1951 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 25 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда СССР 17.9.1957.

ГРАХОЎСКІ Ігнат Дамінікавіч, н. у 1905, селянін. Арыштаваны ў 1929 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны ў 1990.

СІНКЕВІЧ Мірон Мікалаевіч, н. у 1882, калгаснік. Арыштаваны 10.10.1938 за антысавецкую агітацыю. Рашэннем аблсуда справа спынена за недаказанасцю.

Вёска Зацяцерка

МАЦКЕВІЧ Антон Ісакавіч, н. у 1878, працаваў у калгасе імя Кірава. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 5.6.1959.

МАЦКЕВІЧ Іван Ісакавіч, н. у 1883, працаваў начальнікам паштовага аддзялення ў в.Зацяцёрка. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 5.6.1959.

НЫРЦОЎ Піліп Рыгоравіч, н. у 1900, калгаснік. Арыштаваны 6.8.1937 і за шпіянаж зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 5.6.1959.

НЫРЦОЎ Ягор Рыгоравіч, н. у 1888, працаваў памочнікам начальніка паштовага аддзялення ў г.п. Круглае. Арыштаваны 7.8.1937 і за шпіянаж зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 5.6.1959.

ОСІН Арыстарх Васілевіч, н. у 1913, працаваў малатабойцам у Цяцерынскай МТС. За контррэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны 13.9.1949 і высланы на пасяленне. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда 16.1.1989.

САЛАНЕНКА Андрэй Антонавіч, н. 1887, калгаснік. Арыштаваны 15.3.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 6 гадоў. Рэабілітаваны 26.10.1961.

ФЕДАРОВІЧ Аляксандр Рыгоравіч, н. у 1873, селянін. Арыштаваны 18.7.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 28.10.1989.

ФЕДАРОВІЧ Мікалай Рыгоравіч, н. у 1876, свяшчэннік у Цяцерынскай царкве. Па пастанове тройкі 24.3.1931 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры ў 1989.

Вёска Касцюковічы

АФАНАСЬЕЎ Максім Якаўлевіч, н. у 1889, працаваў у калгасе «1 Мая». За ўдзел у антысавецкім гуртку арыштаваны 15.4.1938, 19.7.1938 справа спынена за недаказанасцю.

ГРЫБУШ Юрый Андрэевіч, н. у 1885, селянін. Арыштаваны 14.2.1930 і за антысавецкую агітацыю высланы на Поўнач. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ШКІРКОЎ Макар Емяльянавіч, н. у 1892, працаваў брыгадзірам МТС. Арыштаваны 5.7.1938 як агент польскай разведкі. Справа спынена Круглянскім РА НКУС 11.2.1939 за недаказанасцю.

Вёска Крывуліна

ДУНАЕЎ Дзмітрый Канстанцінавіч, н. у 1906, працаваў у калгасе «30 год Кастрычніка». У 1930 арыштаваны і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны ў 1990.

Вёска Ліпск

КЛІМАЎ Сідар Рыгоравіч, н. у 1885, калгаснік. Арыштаваны 11.2.1930 і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 31.8.1989.

ЛОСЕЎ Алімох (Элімох) Мікітавіч, н. у 1873, селянін. Арыштаваны 18.7.1937 і за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 16.1.1989.

ЛОСЕЎ Фёдар Іванавіч, н. у 1895, працаваў вартаўніком у калгасе «Пяцігодка». Па пастанове асобай тройкі НКУС СССР 28.9.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 13.8.1960.

РЫБАКОВА Аляксандра Паўлаўна, н. у 1909. Як член сям’і раскулачанага выслана ў Пермскую вобл. 11.2.1930. Рэабілітавана УУС аблвыканкома 21.1.1993.

РЫБАКОВА Вольга Паўлаўна, н. у 1920. Як член сям’і раскулачанага арыштавана ў 1930 і выслана ў Пермскую вобл. Рэабілітавана УУС аблвыканкома 21.1.1993.

РЫБАКОВА Матрона Паўлаўна, н. у 1918. Як член сям’і раскулачанага арыштавана 11.2.1930 і выслана ў Пермскую вобл. Рэабілітавана УУС аблвыканкома 21.1.1993.

РЫБАКОЎ Іван Паўлавіч, н. у 1908. У 1930 раскулачаны і высланы ў Пермскую вобл. Рэабілітаваны УУС аблвыканкома 21.1.1993.

РЫБАКОЎ Міхаіл Паўлавіч, н. у 1906, працаваў у калгасе «Ільіч». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 6.8.1937 за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 11.2.1961.

РЫБАКОЎ Павел Міхайлавіч, н. у 1873. У 1930 раскулачаны і высланы ў Пермскую вобл. Рэабілітаваны УУС аблвыканкома 21.1.1993.

Пасёлак Малінаўка

АКШЭЎСКІ Іван Антонавіч, н. у 1875. За шпіянаж арыштаваны 20.8.1938. Справа спынена Круглянскім РА НКУС 21.2.1939.

ПАПЛАЎСКІ Адольф Аляксандравіч, н. у 1899. Арыштаваны ў 1947. За антысавецкую агітацыю асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны 26.6.1990.

Вёска Папоўка

БАРАНОЎСКІ Дзмітрый Рыгоравіч, н. у 1881, працаваў рахункаводам у райкаапсаюзе. У 1931 высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны ў 1989.

ДУБОЎСКІ Аляксандр Якаўлевіч, н. у 1887, працаваў у калгасе «Ільіч». Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны 4.7.1959.

ЖЫГАЛАЎ Савелій Елісеевіч, н. у 1883, працаваў у калгасе «Ільіч». Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны 4.7.1959.

РАЎКОЎ Стэфан Фядосавіч, н. у 1878, селянін. Арыштаваны 12.2.1930 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 30.8.1989.

Вёска Прудкі

ЗАЙКОЎСКІ Пётр Канстанцінавіч, н. у 1897, калгаснік. Пражываў у в.Кацярынава Круглянскага р-на. Арыштаваны 18.7.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў у 1937. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 24.11.1958.

ЗАЙКОЎСКІ Савелій Міхайлавіч, н. у 1878, працаваў у калгасе імя Куйбышава. У 1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1990.

МАРАЗЕВІЧ Дзямід Міхайлавіч, н. у 1898. Арыштаваны 25.5.1930, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны 15.11.1991.

МАРАЗЕВІЧ Пётр Міхайлавіч, н. у 1903, арыштаваны 25.5.1930. Рэабілітаваны 15.11.1991.

Вёска Прыгані

АНАДЗЕНКА Іван Міхайлавіч, н. у 1918, жыў у Маскве, ваеннаслужачы. Арыштаваны 25.4.1945 як агент Германіі. Справа спынена ГУ «СМЕРШ» 3.1.1946.

АНАДЗЕНКА Мікалай Сілавіч, н. у 1889, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.12.1978.

АНАДЗЕНКА Ягор Сілавіч, н. у 1896, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Даных пра гібель няма. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.12.1978.

ГРАЧЫХІН Андрэй Фядосавіч, н. у 1883, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.12.1978.

ЛАПІКАЎ Дзмітрый Прохаравіч, н. у 1859, працаваў у калгасе «Бальшавік», жыў у в.Дубаўка. У 1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ЛАПІКАЎ Міхаіл Аляксеевіч, н. у 1890, калгаснік. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.12.1978.

ПАШКОЎСКІ Рыгор Яўстаф’евіч, н. у 1907, начальнік штаба артдывізіёна 262-га корпуснага артпалка. Па пастанове НКУС СССР 21.5.1945 быў зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў як здраднік Радзімы. Рэабілітаваны ВТ Прыкарпацкай ВА 24.3.1960.

РАССОХІНА Кацярына Сяргееўна, н. у 1923, жыла ў Маскоўскай вобл. Арыштавана ў 1942. Рэабілітавана ў 1991 рашэннем Маскоўскага аблсуда.

СЛІЗУНОЎ Барыс Лук’янавіч, н. у 1881, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Пра гібель даных няма. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.12.1978.

СЛІЗУНОЎ Ціт Фядосавіч, н. у 1901, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.12.1978.

Вёска Храпы

АСТРОЎСКІ Трафім Мінавіч, селянін, жыў у пасёлку Красуля. У 1931 арыштаваны і высланы з сям’ёй на Урал. Рэабілітаваны ў 1989.

ГАПОНАЎ Лявон Астапавіч, н. у 1886, селянін, жыў у в.Зелянькова. Арыштаваны 30.7.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 17.9.1963.

