ДА ЧЫТАЧА


Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Круглянскі раён» - 15-я кніга з серыі «Памяць», выпушчаная выдавецтвам з 1985 г., - выходзіць у новым афармленні, распрацаваным у 1992-93 гг. пасля прыняцця ў 1991 г. урадавай пастановы аб выданні ў Беларусі кніг Памяці. Да гэтага часу выдавецтва выпускала гісторыка-дакументальныя хронікі ва ўласным мастацка-тэхнічным афармленні.

Як і папярэднія кнігі серыі, гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Круглянскі раён» створана на аснове навуковых даследаванняў, разнастайных дакументаў з дзяржаўных і асабістых архіваў, успамінаў удзельнікаў і сведак падзей і іншых матэрыялаў.

У пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў хронікі прымалі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН Беларусі, мясцовыя краязнаўцы, работнікі архіваў, бібліятэк, супрацоўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў, рэдактары выдавецтва.

З удзелам шырокай грамадскасці раёна складзены адзін з асноўных раздзелаў кнігі – яе мемарыяльная частка: спісы загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, воінаў, што вызвалялі раён, і воінаў-землякоў, а таксама спісы ахвяр сталінскіх рэпрэсій і інш.

Раённая камісія і выдавецтва выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто прымаў удзел у гэтай рабоце і садзейнічаў выданню кнігі «Памяць».

Круглянский район

КРУГЛЯНСКІ РАЁН размешчаны на ПнЗ Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924 г. у складзе Аршанскай акругі (да ліпеня 1930). 8.7.1931 г. скасаваны, адноўлены 12.2.1935 г.; з 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобл. 16.9.1959 г. скасаваны, тэрыторыя раёна перададзена ў склад Бялыніцкага р-на, адноўлены 30.7.1966 г. Плошча 0,9 тыс. км2. Населеных пунктаў – 154 (1994), у тым ліку г.п. Круглае (цэнтр раёна). 7 сельсаветаў: Комсеніцкі, Круглянскі, Кручанскі, Ляснянскі, Рубежскі, Цяцерынскі, Шапялевіцкі. Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай і Цэнтральнабярэзінскай раўнін. Паверхня раёна ўзгорыста-раўнінная. Пераважная вышыня 150-180 м. Паўночная і цэнтральная часткі заняты адгор’ямі Аршанскага ўзвышша, паўднёвая – больш раўнінная. Працякае р. Друць з прытокамі Аслік (Вослік, Асліўка) з Руткай, Каменка, Гнілка, Вабіч. На Друці створана Цяцерынскае вадасховішча. Карысныя выкапні: 2 радовішчы цагельнай сыравіны з агульнымі запасамі 0,3 млн. м3 (у т.л. Бразгучка каля в. Новая Елькаўшчына 0,2 млн. м3). Сярэдняя тэмпература студзеня -7,6 °С, ліпеня 17,8 °С, ападкаў выпадае 626 мм за год. Вегетацыйны перыяд 186 сутак. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя (60,1%), дзярнова-падзолістыя забалачальныя (28,6%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалачальныя (6,1%), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (5,2%). Сярод минеральных глеб сугліністых 87,2%, супясчаных 3,3%, пясчаных 3,5%. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі 57,1 тыс. га (63,3% тэрыторыі), з іх асушаных 5,6 тыс. га. Пад лесам 26% тэрыторыі, пераважна на захадзе раёна. На 1.1.1994 г. у раёне 10 калгасаў, 6 саўгасаў, Круглянская птушкафабрыка (Ракушава). Працуюць прадпрыемствы: ільнозавод, маслазавод, хлебазавод, камбінат бытавога абслугоўвання, цагельны завод «Бразгучка», Цяцерынская ГЭС і інш. На пачатак 1994 г. было 10 сярэдніх, 4 няпоўныя сярэднія (у т.л. школа-інтэрнат), 10 пачатковых школ, дзіцяча-юнацкая спартыўная і музычная школы, 20 дашкольных устаноў, 32 клубныя ўстановы, 25 бібліятэк, 4 бальніцы, 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і інш. Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Магілёў-Круглае-Талачын, Шклоў-Круглае-Бялынічы. Выдаецца раённая газета «Сельскае жыццё».



Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район

Круглянский район