ДАНІЛАЎ Кандрат Фёдаравіч, н. у 1861, калгаснік, жыў у в.Сенькава Магілёўскага р-на. У 1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1990.

Вёска Цяцерына

БАГАС Марыя Сцяпанаўна, н. у 1906, настаўніца. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР 18.11.1937 за шпіянаж прыгаворана да расстрэлу і расстраляна. Рэабілітавана рашэннем Вярхоўнага суда СССР 16.4.1957.

БАРЫСЕВІЧ Фядора Фамінічна, н. у 1902 у в.Макневічы (Польшча), хатняя гаспадыня. Арыштавана 10.9.1937 і прыгаворана да расстрэлу. Загінула ў 1937. Рэабілітавана ваеннай пракуратурай 31.7.1989.

ВІШНЕЎСКІ Платон Пятровіч, н. у 1881, калгаснік, жыў у в.Мехава. Арыштаваны 21.1.1933 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 3.4.1987.

ГІРШЫН Абрам Ізраілевіч, н. у 1909, працаваў начальнікам аддзела ў рыбпатрэбсаюзе, жыў у Ленінградзе. Арыштаваны 8.7.1941. 23.9.1941 справа спынена ВТ Ленінградскага фронту.

ЕЖГУРОЎ Даніла Якаўлевіч, н. у 1890, працаваў настаўнікам. Арыштаваны 18.11.1937 і як агент Польшчы прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.12.1937. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 28.12.1959.

ЗЫЦ Андрэй Васілевіч, н. у 1885, працаваў сталяром у Цяцерынскай МТС. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 20.8.1938 за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага трыбунала 25.12.1956.

МАЛІЦКІ Казімір Восіпавіч, н. у 1910 у в.Чэрноні (Украіна). Працаваў настаўнікам Цяцерынскай школы. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 28.10.1937 за дыверсійную дзейнасць прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 16.4.1957.

МЯЛЕНЦІН Канстанцін Робертавіч, н. у 1896 у в.Парэчча Талачынскага р-на, селянін. Па пастанове камісіі НКУС і Пракурора СССР у 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ВТ БВА 7.9.1960.

ОСІН Васіль Андрэевіч, н. у 1869 у в.Высачаны Віцебскай вобл., настаўнік. Арыштаваны 8.2.1930 і за контррэвалюцыйную агітацыю высланы на Поўнач. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ПАПЛАЎСКІ Адольф Аляксандравіч, н. у 1899, калгаснік. Арыштаваны 27.12.1947 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 8 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага суда БССР 26.6.1990.

ПАШКОЎСКІ Пётр Іванавіч, н. у 1907. Арыштаваны за шпіянаж 5.8.1938. Асуджаны ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 31.5.1989.

РАХАНСКІ Апалон Аляксандравіч, н. у 1890, працаваў у арцелі. Арыштаваны 18.11.1937 і за шпіянаж прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 12.12.1937. Рэабілітаваны ВТ БВА 3.12.1957.

ХРУЦКАЯ Васіліса Андрэеўна, н. у 1904, працавала ў Цяцерынскай МТС. Арыштавана 2.8.1938 за шпіянаж. Справа спынена 23.11.1938 за недаказанасцю.

ФЕДАРОВІЧ Іван Рыгоравіч, н. у 1879, свяшчэннаслужыцель, пражываў у в.Саматэвічы Касцюковіцкага р-на. Арыштаваны і расстраляны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

Вёска Шыпягі

ГІРТУН Павел Апанасавіч, н. у 1888 у в.Боркавічы Віцебскай вобл. Працаваў настаўнікам. Арыштаваны 5.11.1937 і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 20.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны рашэннем ваеннага пракурора БВА 30.5.1989.

ШАПЯЛЕВІЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

Вёска Асяцішча

ВАЙЦЯХОВІЧ Ігнат Восіпавіч, н. у 1891, працаваў рахункаводам у калгасе імя Сталіна. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 14.2.1959.

ПРАТАСЕВІЧ Уладзімір Якаўлевіч, н. у 1893, калгаснік. Арыштаваны 22.11.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.7.1964.

Вёска Боўсевічы

АСЕЦКІ Васіль Сцяпанавіч, н. у 1918, калгаснік. Арыштаваны па пастанове тройкі НКУС 6.8.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Круглянскім РА НКУС 15.8.1939.

АСЕЦКІ Герасім Макаравіч, н. у 1889, працаваў у калгасе «Новае жыццё». Па пастанове тройкі НКУС БССР 28.8.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Круглянскім РА НКУС 15.8.1939.

АСЕЦКІ Піліп Яфімавіч, н. у 1891, працаваў у калгасе «Новае жыццё». Па пастанове НКУС БССР 6.8.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны Круглянскім РА НКУС 15.8.1939.

АСЕЦКІ Рыгор Яфімавіч, н. у 1887, працаваў цесляром у калгасе «Новае жыццё». Па пастанове тройкі НКУС БССР 28.8.1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 17.3.1962.

БЯЛЯЕЎ Харытон Міхеевіч, н. у 1887, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 14.2.1959.

ПАЛЯКОЎ Марк Іванавіч, н. у 1901, працаваў у калгасе «Новае жыццё». Арыштаваны 28.8.1937 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 17.3.1962.

ШАРОЙКА Піліп Іванавіч, н. у 1885, калгаснік. Пражываў у в.Гоенка. Арыштаваны і за антысавецкую агітацыю знязолены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 14.2.1959.

ШАСТАКОЎ Піліп Барысавіч. н. у 1891. селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР прыгавораны да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.6.1961.

Вёска Ваўкоўшчына

САСНОЎСКІ Дзяніс Іванавіч, н. у 1906, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.1.1959.

САСНОЎСКІ Ціт Іванавіч, н. у 1899, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.1.1959.

Вёска Заброддзе

БЕЛЯЗНЯК Іван Антонавіч, калгаснік. Арыштаваны 28.11.1944. Рэабілітаваны рашэннем ваеннай пракуратуры 16.4.1946.

ЕРМАЛОВІЧ Іван Якаўлевіч, н. у 1927, калгаснік. Арыштаваны 28.11.1944. Рэабілітаваны рашэннем ваеннай пракуратуры 16.4.1946.

ЕРМАЛОВІЧ Кузьма Васілевіч, н. у 1886, калгаснік. Арыштаваны 18.7.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 29.8.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 16.8.1958.

КУНЦЭВІЧ Уладзімір Ігнатавіч, н. у 1914, працаваў брыгадзірам у калгасе «Адраджэнне». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.9.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 30.8.1989.

ЛАПО Восіп Ягоравіч, н. у 1907, старшыня калгаса. Арыштаваны 24.12.1937 і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 27.1.1938. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 19.9.1989.

ЛУГАКОЎ Сямён Васілевіч, арыштаваны ў 1937.

РАБАЎ (РАБЕЛІ) Іван Адамавіч, н. у 1900 у в.Балчын Бярэзінскага р-на, калгаснік. Арыштаваны і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 29.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 16.8.1958.

РАБАЎ (РАБЫ) Сідар Адамавіч, н. у 1887 у в.Бычын Бярэзінскага р-на, калгаснік. Арыштаваны і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 29.9.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 16.8.1958.

СЛАБКО Мікалай Восіпавіч, н. у 1928, калгаснік. Арыштаваны 16.12.1944. Справа спынена 16.4.1946 ваенным пракурорам войск МВБ Магілёўскай вобласці.

Вёска Задні Бор

КАЗЛОЎСКІ Віктар Восіпавіч, н. у 1911, калгаснік. Арыштаваны 18.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.7.1964.

КАЗЛОЎСКІ Восіп Адольфавіч, н. у 1886, калгаснік. Арыштаваны 18.9.1937 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.7.1964.

КАЗЛОЎСКІ Франц Адольфавіч, н. у 1882 у Сенненскім р-не. Працаваў у сплаўканторы г.Бабруйск. Жыў у в. Задні Бор. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989.

КАЛАЧ Мартын Канстанцінавіч, н. у 1886, працаваў рахункаводам у калгасе «Перамога». У 1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1960.

ПЕЛЬЯНЕЦ Станіслаў Пятровіч, н. у 1903, калгаснік. Арыштаваны 25.1.1933 і за контррэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.7.1964.

ПРАТАСЕВІЧ Васіль Сямёнавіч, н. у 1900, калгаснік. Арыштаваны 21.1.1933 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Потым 18.9.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 13.10.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.7.1964.

ШЫДЛОЎСКАЯ Кацярына Паўлаўна, н. у 1926, без пэўных заняткаў, жыла ў г.п. Круглае. Арыштавана 16.10.1946. Справа спынена 18.1.1947 ваенным трыбуналам войск МУС Магілёўскай вобласці.

Вёска Казел

ПРАТАСЕВІЧ Аляксандр Фаміч, н. у 1887, калгаснік. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.7.1964.

ПРАТАСЕВІЧ Іван Якаўлевіч, н. у 1881, калгаснік. Арыштаваны 7.1.1933 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.7.1964.

ПРАТАСЕВІЧ Іван Якубавіч, н. у 1882 у Чэрвеньскім р-не, працаваў у калгасе імя Сталіна. У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

ПРАТАСЕВІЧ Мікалай Фаміч, н. у 1877, калгаснік. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 4.7.1964.

ПРАТАСЕВІЧ Сямён Фаміч, н. у 1872, калгаснік. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Потым 6.8.1937 за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 18.7.1964.

Вёска Конанавічы

КАЛЯСНЁЎ Якаў Харытонавіч.

ПІЯНТКОЎСКАЯ Анастасія Антонаўна. Як член сям’і раскулачанага ў 1929 выслана на Урал. Рэабілітавана УУС аблвыканкома 24.8.1992.

ПІЯНТКОЎСКАЯ Валянціна Антонаўна. Як член сям’і раскулачанага ў 1929 выслана на Урал. Рэабілітавана УУС аблвыканкома 24.8.1992.

ПІЯНТКОЎСКАЯ Зоя Антонаўна. Як член сям’і раскулачанага ў 1929 выслана на Урал. Рэабілітавана 24.8.1992.

ПІЯНТКОЎСКІ Антон Міхайлавіч, н. у 1874. У 1929 раскулачаны і высланы на Урал. 6.8.1937 за шпіянаж зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 11.5.1988, потым 24.8.1992.

ПІЯНТКОЎСКІ Георгій Антонавіч. Як член сям’і раскулачанага ў 1929 высланы на Урал. Рэабілітаваны УУС аблвыканкома 24.8.1992.

Вёска Кунцы

ВУСАЎ Кірыла Пракопавіч, н. у 1897. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны за антыкалгасную агітацыю на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны 24.11.1989.

ГАЛАЎНЯ Антон Антонавіч, н. у 1886 у в.Трысцянка Бярэзінскага р-на, селянін. Арыштаваны 10.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 31.8.1989.

ГАЛАЎНЯ Франц Іванавіч, н. у 1865 у в.Трысцянка Бярэзінскага раёна, селянін. Арыштаваны 10.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 31.8.1989.

КАРПАВА Ірына Якімаўна, н. у 1910. Раскулачана ў 1930. Рэабілітавана 12.5.1993.

КУНЕЦ Яфім Захаравіч, н. у 1884, селянін. Арыштаваны 19.9.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны 4.12.1959.

ЛАЗОЎСКІ Іван Ісакавіч, н. у 1914 у в.Лубяны Бялыніцкага р-на, калгаснік. Арыштаваны 12.8.1949 за ўдзел у контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі і высланы на пасяленне ў Казахстан. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 16.8.1989.

ЛІПАЕВА Ліна Кірылаўна, разам з бацькамі раскулачана ў 1930. Рэабілітавана 12.5.1993.

ЛІПАЕЎ Кірыла Сямёнавіч, раскулачаны ў 1930. Рэабілітаваны 12.5.1993.

Вёска Сіманавічы

БАЖКОЎ Раман Лукіч, н. у 1882, селянін. У 1937 зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1989.

ЖУГАН Павел Васілевіч, н. у 1896, селянін. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 19.9.1937 за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 13.8.1960.

КАЛАЧ Іван Іванавіч, н. у 1903, селянін. Арыштаваны 6.8.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 12.3.1960.

КАЛАЧ Мартын Канстанцінавіч, н. у 1886. Арыштаваны 17.10.1937. Асуджаны на 10 гадоў у папраўча-працоўны лагер. Рэабілітаваны 16.1.1981.

САМЫЧКІН Аляксей Паўлавіч, н. у 1888, селянін. Арыштаваны 9.2.1930 і за антысавецкую агітацыю зняволены на 1 год умоўна. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 31.8.1930.

САМЫЧКІН Павел Васілевіч, н. у 1881, працаваў вартаўніком у калгасе «Пяцігодка». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 13.8.1960.

Вёска Смагілаўка

БЯЛЯЕЎ Міхаіл Міхайлавіч, н. у 1896, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 за антысавецкую агітацыю, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 14.2.1959.

СКОБЕЛЕЎ Карней Сысоевіч, н. у 1887, працаваў у калгасе «Чырвоная Зорка». У 1937 за контррэвалюцыйную агітацыю прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 14.6.1989.

Вёска Стаі

ГАЛАЎКОЎ Нічыпар Іванавіч, н. у 1893, калгаснік. Арыштаваны 19.11.1937 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 24.11.1959.

Вёска Шапялевічы

БУЙНІЦКІ Сямён, арыштаваны ў 1937.

ГАЛАЎКОЎ Андрэй Фёдаравіч, н. у 1885, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.9.1964.

ГАЛАЎКОЎ Улас Фёдаравіч, н. у 1883, селянін. У 1932 арыштаваны за антысавецкую агітацыю і прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 31.3.1933. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.9.1964.

ГАЛАЎКОЎ Яфім Фёдаравіч, н. у 1890, працаваў у калгасе «Чырвоны араты». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 21.8.1937. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 9.9.1961.

ГУДЗІЛЫ: Іван Дзмітрыевіч, н. у 1887, Ульяна Яфімаўна, н. у 1886, іх дзеці – Гаўрыла, н. у 1913, Васіль, н. у 1914, Аксіння, н. у 1917, Андрэй, н. у 1921, Міхаіл, н. у 1926, Марыя, н. у 1927. Раскулачаны ў 1931. Высланы ў Свярдлоўскую вобл. Рэабілітаваны 13.9.1993.

ЖУКОЎСКІ Яфім Фёдаравіч, н. у 1896 у в.Сцехава Бялыніцкага раёна. Працаваў аграномам у МТС. Арыштаваны 28.7.1938 за шпіянаж. Справа спынена 23.4.1939 за недаказанасцю.

ЛАПО Восіп Ягоравіч, н. у 1907, старшыня калгаса «Адраджэнне». У 1937 прыгавораны да расстрэлу і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989.

НЕДАБОЙ Апанас Ігнатавіч, н. у 1878, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і за антысавецкую агітацыю зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў.Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.9.1964.

ОСІПАЎ Фядот Рыгоравіч, н. у 1874 у в.Гілі Чашніцкага р-на, свяшчэннаслужыцель Шапялевіцкай царквы. Арыштаваны 3.2.1933 і за антысавецкую агітацыю прыгавораны да расстрэлу. Загінуў 31.3.1933. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.9.1964.

СНАПКОЎ Павел Мартынавіч, н. у 1891, селянін. Арыштаваны 30.12.1932 і зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітаваны рашэннем аблсуда 29.9.1964.

УЛАДЫКА Кузьма Сцяпанавіч, н. у 1892, селянін. Арыштаваны 27.6.1931 за антысавецкую агітацыю. Справа спынена 7.8.1931 за недаказанасцю.

УЛАДЫКА Улас Ермалаевіч, н. у 1895, калгаснік. Арыштаваны 1.10.1938 за антысавецкую агітацыю. Справа спынена рашэннем аблпракуратуры 26.2.1939.

***

АБРАМАВА Аграфена Дарафееўна, н. у 1897 у Круглянскім р-не, месцажыхарства невядома. Арыштавана ў 1930, рэабілітавана ў 1947.

АБРАМАВА Таццяна Мацвееўна, н. у 1928, месцажыхарства невядома. Арыштавана ў 1930, рэабілітавана ў 1947.

АБРАМАЎ Віталь Мацвеевіч, н. у 1926 у Круглянскім р-не. Арыштаваны ў 1930, рэабілітаваны ў 1947.

АБРАМАЎ Мацвей Абрамавіч, н. у 1886 у Круглянскім р-не. Арышгаваны ў 1930, рэабілітаваны ў 1947.

АБРАМАЎ Уладзімір Мацвеевіч, н. у 1924 у Круглянскім р-не, Арыштаваны ў 1930, рэабілітаваны ў 1947.

БЯЛЕЦКІ Антон Антонавіч, н. у 1905 у в.Катоўка Круглянскага раё-на, арыштаваны ў 1929, зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады, далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1989.

ДАЛІДОВІЧ Сямён Пятровіч, н. у 1894 у в.Кунеўка Круглянскага раёна, свяшчэннаслужыцель у в.Нежкава Магілёўскай вобласці. Арыштаваны ў 1931. Рэабілітаваны ў 1989.

ЖУЛЕВІЧЫ: Фядот Еўдакімавіч, н. у 1875, Наталля Еўдакімаўна, н. у 1880, Макрына Еўдакімаўна, н. у 1914, Архіп Еўдакімавіч, н. у 1917, Максім Фядотавіч, н. у 1903, Якім Фядотавіч, н. у 1905, Леакадзія Фядотаўна, н. у 1913, Ірына Карпаўна, н. у 1903, Іван Фядотавіч, н. у 1928, Фядосся Максімаўна, н. у 1930. Жылі ў в.Рагавое Круглянскага раёна. Раскулачаны і сасланы ў Свярдлоўскую вобл. у 1930. Рэабілітаваны 13.8.1993.

ЗАЙЦАЎ Мікіта Ігнатавіч, н. у 1881 у в.Сычоўка Круглянскага р-на, калгаснік. Рэпрэсіраваны 17.2.1930 і высланы на Поўнач. Рэабілітаваны па рашэнні аблпракуратуры 11.7.1989.

КАРАТКЕВІЧ Агаф’я Мікітаўна, н. у в.Кацярынава Круглянскага раёна. Раскулачана ў 1932. Рэабілітавана 13.5.1993.

КАРАТКЕВІЧ Павел Васілевіч, н. у в.Кацярынава Круглянскага раёна. Раскулачаны ў 1932. Рэабілітаваны 13.5.1993.

КАЧАНАЎ Антон Назаравіч, н. у 1888 у в.Чэпячы Круглянскага раёна. Арыштаваны 18.11.1937 па абвінавачанні ў шпіянажы. Расстраляны 26.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 16.1.1989.

КЕЙЛЕР Іван Іванавіч (Мільдэнберг Андрэй Іванавіч), н. у 1909, працаваў конюхам у саўгасе «Маладая гвардыя» Круглянскага р-на. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 30.11.1989.

КЛІМАЎ Кірыла Зіноўевіч, н. у 1887 у в.Міхайлава Круглянскага раёна, калгаснік. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР 18.7.1937 прыгавораны да расстрэлу. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 28.10.1989.

МАСЮРА Панкрат Сямёнавіч, н. у 1882. Арыштаваны 19.11.1937 па абвінавачанні ў шпіянажы. Расстраляны 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 29.3.1991.

МАСЮРА Рыгор Панкратавіч, н. у 1910. Арыштаваны 19.11.1937 па абвінавачанні ў шпіянажы. Расстраляны 21.12.1937 у г.Орша. Рэабілітаваны 6.12.1990.

ШАЛЕЙКА (Шылейка) Адольф Адольфавіч, н. у 1863, селянін, жыў у в.Кудзінава Круглянскага р-на. Рэпрэсіраваны па рашэнні асобай тройкі НКУС БССР 5.10.1937 па абвінавачанні ў выказваннях пра тэрарыстычныя дзеянні кіраўніцтва краіны. Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны рашэннем аблпракуратуры 30.9.1989.

ШЫДЛОЎСКІ Браніслаў Мацвеевіч, н. у 1915 у Талачынскім р-не, жыў у в.Брылеўка Круглянскага р-на, калгаснік. Рэпрэсіраваны 19.8.1938 за антысавецкую агітацыю. Рэабілітаваны 11.2.1939.

ЦЫГНЕР Адам Якаўлевіч, н. у 1902, рабочы саўгаса «Маладая гвардыя». Арыштаваны 7.1.1938 па абвінавачанні ў шпіянажы. Расстраляны 13.4.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 16.1.1989.


ГАЗЕТА ПАВЕДАМЛЯЛА...


Па старонках круглянскай раённай газеты «За сацыялістычнае спаборніцтва»


21 жніўня 1938 г.



11 ЦЭНТНЕРАЎ ІЛЬНАСЕМЯ З ГА



    ЗАГАРАНЫ: Ільнаводчае звяно т.Шчэрба з калгаса «Елькаўшчына» атрымала небывалы ўраджай ільнасемя. Кожны гектар з стаханаўскага ўчастка дае 11 цэнтнераў дабраякаснага ільнасемя. Звяно абавязуецца атрымаць не менш 12 цэнтнераў з кожнага гектара ільновалакна.


29 верасня 1938 г.



АБ КАЛГАСНЫХ БІБЛІЯТЭКАХ



    З ростам калгаснай заможнасці расце і культура калгаснай вёскі, небывала ўзрастаюць адначасова і культурныя запатрабаванні калгаснікаў.

    У калгасах раёна «Шлях Леніна» і «Пуцілавец» (Комсенічы), «1 Мая» (Цяцерына), «Белвёска» (Круглае) і радзе другіх ёсць багатыя калгасныя бібліятэкі, налічваючыя шмат кніжак мастацкай і сельскагаспадарчай літаратуры.

    У вольны ад работы час калгаснікі чытаюць літаратуру, павышаюць свой культурны ўзровень. Калгаснік калгаса «Белвёска» тав. Зайцаў прачытаў кнігі «Маці» Горкага, «Як гартавалася сталь» Астроўскага, «Паднятая цаліна» Шолахава і інш.


23 лістапада 1938 г.



КУЛЬТУРНЫЯ МАГАЗІНЫ



    Днямі ў Цяцерыне, Загаранах і Комсенічах адкрываюцца культурна-абсталяваныя крамы па тыпу сельмага. Работнікамі прылаўка прызначаны лепшыя правераныя работнікі. У крамы будуць завезены неабходныя прамтавары, галантарэя і г.д.



ВЯЛІКІ ПОПЫТ НА КУЛЬТТАВАРЫ



    З ростам заможнасці небывала ўзрастае попыт працоўных на культтавары. У гэтым годзе калгаснікі і служачыя раёна купілі: 65 веласіпедаў, 30 патэфонаў, 10 гармонікаў, шмат грамафонных пласцінак, 20 шкафоў і інш.



ЛЕПШЫЯ ЛІСТАНОСЦЫ ПРЭМІРАВАНЫ



    Райаддзел сувязі прэміраваў 31 лістаносца за выслугу год і ўзорнае абслугоўванне працоўных на 3410 рублёў. Сярод прэміраваных: лістаносец Фёдар Прохараў (Загараны), Васіль Міклушоў (Шапялевічы), працуючыя лістаносцамі па 6 год, Яўген Варапаеў (Лясныя), Арына Паршнёва (Комсенічы), працуючыя лістаносцамі па 4 гады. Усе яны прэміраваны па 125 руб. кожны.



ДОБРА ПРАЦУЕ ПАРЫКМАХЕРСКАЯ



    Комсенічы. У калгасе «Вольная праца» адкрыта парыкмахерская. Яна добра абсталявана. У памяшканні парыкмахерскай чыста. Набыты люстры, палаценцы і ўвесь неабходны інструмент. Парыкмахер тав. Ласюкоў Сцяпан вызначыў час работы парыкмахерскай.

    У вольны ад работы час калгаснік можа пабрыцца, пастрыгчыся і паадэкалоніцца. Калгаснікі задаволены работай парыкмахерскай.

Л.Ласюкоў



1 снежня 1938 г.



НОВЫЯ ХАТЫ – КАЛГАСНІКАМ



    Ерковіч Мар’я і Ерковіч Дар’я – у былым батрачкі. Горкае было іх жыццё да ўступлення ў калгас «Сонца» (Паўлавічы). Зараз яны лепшыя працаўніцы калгаса. Калгас пабудаваў ім вялікія, прасторныя хаты. Аказана грашовая дапамога для ўнутранага абсталявання хат.



КУРСЫ ТРАКТАРЫСТАЎ



    28 лістапада пры Круглянскай МТС распачалі работу курсы трактарыстаў. На курсы прышлі з калгасаў лепшыя барацьбіты за высокі ўраджай, каб авалодаць трактарамі і другімі складанымі сельскагаспадарчымі машынамі, вывучаць агратэхніку.

    З калгаса «Новая Бураўшчына» (Загараны) вучыцца на курсах лепшая працаўніца калгаса т.Шэпелева Таня, якая выпрацавала ў калгасе больш 337 працадзён. Калгаснікі сельгасарцелі «Ясная паляна» вылучылі на курсы камсамолку Н. Захарэвіч, якая за 10 месяцаў выпрацавала ў калгасе больш 270 працадзён. А такіх на курсах вучацца дзесяткі.

    З першых дзён вучобы курсанты – будучыя трактарысты – разгарнулі сацыялістычнае спаборніцтва. Яны заключылі дагаворы, у якіх абавязваліся засвоіць праграмны матэрыял на «добра» і «выдатна».

    Аднак паасобныя праўленні калгасаў, зоны Круглянскай МТС ігнаруюць справу падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для сельскай гаспадаркі. Калгасы «Белвёска», «Новыя Шупені», імя Сталіна і другія не вылучаюць і не пасылаюць на курсы калгаснікаў, тым зрываюць поўнае ўкамплектаванне курсаў.

Жураўскі.



20 снежня 1938 г.



КАЛГАСНІКІ КУЛЬТУРНА АДПАЧЫВАЮЦЬ



    У калгасе «Свабода» (Скураты) наладзілі культурны адпачынак калгаснікаў. Клуб ацеплены, папоўнена калгасная бібліятэка новымі кнігамі мастацкай літаратуры па вывучэнню агратэхнікі. Загадчык клуба т.Кардовіч штодзённа праводзіць чытку кніг і газет, знаёміць калгаснікаў з міжнародным становішчам.


15 студзеня 1939 г.



СТАРАННА ДАГЛЯДАЮЦЬ ЖЫВЁЛУ



    СКУРАТЫ. У калгасе «Свабода» добра падрыхтавана зімоўка для жывёлы. Памяшканні ацеплены, пабудаваны кармушкі. Даглядчыкі жывёлы т.т. Цыркуноў А., Янчэўская В., Гумінская Ф. старанна даглядаюць жывёлу. Яны кожны дзень своечасова кормяць і пояць кароў і цялят. Рацыянальна скарыстоўваюць кармы. Дабіліся таго, што ўсе каровы маюць сярэднюю і вышэйшую ўпітанасць.

    Конюхі калгаса т.т. Камароў Ф. і Грыневіч I., якія ўжо работаюць па 9 год на гэтай рабоце, сваёй добрасумленнай працай па догляду за коньмі давялі большасць коней да вышэйшай упітанасці.


26 студзеня 1939 г.


    Калгасная вёска патрабуе, каб забяспечылі ёй культурны адпачынак. Асабліва яна гэта патрабуе ў зімні час, калі ў калгаснікаў шмат вольнага ад працы часу. Аднак у большасці калгасаў не створаны гэтыя ўмовы. Дрэнна абстаіць справа ў калгасе «Новае жыццё» Шэпялеўскага сельсавета, дзе маецца шмат моладзі, большасць якой камсамольцы. Калгас мае свой клуб, але ў ім пануе безгаспадарчасць, сцены не ўпрыгожаны лозунгамі, плакатамі і партрэтамі правадыроў. Няма скамеек для сядзення, не забяспечаны апалам і керасінам. У ім холадна, брудна, калгаснікі ўжо некалькі разоў гаварылі старшыні аб тым, каб ён адрамантаваў клуб, але просьбы калгаснікаў не дапамагаюць.


21 лютага 1939 г.


    Лік навучаючыхся ў пачатковых і сярэдніх школах у раёне павялічыўся з 7 тыс. да 8753. Узрастаюць расходы на народную асвету. Калі ў 1936 г. зрасходавана 1 419 336 рублёў, то ў 1938 г. расходы складаюць 1 993 500 рублёў. Павялічыўся лік сярэдніх школ у раёне. Калі ў 1936 г. іх было 2, то ў 1939 – 4. Настаўнікаў было ў 1936 г. – 240, а ў 1938 – 283 чалавек.


8 сакавіка 1939 г.


З дня выдання пастановы партыі і ўрада аб дапамозе мнагадзетным мацярам, у Круглянскім раёне выплачана па першае сакавіка гг. 899 000 руб. мнагадзетным мацерам. З іх за 1938 г. 324 000 руб., за студзень і люты месяцы 1939 г. – 75 000. Калгасніца сельгасарцелі «7 з’езд Саветаў» Скуратаўскага сельсавета Пунінская А. – маці 13 дзяцей атрымала дапамогі па мнагадзетнасці за 1938 г. – 8000 руб. Калгасніцы тт. Бярозка М. (з калгаса «Усход», Лясная), Дрык Тацяна (з калгаса «2 пяцігодка», Круглае) мацеры 8 дзяцей атрымалі ў 1938 г. па 4000 руб. кожная.


13 сакавіка 1939 г.



ЛІКВІДАВАЛІ НЕПІСЬМЕННАСЦЬ



    ...Вячэрняя школа непісьменных і малапісьменных (в.Лясная) выпусціла 68 чалавек, якія добра навучыліся чытаць і пісаць.

    Актыўна наведвалі заняткі па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці калгаснікі т. Тоціна Е.І., Саплін В., Мацюшэўская Р. (в.Зубава). Яны праграмны матэрыял засвоілі на «добра» і «выдатна».

    Настаўнікі Паўловіч і Макрыцкая падрыхтавалі па 20 чалавек.


1 верасня 1939 г.


    Паспяховасць вучняў узнялася ў параўнанні з 1937 – 38 навучальным годам. Веды вучняў сталі больш грунтоўнымі. Шэраг школ, як Загаранская, Ляснянская НСШ, Круглянская СШ, дабіліся паспяховасці вучняў да 87-90 працэнтаў. Вучні-выпускнікі паспяхова здалі іспыты пры паступленні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Настаўнікі т.т. Дарасевіч, Браташ, Мураўёў, Хацько, Суперфін, Кароткі і іншыя аўладзелі па-майстэрску педагагічнай справай, дабіліся 100-працэнтнай паспяховасці вучняў сваіх класаў, штодзённа работаюць над павышэннем сваіх ведаў.

    Аднак нараду з гэтым школы раёна мелі шэраг істотных недахопаў. Абсалютная паспяховасць за мінулы навучальны год дасягнула толькі 79,3 працэнты. Па раёну многім вучням былі дадзены іспыты на восень і астаўлены на другі год. Паасобныя школы, як пачатковая Кляпініцкая, Чырвонагорская і другія, маюць зусім нізкую паспяховасць.


19 верасня 1939 г.



АДНАДУШНАЕ АДАБРЭННЕ



    (з аднагалосна прынятай рэзалюцыі ўдзельнікаў мітынга Зубава-Ляснянскай НСШ)

    Заслухаўшы паведамленне аб рашэнні Савецкага ўрада, у якім дадзены загад камандаванню РСЧА перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць кінутых на волю лёсу беларусаў і ўкраінцаў, пражываючых у Заходняй Беларусі і Украіне.

    Мы, настаўнікі, работнікі школы і вучні, цалкам і поўнасцю адабраем рашэнне Савецкага ўрада і горача вітаем яго знешнюю і мудрую палітыку. Цвёрда ўпэўнены, што наша гераічная рабоча-сялянская Чырвоная Армія з гонарам выканае сваю гістарычную задачу і пакрые сябе неўвядаемай славай, вызваляючы беларускі і ўкраінскі народы Заходняй Беларусі і Украіны ад польскіх паноў, якія ўцягнулі ўсе народы Польшчы ў кровапралітную вайну.

    Завераем вялікага правадыра працоўных таварыша Сталіна і Савецкі ўрад, што мы з яшчэ большай энергіяй будзем авалодваць навукай, каб стаць дастойнымі сынамі і дочкамі сваёй Радзімы і калі пакліча партыя і ўрад на абарону краіны сацыялізма, то мы будзем храбра, стойка і з гераізмам абараняць яе рубяжы.

    Няхай жыве рабоча-сялянская Чырвоная Армія і яе жалезны Нарком Абароны Маршал Савецкага Саюза К.Е. Варашылаў.

    Няхай жыве Камуністычная партыя і яе правадыр і настаўнік вялікі Сталін.


12 кастрычніка 1939 г.



КУЛЬТУРНАЯ ДАПАМОГА ДЗЕЦЯМ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ I ЗАХ. УКРАІНЫ



    Горача абгаварыўшы на сваім агульным сходзе вучняў і настаўнікаў Цяцерынскай СШ зварот вучняў 4 Сталінскай школы горада Мінска і пастанову ЦК ВЛКСМ аб зборы падручнікаў дзецям Зах. Бел. і Зах. Укр. мы вучні, піянеры і настаўнікі аднадушна адабраем гэты зварот і пастанову ЦК ВЛКСМ.

    У школе абрана камісія, якая энергічна распачала сваю работу па збору падручнікаў. Дзеці з радасцю... прыносяць свае падручнікі – кнігі, сшыткі, карандашы, пёры і г.д. «Я заўтра прынясу буквар і 10 пёраў», - гаворыць вучань першага класа Скалабан Шура.

    Дарагія піянеры і вучні Круглянскага раёна! Зварочваемся да вас – падтрымайце ініцыятыву піянераў і вучняў 4 школы г.Мінска. Пашлём свае падручнікі піянерам і вучням Зах. Беларусі і Зах. Украіны!

    Суперфін, Шульгевіч, Савіцкі, Крол, Барысевіч.


11 чэрвеня 1940 г.



ССЯЛІЛІ 23 ХУТАРСКІЯ ГАСПАДАРКІ



    Вялікай справай дзяржаўнай важнасці з’яўляецца ссяленне хутароў у калгасныя цэнтры. Хутарская сістэма паслабляе калгас, паніжае вытворчасць працы, супярэчыць інтарэсам калгаснікаў і не дае магчымасці працвітаць культуры на вёсцы.

    Зразумеўшы гэта важнейшае мерапрыемства, калгас «Белвёска» Круглянскага сельсавета на чале з кіраўніком раёна з 1 чэрвеня па 7 чэрвеня ссялілі 23 гаспадаркі ў калгасныя цэнтры.

    Перадавая ініцыятыва калгаса павінна стаць здабыткам кожнага калгаса раёна.


24 чэрвеня 1940 г.



ЗА 3 ДНІ 20 ГЕКТАРАЎ



    Калгаснікі калгаса «13 Кастрычнік» (Загаранскі сельсавет) скараснымі тэмпамі на працягу трох дзён асушылі 20 гектараў забалочаных зямель.

    Лепшы калгаснік Дзідуноў перавыканаў норму на 500 працэнтаў. Ён за рабочы дзень выкінуў 35 куб. метраў тарфяной масы, замест нормы 7 куб. метраў. Асушаныя землі будуць апрацоўвацца і засявацца пасевамі зернавых і кармавымі культурамі.


19 снежня 1940 г.



ВЫКАНАЛІ ЛЕСАЗАГАТОЎКІ I ВЫВАЗКІ



    Калгаснікі калгасаў Цяцерынскага сельсавета, разгортваючы соцспаборніцтва, выканалі план лесазагатовак чацвёртага квартала на 102 працэнты і вывазкі на 100,8 прац. Зараз у лесе штодзённа працуе 20 чалавек лесарубаў, 120 возчыкаў.


ВОІНЫ-ЗЕМЛЯКІ, ЯКІЯ ЗАГІНУЛІ Ў ЧАС ЛАКАЛЬНЫХ КАНФЛІКТАЎ У 1920-30-я гг.


ШАЎЧЭНКА Сцяпан Яфімавіч, в.Азёры Ляснянскага сельсавета, лётчык, загінуў у Іспаніі.

ШУЛЬГЕВІЧ Васіль Васілевіч, н. у 1905, в.Арэхаўка Ляснянскага сельсавета, загінуў у 1935.

ЯНКОЎСКІ Станіслаў Андрэевіч, в.Варгуцева Рубежскага сельсавета, прапаў без вестак у канцы 1920-х гг.


ВОІНЫ-ЗЕМЛЯКІ, ЯКІЯ ЗАГІНУЛІ Ў САВЕЦКА-ФІНЛЯНДСКУЮ ВАЙНУ 1939—40 гг.


КОМСЕНІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

БУДАНАЎ Міхаіл Якаўлевіч, в.Комсенічы.

ВАРАПАЕЎ Іван Яўсеевіч, в.Комсенічы.

ВЫРВІЧ Фёдар Парфенавіч, в.Тубышкі.

ПАРАШКОЎ Аляксей Сцяпанавіч, н. у 1907, в.Тубышкі.

ХАМАНЕЕЎ Іван Міхайлавіч, н. у 1911, в.Кляпінічы, загінуў у 1939.

ЦУРУКОЎ Мікалай Раманавіч, н. у 1912, в.Запруддзе, загінуў у 1939 на Карэльскім перашыйку.

ШКЕЛЕЎ Сяргей Дзмітрыевіч, в.Арлоўка.

ГАРАДСКІ ПАСЁЛАК КРУГЛАЕ

КУБЕКА Павел Леанідавіч, н. у 1904, загінуў 19.2.1940.

КУБЕКА Сцяпан Леанідавіч, н. у 1910, загінуў 29.1.1940.

КУРНОСАЎ Якаў Рыгоравіч, н. у 1888, радавы, загінуў у 1939.

РЫБАКОЎ Андрэй Марцінавіч, н. у 1906, радавы, загінуў у 1940.

КРУГЛЯНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АЗЕРЦАЎ Васіль Сцяпанавіч, н. у 1912, в.Скляпава.

ВАРАПАЕЎ Іван Міхайлавіч, н. у 1919, в.Ваўканосава.

ДРАЗДОЎ Іван Елісеевіч, в.Арава.

ЗАЙЦАЎ Васіль Іванавіч, в.Казіміраўка, прапаў без вестак у 1940.

ЗАЙЦАЎ Піліп Іванавіч, в.Казіміраўка, прапаў без вестак у 1940.

КАДРОВІЧ Павел Уладзіміравіч, н. у 1910, в.Казаброддзе, загінуў у 1939.

КАРДОВІЧ Павел Уладзіміравіч, н. у 1907, в.Казаброддзе, загінуў у 1940 каля возера Сайна- Ярві.

КАРДОВІЧ Фама Іванавіч, н. у 1913, в.Казаброддзе, загінуў 2.2.1940.

МАЙСЕЕНКА Сцяпан Іванавіч, н. у 1907, в.Казіміраўка, загінуў у 1940.

ЛЯСНЯНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Вёска Арэхаўка

ШУЛЬГЕВІЧ Васіль Аляксандравіч, н. у 1907.

ШУЛЬГЕВІЧ Міхаіл Якаўлевіч, н. у 1907, загінуў 8.3.1939.

Вёска Дудаковічы

МАЦЮШЭЎСКІ Іван Андрэевіч, н. у 1909.

МАЦЮШЭЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч.

МАЦЮШЭЎСКІ Фёдар Іванавіч, н. у 1918.

МАЦЮШЭЎСКІ Яўген Іванавіч, н. у 1920.

Вёска Елькаўшчына

ШПІЛЕЎСКІ Дзмітрый Сямёнавіч, н. у 1914, загінуў у 1939.

ШПІЛЕЎСКІ Сцяпан Сямёнавіч, н. у 1905, загінуў у 1939.

Вёска Зубава

БЕРАСТАЎ Васіль Сцяпанавіч, н. у 1907.

МІНЧУКОЎ Іван Апанасавіч, н. у 1915, загінуў у 1939.

РАЖАНСКІ Іван Аляксеевіч, загінуў у сакавіку 1940.

САПЛІН Фёдар Іванавіч.

Вёска Пасырава

РЫЛЬКОЎ Ігнат Фёдаравіч, н. у 1906.

РУБЕЖСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Вёска Варгуцева

ХАНБЕКА Восіп Баляслававіч.

ЯНКОЎСКІ Леанід Андрэевіч, н. у 1920, радавы, загінуў у 1939.

Вёска Паўлавічы

КОБАЗАЎ Аляксей Антонавіч, н. у 1918, загінуў у 1940.

СЦЯПАНАЎ Кузьма Андрэевіч, н. у 1918, загінуў у 1940.

ЦЯЦЕРЫНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

ГАЛУЗАЎ Васіль Савельевіч, н. у 1918, в.Глыбокае, загінуў у 1939.

ШАПЯЛЕВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

МАКАЕЎ Дзяніс Паўлавіч, н. у 1902, в.Боўсевічы, загінуў у 1940.

МАСАНСКІ Фёдар Нічыпаравіч, в.Шапялевічы, загінуў у 1940.

РАДЗІВІЛАЎ Васіль Захаравіч, в.Залоссе.

УЛАДЫКА Лук’ян Лук’янавіч, в.Шапялевічы.


ДАКУМЕНТЫ СВЕДЧАЦЬ



З ПРАТАКОЛАЎ ПАСЯДЖЭННЯЎ КРУГЛЯНСКАГА РК КП(б)Б



23 чэрвеня 1940 г.


    Рамонт камбайнаў нездавальняючы. Па стану на 15.6.1940 г. з 21 камбайна адрамантавана 4, з 27 ільноцерабілак – 10, 27 малатарняў – 8. У калгасах раёна са 130 конных жняярак адрамантавана 120, 99 сенакасілак – 73, 71 конных грабляў – 59, 187 конных малатарняў – 114, 39 трыераў – 32, 106 сарціровак адрамантавана – 55, 294 веялак – 126.

    Асабліва дрэнна праходзіць рамонт па Цяцерынскай МТС. З 34 трактароў адрамантавана – 6, 7 камбайнаў – 3, 10 ільноцерабілак – 3, 9 малатарняў – 2.

***

    Дрэнна ідзе падрыхтоўка абаронных значкістаў. З агульнага прызыву падрыхтавана значкістаў ГПА – 3%, ВС – 27%, ГСА – 56%, ППХА – 65%, 11 дапрызыўнікоў не вылечаны ад трахомы.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 137, л.л. 93, 101.

***

    У раёне 2 бальніцы, адна з іх у райцэнтры і адна ў м.Цяцерына. Урачэбных участкаў – 4 (Загараны, Шапялевічы, Круча, Цяцерына). Фельчарска-акушэрскіх пунктаў – 5, акушэрскія – 2, урачоў – 5, фельчараў – 7, акушэрак – 21, памочнікаў санітарных урачоў – 1, дэзінфектараў – 3, санітарак – 22.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 138, л. 52.


13 жніўня 1940 г.

    Школы да новага навучальнага года падрыхтаваны нездавальняюча. З 7 школ, якія належаць капітальнаму рамонту, адрамантавана 5, з 57 школ па бягучаму рамонту адрамантавана 32. Пачатковыя школы наогул не прыступалі да рамонту.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 138, л. 64.

16 лістапада 1940 г.

    Аб стане работы Райспажыўсаюза. План тавараабароту паквартальна не выконваецца. За 1940 г. (на 15/ХІ) па рознічнаму гандлю выкананы на 85,8%, па аптоваму – 79%. Выяўлена 16 выпадкаў растрат на 35 тыс. руб., убыткаў па транспарту – 44 тыс. руб.

   Па асобных сяльпо (Комсеніцкае, Загаранскае, Сіманаўскае, Паўлавіцкае) адсутнічаюць тавары шырокага спажывання (соль, запалкі, газа).

   Магазіны і ларкі ў большасці выпадкаў не адрамантаваны, знаходзяцца ў антысанітарным стане. Капітальнае будаўніцтва раймага, пякарні і сельмага ў Паўлавіцкім сяльпо не закончаны, і работа не праводзіцца, нягледзячы на наяўнасць грашовых сродкаў на гэтыя мэты.

   Грамадскае харчаванне ў раёне пастаўлена нездавальняюча, сталовая ў антысанітарным стане, якасць прадуктаў дрэнная. Фандзіраваныя тавары не выкупліваюцца і не пастаўляюцца ў гандлёвую сетку (2 т цукерак, гаспадарчае мыла, шкло аконнае і г.д.). Адсутнічае гандаль таварамі мясцовай вытворчасці (гліняны і драўляны посуд, колы, дугі і да т.п.). Дрэнна працуе старшыня праўлення Райспажыўсаюза.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 138, л. 195.



ПАСТАНОВА КРУГЛЯНСКАГА РК КП(б)Б «АБ ХОДЗЕ ВЫКАНАННЯ ПЛАНА РАМОНТУ ТРАКТАРОЎ I С/Г МАШЫН МТС ЗА 1-ы КВ. 1941 года»



28 студзеня 1941 г.

    РК КП(б)Б адзначае, што дырэктары МТС: Круглянскай тав. Крупенька і Цяцерынскай тав. Ганчароў рашэння Абкома КП(б)Б і РК КП(б)Б па рамонту трактарнага парка не выканалі. План рамонту трактароў выкананы: Цяцерынская – 23 з плана – 32; Круглянская 23 з плана 33. Адрамантаваныя трактары мелі дробныя дэфекты і камісіяй не прыняты. Рамонт прычапнога інвентару не закончаны, а с/г машын не пачаты.

   Па Цяцерынскай МТС брыгадны метад па рамонту не замацаваны. Завоз гаручага і дроў для газагенератараў па Круглянскай МТС сарваны. Па Паўлаўскай МТС завезена гаручага 27 тон з плана – 84 тоны, дроў – 338 куб. з плана 1.000 куб. Па Цяцерынскай МТС завезена гаручага – 13 тон, дроў – 350 куб. з плана 700 куб.

   Падрыхтоўка кадраў МТС, асабліва дзяўчат-трактарыстак без адрыву ад вытворчасці праходзіць нездавальняюча, а па Паўлаўскай МТС не пачата.

   РК КП(б)Б пастанаўляе:

   1. Абавязаць дырэктароў МТС т.т. Мінкевіча, Крупенька і Ганчарова прыняць рашучыя меры да заканчэння дабраякаснага рамонту трактароў і прычапнога інвентару ва ўстаноўленыя ўрадам тэрміны, забяспечыўшы іх прыёмку камісіяй.

   2. Абавязаць дырэктароў МТС прыняць меры вывазкі гаручага, змазачных і дроў для газагенератараў.

   Даручыць старшыні райвыканкома тав. Каралькевічу аказаць дапамогу МТС у арганізацыі транспарту ад калгасаў па перавозцы (тралёўцы) дроў для газагенератараў МТС.

   3. Абавязаць дырэктароў і пампалітаў МТС забяспечыць правядзенне паліт.-масава-выхаваўчай работы сярод трактарыстаў.

   Прыняць усе меры выканання плана падрыхтоўкі дзяўчат-трактарыстак без адрыву ад вытворчасці, забяспечыўшы рэгулярную работу гурткоў па вучобе дзяўчат-трактарыстак.

   Сакратар Круглянскага РК КП(б)Б (Гурскі)

    Філіял ДА Магілёўскай вобласці, ф. 9, воп. 7а, спр. 202, с. 101, 102.



ПАСТАНОВА КРУГЛЯНСКАГА РК КП(б)Б



Аб мерапрыемствах па павелічэнні вытворчасці тавараў шырокага спажывання і прадуктаў з мясцовай сыравіны ў раёне


13 лютага 1941 г.

    У стане пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б)Б ад 9.1.1941 г. «Аб мерах па павелічэнню вытворчасці тавараў шырокага спажывання і прадуктаў з мясцовай сыравіны». З мэтай ажыццяўлення дадзенай пастановы зыходзіць з мясцовай сыравіннай базы ў раёне РК КП(б)Б пастанаўляе:

    1. Абавязаць Выкан. Камітэт Раён. Савета дэпутатаў працоўных забяспечыць будаўніцтва запраектаванай электрастанцыі з тым, каб у 1941 г. закончыць яе абсталяванне і ўстаноўку пры ёй лесапільнай рамы, забяспечыўшы выпуск лесапіловачнай прадукцыі ў 1941 годзе не менш як 350 куб.

    2. Лічыць неабходным арганізаваць пры раённым Вык. Кам. райпрамкамбінат.

    Даручыць тав. Гурскаму і тав. Караткевічу забяспечыць падбор кадраў для ўкамплектавання райпрамкамбіната.

    3. Абавязаць Вык. Кам. раён. Сав. дэп. прац. у адпаведнасці з намечаным планам арганізаваць пры райпрамкамбінаце будаўніцтва цагельнага завода на тэр. Загаранскага с/с урочышча «Бразгучка» з яго поўным абсталяваннем у 1941 г. і выпускам прадукцыі цэглы 300.000 шт.

    4. З мэтай забеспяч. электрастанцыі палівам з вясны 1941 г. прыступіць да здабычы торфу на тэр. Камсеніцкага с/с урочышчы «Рэкань», для чаго правесці асушку, раскарчоўку балота з тым, каб у 1941 г. забяспечыць здабычу торфу не менш як 3.000 тон.

    5. Арганізаваць пры райпрамкамбінаце бандарна-сталярную арцель па вытворчасці мэблі, бочак, павозак, саней і інш., а таксама арганізаваць кавальска-слясарную арцель.

    6. Расшырыць існуючую сетку шавецкіх арцелей м.Круглае: «Чырв. саматужнік», «ХХ-ці годдзе БССР», у м.Цяцерына «XI гадоў Кастр. рэвалюцыі» і арганізаваць пры іх цэхі па рэстаўрацыі старога абутку. Пры швейнай арцелі «Чырв. Кравец» м.Круглае адкрыць цэх па рэстаўрацыі старога адзення. Устанавіць выпуск тавараў шырокага спажывання супраць плана 1941 года на 20%.

    7. З мэтай поўнага забеспячэння патрэб насельніцтва і калгасаў у перапрацоўцы збожжа, забяспечыць рамонт Цяцерынскага і закончыць рамонт Круглянскага млына.

    Аднавіць млыны шляхам правядзення капітальнага рамонту ў калгасах «Чырвоны Араты» Шапялевіцкага с/с, Ільіча Сіманаўскага с/с, «ІІІ-і Інтэрнац.» Кручанскага с/с.

    8. Аднавіць цаг. завод пры калгасе «Ленінскі прамень» Загаранскага с/с, устанавіўшы выпуск цэглы 60.000 штук у год, імя Сталіна Скуратаўскага с/с з выпускам цэглы 100.000 шт., «Кам. шлях» Паўлаўскага с/с з выпускам цэглы 10.000 штук.

    9. Пры існуючай лесапілцы калгаса «Колас» Ляснянскага с/с устанавіць план піламатэрыялу 500 куб.

    10. Абавязаць Вык. Кам. Раён. Савета дэп. прац. старш. планавай камісіі тав. Макаева распрацаваць план, зыходзячы з мясцовых умоў сыравіны, дадатк. арганізацыі пры калгасах вытворчасці тавараў шырокага спажывання і прадуктаў.

    11. Па сістэме райспажыўсаюза ўстанавіць план адкорму свіней у 1941 г. – 25 штук і набыць малочных кароў – 5 штук. Арганізаваць рыбную арцель з уловам рыбы ў 1941 годзе 2 тоны. Перапрацаваць дзікарастучых ягад 15 тон, грыбоў 20 тон. Устанавіць харчовай арцелі «Перамога» план адкорму свіней 5 галоў, перапрацаваць ягад – 5 тон, грыбоў – 8 тон.

    Пры райбальніцы мяс. Круглае ўстанавіць план: мець малочных кароў – 3 гал., свіней – 5 гал.

    Пры кожнай МТС устанавіць план адкорму свіней: Паўлаўскай – 5 гал., Цяцерынскай – 5 гал. і Круглянскай – 5 галоў.

    Сакратар

    Круглянскага РК КП(б)Б (Банчыкаў)

    Філіял ДА Магілёўскай вобласці, ф. 9, воп. 7а, спр. 202, с. 169—166.


Строга сакрэтна



ПАСТАНОВА КРУГЛЯНСКАГА РК КП(б)Б «АБ СТАНЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ Ў РАЁНЕ»



27 сакавіка 1941 г.

    РК КП(б)Б адзначае, што адначасова з павелічэннем кадраў работнікаў, паляпшэннем работы медпунктаў у с/с, радзільнага дома і інфекцыйнага корпуса ў райцэнтры, паляпшэннем прафілактычных мерапрыемстваў сярод працоўных раёна, стан аховы здароўя ў раёне значна палепшыўся. Шэраг істотных недахопаў, а менавіта з недастатковай работай прафілактычных мерапрыемстваў у 1940 г. смертнасць супраць 1939 г. павялічылася па раёну на 55 чал.

    Недастаткова праведзена масава-растлумачальная работа з боку медыц.-акушэрскага персаналу, медпунктаў і раддамоў па ахове мацярынства і дзяцінства, як вынік акушэрскімі пунктамі і раддомам аказана дапамога шляхам гаспіталізацыі і на даму – 798 парадзіхам з ліку 1.092-х парадзіх па раёну або 72%.

    У радзе медпунктаў і асабліва ў райбальніцы санапрацоўка і догляд спецыяльных хворых пастаўлены выключна дрэнна. Недастаткова і несвоечасова аказваецца меддапамога хворым на даму.

    У выніку недастатковай работы прафілактычных мерапрыемстваў з боку райздрава асобных работнікаў медпунктаў і райбальніцы, адсутнасці арганізацыі лекцый, гутарак, дакладаў сярод насельніцтва ў сельск. мясцовасці па пытаннях аховы здароўя, непрыняцця адпаведных мер санапрацоўкі, маюць месца захворванні сыпным тыфам у населеных пунктах Шапялевіцкага, Загаранскага, Комсеніцкага і Ляснянскага с/с.

    Асобныя с/с (Нова-Палескі) і інш. несвоечасова забяспечваюць фінансаванне медпунктаў, на набыццё інструментаў, гасп. расходы, а таксама на своечасовую выплату зарплаты работнікам медпунктаў.

    Філіял ДА Магілёўскай вобласці, ф. 9, воп. 7а, спр. 203, с. 81.



ПАСТАНОВА КРУГЛЯНСКАГА РК КП(б)Б «АБ СТАНЕ АБАРОННА-ФІЗКУЛЬТУРНАЙ РАБОТЫ Ў РАЁНЕ»



6 красавіка 1941 г.

    РК КП(б)Б адзначае, што ў раёне назіраецца некаторае паляпшэнне абаронна-фізкультурнай работы, неяк удзельнічала ў лыжна-пешым камсамольскім кросе імя ХХІІІ-й гадавіны РККА: камсамольцаў і несаюзнай моладзі – 2.559 чал., у гімнастычных спаборніцтвах удзельнічала 2.095 чал., падрыхтавана дапрызыўнікаў на абаронныя значкі ВС – 182 чал., ППХА – 365, ПСА – 334 чал. Дрэнна праводзіцца фізкультурная работа сярод калгаснай моладзі. У многіх калгасах няма Асавіяхіма і фізкультурных камітэтаў.

    Недастаткова праводзіцца работа з дапрызыўнікамі па здачы норм на абаронныя значкі па ГПА – ахоплена 50%, ГСА – 80%, ППХА – 83%, ВС – 25%.

    Філіял ДА Магілёўскай вобл., ф. 9, воп. 7а, спр. 203, л. 257.



ПАСТАНОВА КРУГЛЯНСКАГА РК КП(б)Б «АБ ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ РАЁННАГА ЦЭНТРА МЯС. КРУГЛАЕ»



14 чэрвеня 1941 г.

    РК КП(б)Б адзначае, што райцэнтр м.Круглае мае патрэбу ў вялікіх работах па яго добраўпарадкаванню, а менавіта ў райцэнтры не закончана машчэнне вуліц, няма ўмоў для летняга культурнага адпачынку працоўных, не электрыфікаваны, адсутнічае належнае водазабеспячэнне – усяго два артэзіянскіх калодзежы, якія рэгулярна не працуюць і патрабуюць рамонту, дрэнная работа ДБК. Плошча рынка не прыведзена ў стан рыначнага гандлю, адсутнічаюць гавдлёвыя кропкі.

   З боку Райвыканкома, Райкамгаса недастаткова прыняты меры і не выяўлена ініцыятывы па добраўпарадкаванню райцэнтра.

   РК КП(6)Б пастанаўляе:

   1. Абавязаць старш. райвыканкома тав. Караткевіча, Райкамгаса тав. Арлова прыняць усе меры да хутчэйшага заканчэння будаўніцтва электрастанцыі. Наладзіць работу пабудовы новых і рамонту старых тратуараў, ачыстку вуліц і правядзенне пасадкі дрэў. Забяспечыць рамонт калодзежаў і прывесці ў поўны парадак рыначную плошчу з аднаўленнем гавдлёвых кропак к 25/V.1941 года.

   2. Абавязаць заг. Райкамгаса тав. Арлова і нач. райдараддзела тав. Каралёва неадкладна прыступіць да будаўніцтва маста цераз раку Сітня з мэтай забеспячэння вадой для супрацьпажарных мерапрыемстваў, пры будаўніцтве маста абсталяваць шлюзы для вадаёма на плошчы 3-4 га.

   3. Абавязаць заг. райкамгаса тав. Арлова з 25/ІV-41 г. прыступіць да машчэння вуліц і азелянення сквера.

   4. Даручыць старшыні Круглянскага с/с тав. Лукашэвічу і заг. камунгаса тав. Арлову 22/ІV-41 г. правесці сходы жыхароў райцэнтра па пытанню ўтрымання вуліц, двароў у чысціні, захавання пасадачных дрэў.

   Сакратар Круглянскага РК КП(б)Б (Банчыкаў)

    Філіял ДА Магілёўскай вобласці, ф. 9, воп. 7а, спр. 203, с. 161.